Главная страница
Навигация по странице:

  • Х о д м е р а п р ы е м с т в а

  • Гучыць урывак з песні “Спадчына” (сл. Янкі Купалы, муз. І. Лучанка). На слайдзе фотаздымкі белых буслоў.

  • Гучыць урывак з песні “Світанак”(сл. У. Някляева, муз. І. Лучанка)

  • На слайдзе фотаздымкі зуброў.

  • Э. Агняцвет. НАД_БЕЛАЙ_РУССЮ. Сімвалы маёй радзімы


    Скачать 94.5 Kb.
    НазваниеСімвалы маёй радзімы
    АнкорЭ. Агняцвет
    Дата21.05.2023
    Размер94.5 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаНАД_БЕЛАЙ_РУССЮ.doc
    ТипДокументы
    #1149000


    Пазакласнае мерапрыемства
    для вучняў
    III-V класаў
    СІМВАЛЫ МАЁЙ РАДЗІМЫ”
    М э т ы : выхоўваць любоў да прыроды, прывіваць добрыя адносіны да птушак.

    А ф а р м л е н н е : малюнкі дзяцей, літаратура па тэме, мультымедыйныя слайды.
    Х о д м е р а п р ы е м с т в а
    П е р ш ы в я д у ч ы.

    Ёсць у сусвеце планета Зямля.

    Ёсць на зямлі той краіна адна,

    А ў той краіне – прыстанішча, дзе

    Сэрца званчэйшыя песні вядзе.

    Максім Танк

    Д р у г і в я д у ч ы. Добры дзень, паважаныя сябры! Сёння на мерапрыемстве мы пагаворым пра тую краіну, мясціны якой з маленства нам дарагія, пра тое, што жыве ў нашых сэрцах усё жыццё. У той краіне старадаўнія гарадзішчы і курганы, пад якімі спяць яе абаронцы, у барвовых, быццам ад крыві, мурах замкаў. І ўся яна, тая краіна, зямля пад белымі крыламі буслоў, якіх тысячы і тысячы.

    П е р ш ы в я д у ч ы . А краіна тая, казачная, непаўторная, адзіная – наша Радзіма – Беларусь.

    Прыедзь у край мой ціхі,

    Тут продкаў галасы,

    Тут белыя бусліхі

    І мудрыя лясы.

    Яўгенія Янішчыц

    Д р у г і в я д у ч ы. Якая яна, мая краіна і мая родная зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вачамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, і пушчы, дзе горда нясуць свае кроны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыбы на захадзе сонца, і гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.

    П е р ш ы в я д у ч ы. Чароўны кут, стары казачны край – наша Беларусь. Са старажытных часоў жылі на гэтай зямлі нашы продкі, ці як прынята казаць, нашы бацькі і дзяды. Таму і называюць людзі землі сваіх продкаў “краем бацькоў”, а каб адна краіна адрознівалася ад другой, даюць ёй назву. Па назве амаль кожнай краіны мы з лёгкасцю разумеем, хто ў большасці тут жыве.

    П е р ш ы ч ы т а л ь н і к .

    Яна мне дадзена адзіная

    На ўсё жыццё, на цэлы век.

    Мая адзіная, радзімая

    ў вянках лясоў і стужак рэк.

    Заўсёды самая прыветная,

    Як сонца, свеціцца сама,

    Жыве, як мара запаветная,

    І роўных ёй — нідзе няма.

    Яе праменнямі сагрэтая,

    Наліта сілай маладой,

    Іду, нястомная, па свету я

    Яе часцінкаю жывой.

    І ганаруся ўсюды смела я,

    Што вырасла на той зямлі,

    Якую клічуць Руссю Белаю,

    Што тут дзяды мае жылі.

    М. Шаўчонак. “Мая Радзіма”

    Д р у г і ч ы т а л ь н і к .

    Я – беларус, я нарадзіўся

    На гэтай казачнай зямлі,

    Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

    Адвеку прашчуры жылі.
    Я – беларус, я ганаруся,

    Што маю гэтае імя:

    Аб добрай славе Беларусі

    У свеце знаюць нездарма!
    Я – беларус, і я шчаслівы,

    Што маці мову мне дала,

    Што родных песень пералівы

    І зблізку чую, і здаля...

    Н. Гілевіча «Я– беларус!»

    П е р ш ы в я д у ч ы. Кожная краіна мае сваю назву, тэрыторыю, мову і сімвалы. Ці ведаеце Вы сваю родную мову? На якой мове размаўляюць беларусы? (Адказы дзяцей.)

    Д р у г і ч ы т а л ь н і к .

    Родная мова, цудоўная мова!

    Ты нашых думак уток і аснова!
    Матчын дарунак ад самай калыскі,

    ты самацветаў яскравая нізка.

     

    Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

    вечным агнём зіхаціць - не згарае.

     

    Ты мне заўсёды была дапамогай,

    дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

     

    Чую ў табе перазвоны крыніцы,

    чую ў табе і раскат навальніцы,

     

    чую павевы зялёнага бору,

    водгулле працы у родным прасторы.

     

    Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

    кожнае слова вякамі стварана.

     

    І на вякі яно жыць застаецца,

    вечнае так, як народнае сэрца.

     

    Д р у г і в я д у ч ы. У Беларусі ёсць шмат сімвалаў. Гэта афіцыйныя (дзяржаўныя) і прыродныя сімвалы нашай краіны. Давайце з вамі іх пералічым. (Адказы дзяцей.)

    П е р ш ы в я д у ч ы . Адным з прыродных сімвалаў Беларусі з’яўляецца белы бусел. Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны – Беларусь , Белая Русь.

    Д р у г і в я д у ч ы. Белы бусел з’яўляецца крылатым сімвалам нашай краіны. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца.

    П е р ш ы в я д у ч ы . Народнае павер’е сцвярджае, што белы бусел прыносіць у хату ўдачу, дзяцей і нават шчасце.

    Д р у г і ч ы т а л ь н і к .

    Няма радзімы без бацькоўскай хаты;

    Бусліны клёкат – гэта родны дом;

    Ты будзеш жыць шчасліва і багата,

    Калі над хатай – буслава гняздо.
    А летнім днём блакіт нябёс бясконцы

    І воблакі – мелодыя без слоў,

    І над зямлёю роднай наша сонца,

    І крылле прамяністае буслоў.
    Буслы да нас вясною зноўку вернуцца,

    Як на зямлі прадзюбнецца трава.

    Без чалавечай і буслінай вернасці

    Няма ні дабрыні, ні хараства.

    Пімен Панчанка. “Буслы, буслы…”
    Гучыць урывак з песні “Спадчына” (сл. Янкі Купалы, муз. І. Лучанка). На слайдзе фотаздымкі белых буслоў.
    Д р у г і в я д у ч ы . Белыя буслы жывуць заўсёды побач з чалавекам. Свае масіўныя гнёзды часцей за ўсё яны будуюць на дахах жылых дамоў і хлявах, на воданапорных вежах або на слупах высакавольтных ліній.

    П е р ш ы в я д у ч ы . Белы бусел – вельмі прыгожая птушка, асабліва ў палёце: выцягнутае, як струна, белае цела з шырокімі, бліскучымі, чорнымі на канцах крыламі, з густа-чырвонымі нагамі і дзюбаю. Не заўважыць гэту птушку нельга. Магчыма, таму пра яе так многа складзена розных легендаў. Вось паслухайце, калі ласка, паданне, чаму ў белых буслоў ззаду пер’е чорнага колеру.

    Т р э ц і ч ы т а л ь н і к . Паданне называецца “Пакаранне бусла”.

    Калі Бог зрабіў жабаў, яшчырыцаў і вужоў, то злажыў іх у мяшок і даў яго трымаць бацяну, сказаўшы, каб ён туды не глядзеў.

    Бацяна ўзяла цікавасць, і ён расхінуў мяшок, так усе яшчырыцы, жабы і павыскаквалі. Прыйшоў Гасподзь, ды як убачыў, што бацян павыпушчаў усіх з меху, то ўзяў дубца і зачаў бацяна гасіць па заду. Ад гэтага ў бацяна зад чорны.

    Д р у г і в я д у ч ы . У беларускай літаратуры таксама вельмі многа твораў пра буслоў. І амаль у кожнага ёсць верш, прысвечаны гэтай птушцы. У народзе існуе і шмат паданняў пра паходжанне бусла. Паслухайце адно з іх.

    С ё м ы ч ы т а л ь н і к . Гэта было тады, калі Бог хадзіў па зямлі. На зямлі развялося мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. І парашыў Бог знішчыць іх, патапіўшы ў якойсьці бяздонніцы.

    Бог сабраў гадаў у торбу, завязаў яе, узваліў на плечы аднаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае месца. Як толькі чалавек рушыў з месца, то ў торбе ўсё засквірылася, засіпела. І ўзяло чалавека цікаўства, што ён такое нясе.

    Чалавек развязаў торбу і аслупянеў ад страху. Гады ж тым часам вылезлі з торбы і распаўзліся ізноў па зямлі. Тады Бог пакараў чалавека за яго празмерную цікаўнасць і загадаў збіраць паўцякаўшых гадаў. Дзеля гэтага ён ператварыў таго чалавека ў бусла. Ходзіць гэты чалавек з накінутай паміж плеч торбай па лугах, палях, балотах ды збірае гадаў, але да гэтай пары ніяк сабраць не можа.

    З прычыны сваёй крэўнасці з чалавекам бусел не адыходзіць далёка ад людскіх сяліб, мала баіцца людзей і прыносіць ім шчасце (з беларускай міфалогіі).

    П е р ш ы в я д у ч ы . Вось якое паданне існуе ва ўкраінскім фальклоры пра тое, чаму менавіта буслы прыносяць дзяцей.

    Калі татары напалі на сяло, то многіх жыхароў забілі, а астатніх забралі ў палон. А немаўлят кінулі на папялішчы. Убачылі гэта буслы, узялі дзяцей у дзюбы і падняліся з імі высока ў неба. Далёка разнёсся дзіцячы плач, пачулі яго воіны і кінуліся ратаваць сем’і – дагналі арду і адбілі сваіх родных.

    Д р у г і в я д у ч ы . А вось што расказвае пра буслоў малдаўскае паданне. Жорсткія янычары асадзілі крэпасць Гарадзешты. Яе абаронцы змагаліся мужна, але сілы пакідалі іх. Закончылася ежа і вада. Ворагі радаваліся, спадзеючыся на хуткую перамогу. Раптам моцны парыў ветру змусіў іх прыгнуць галовы. Гэты вецер паднялі крылы сотні буслоў, якія ляцелі над горадам. У дзюбах яны неслі гронкі вінаграду з роднай зямлі. Так воіны выратаваліся ад голаду і смагі.

    П е р ш ы в я д у ч ы . Калі вельмі горача, дарослая птушка, паўраскрыўшы крылы, абараняе сваіх птушанят ад прамых сонечных промняў. А ў дождж бацькі закрываюць буслянят сваім целам.

    Д з е в я т ы ч ы т а л ь н і к .

    Бусел праводзіў заняткі:

    • Слухайце, бусляняткі:

    дома пакіньце страх,

    смела рабіце ўзмах.

    З кола ўзлятайце стралой,

    Дзюбу трымайце прамой.

    Зробіце круг –

    сядзьце на луг!

    Не забывайце парадку –

    мякка рабіце пасадку…

    Хто праляціць прыгожа –

    першым паснедаць зможа.

    Той, хто не слухаў бяседу,

    будзе чакаць да абеду.

    Хто ж атрымае двойку –

    Будзе працягваць

    да вечара стойку.

    Клёк-клёк!

    Ці зразумелі ўрок?

    Помніце, Кляка і Клёка,

    восень ужо недалёка!

    Круцяць малыя насамі:

    “Ведаем гэта самі.

    Ды хоць разок яшчэ, тата,

    з намі палётай над хатай.

    Нам ад твайго крыла

    смеласці больш і святла…”

    Мікола Чарняўскі. “Урок”

    П е р ш ы в я д у ч ы . Але ж не заўсёды могуць абараніць буслы сваіх дзяцей ад чалавека. З развіццём навукі, новых тэхналогій, на жаль, пакутуе прырода.

    Д р у г і в я д у ч ы . На гэту тэму асабліва шмат вершаў напісана беларускімі паэтамі.

    А д з і н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .

    Дні сплылі шумлівай чарадою,

    І як быццам ліха не было.

    На балотцах за смугой густою

    Бусляняты сталі на крыло.
    І ляцяць у шэрае міжхмар’е,

    І ляцяць мае трывогі ўслед.

    На зялёным, дзе жыву, паўшар’і

    Колькі слёз было і колькі бед!
    І не так ужо сплылі далёка

    Тыя дні, калі пякла туга.

    На балотцах – невясёлы клёкат.

    У лагчынах – сіняя смуга.
    Дзесьці блізка паміж дрэў пахілых

    Дагараюць дымныя лаўжы,

    І на свежаўзрыхленых магілах

    Ацякаюць цэзіем крыжы.
    Хто мне слова суцяшэння скажа?

    Далеч зноў грымотамі гудзе.

    І, глядзіш, у стомленым пейзажы

    Буслянят ужо няма нідзе.

    Віктар Гардзей. “Пейзаж з буслянятамі”

    П е р ш ы в я д у ч ы . Але не толькі ад экалагічных катастроф гінуць буслы. Многа знішчаецца іх падчас войнаў.

    Т р ы н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .

    Буслы шукаюць на пагорку хату,

    А там – варонкі, попел і вада,

    На золку не клякочуць бусляняты,

    Што не паспелі вылецець з гнязда.
    Ляцяць буслы ад вёскі і да вёскі,

    Мінаюць гарадкі і гарады,

    Дзе і дасюль не змоўклі адгалоскі

    Яшчэ не адбалелае бяды.
    Няма на ўзгорку студні каля хаты

    І ліпы на развілку трох дарог.

    Бядуе бусел, быццам вінаваты,

    Што цёплую буслянку не збярог.
    Ляцяць кругамі бусел і бусліха:

    Гудуць адны пустыя каміны,

    Раса з вярбы сцякае ціха-ціха,

    І жаляцца хатынскія званы.

    Сяргей Грахоўскі. “Буслы”
    Гучыць урывак з песні “Світанак”(сл. У. Някляева, муз. І. Лучанка)
    Д р у г і в я д у ч ы . У пачатку жніўня ў буслоў пачынаюцца зборы да адлёту. Выраі з сотні буслоў пралятаюць над Беларуссю, Украінай, Балканамі, яны накіроўваюцца ў Паўднёвую Афрыку.

    П е р ш ы в я д у ч ы . “Паломнікамі ў Меку” называюць іх на Бліжнім Усходзе, бо пралятаюць птушкі над мусульманскімі святынямі.

    П я т н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .

    Павіс бусліны клёкат над палямі,

    Кругі, кругі – бясконцыя кругі.

    Глядзяць у свет бяздумнымі вачамі,

    Нібы паны, надзьмутыя стагі.
    На павуцінках ціха грае восень.

    Напяты струны нерваў і душы…

    За небасхіл у сонечную просінь

    Са смуткам лета крочыць у цішы.

    Алег Салтук. “Павіс бусліны клёкат над палямі”

    Д р у г і в я д у ч ы . На жаль, не ўсе птушкі могуць падняцца ў неба. Нямала буслоў гіне ў час уборкі зерня, трапляючы пад колы камбайнаў. Многіх калечаць драпежнікі. Часам небяспеку ўяўляюць для іх людзі.

    Ш а с н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .

    Буслы ўзняліся з поймы ў дарогу.

    Хвіліна, дзве – над лесам шнур растаў.

    А ён нат не крануўся – доўга-доўга

    На парыжэлай купіне стаяў.
    Глядзеў услед… А змрокам, адзінокі,

    На ліпу сеў каля гнязда свайго,

    І цішыню разрэзаў дзікі клёкат,

    Не клёкат – крык надтрэснуты яго.
    Ён зваў братоў.

    Яму б - пад крылы вецер

    І ў дальні шлях, за імі ўслед, паплыць…

    Відаць, страшней, страшней за ўсё на свеце

    Пакінутым усімі быць.

    Міхась Рудкоўскі. “Пакінуты бусел”

    П е р ш ы в я д у ч ы . А ці ўсе ведаюць, што ў белага бусла ёсць брат – чорны бусел? У чорнага бусла шмат агульнага з белым: звычкі, “манеры”, асаблівасці палёту, бацькоўская клапатлівасць. Але многае і розніць іх.

    Д р у г і в я д у ч ы . Па-першае, знешні выгляд: пер’е амаль цалкам чорнае, адлівае металічным, фіялетавым, зялёным, карычневым і медным адценнем. Белыя толькі грудка і жывот – як быццам надзеты белы фрак. Пра характар і манеры гэтай птушкі вельмі добра напісаў у сваім вершы “Чорны бусел” Віктар Гардзей.

    С е м н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .

    Чорны бусел, а інакш – бацян,

    Любіць глуш і векавыя нетры.

    Да гнязда праз багну і бур’ян

    Шлёпае наўпрост за кіламетры.
    Ах, манішка! Беленькі паркаль.

    Чорны фрак і боты-скараходы.

    Гэткі франт балотны, ды, на жаль,

    Бегаць па гасцях не мае моды.
    Бачыш дуб на востраве стары?

    Там – гняздо – бухматая збудова –

    З рознага ламачча, а ўнутры

    Выслана падсцілкаю пуховай.
    Прыйдзе чэрвень – не бярэ і сон.

    Дзеткі, знацца, з добрым апетытам.

    Сцеражыся, жаба і трытон:

    Бацяняты толькі ікнуць сыта.
    Часам смешна: ломячы лазу,

    Велікан, адзіны ў сваім родзе,

    Ловіць трапяткую страказу

    Ці маляўку на падсохлым бродзе.
    Дзесьці белы бусел-клекатун

    Водзіць карагоды чарадою.

    Гэты ж, чорны, скончаны маўчун –

    Не азвецца нават раніцою.
    І тады, калі ляціць на Ніл,

    Не лякае цішыню балота,

    Ды яму куток адвечна міл,

    І яго не мучыць адзінота.

    З выраю вярнуўшыся, дзівак

    Перш за ўсё дзе-небудзь у зацішку

    Дзюбаю абгладзіць чорны фрак

    І пачысціць белую манішку.

    П е р ш ы в я д у ч ы . У беларускім фальклоры таксама ёсць паданні пра паходжанне чорных буслоў. Паводле аднаго з іх Валянцін Лукша напісаў верш “Чорныя буслы”. Паслухайце з яго ўрывак.

    В а с е м н а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .

    … Шмат на нашай зямельцы вячыстых лясоў.

    Шмат было тут заўсёды белакрылых буслоў.

    Калі пара бусліная каля жытла бесклапотна

    Ў суседстве спрадвечным жыла,

    Людзі верылі шчыра: абыдуць напасці,

    Бо нібыта буслы ім прыносілі шчасце.

    Менавіта таму, хоць сцвярджаць не бяруся,

    Любы край наш назваўся здаўна Белай Руссю.

    Ды аднойчы панадзіўся ў ціхую вёску

    Нейкі злыдзень калматы –

    Вандроўнік-зайздроснік.

    На людзей шмат наклікаў ён гора і бед,

    Шчасце ўсё захацеў ён прысвоіць сабе.

    Палавіў ён буслоў. І буслы з году ў год

    Шчасце ў дзюбах насілі ў хату яго.

    Ды зайздросніка прага душыла заўзята –

    Усё, здавалася, шчасця яму малавата.

    Не даваў ён буслам адпачыць ні на хвілю –

    Ні ў буслянцы паклёкаць,

    Вольна выпрастаць крылы.

    Ледзь не ўсім ужо шчасцем

    Злыдзень той заўладарыў,

    Ды з’явіліся дзеткі ў буслінае пары.

    Клёкат радасны ўзвіўся вясёлкавым ранкам

    З першым сонечным промнем над шчаснай буслянкай.

    Падрасталі-раслі што ні дзень бусляняты,

    Але гора сачыла з зайздросніцкай хаты.

    Бо выглядваў зайздроснік у акно зноў і зноў:

    • Мне ніякай карысці ад гэтых буслоў!..

    Як да справы вярнуць гэтых дурняў цыбатых?

    Вінаваты, напэўна, ва ўсім бусляняты?

    Думаў думу зайздроснік тры дні і тры ночы.

    Да азяблай буслянкі ўранку пакрочыў.

    Птушанят павыкідваў з буслянкі зайздроснік –

    Бусляняіы больш есці ў буслоў не папросяць!

    Задаволены прэч ад буслянкі пайшоў –

    Больш не будзе дарэмных турбот ад буслоў!

    Прыляцелі буслы – нема ўсхліпвае вецер, -

    Нежывыя ляжаць іх маленькія дзеці.

    І не думаў забойца пра помсту за згубу,

    Ды прынеслі вуголле буслы ў сваіх дзюбах.

    Шуганула чырвонае полымя ў неба –

    Так зайздросніку й трэба! Так нелюдзю й трэба!

    І заўважылі людзі, што з дымнага пекла

    Ўзляцелі буслы – неба крылле рассекла.

    І заўважылі людзі ў небе прасторным:

    Стала крылле ад гора не белым, а чорным.

    У спрадвечную пушчу ляцела далей

    Пара чорных буслоў ад бяды, ад людзей…

    Кажуць, птахі з людзьмі жыць бы ў дружбе маглі,

    Каб не стала нядобрых людзей на зямлі.

    Д р у г і в я д у ч ы . Чорны бусел занесены ў Чырвоную кнігу. У Бярэзінскім запаведніку налічваецца каля 20 пар чорных буслоў, якія штогод прылятаюць у свае гнёзды.

    П е р ш ы в я д у ч ы . Наступным прыродным сімвалам Беларусі з’яўляецца зубр. Зубр - візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі. Гэты магутны і прыгожы звер увасабляе сілы прыроды.
    На слайдзе фотаздымкі зуброў.
    Д р у г і в я д у ч ы . Па меры знішчэння лясоў і асушэння балот, па меры пранікнавення ў лясы людзей і асваення імі найбольш урадлівых зямель пад палі і пашы для хатняй жывёлы, зона распаўсюджвання зубра паступова скарачалася. Зубры шукалі прытулку. Такім прыстанішчам для іх з'явілася Белавежская пушча, апошняе месца пражывання зуброў у натуральных умовах.

    Чытальнік

    П е р ш ы в я д у ч ы . Зубр нагадвае беларусаў не толькі гістарычным лёсам, але і характарам. Ён адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. У звычайным стане гэта вельмі мірны, спакойны звер, які імкнецца схавацца ў гушчары лесу. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца.

    Д р у г і в я д у ч ы . Аб сіле зубра існуюць шматлікія легенды і казкі. Паслухайце інсцыніроўку казкі .
    Д р у г і в я д у ч ы . Нам жа трэба клапаціцца аб прыродзе, каб гэтыя сімвалы нашай краіны (жывёлы, птушкі, расліны) і ўвогуле беларускія краявіды не засталіся толькі ў вершах, малюнках і фотаздымках.

    Д в а ц ц а т ы ч ы т а л ь н і к .

    Гучыць песня “Аист на крыше” (сл. А. Папярэчнага, муз. Д. Тухманава).


    написать администратору сайта