сач бел. Мая любімая кніга на беларускай мове
Скачать 5.13 Kb.
|
Сачыненне Мая любімая кніга на беларускай мове Што такое літаратура? Літаратура - гэта мастацтва. Гэта шматлікія вершы, аповесці, апавяданні, паняцці. Гэта прыгожыя кнігі, гледзячы на якія радуецца вока, чароўныя і мілагучныя словы. Амаль кожны чалавек памятае сваю першую кніжку казак, якую чытала маці на нач, першы букварык з прыгожымі, рознакаляровымі старонкамі, літары на якім здаваліся нечым незразумелым. Прайшло шмат часу, нас даўно не пужаюць літары, шмат твораў мы ўжо прачыталі, але ёсць тыя, якія застаюцца ў нашай памяці на ўсё жыццё, як букварык ці старая бабуліна кніжка казак. Маё знаёмства з беларускай літаратурай пачалося яшчэ ў пачатковай школе. Як зараз памятаю: цёплы жнівеньскі вечар, дубовая шафа з старымі, пыльнымі кнігамі, якія, як цэгла, палеглі на крывыя дошчачкі. Памятаю гэты пах - пах старай паперы, яго часта можна адчуць у бібліятэках. І сярод бясконцага шэрага колеру маю ўвагу прыцянула ярка-блакітная кніжачка - "Казкі астранаўта" Раісы Баравіковай. Менавіта з яе пачалася мая любоў да беларускай літаратуры. І хоць зараз мой смак ў чытанні змяніўся, гэты твор ўсё роуна выклікае ў мяне вельмі цёплыя і шчырыя пачуцці. Першая кніга была надрукавана яшчэ у 1445 годзе. З таго часу на свет выйшлі яшчэ мільёны кніг, напісаных на розных мовах і на самыя розныя тэмы. Кожны чалавек можа знайсці тую, што захапіць яго і не застане раўнадушным. Але не кожны будзе чытаць яе на роднай, беларускай мове. У гэтым, я лічу, і заключаецца галоўная праблема. Большасць падлеткаў майго ўзросту з лёгкасцю назавуць цікавага ім замежнага аўтара, але ўсе веды пра беларускую літаратуру, часцей за ўсё, абмяжоўваюцца школьнай праграмай навучання. Я вырашыла спытаць сваіх сяброў, чаму гэта праблема актуальна зараз? Большасці беларуская літаратура здаецца нуднай і занадта палітызаванай. І гэта не дарма: я таксама лічу, што ў падручніках літаратуры вельмі многа зусім нецікавай гісторыі. Да, у сучасным свеце важна ведаць сваі карані, але большасць твораў, што мы чытаем на роднай мове, расказваюць цяжкасці і выпрабаванні, якія перажылі нашы продкі. Мы заўсёды бачым сябе з пазіцыі ахвяры. Таму сутыкнуўшыся з цяжкасцямі ў сучаснасці, людзі часта спасылаюцца на складаны лёс беларусаў у гісторыі, і таму ж апускаюць рукі ў барацьбе за шчасце і свабоду. Мне здаецца, што менавіта ў нейкай застарэласці школьнай праграмы і ёсць галоўная праблема маленькай цікавасці ў народзе. Што датычыцца маіх адносін да беларускай літаратуры, я люблю і ганаруся ёю. З дзяцінства мяне вельмі захапляла беларуская міфалогія, народная творчасць, фальклор. "Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку ‒ гэта мора, якое хавае сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць", - казаў Уладзімір Караткевіч. Кніга "Беларуская міфалогія", укладальнікам якой з'яўляецца Васілевіч, была і застаецца адной з самых цікавых кніг на роднай мове, якую я чытала. Гэта своеасаблівы звод народных ўяўленняў пра багоў, дэманаў, нячысцікаў. Дзякуючы гэтай кнізе, я пазнаёмілася з міфалагічнымі істотамі, народжаннымі фантазіяй нашых продкаў. Маім любімым аўтарам і паэтам з'яўляецца Анатоль Сыс. Памятаю, як у першыню пабачыла зборнік "Пан Лес" ў бібліятэцы і ў той жа час закахалася. Палюбіла і кнігу, і паэта. "Мая жонка ‒ паэзія", - пісаў Сыс. У одной гэтай строчцы захавалася ўся самаадданасць аўтара да любімай справы. Яго творчасць разнастайная, самародная. Кожны верш мае сэнс, які ніколі не ляжыць на паверхне. І гэтым Сыс мне і падабаецца: немагчыма проста прачытаць і забыць, яго вершы застаюцца ў галаве, ў думках: – З чаго пачаць?.. Пачну з Радзімы. Так абавязаны пачаць. – Але ў яе ты не адзіны, Навошта пра любоў крычаць? – Няхай, няхай я паўтаруся Ў любові тысячу разоў, Затое шчыра ў ёй клянуся, Бяз фальшу, без падробных слоў. – Што ж, пачынай. Сам выбраў долю... Й нядоля знойдзецца сама. Перад табою поле бою – Тут не адзін паэт сканаў. Беларуская літаратура - гэта цэлы свет. Гэта эмоцыі, перажыванні, душа. Душа не аднаго чалавека - душа народа. Усе выпрабаванні, якія выпалі на лёс нашых продкаў, найшлі адлюстраванне ў творчасці беларускіх аўтараў і паэтаў. Ў нашай літаратуры вельмі многа таленавітых людзей, сапраўдных Тварцоў з вялікай літары. І я ведаю, |