Главная страница
Навигация по странице:

  • 31. КАТЭГОРЫЯ ЭКСПРЭСІЎНАСЦІ ТЭКСТУ. ЭКСПРЭСІЎНЫЯ РЭСУРСЫ МОЎНЫХ АДЗІНАК РОЗНЫХ УЗРОЎНЯЎ .

  • 33. СКЛАДАНАЕ СІНТАКСІЧНАЕ ЦЭЛАЕ ЯК АДЗІНКА МАНАЛАГІЧНАГА МАЎЛЕННЯ.

  • 35.Тыпалогія тэкстаў. Класіфікацыя тэкстаў паводле формы выражэння, характару адлюстравання рэчаіснасці, характару маўлення, колькасці маўлення ўдзельнікаў.

  • лінгвістыка тэксту экзамен. Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту


    Скачать 84.22 Kb.
    НазваниеЛінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту
    Дата07.01.2023
    Размер84.22 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлалінгвістыка тэксту экзамен.docx
    ТипДокументы
    #875606
    страница4 из 6
    1   2   3   4   5   6

    30. ТЭКСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ ДЫЯЛАГІЧНАСЦІ. ВОБРАЗ АЎТАРА І АПАВЯДАЛЬНІКА Ў СТРУКТУРЫ ТЭКСТУ. У айчынным мовазнаўстве асновы тэорыі дыялогу былі закладзены ў працах Л.У. Шчэрбы, В.У. Вінаградава, М.М. Бахціна і іншых даследчыкаў. У сучаснай лінгвістыцы цяжка назваць вобласць, у якой у той ці іншай сувязі не прыцягвалася б ці не магла быць прыцягнута з’ява дыялога, асабліва калі гаворка ідзе пра чалавечыя адносіны, бо з дыялогам звязваюцца ўяўленні пра камунікацыю, кантакт, узаемадзеянне. Прырода дыялагічнасці неаднародная ў розных сферах зносін і формах маўлення. Відавочна, можна весці размову аб дыялагічнасці ў дзвюх формах яе праявы: у вуснай мове і пісьмовай. У пісьмовай мове дыялагічнасць выяўляецца, з аднаго боку, як прамое адлюстраванне дыялога, з другога – як асаблівая форма, выпрацаваная на аснове пісьмовай формы зносін. Само паняцце дыялагічнасці таксама не мае адназначнага тлумачэння. Праўда, большасць даследчыкаў вызначаюць дыялагічнасць як лінгвістычнае праяўленне ў тэксце камунікатыўнай сутнасці мовы, якое выяўляецца ў наяўнасці прыкмет дыялога ў мове, у тым ліку і пісьмовай, і ўліку “фактару адрасата” і яго рэакцыі ў моўных асаблівасцях выказвання. Глабальная катэгорыя дыялагічнасці рэалізуецца ў катэгорыях суб’ектнасці і адрасаванасці, звязаных з вобразамі аўтара і адрасата, т.я. за кожным тэкстам стаяць аўтар і адрасат, якія вызначаюць яго структуру, семантыку і прагматыку. Аўтар і адрасат як ключавыя кампаненты адзінай мадэлі камунікацыі, звязаныя са спараджэннем і ўспрыманнем тэксту, не толькі дыялектычна спалучаюцца, але і “ўзаемапранікальныя” ў функцыянальных і камунікатыўных адносінах. Праблема вобраза аўтара і вобраза апавядальніка да гэтага часу застаецца адной з цэнтральных, вызначальных катэгорый будовы мастацкага і публіцыстычнага тэксту. У вобразе аўтара, у яго маўленчай структуры аб’ядноўваюцца ўсе якасці і асаблівасці стылю мастацкага і публіцыстычнага твора: размеркаванне моўных сродкаў у апісанні герояў, іх учынкаў і думак; пераходы ад аднаго стылю выкладу да другога; пералівы і спалучэнні фарбаў у апісанні прыроды; характар ацэнак пры дапамозе адпаведных слоў і выразаў; асаблівасці сінтаксічнага ладу маўлення і г. д. Не зразумеўшы спецыфікі вобраза аўтара, нельга зразумець ні яго ідэі, ні яго эстэтычнай вартасці, таму што, калі мы гаворым аб вобразе аўтара, мы маем на ўвазе не канкрэтную асобу, пісьменніка, а пэўны спецыфічны пункт гледжання, пазіцыю, з якой асэнсоўваецца мастацкая рэчаіснасць. Кожны пісьменнік у залежнасці ад творчай задумы выбірае той ці іншы структурны прынцып арганізацыі моўнага матэрыялу, які і вызначае спецыфіку як вобраза аўтара, так і вобраза апавядальніка. Няўласна-простая мова – спосаб перадачы чужаслоўя, пры якім асноўныя лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя сродкі чужога выказвання захоўваюцца, а граматычныя паказчыкі змяняюцца. Паказчыкам чужаслоўя з’яўляецца змест і ўнутраная структура чужога выказвання. Непасрэдна з аўтарскага выкладу няўласна-простая мова ўзнікае часцей за ўсё ў тых выпадках, калі гэтым спосабам перадаецца не сапраўдна выказанае, а думкі, развагі персанажа, так званае “ўнутранае маўленне”. Вельмі распаўсюджана ў мастацкай прозе выкарыстанне так званага “прыёму мантажу” як выразнага сродку суб’ектывізацыі аўтарскага апавядання.


    31. КАТЭГОРЫЯ ЭКСПРЭСІЎНАСЦІ ТЭКСТУ. ЭКСПРЭСІЎНЫЯ РЭСУРСЫ МОЎНЫХ АДЗІНАК РОЗНЫХ УЗРОЎНЯЎ. Экспрэсіўнасць у шырокім сэнсе разумеецца як выяўленчая якасць мовы, як тое, што робіць выказванне больш яркім, выразным і вобразным. Экспрэсіўнасць узуальна або аказіянальна ўваходзіць у семантыку моўных адзінак і выражае эмацыянальна-ацэначныя і стылістычна маркіраваныя адносіны суб’екта маўлення да рэчаіснасці. На лексіка-семантычным узроўні найбольш актыўнымі, адметнымі для паэтычнай мовы сродкамі стварэння выразнасці тэксту з’яўляюцца эпітэт і метафара, на лексічным – сінонімы і антонімы, на словаўтваральным – формы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, на сінтаксічным – разнастайныя паўторы. Агульнай задачай экспрэсіўнасці з’яўляецца выражэнне або стымуляцыя суб’ектыўнага, адносін да сказанага. З боку таго, хто гаворыць/піша гэта – узмацненне, акцэнтаванне, выражэнне пачуццяў, эмоцый і настрояў. З боку чытача/слухача гэта – утрыманне і ўзмацненне ўвагі, павышэнне рэфлексіі, узнікненне эмоцый і пачуццяў. Экспрэсіўныя магчымасці графікі. Арсенал сродкаў графікі досыць шырокі: гэта асаблівасці шрыфта і набору, адрозненне літар і слоў па колеры і па памерах, прасторавае размяшчэнне знакаў, выкарыстанне элементаў іканаграфіі і т. п. Эмацыйна-экспрэсіўныя рэсурсы фанетыкі Алітарацыя – паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення гукавой выразнасці паэтычнай мовы, якое дасягаецца адпаведным падборам слоў. Асананс – паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў; недакладная рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі. Анафара – стылістычны прыём, які заключаецца ў тым, што паўтараюцца фразы, словы ці гукі на пачатку суседніх рытмічных радоў (радкоў, строф і інш.). Эпіфара – паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строфаў. Асаблівасцю эмацыйна-ацэначнай лексікі з’яўляецца тое, што эмацыйная афарбоўка “накладваецца” на лексічнае значэнне слова, але не зводзіцца да яго: дэнататыўнае значэнне слова ўскладняецца канататыўным. У складзе эмацыйнай лексікі можна вылучыць тры групы: 1. Словы з яркім канататыўным значэннем, якія змяшчаюць ацэнку фактаў, з'яў, прыкмет, якія даюць адназначную характарыстыку людзей: натхніть, цудоўны, адважнасць. 2. Шматзначныя словы, нейтральныя ў асноўным значэнне, якія атрымліваюць якасна-эмацыйнае адценне пры пераносным ужыванні. Так, пра чалавека вызначанага характару можна сказаць: ануча, дуб, слон, мядзведзь, змяя, арол, варона. 3. Словы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі, якія перадаюць розныя адценні пачуццяў: сыночак, дачушка, бабуля. Сярод фразіалагізмаў сустракаюцца нейтральныя ў стылістычных адносінах устойлівыя выразы, напрыклад: працаваць над памылкамі, час ад часу, цалкам і поўнасцю. Нейтральныя фразеолагізмы з'яўляюцца міжстылявымі і агульнаўжывальнымі, г. зн. могуць быць выкарыстаны ў любым стылі. Экспрэсія фразеалагізмаў узнікае дзякуючы ўнутранай форме, у аснове якой ляжыць вобраз, пабудаваны на параўнанні, метафары, метаніміі, гіпербале і г. д. (рэзаць праўду-матку; легчы ў труну; макавай расінкі ў роце не было). Эмоцыя і экспрэсія фразеалагізмаў цесна звязаныя з этнакультурнымі асаблівасцямі, паколькі ў розных мовах вобразы могуць выяўляць нацыянальную спецыфіку. МАРФАЛОГІЯ 1) Ужыванне якіх-небудзь граматычных формаў не ў іх прамым значэнні (напрыклад, ужыванне форм цяперашняга часу дзеяслова ў значэнні мінулага часу; форм дзеяслова ўмоўнага ладу ў значэнні загаднага ладу і т. п.). 2) Пераважнае ўжыванне ў тэксце слоў якой-небудзь часціны мовы. 3) Выкарыстанне выразных магчымасцяў суфіксаў і прыставак, у тым ліку суфіксаў суб’ектыўнай ацэнкі (памяншальна-ласкальных, павелічальных, уніжальных). 4) Выкарыстанне індывідуальна-аўтарскага (аказіянальнага) словаўтварэння. СІНТАКСІС. Напружанасць і выразнасць маўлення ўзмацняюць рытарычныя фігуры. Да іх блізкія і рытарычныя пытанні, якія ўяўляюць сабой пытальныя сказы, якія не патрабуюць адказу. Эпiфapa – пaўтapэннe aднoлькaвыx гyкaў, cлoў цi выpaзaў y кaнцы вepшaвaныx paдкoў aбo cтpoфaў. Лeкciчнaя aнaфapa – гэтa пaўтapэннe aднoлькaвыx cлoў y пaчaткy ўcix aбo чacткi вepшapaдoў. Вядомы, элiпсіc – пpoпycк нeйкaгa cлoвa, якoe лёгкa ўзнaўляeццa з кaнтэкcтy. Асаблівая выразнасць уласцівая так званай парцэляцыі – тaкi пaдзeл cкaзa пaўзaмi (a нa пicьмe – кpoпкaмi) нa iнтaнaцыйнa-cэнcaвыя мoўныя aдзiнкi, пpы якiм змecт выкaзвaння pacкpывaeццa з ycix гэтыx aдзiнaк, paзмeшчaныx aднa зa aднoй. ВЫЯЎЛЕНЧЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ПУНКТУАЦЫІ. Шматкроп’е; нанізванне і камбінаванне пыт і кліч знакаў; радок, запоўнены кропкамі; адсутнасць знакаў прыпынку; аўтарскія знакі прыпынку; сродкам выразнасці можа быць несупадзенне сінтаксічнага і рытмічнага члянення гаворкі, або перанос.


    32. Падыходы да вылучэння адзінак тэксту: функцыянальна-лінгвістычны, тэкставы, функцыянальна-камунікацыйны. У сучасным мовазнаўстве існуе тры падыходы да выдзялення ўзроўняў тэксту і адпаведна тэкставых адзінак: 1) функцыянальна-лінгвістычны (структурна-моўны, уласналінгвістычны); 2) тэкставы (структурансемантычны); 3) функцыянальна-камунікатыўны (сістэмна-дзейсны).

    Функцыянальна-лінгвістычны падыход заснаваны на палажэнні, што кожны тэкст арыентаваны на моўную сістэму і ўяўляе сабой выбор аўтарам моўных сродкаў з тых, што ёсць у мове. Пры такім падыходзе, адзінкамі тэксту з’яўляюццатрадыцыйныя для моўнай сістэмы адзінкі: фанемы, марфемы, лексемы, словазлучэнні, сказы. Яны функцыянуюць у тэксце і маюць тэкставую значнасць, таму што дзейнічаюць у фарміраванні тэкставай семантыкі.

    Тэкставы падыход заснаваны на ўяўленні пра тэкст, як унікальныя структурна-сэнсавыя адзінства, што мае ўласную адзінку, складанае сінтаксічнае цэлае. У такім разе разлядаецца без уліку сферы яго функцыянавання і аўтарства.

    Функцыянальна-камунікатыўны падыход абапіраецца на наступныя тэзісы: 1) за кожным тэкстам стаіць яго творца, унікальная моўная асоба; 2) кожны тэкст накіраваны на соцыум да адрасата, чытача. Пры такім падыходзе вылучаюцца дэнамічныя тэкставыя адзінкі, якія маюць лінгвістычную і экстралінгвістычную сутнасць, адрозніываюцца функцыянальна і камунікацыйна. Тут адрозніваюць два асноўныя ўзроўні тэксту: інфармацыйна-сэнсавы і прагматычны.

    33. СКЛАДАНАЕ СІНТАКСІЧНАЕ ЦЭЛАЕ ЯК АДЗІНКА МАНАЛАГІЧНАГА МАЎЛЕННЯ. Складанае сінтаксічнае цэлае (ссц) (звышфразавае адзінства) - полікамунікацыйная сінтаксічная адзінка, што арганізавана з двух ці больш самастойных сказаў (простых або складаных), аб’яднаных адпаведнымі сродкамі сувязі і па сэнсе. Станд ССЦ уласціва трохкампанентная арганізацыя (зачын, развіццё думкі, канцоўка). Складанае сінтаксічнае цэлае здольна комплексна, эканомна і дакладна перадаць самыя тонкія сэнсавыя і эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні розных значэнняў. У гэтым яго адроз ад абзаца, які з’яўляецца часткай друк або рукапіс тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога, складаецца з аднаго ці некалькіх сказаў і характарызуецца адзінствам і адноснай закончанасцю зместу. Структурным і семантычна-сінтаксічным цэнтрам складанага сінтаксічнага цэлага з’яўляецца зачын – першы, стрыжнёвы сказ, які звычайна будуецца свабодна, завершаны граматычна, не змяшчае ніякіх фармальных адзнак, якія б паказвалі на неабходнасць прымацавання да яго новых сказаў. Стрыжнёвы сказ пачынае мікратэму і вызначае (у пэўнай ступені) далейшае яе развіццё. Часцей за ўсё гэта поўны сказ, кароткі, сэнсава насычаны. Але гэты сказ інфармацыйна недастатковы, паколькі аформленая ім думка поўнасцю не завершана і патрабуе далейшага пашырэння і ўдакладнення. Развіццё думкі – асноўная частка складанага сінтаксічнага цэлага, у якой развіваецца мікратэма, зададзеная зачынам. Сказы развіцця думкі менш самастойныя і часта залежаць ад зачыну. Сярэдняя частка, дзе развіваецца мікратэма, можа не мець асаблівых сінтаксічных сродкаў афармлення, можа ўключаць у сябе сказы розных тыпаў – простыя і складаныя, ускладненыя і няўскладненыя, развітыя і неразвітыя, поўныя і няпоўныя. Канцоўка складанага сінтаксічнага цэлага – падагульненне сказанага, пэўны вынік апісання або развіцця падзей другой часткі. Таму натуральна, што для канцоўкі, як і для зачыну, існуюць абмежаванні пры пабудове сказаў: часцей за ўсё гэта просты сказ або не вельмі аб’ёмны складаны з невялікай колькасцю частак. Кампазіцыйна-тэматычнае і сінтаксічнае чляненне складанага сінтаксічнага цэлага залежыць ад стылю макратэксту, ад функцыяльна-сэнсавага тыпу маўлення, ад сродкаў сувязі паміж часткамі, ад індывідуальна-аўтарскага стылю. Складанае сінтаксічнае цэлае адыгрывае важную ролю ў сэнсавай, стылістычнай і інтанацыйнай арганізацыі тэксту.


    34. ДЫЯЛАГІЧНАЕ АДЗІНСТВА ЯК АДЗІНКА ДЫЯЛАГІЧНАГА МАЎЛЕННЯ. МАДЭЛІ ДЫЯЛОГАЎ. Маўленне ў залежнасці ад змены гаворачага і таго, хто слухае, падзяляецца на дыялагічную і маналагічную. У дыялагічным маўленні асоба, якая гаворыць, і асоба, якая слухае, мяняюцца месцамі, у маналагічным маўленні – не мяняюцца. Дыялагічнае маўленне ўзнікла раней. Наша маўленне ўзнікла як сродак зносін паміж людзьмі. І таму ў старажытнасці менавіта дыялог быў вельмі неабходным. Дыялог – гэта размова дзвюх ці некалькіх асоб. ДЫЯЛАГІЧНАЕ МАЎЛЕННЕ - форма маўлення (звычайна размова, гутарка), уласцівая дзвюм ці некалькім дзейным асобам (героям, персанажам). Выказванні называюцца рэплікамі. Мастацкія дыялогі хутчэй за ўсё з’яўляюцца стылізацыяй пад вусна-гутарковае маўленне і своеасаблівым прыдаткам да аўтарскай мовы (як бы яе працягам, асабліва ў празаічных творах, але з удзелам дзейных асоб). Таму ў літаратурна-мастацкіх творах пры дыялогах шырока выкарыстоўваюцца аўтарскія рэмаркі. Суч лінгвісты і літар-цы разгл дыялогі інфармацыйныя, сюжэтныя, дынамічныя і інш. Дыялог - форма маўлення, якая характарызуецца зменай выказванняў (рэплік) двух ці некалькіх (палілог) суразмоўцаў і непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй. Менавіта Д. з’яўляецца той формай маўлення, якая найбольш яўна і непасрэдна актуалізуе сацыяльную сутнасць мовы, яе камунікацыйную функцыю. У якасці адзінкі Д. як складанай цэласнай структуры выступае дыялагічнае адзінства, якое ўключае дзве ці больш рэплік, звязаных адзіным зместам. Адным з распаўсюджаных відаў дыялагічнага адзінства з’яўляецца пытальна-адказавы комплекс. Памеры дыялогу тэарэтычна бязмежны. Аднак на практыцы любы дыялог усё ж мае канцоўку. Дыялог атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў размоўным маўленні. Аднак ён запатрабаваны таксама і ў афіцыйна-дзелавым, навуковым і публіцыс маўленні. У залежн ад мэт, задач, ролі субяседнікаў, сітуацыі маўлення можна выдзеліць наступныя тыпы дыялогаў: бытавы, дзелавая размова, інтэрв’ю. Асноўная сфера выкарыстання Д. - паўсядзён зносіны, вусн маўл. Акрамя таго, дыялагічная форма маўлення характэрна для мастацкай літаратуры (Д. персанажаў), публіцыстыкі (інтэрв’ю, дыскусія), для некаторых іншых сфер зносін.

    35.Тыпалогія тэкстаў. Класіфікацыя тэкстаў паводле формы выражэння, характару адлюстравання рэчаіснасці, характару маўлення, колькасці маўлення ўдзельнікаў.

    У сучасным мовазнаўстве тыпалогія тэкстаў недастаткова распрацавана. Аб’ектыўна гэта тлумачыцца шматаспектнасцю і складанасцю самога феномену тэксту, суб’ектыўна – параўнальна невялікім па часе перыядамраспрацоўкі праблем тэксту. Стварэнне адзінай тыпалогіі тэксту неабходна для: 1) выяўлення прынцыпаў, нормаў, правіл і заканамернасцей стварэння і ўспрымання тэкстаў; 2) для лінгвістычнага аналізу асобных тэкстаў; 3) для выяўлення прымет тэкстуальнасці твора; 4) для канчатковага вызначэння тэксту ад лінгвістычных катэгорый; 5) для апісання з’яў інтэртэкстуальнасці. Тып тэксту можна вызначыць, як клас тэкстаў, якія маюць аднолькавыя камунікатыўныя мэты і ўмовы здзяйснення камунікацыі, а таксама падобныя граматычныя і тэматычныя характарыстыкі (граматычныя канструкцыі, сінтаксічныя структуры, лексіку і інш.). Катэгорыі тыпалогі тэкстаў павінны складацца з шэрагу паказальнікаў і ахопліваць галоўныя прыметы тэксту, як уласна-моўныя і пазамоўныя: 1)інфармацыйныя; 2) функцыянальныя; 3) структурна-сенеятычныя; 4) камунікацыйныя. Найбольш устойлівымі з’яўляюцца класіфікацыі, якія абапіраюцца на экстралінгвістычныя або пазамоўныя фактары (камунікацыйна-прагматычныя).

    Можна сфармуляваць наступныя патрабаванні да тыпалогіі тэкстаў: 1) аднароднасць (усе тыпы тэксту павінны выяўляцца на аснове адной і той жа класіфікуючай прыметы); 2)шматпланавасць (немагчымасць адначасовага аднясення аднаго і таго ж тэксту да розных тыпаў); 3) поўнага (тыпалогія павінна ахопліваць усе тэксты дадзенай сферы).

    Паводле формы выражэння тэксты бываюць вусныя і пісьмовыя, па параметру характару адлюстравання рэчаіснасці –мастацкія і не мастацкія. Паводле параметру характару маўлення тэксты могуць быть ад 1, 2, 3 асобы, а таксама па характару перадачы чужой мовай.

    36.Тыпалогія тэкстаў. Класіфікацыя тэкстаў паводле параметра структуры, падрыхтаванасці, цэласнасці і звязанасці.

    У сучасным мовазнаўстве тыпалогія тэкстаў недастаткова распрацавана. Аб’ектыўна гэта тлумачыцца шматаспектнасцю і складанасцю самога феномену тэксту, суб’ектыўна – параўнальна невялікім па часе перыядамраспрацоўкі праблем тэксту. Стварэнне адзінай тыпалогіі тэксту неабходна для: 1) выяўлення прынцыпаў, нормаў, правіл і заканамернасцей стварэння і ўспрымання тэкстаў; 2) для лінгвістычнага аналізу асобных тэкстаў; 3) для выяўлення прымет тэкстуальнасці твора; 4) для канчатковага вызначэння тэксту ад лінгвістычных катэгорый; 5) для апісання з’яў інтэртэкстуальнасці. Тып тэксту можна вызначыць, як клас тэкстаў, якія маюць аднолькавыя камунікатыўныя мэты і ўмовы здзяйснення камунікацыі, а таксама падобныя граматычныя і тэматычныя характарыстыкі (граматычныя канструкцыі, сінтаксічныя структуры, лексіку і інш.). Катэгорыі тыпалогі тэкстаў павінны складацца з шэрагу паказальнікаў і ахопліваць галоўныя прыметы тэксту, як уласна-моўныя і пазамоўныя: 1)інфармацыйныя; 2) функцыянальныя; 3) структурна-сенеятычныя; 4) камунікацыйныя. Найбольш устойлівымі з’яўляюцца класіфікацыі, якія абапіраюцца на экстралінгвістычныя або пазамоўныя фактары (камунікацыйна-прагматычныя). Можна сфармуляваць наступныя патрабаванні да тыпалогіі тэкстаў: 1) аднароднасць (усе тыпы тэксту павінны выяўляцца на аснове адной і той жа класіфікуючай прыметы); 2)шматпланавасць (немагчымасць адначасовага аднясення аднаго і таго ж тэксту да розных тыпаў); 3) поўнага (тыпалогія павінна ахопліваць усе тэксты дадзенай сферы).

    Паводле параметру структуры тэксты дзеляцца на простыя, складаныя і комплексныя. Да простых адносяцца лозунгі, заклікі, вывескі, рэкламныя тэксты і г.д. Складаныя тэксты дастаткова разгорнутыя, да іх адносяцца творы мастацкай літаратуры, навуковыя творы, тэксты рэлігійнай тэматыкі і інш. Калі ў тэксце прысутнічае з’ява ўключэння ўстаўкі аднаго тэкста ў другі, то такі тэкст лічыцца комплексным. Паводле параметру падрыхтаванасці тэкста дзеляцца на спантанныя або сітуацыйныя і падрыхтаваныя. Да першай групы адносяцца тэксты размоўна-бытавыя, да другой – тэксты астатніх стыляў.

    Паводле параметра цэласнаці і звязаннасці тэксты дзеляцца на нарматыўныя або цэласныя/звязаныя і дэфектныя. Сярод дэфктных вылучаем дэграматыкалізаваныя нязвязныя і дэграматыкалізаваныя звязныя, але наяцэласныя. Да першых адносяцца наборы ключавых слоў тэкстаў або такія тэксты, ў якіх словы звязваюцца няправільна з пазіцыі граматыкі мовы. Другі тып тэкстаў – гэта тэксты пазбаўленыя агульнага сэнсу хоць граматычна яны пабудаваны правільна. У літаратурнай творчасці такія прыёмы могуць быць прыёмамі моўнай гульні.

    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта