Главная страница
Навигация по странице:

  • 38.Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення. Асаблівасці апісання, апавядання, разважання як асобных тыпаў тэкстаў.

  • 39.Нацыянальна-культурны кампанент у тэксце. Нацыянальна-культарная адметнасць лексікі і фразеалогіі.

  • 40. Тэкст у сістэме навучання беларускай мове. Паняцце вучэбнага тэксту.

  • 41. Разнавіднасць вучэбна-навуковых тэкстаў: канспект, рэферат, курсавая праца, дыпломная праца.

  • лінгвістыка тэксту экзамен. Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту


    Скачать 84.22 Kb.
    НазваниеЛінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту
    Дата07.01.2023
    Размер84.22 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлалінгвістыка тэксту экзамен.docx
    ТипДокументы
    #875606
    страница5 из 6
    1   2   3   4   5   6

    37. Тыпалогія тэкстаў. Класіфікацыя тэкстаў паводле параметра алгарытмізацыі, ступені эсплікацыі задумы і функцыянальна-стылёвага параметра.

    У сучасным мовазнаўстве тыпалогія тэкстаў недастаткова распрацавана. Аб’ектыўна гэта тлумачыцца шматаспектнасцю і складанасцю самога феномену тэксту, суб’ектыўна – параўнальна невялікім па часе перыядамраспрацоўкі праблем тэксту. Стварэнне адзінай тыпалогіі тэксту неабходна для: 1) выяўлення прынцыпаў, нормаў, правіл і заканамернасцей стварэння і ўспрымання тэкстаў; 2) для лінгвістычнага аналізу асобных тэкстаў; 3) для выяўлення прымет тэкстуальнасці твора; 4) для канчатковага вызначэння тэксту ад лінгвістычных катэгорый; 5) для апісання з’яў інтэртэкстуальнасці. Тып тэксту можна вызначыць, як клас тэкстаў, якія маюць аднолькавыя камунікатыўныя мэты і ўмовы здзяйснення камунікацыі, а таксама падобныя граматычныя і тэматычныя характарыстыкі (граматычныя канструкцыі, сінтаксічныя структуры, лексіку і інш.). Катэгорыі тыпалогі тэкстаў павінны складацца з шэрагу паказальнікаў і ахопліваць галоўныя прыметы тэксту, як уласна-моўныя і пазамоўныя: 1)інфармацыйныя; 2) функцыянальныя; 3) структурна-сенеятычныя; 4) камунікацыйныя. Найбольш устойлівымі з’яўляюцца класіфікацыі, якія абапіраюцца на экстралінгвістычныя або пазамоўныя фактары (камунікацыйна-прагматычныя). Можна сфармуляваць наступныя патрабаванні да тыпалогіі тэкстаў: 1) аднароднасць (усе тыпы тэксту павінны выяўляцца на аснове адной і той жа класіфікуючай прыметы); 2)шматпланавасць (немагчымасць адначасовага аднясення аднаго і таго ж тэксту да розных тыпаў); 3) поўнага (тыпалогія павінна ахопліваць усе тэксты дадзенай сферы).

    Паводле параметра ступені эксплікацыі задумы існуюць жосткія і мяккія тэксты.Жосткі вызначаецца поўным успрыманнем інфармацыі, дзякуючы сваёй адназначнасці (афіцыйна-дзелавы). У мяккіх тэкстах успрыманне ускладняецца неадназначнасцю і шматслойнасцю іх зместу. Паводле функцыянальна-стылявога параметр, тэксты падзяляюцца на афіцына-дзелавыя (справавыя), навуковыя, публіцыстычныя, мастацкія, гутарковыя і канфесійныя.


    38.Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення. Асаблівасці апісання, апавядання, разважання як асобных тыпаў тэкстаў.

    У працэсе маўлення па-рознаму могуць адлюстроўвацца, асэнсоўвацца з’явы акаляючай нас рэчаіснасці. У адным выпадку мы акцэнтуем увагу на пэўных прыметах аб’екта нашай размовы, у другім – засяроджваемся на з’явах, падзеях, што адбываюцца, разгортваюцца вакол нас, у трэцім – імкнемся зразумець, усвядоміць нешта на ўзроўні мысліцельнай дзейнасці ў выглядзе вывадаў, абагульненняў. Гэта значыць, што ўся разнастайнасць зместу нашых выказванняў можа быць зведзена да трох відаў: 1. Статытычны свет, які ўспрымаецца ў адзін момант; 2. Свет у дынаміцы, які паказваецца ў руху, у часе; 3. Свет, які адлюстроўваецца ў свядомасці чалавека ў прычынна-выніковых сувязях.У першым выпадку выказванне рэалізуецца ў форме апісання, у другім – у форме апавядання, у трэцім – у форме разважання. У сувязі з гэтым і вылучаюць адпаведныя тыпы маўлення, для кожнага з якіх характэрна свая адметная структурная і моўная арганізацыя. Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення цесна звязаны з катэгорыяй стылю. Тып і стыль маўлення – паняцці неад’емныя. Сапраўды, у тэксце, які належыць да пэўнага функцыянальнага стылю мовы, інфармацыя абавязкова рэалізуецца ў форме аднаго ці змешанага тыпы маўлення. Апісанне ўжываецца для дэталёвай характарыстыкі стану рэчаіснасці з падрабязным пералічэннем шэрагу адначасова існуючых аб'ектаў і іх прымет (партрэт, краявід, інтэр'ер, экстэр'ер і г. д.). Статычнасць моўнай формы апісання падкрэсліваецца аднатыпнасцю форм выказніка.

    Паколькі апісанне статычнае, то яно як бы перапыняе апавяданне, стрымлівае дзеянне. Тут пануюць назоўнікі і прыметнікі, мала ўжываецца дзеясловаў. У апісанні, такім чынам, склаўся асаблівы тып сказа, які атрымаў назву апісальнага, у якім група выказніка знаходзіцца перад групай дзейніка. Яркія мастацкія апісанні наглядна паказваюць майстэрства слоўнага жывапісу празаіка. Зусім іншую функцыю выконваюць апісанні ў тэкстах навуковай, тэхнічнай і афіцыйна-дзелавой літаратуры. Яны прызначаны даць уяўленне аб усіх істотных якасцях таго ці іншага аб'екта.Абавязковым правілам навуковага апісання з'яўляецца, па-першае, указание бліжэйшага роду, г. зн. таго класа прадметаў, да якога адносіцца выбраны для апісання аб'ект; па-другое, указание відавога адрознення, г. зн. тых прымет, якія адрозніваюць гэты аб'ект ад іншых таго ж класа.Пры навуковым апісанні трэба захоўваць наступныя логіка-стылістычныя патрабаванні: 1) апісанне не павінна быць занадта вузкім або занадта шырокім (правіла сураз-мернасці); 2) апісанне не павінна змяшчаць у сабе ні яўнага, ні скрытага круга; 3) нельга характарызаваць невядомае праз невядомае; 4) апісанне не павінна быць адмоўным, за выключэннем тых выпадкаў, калі раскрываецца змест адмоўнага паняцця; 5) моўнае выражэнне паняцця павінна быць адназначным і ясным. Апавяданне служыць для выражэння часавай, храналагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з'яў, адлюстроўвае сувязь паміж падзеямі. Гэтая катэгорыя тэкстаў характарызуецца ланцуговай сувяззю. Апавя­данне дынамічнае, у ім дамінуюць дзеяслоў і акалічнасныя словы. Рэму выказванняў, якія ўваходзяць у апавядальныя кантэксты, выражае склад выказніка, фіксуючы ўвагу чытача на падзейнай інфармацыі. У такіх сказах, як правіла, склад дзейніка малалікі, і ўся асноўная інфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказніка. У апавядаль-ных кампанентах тэксту часта ўжываюцца сказы з радамі аднародных выказнікаў, таксама, як і няпоўныя сказы (без дзейніка).Выступаючы як выяўленчыя кампаненты мастацкага тэксту, апісанні і апавяданні амаль заўсёды спалучаюцца ў адно цэлае ў агульнай моўнай плыні твора, часта чаргуючыся паміж сабой.Выступаючы ў якасці жывапісных кампанентаў тэксту, апісанні і апавяданні звычайна адлюстроўваюць адзінкавую канкрэтную з'яву, што вымагае ўжывання дзеяслоўных форм цяперашняга і

    прошлага часу ў актуаль­ным значэнні. Такія тыпы тэкстаў шырока выкарыстоўваюцца ў нарысах і рэпартажах, наогул ў творах дакументальнага жанру. Выступаючы ў якасці жывапісных кампанентаў тэксту, апісанні і апавяданні звычайна адлюстроўваюць адзінкавую канкрэтную з'яву, што вымагае ўжывання дзеяслоўных форм цяперашняга і прошлага часу ў актуаль­ным значэнні. Такія тыпы тэкстаў шырока выкарыстоўваюцца ў нарысах і рэпартажах, наогул ў творах дакументальнага жанру. Такім спалучэннем агульнага і канкрэтнага, актуальнага і узуальнага планаў маўлення аўтар робіць тэкст разнастайным і, зразумела, больш багатым стылістычна. Імкненне да спалучэння розных планаў маўлення ад-люстроўвае агульную тэндэнцыю развіцця сучаснай мастацкай прозы. Разважанне прызначана для выкладу логікі развіцця думкі. Яно адрозніваецца ад апісання і апавядання строгай, лагічнай паслядоўнасцю сказаў, якія характарызуюцца шматлікімі злучнікавымі сувязямі.Разважанне найбольш распаўсюджана ў навуковых тэкстах, а таксама ў публіцыстыцы.Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэрыялу ў разважаннях: сінтэтычны, або індуктыўны, і аналітычны, або дэдуктыўны. Можна ісці ад агульных палажэнняў да прыватных, г. зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое трэба даказаць, а потым падаць факты, доказы і ілюстрацыі, што пацвярджаюць.на думку аўтара, гэтае палажэнне (дэдукцыя); можна, наадварот, ад пры­ватных назіранняў і з'яў ісці да агульных, г. зн. паведаміць спачатку назіранні і факты, а потым зрабіць агульны вывад, змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (індукцыя).У большасці навуковых і публіцыстычных твораў часцей за усё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, у якіх аналіз перамяжаецца з сінтэзам.

    У творах мастацкай літаратуры разважанне часта выступае ў форме ўнутранага маналога («патоку свядо-масці» — па замежнай тэрміналогіі) і з'яўляецца яркім сродкам псіхалагічнай характарыстыкі персанажа.Умелае выкарыстанне апісанняў, апавяданняў і разважанняў у тэксце, іх прапарцыянальнасць, правільнае ўзаемадзеянне і ўзаемасувязь — адна з важнейшых умоў лагічнасці, паслядоўнасці і пераканальнасці разгортвання і выкладу думкі, адзін з важнейшых паказчыкаў майстэрства літаратара наогул. Як сведчаць сучасныя даследаванні ў галіне псіхалогіі творчасці і чытальніцкага ўспрымання, выкладанне думкі ў любым літаратурным творы ідзе ад вядомага да невядомага, ад пазнанага да новага, пакуль не заканчваецца поўным яе афармленнем і лагічнай завершанасцю. Паводле назіранняў укрінскага даследчыка Р. Іванчанкі, такая пульсацыя думкі між двума полюсамі — вядомым і невядомым — стварае пэўны рытм падачы матэрыялу і своеасаблівую напружанасць, стыль выкладу. Аўтар ведае, штб ён хоча выказаць. Але маўленне існуе ў часе, і ён гэтае што адразу выказаць не можа. Канцэнтруючы ўвагу чытача то на адным, то на другім моманце, аўтар павінен паступова называць і характарызаваць словам непазнанае і звяно за звяном, з кожным новым сказам і фразай памяншаць напружанасць цікаўнасці чытача, якая ўзнікла ў пачатку апавядання паміж веданнем апавядальніка і няведаннем чытача, аж датуль, пакуль веданне чытача не ўраўнаважыцца з веданнем аўтара.Аднак чытач не толькі ўспрымае змест, ён вызначае і свае адносіны да яго, а гэта шмат у чым залежыць ад стылю. У значнай меры на аснове стылю фарміруецца ўяўленне чытача пра аўтаралітаратара — пра яго пера-кананасць, шчырасць, прынцыповасць, падрыхтаванасць, жыццёвы вопыт, пра тое, каму ён адрасуе свой твор, наколькі сур'ёзна, усебакова і аб'ектыўна даследуе пытанні, як звязвае апісанні і разважанні і г. д.

    39.Нацыянальна-культурны кампанент у тэксце. Нацыянальна-культарная адметнасць лексікі і фразеалогіі.Любая культура з'яўляецца працэсам і вынікам асваення чалавекам рэча-існасці, працэсам творчага асэнсавання свету і сябе ў ім. У розных народаў спосабы і вынікі гэтага асваення маюць агульнае і адметнае, спецыфічна-нацыянальнае, што вызначаецца ўмовамі жыцця і быту этнасу. Сам ландшафт (горы, лес, тундра, пустыня ці джунглі), клімат, раслінны і жывёльны свет прадвызначаюць характар заняткаў народа (земляробства ці паляванне, жывёлагадоўля, гандаль ці інш.) і накладаюць адбітак на яго ўспрыманне свету. Усё гэтае выразна адлюстроўваецца ў мове: найперш у адметнасці слоўніка (бо ў назвах выяўляецца свет рэчаў і ўяўленняў чалавека), у народ-най афарыстыцы, непасрэдна звязанай з матэрыяльнымі і духоўнымі каш-тоўнасцямі народа, што сфарміраваліся пад уплывам прыродных, гістарыч-ных, культурных і іншых фактараў, у канструкцыях словазлучэнняў, сказаў, у гукавым ладзе мовы, сугучных з нацыянальнай прыродай. Інакш кажучы, мова – гэта сувязь не толькі паміж людзьмі, але і людзей з прыродаю як важным складнікам культуры. Яшчэ В. Гумбальт сцвярджаў: "У кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай". Кожны народ стварае свой вобраз (ці мадэль) свету, у якім вылучае і называе найперш аб'екты, асабліва важныя ў яго жыцці (але не абавязкова істотныя для носьбітаў іншых моў). Так, напрыклад, у мове эскімосаў да гэтага часу захоўваецца некалькі дзесяткаў назваў ільду ў залежнасці ад яго стану, асаблівасцей утварэння (берагавы, марскі) і г.д.; у мове ірландцаў – спрадвечных мараходаў і рыбакоў – ёсць дзесяткі найменняў ветру; у мове арабаў існуюць шматлікія назвы для верблюдаў. Беларуская мова мае больш за 20 назваў балота, якое з'яўляецца прыкметнай адзнакай беларускага ландшафту. Напрыклад: багна, бездань, валага, гола, дрыгва, імшара, мрогва, мярэча, нетра, слата, твань, тхлань і інш. Большасць гэтых слоў не маюць эквівалентаў у іншых мовах. У кожнай мове ёсць назвы прадметаў, паняццяў, якія значаць больш, чым спачатку яны абазначалі. На працягу гістарычнага развіцця многія словы акумулююць інфармацыю, звязаную з бытам, звычаямі, культурай народа, абрастаюць разнастайнымі асацыяцыямі. Гэтая дадатковая, нацыя-нальна абумоўленая (часта сімвалічнага характару) інфармацыя патэнцы-яльна існуе ў свядомасці носьбітаў мовы і складае т. зв. нацыянальна-культурны кампанент значэння моўных адзінак.

    Найбольш відавочна нацыянальна-культурны кампанент значэння выяў-ляецца пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культу-рах і мовах. Напрыклад, маленькая трохкаляровая кветка з сям'і фіялкавых браткі (рус. анютины глазки) ахутана казкамі і легендамі. Адна з іх, вядо-мая ў нас, – пра няшчаснае каханне юнака і дзяўчыны, якія аказаліся братам і сястрой. Таму браткі – гэта напамін пра няшчасных закаханых. У немцаў жа гэтая кветка сімвалізуе маленькую мачаху, у англічан – жанчынападоб-нага мужчыну, а ў французаў – гэта кветка ўспамінаў.

    Нацыянальна-культурны кампанент перадаецца ў асноўным праз уласна-нацыянальную лексіку (у тым ліку безіквівалентную); фразеалагізм, у першую чаргу уласна-беларускія(надзьмуўся, як жаба на купіне – пра незадаволенага, надзьмутага чалавека); іншыя ўстойлівыя адзінкі, якія прадстаўляюць ці ілюструюць нашу ідыяматыку (прыказкі, устойлівыя параўнанні, перыфразы); нацыянальную літаратурную афарыстыку; словамі з сімвалічным знаэннем (бусел); уласныя імёны, асаблівая геаграфічныя найменні, а таксама варыянты асабовых імён (Піліп).
    40. Тэкст у сістэме навучання беларускай мове. Паняцце вучэбнага тэксту.

    У навуковай літаратуры даецца паняцце “вучэбны тэкст”, які з’яўляецца неад’емным кампанентам вучэбнага працэсу і мае свае адметныя прыметы. Яны абумоўлены спіцыфікай вучэбнага тэксту як найважнейшай крыніцы ведаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных сферах дзейнасці чалавека.

    Вучэбныя тэксты адрасуюць чытачам, якія самі вучацца ці якія вучаць іншых. У лінгвістычнай літаратуры вылучаюцца наступныя прыметы вучэбнага тэксту: 1) інфармацыйныя, 2) адрасатна-камунікацыйныя, 3) дыдактычныя, 4) граматычныя, 5) дзейнасныя.

    Інфармацыйнасць, адна з вызначальных катэгорый тэксту ўвогуле, з’яўляецца абавязковым кампанентам і вучэбнага тэксту. Менавіта з дапамогай тэкставай інфармацыі адбываецца працэс пазнавання свету, асэнсавання розных катэгорый і паняццяў. Наяўнасць інфармацыі ў тэксце, яе складанасць абумоўлена ўзроставымі асаблівасцямі адрасата, яго патэнцыяльнымі магчымасцямі засвойваць пэўныя звесткі. Прапануючы гатовы тэкст ці ствараючы яго, неабходна добра ўсведамляць, каму ён адрасуецца. Адсюль вынікае яшчэ адна прымета вучэбнага тэксту – адрасатна-камунікацыйная. Падчас чытання або слухання тэкставай інфармацыі адбываецца своеасаблівы працэс камунікацыі паміж стваральнікам тэксту і яго адрасатам. Аўтар вучэбнага тэксту прапануе аб’ектыўную, пацверджаную жыццёвым вопытам інфармацыю, якая звычайна не падлягае сумненню.

    З дапамогай вучэбнага тэксту вырашаюць і дыдактычныя задачы: перадаецца назапашаны культурны і духоўны вопыт тым, хто авалодае ведамі, усебакова развіваецца як асоба, уключаная ў вучэбны працэс. Умела сфармуляваныя заданні і пытанні да тэксту падштурхоўваюць навучэнцаў да правільных дзеянняў, прымальных у грамадстве паводзінаў.

    Паколькі любы тэкст, у тым ліку вучэбны, – гэта найвышэйшая ступень арганізацыі моўных сродкаў, то ён з’яўляецца універсальным ілюстрацыйным матэрыялам для лінгвістычных назіранняў. У вучэбным тэксце шырока ўжываюцца моўныя адзінкі розных узроўняў, што дае

    Падставы гаварыць пра граматычную прымету як адзін з найважнейшых яго параметраў.

    Найчасцей вучэбны тэкст патрабуе ад адрасата актыўнай аналітычнай дзейнасці, абумоўленай як самім зместам тэксту, так і сутнасцю заданняў, скіраваных на асэнсаванне тэкставай інвармацыі. Гэта значыць, што вучэбны тэкст вызначаецца дзейснай прыметай, якая пабуджае адрасата да выканання пэўных дзеянняў.

    41. Разнавіднасць вучэбна-навуковых тэкстаў: канспект, рэферат, курсавая праца, дыпломная праца. У навуковым стылі традыцыйна вылучаюцца тры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны. Аднак у залежнасці ад мэты навуковага паведамлення, спецыфікі адрасата і сферы выкарыстання ў навуковы стыль уключаецца большая колькасць падстылей. Да вучэбна-навуковых тэкстаў адносіцца канспект, рэферат, курсавая праца, дыпломная праца, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, лекцыі і даклады. Канспект – кароткі запіс, сціслы выклад зместу кнігі, лекцыі, даклада. Вызначальнымі параметрамі канспекта як тэксту створанага на аснове першакрыніцы, з’яўляюцца яснасць, сцісласць, дакладнасць. У адрозенне ад тэзісаў, якія утрымліваюць толькі асноўныя палажэнні, канспекты змяшчаюць яшчэ і вывады, факты, доказы, прыклады, ілюстрацыі. Паводле І.М. Кузняцова, канспекты ўмоўна дзеляцца на чатыры віды: 1) планавыя (пішуцца на аснове загадзя складзенага плана зместу першакрыніцы параўнальна вялікага аб’ёму (кнігі, манаграфіі); 2) тэкстуальныя ( сэнсава і лагічна звязаныя ўрыўкі, узятыя з першакрыніцы); 3) свабодныя (сплучаюцца выпіскі, цытаты, а часам і тэзісы); 4) тэматычныя (пішуцца на аснове некалькіх тэматычна блізкіх першакрыніц з мэтай даць вычарпальны адказ на канкрэтнае праблемнае пытанне. Рэферат – кароткі выклад зместу кнігі, артыкула, даследавання, а таксама даклад з такім выкладам. Рэферат можа ставарацца на аснове адной ці некалькіх першакрыніц. Усувязі з гэтым вылучаюць манаграфічныя (напісаныя на аснове адной першакрыніцы) і аглядавыя (створаныя на аснове тэматычна аб’яднаных некалькіх першакрыніц) рэфераты. Правільна аформлены рэферат складаецца з уводзінаў, асноўнай часткі і заключэння. Ва ўводзінах звычайна акрэсліваецца тэма, праблема, якая раскрываецца ў рэфераце, называецца літаратура абгрунтоўваецца яе выбар, фармулюцца мэты і задачы напісання рэферата. У асноўнай частцы змяшчаецца рэфератыўны матэрыял. Пры неабходнасці ён дзеліцца на структурныя блокі: главы, раздзелы, часткі, параграфы, да якіх падбіраюцца адпаведныя загалоўкі. У заключнай частцы робяцца вывады, якія вынікаюць са зместа рэферата. Напісанне курсавой працы – адзін з найважнейшых відаў вучэбнай дзейнасцістудэнта падчас яго навучання ў ВНУ. Змест курсавой працы адлюстроўвае глыбіню засваення студэнтам тэарэтычных звестак па той ці іншай вучэбнай дысцыпліне, выяўляе яго ўменне працаваць з навуковай літаратурай, карыстацца тэрмінамі і паняццямі, аналізваваць і сістэматызаваць фактычны матэрыял, самастойна рабіць неабходныя падагульненні і вывады. Яшчэ на падрыхтоўчым этапе абдумваецца разгорнуты план курсавой працы. Ён павінен выразна адлюстроўваць змест і структуру даследавання, лагічна аб’ядноўваць кожную частку курсавой працы ў адзінае цэлае. Курсавая праца складаецца з трох кампазіцыйных частак: уводзінаў, асноўнай часткі і заключэння. Выкарастаная літаратура размяшчаецца строга ў алфавітным парадку і афармляецца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі стандартамі. Праца можа мець дадатак у выглядзе слоўніка, схем, табліц або карт. Курсавая праца павінна быць пісьменна і акуратна аформлена. Напісанне дыпломнай працы завяршае падрыхтоўку будучага спецыяліста і паказвае, наколькі ён можа творча мысліць, з улікам засвоеных тэартычных палажэнняў самастойна асэнсоўваць, аналізаваць фактычны матэрыял. Дыпломная праца складаецца з наступных кампазіцыйных частак: 1) уводзінаў; 2) асноўнай часткі; 3) заключэнне; 4) спіса выкарыстанай літаратуры; 5) дадатку. Структурныя часткі дыпломнай працы павінны быць лагічна звязанымі і выяўляць паслядоўнасць развіцця тэмы і асноўныя ідэі даследавання. Спіс выкарыстанай літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі стандартамі.
    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта