Главная страница
Навигация по странице:

  • 12. Сродкі і формы кагезіі ў тэксце: традыцыйна-граматычныя, лагічныя, асацыятыўныя, вобразныя, кампазіцыйна-структурныя, стылістычныя, рытмаўтваральныя.

  • 17. Тыпы сувязей у тэксце: ланцужковая і паралельная, экспліцытная і імпліцітная, левабаковая і правабаковая.

  • 18. Камунікацыйная арганізацыя тэксту. Віды камунікацыйных рэгістраў у тэксце: адлюстравальны, інфармацыйны, абагульняльны, волевыяўленчы, рэакцыйны.

  • лінгвістыка тэксту экзамен. Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту


    Скачать 84.22 Kb.
    НазваниеЛінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту
    Дата07.01.2023
    Размер84.22 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлалінгвістыка тэксту экзамен.docx
    ТипДокументы
    #875606
    страница2 из 6
    1   2   3   4   5   6

    10. Тэкставая катэгорыя “прастора”. “Мадэлі” прасторы ў мастацкім тэксце. Тэкставая прастора (лакальнасць) — тэкставая катэгорыя, якая ўяўляе сабой неад'емную ўласцівасць усіх аб'ектаў рэчаіснасці, таму прасторавыя характарыстыкі прыпісваюцца і тым аб'ектам, якія самі па сабе не маюць прасторавай прыроды. Прасторавая арганізацыя тэкставых падзей, непарыўна звязана з яго часам, і сістэма прасторавых вобразаў тэксту – меркаванне Ніколінай. Уласцівасці рэальнай прасторы: працягласць, бесперапыннасць - перарывістасць, трохмернасць; форма, месцазнаходжанне, адлегласць. Тыпы тэкставай прасторы: аб'ектыўнае (дыктумнае) і суб'ектыўнае (модуснае); канцэптуальная прастора (разнавіднасць аб'ектыўнага на ўзроўні лагічных абстракцый) і мастацкая прастора (разнавіднасць суб'ектыўнай, якая стварае мастацкі вобраз прасторы), рэальная мастацкая прастора і ірэальная (яна дыферэнцыруецца на астральную (нябесную), інфернальную (якая адносіцца да пекла), чароўную і фантастычную (таямнічага міру), мастацкую прастору казкі), адкрытае і замкнёнае; Катэгорыя прасторы ў тэксце вызначаецца (выражаецца): адпаведнай лексікай, якая выражае прастору (даўжыня, луг, раўніна і інш.); прыназоўнікі з прасторавым зн-ем (над, пад, за, у, на і інш.); дзеясловы месца знаходжання ў прасторы, быцця, руху (жыць, спаць, бегчы і інш.); прыслоўі (справа, унізе, уверсе). Мастацкі час і прастора цесна ўзаемазвязаны, адлюстроўваючы дзве формы быцця. Для абазначэння іх сувязі М.М. Бахцін увёў паняцце хранатопу («часпрасторы»). Даследчык разглядаў хранатоп як фармальна зместавую катэгорыю, якая мае вялікае значэнне для жанравай прыроды тэксту і выявы чалавека.


    11. Кагезія і кагерэнтнасць як крытэрыі тэкстуальнасці. Кагезія і кагерэнтнасць з’яўляюцца аднымі са сродкаў тэкстуальнасці (пад тэкстуальнасцю маюцца на ўвазе асноўныя прыкметы тэксту, найперш звязнасць, паслядоўнасць, інфармацыйнасць. Іншыя сродкі тэкстуальнасці – інтэнцыйнасць, інфармацыйнасць, успрымальнасць, сітуацыйнасць, інтэртэкстуальнасць).
    Кагезія (лац. cohaesus – звязаны, сашчэплены) – гэта граматычныя і лексічныя сувязі паміж асобнымі часткамі тэксту, якія вызначаюць пераход ад 1-ой часткі да другой. Да такіх сродкаў сувязі адносяць: злучнікі і злучальныя словы; займеннікі; трывальна-часавая суаднеснасць выказнікаў; пропуск; паўтор слова; сінонімы; словы 1-ой тэматычнай групы і інш. Па-сутнасці, менавіта кагезія забяспечвае ў тэксце кантынуум - лагічную (часавую і прасторавую) паслядоўнасць узаемазвязаных асобных паведамленняў фактаў дзеяння. Кагезія – асаблівыя віды ўнутрытэкставай сувязі, якія забяспечваюць кантынуум, г.зн. лагічную паслядоўнасць (тэмпаральную і/або прасторавую), узаемазалежнасць асобных паведамленняў, фактаў, дзеянняў і інш. Кагерэнтнасць (лац. cohaerentia – шчапленне, сувязь) – гэта адзінства, інтэграцыя ўсіх сувязей у тэксце; цэласнасць як уласцівасць усяго тэксту. Такая цэласнасць забяспечваецца не толькі моўнымі сродкамі, але і мастацкімі: адзінства вобраза; наяўнасцю канцэпта; тэм і падтэм; асноўнай думкі і г.д.


    12. Сродкі і формы кагезіі ў тэксце: традыцыйна-граматычныя, лагічныя, асацыятыўныя, вобразныя, кампазіцыйна-структурныя, стылістычныя, рытмаўтваральныя. Кагезія – асаблівыя віды ўнутрытэкставай сувязі, якія забяспечваюць кантынуум, г.зн. лагічную паслядоўнасць (тэмпаральную і/або прасторавую), узаемазалежнасць асобных паведамленняў, фактаў, дзеянняў і інш. Адрозніваюць традыцыйна-граматычныя, лагічныя, асацыятыўныя, вобразныя, кампазіцыйна-структурныя, стылістычныя, рытмаўтваральныя сродкі і формы кагезіі. Да традыцыйна-граматычных адносяць злучнікі, злучальныя словы, дэйктычныя сродкі, дзеепрыметныя звароты і інш., якія выступаюць і сродкамі сувязі ў сказах і ЗФА. Да лагічных сродкаў сувязі адносяцца прыслоўі з прасторавым і часавым значэннем (тыпу нядаўна, неўзабаве, некалькі дзён таму; непадалёку, насупраць, побач і інш.), пабочныя канструкцыі (па-першае, па-другое, нарэшце), графічныя сродкі (вылучэнне частак выказвання лічбамі ці літарамі – а, б, в). Такія адзінкі перадаюць паслядоўнасць і ілюструюць прычынна-выніковыя адносіны. У аснове асацыятыўнай кагезіі ляжаць рэтраспекцыя, канатацыя, суб’ектыўна-ацэначная мадальнасць. Такі від кагезіі не заўсёды ўлоўліваецца. Вербальнымі сігналамі такой кагезіі могуць быць словы яму згадалася; падобна да таго як; гэта нагадала яму і інш. Такі від кагезіі характэрны ў асноўным для мастацкай літаратуры. Пад вобразнай кагезіяй разумеюцца такія формы сувязі, якія, пераклікаючыся з асацыятыўнымі, выклікаюць уяўленні пра пачуццева ўспрымальныя аб’екты рэчаіснасці. Найбольш вядомая форма вобразнай кагезіі – разгорнутая метафара. Напрыклад: На маёй дарозе ўзгоркі і ўпадзіны. Але гэта мая дарога: яна рухаецца, яна разважае, яна размаўляе, яна ўдакладняе маю хаду (А. Разанаў). Да кампазіцыйна-структурных форм кагезіі адносяцца найперш такія, якія парушаюць паслядоўнасць і лагічную арганізацыю паведамлення рознымі адступленнямі, устаўкамі, часавымі ці прасторавымі апісаннямі з’яў, падзей, непасрэдна не звязаных з асноўнай тэмай (сюжэтам) паведамлення. Стылістычная кагезія прадстаўлена рознымі стылістычнымі фігурамі і паўторамі (паралелізм, хіязм, параўнанне, антытэза і інш.). Напрыклад: Па настаўніку бачаць вучняў, па вучнях – настаўніка (Ф. Янкоўскі); Не ўсё, што расце, расце для яды, і ўсё, што расце, расце не адною ядою (А. Разанаў). Да рытмаўтваральных форм кагезіі адносяць рыфму, рытм, метр, анжамбеман і інш. Напрыклад: Што гэта – нервы сваволяць ці нельга без крыку у гэтым жыцці? (А. Вярцінскі) (прыклад анжамбемана). Кагезія бывае кантактная і дыстантная. Пры кантактнай звязаныя элементы сумежныя, размяшчаюцца побач, пры дыстантнай – на пэўнай адлегласці, раздзеленыя іншымі элементамі выказвання.


    13. Інтэнцыйнасць і ўспрымальнасць як крытэрыі тэкстуальнасці. Паняцце прэсупазіцыі і фонавых ведаў. Інтэнцыйнасць і ўспрымальнасць з’яўляюцца аднымі са сродкаў тэкстуальнасці (пад тэкстуальнасцю маюцца на ўвазе асноўныя прыкметы тэксту, найперш звязнасць, паслядоўнасць, інфармацыйнасць. Іншыя сродкі тэкстуальнасці – кагезія, інфармацыйнасць, кагерэнтнасць, сітуацыйнасць, інтэртэкстуальнасць). Інтэнцыйнасць (лац. intention - памкненне) – гэта накіраванасць на дасягненне пэўнай мэты, пэўны намер чалавека (моўцы). У лінгвістыцы пад інтэнцыяй разумеецца найперш камунікацыйны намер (зносіны, мэта паведамлення). Успрымальнасць тэксту звязана з яго дэкадзіраваннем – асэнсаваннем зместу і формы. Успрыманне тэксту звязана з яго асэнсаваннем, разуменнем (бачаннем) яго цэласнасці і звязнасці. Правільнасць успрымання тэксту забяспечваецца не толькі веданнем мовы твора, але і агульным фондам ведаў (камунікацыйным фонам, які дапамагае дэкадзіраваць тэкст). Часам прынята гаварыць, што чытач для паспяховага дэкадзіравання тэксту павінен валодаць фонавымі ведамі – сукупнасцю звестак культурнага, гістарычнага, краязнаўчага, матэрыяльнага, прагматычнага і іншага характару. Фонавыя веды яшчэ часам звязваюць з папярэднімі ведамі, або прэсупазіцыяй (лац. prae + supposition (меркаванне)). Прэсупазіцыя - кампанент сэнсу тэксту, не выказан вербальна (слоўна).


    14. Інфармацыйнасць і інтэртэкстуальнасць як крытэрыі тэкстуальнасці. Інфармацыйнасць і інтэртэкстуальнасць з’яўляюцца аднымі са сродкаў тэкстуальнасці (пад тэкстуальнасцю маюцца на ўвазе асноўныя прыкметы тэксту, найперш звязнасць, паслядоўнасць, інфармацыйнасць. Іншыя сродкі тэкстуальнасці – інтэнцыйнасць, кагезія, успрымальнасць, сітуацыйнасць, кагерэнтнасць). Інфармацыйнасць – гэта перадача або паведамленне пэўнай інфармацыі пра падзеі, факты, людзей і г.д. Гальперын вылучае 3 віды тэкставай інфармацыі: фактуальную (паказвае на падзеі, з’явы, працэсы, якія адбываліся, адбываюцца ці будуць адбывацца ў рэальным або ва ўяўна-фантастычным свеце, які апісаны аўтарам. Яна суадносіцца з тэмай тэксту), канцэптуальную (лацінскае слова канцэпцыя (conceptio) мае 2 зн-ні: 1 – сістэма поглядаў, спосад разумення якіх-н. з’яў; 2 – асн думка чаго-н. Адсюль вынікае, што канцэптуальная інфармацыя – гэта асаблівасці светаўспрымання аўтара, яго інтэрпрэтацыя таго, пра што ён піша ў тэксце. Можа быць акрэслена ў загалоўку, асобным сказе тэксту, але найчасцей яна вынікае са зместу ўсяго выказвання), падтэкставую (гэта не выражаны словамі, “завуаляваны” змест тэксту. Яе сэнс вынікае з асобных дэталяў, угадваецца па адносінах аўтара да таго, пра што ён распавядае. Выяўленне падтэкставай інфы патрабуе ад чытача ці слухача аналітычнага, асацыятыўнага мыслення, вобразнага ўяўлення, умення абапірацца ў працэсе асэнсавання зместу тэксту на свій жыццёвы вопыт. Навуковыя тэксты звычайна не маюць такой інфармацыі, бо для іх характэрна дакладнасць, яснасць выказанай думкі). Інтэртэкстуальнасць – гэта дыялагічнае ўзаемадзеянне тэкстаў; выкарыстанне у 1-ым тэксце намёку або спасылкі на іншы тэкст. Гэты тэрмін быў уведзены ў 1967 годзе фр.даследчыцай Юліяй Крысцевай для абазначэння агульнай уласцівасці тэкстаў, што выражаецца ў наяўнасці паміж імі сувязей, дзякуючы якім тэксты могуць спасылацца адзін на аднаго. Аднак першапачаткова ідэя дыялогу паміж тэкстамі належала рускаму філолагу М. Бахціну. Прыклад: перыфраза Калесніка: “маральна-патрыятычны канкурэнт Персідскага ўзору”.


    15. Цэласнасць і разгорнутасць як асноўныя прыметы тэксту. Цэласнасць як асобная праблема вывучэння маст маўлення была ўпершыню вылучана моваведамі пражскага лінгвістычнага гуртка. Цэласнасць і адзінства ўсякага твора мастацтва аказваецца мерай яго мастацкасці незалежна ад стылю, жанру, роду. У якасці асновы цэласнасці вылучаецца аўтарская задума (тэма, ідэя, інтэнцыя, вобраз аўтара) ці вобраз і розныя прынцыпы яго выяўлення. Звычайна маст тэкст нарадж у пошуку адказу на ?, што ўзнікла ў дадзеным соцыуме ці культуры. У бел літ-ры важным для многіх пісьменнікаў яшчэ стаў прынцып “спачатку перажыць, а потым напісаць”. Цэласнасць тэксту звычайна разглядаецца як наяўнасцьсэнсавага адзінства тэксту. Асноўны сэнс тэксту павінен выяўляцца праз узаемадзеянне ўсіх яго складнікаў. Цэласасць тэксту прадугледжвае лагічнае і паслядоўнае паведамленне пра пэўны прадмет думкі, без адступленняў ад г прадмета. Цэласнасць тэксту дасягаецца адзінствам задумы і дакладнасцю яго пабудовы, я-я выяўл найперш праз лагічную і стылістычную аднароднасць. Прадмет думкі (цэнтральны вобраз) ў тэксце павінен мець выразную дакладнасць і завершанасць у сэнсавым вырашэнні. Цэласнасць тэксту выяўляецца таксама праз сувязь яго асноўнай думкі або ідэі з тэмай, падтэмай, мікратэмай і наяўнымі ў тэксце канцэптамі, ключавымі словамі, эмат групамі слоў. Цэласнасць тэксту забяспечваецца таксама такой ключавой фігурай, як аўтар. Тэма – тое, пра што гаворыцца ў тэксце. Падтэма – дадатковая тэма ў тэксце, я-я пэўным чынам звязана з асн тэмай. Мікратэма – тэма невялікага фрагмента тэксту (звычайна абзац ці некалькі). Разгорнутасць тэксту – г яшчэ 1 з асн прыкмет, які заключаецца фактычна ў раскрыцці, развіцці ўзятай аўтарам тэмы.


    16. Паслядоўнасць і звязнасць як асноўныя прыметы тэксту. Паняцце пра кампазіцыю тэксту. У тэксце цесна звязаны такія прыкметы як паслядоўнасць і звязнасць. Паслядоўнасць – можна разумець як схему, я-я адлюстроўвае парадак элементаў зместу. Паслядоўнасць выразна пряўляецца ў кампазіцыі тэксту (яго будове). Звязнасць тэксту прадугледжвае рацыянальную паслядоўнасць асобных паведамленняў, фактаў, дзеянняў, эмоцый, пра я-я ідзе гаворка ў тэксце. Структурная звязнасць дасягаецца пры ўмове, што кожная наступная фраза тэксту ўключае ў сабе зн-не папярэдней. Звязнасць заключаецца ў відавочнай сувязі паміж асобнымі сказамі, абзацамі, фрагментамі тэксту. Кампазіцыя (лац.: componere — складаць) — абумоўленая зместам будова твора. Звычайна тэкст складаецца з 3 структурных частак: зачыну, асноўнай часткі і канцоўкі. У зачыне, які ўключае ў сябе 1 ці некалькі сказаў, акрэсліваецца тэма тэксту,яго асн думка. У наст сказах, сэнсава звязаных з зачынам, паглыбляецца, пашыраецца тэма тэксту, раскрываецца сутнасць выказвання. Завяршаецца тэкст канцоўкай – істотным структурным кампанентам, у якім робіцца падагульненне таго, пра што гаварылася ў асн частцы. Пераважная большасць тэкстаў дзеліцца на абзацы і складаныя сінтаксічныя цэлыя адзінкі. Такі падзел лагічна апраўданы: структурна правільна аформлены тэкст дапамагае чытачу лягчэй успрымаць інфармацыю. Тэрмін абзац мае 2 зн-ні. Найчасцей абзац разумеюць як адступленне ў пачатку радка ў правы бок. Абзацам называюць і частку тэксту аднаго чырвонага радка да другога, я-я складаецца з аднаго ці некалькіх сказаў і вызначаецца адноснай закончанасцю думкі. Складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ), або звышфразавае адзінства (ЗФА), - гэта група тэматычна аб’яднаных, сэнсава ўзаемазвязаных сказаў, я-я вызначаецца інтанацыйнай і кампазіцыйнай завершанасцю. Паводле слоў Лосевай, кожнае ССЦ уяўляе сабою апавяданне ў мініяцюры са сваім пачаткам, развіццём дзеяння і канцоўкай. Яно можа быць роўнае тэксту, складацца з 1-го ці некалькіх абзацаў. Поўнасцю ССЦ раскрывае сваю зместавую і сэнсавую сутнасць у складзе фрагментаў, я-я вызначаюцца больш складаным сінтаксічным узроўнем у параўнанні с ССЦ. Тэксты вялікага аб’ёму могуць складацца з наступных структурных частак: глава, раздзел, частка, кніга. Кожная з іх вызначаецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, тэматычнай аб’яднанасцю зместу.


    17. Тыпы сувязей у тэксце: ланцужковая і паралельная, экспліцытная і імпліцітная, левабаковая і правабаковая. У тэксце паводле розных параметраў адрозніваюць наступныя тыпы ці віды сувязей: 1) ланцужковую; 2) паралельную; 3) далучальную; 4) змешаную. Па-другое экспліцытную і імпліцытную, па-трэцяе левабаковую і правабаковую. Левабаковая сувязь – гэта ўказанне ў тэксце на раней сказанае (анафара), правабаковая сувязь – гэта указанне на наступную расшыфроўку ў тэксце (катафара). Названыя віды сувязей вылучаюцца ў залежнасці ад месца размяшчэння сігналаў сувязі ў кампанентах тэксту. Экспліцытная сувязь мае фармальныя сродкі выражэння ў тэксце, сінтаксічны паралелізм. Імпліцытная сувязь не мае фармальнае выражэнне ў тэксце, яна грунтуецца на асэнсаванні асацыятыўнага і канатыўнага зместу моўных адзінак ужытых у тэксце (сувязь паміж пажарам і агнём у вершы “Дзічка” Разанава). Сувязь бывае кантактная і дыстактная. Кантактная – гэта сувязь паміж моўнымі адзінкамі, якія стаяць у тэксце побач адна пры адной. Дыстантная –гэта аддаленая сувязь, калі паміж аналізуемымі моўнымі адзінкамі размяшчаюцца іншыя моўныя адзінкі. Ланцужсковая (паслядоўная) сувязь – паказвае на паслядоўную узаемасувязь выказванняў, якія чапляюцца адно за адно нібы звёны ланцужка. Парарлельная сувязь адзначаецца тады, калі будова сказаў тоесная. Далучальная сувязь назіраецца тады, калі змест наступнага выказвання дадае інфармацыю да асноўнага. Змешаная сувязь – гэта спалучэнне некалькі відаў сувязі.

    18. Камунікацыйная арганізацыя тэксту. Віды камунікацыйных рэгістраў у тэксце: адлюстравальны, інфармацыйны, абагульняльны, волевыяўленчы, рэакцыйны. Камунікацыйная арганізацыя тэксту вызначаецца яго інфармацыйнасцю і звязваецца з такімі паняццямі, як камунікацыйны рэгістр і тэма-рэматычная структура тэксту. Камунікацыйны рэгістр – гэта такая кампазіцыйна-сэнсавая частка тэксту, якая перадае пэўную мадэль успрымання і адлюстравання рэчаіснасці. Адрозніваюць адлюстравальны, інфармацыйны, абагульняльны, волевыяўленчы і рэакцыйны камунікацыйныя рэгістры. Іх аб’ём можа быць роўны сказу ці нават яго частцы, некалькім сказам, складанаму сінтаксічнаму цэламу. Адлюстравальны (рэпрадукцыйны) рэгістр перадае падзею так, быццам аўтар (ці герой) бачыць яе непасрэдна ў момант напісання тэксту: Лета ўбіраецца ў сілу. Буяе разнатраўе, шчодра цвітуць краскі. Белыя, сінія, жоўтыя, чырвоныя. Яшчэ спяваюць птушкі (І. Навуменка). Інфармацыйны рэгістр перадае ацэнку каго-, чаго-небудзь ці меркаванне апавядальніка адносна ўбачанага, пачутага і г.д. Інакш кажучы, інфармацыйны рэгістр перадае рэакцыю моўцы. Напрыклад: Пастаянна чалавек не можа жыць у радасці, бо той, хто ніколі не ўведаў, што такое расчараванне, сум, боль, сумненне, мусіць, не можа быць ні радасным, ні, тым больш, шчаслівым: адкуль яму будзе знаёма тая змена настрояў – ад балючага да прыемнага, – якая, можа, ужо сама па сабе і ёсць радасць (Я.Сіпакоў). Абагульняльны рэгістр выражае пэўныя вывады. Найчасцей такая інфармацыя рэалізуецца ў прыказках і афарызмах: Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў (У. Караткевіч). Волевыяўленчы (валюнтатыўны) рэгістр адлюстроўвае пабуджэнне да якога-небудзь дзеяння. Ён мае форму загаду, закліку, просьбы і т.п.: От сядзі, хлопец! Куды і чаго бегчы… (М. Гіль). Рэакцыйны рэгістр перадае рэакцыю персанажа на нейкія падзеі, пра якія ідзе гаворка ў тэксце: Ды куды гэта вы? Хіба я вас адпушчу ад сябе? (Р.Сабаленка). Часта названы рэгістр увасабляецца ва няўласна-простай мове.


    \

    19. Тэкставыя тэма-рэматычныя структуры: ступеньчатая, веерная, аўтаномная. У тэксце адметна рэалізуюцца тэма-рэматычныя структуры, якія прынята разглядаць у якасці асноўных структурных адносін у тэксце і асноўнага кампанента звязнасці тэксту. Наяўнасць тэма-рэматычных апазіцый дазваляе перадаць у тэксце інфармацыю. Тэмы “сашчапляюць” тэкст, а рэмы перадаюць інфармацыю. Прычым, у адрозненне ад сказа, тэма тут займае першасную пазіцыю, бо менавіта яна і з’яўляецца матывам стварэння тэксту, яго зачынам і асновай. Паводле будовы адрозніваюць ступеньчатую, веерную і аўтаномную тэма-рэматычную арганізацыю тэксту. Ступеньчатая тэма-рэматычная арганізацыя з’яўляецца кананічнай. Пры такой арганізацыі рэма папярэдняга выказвання становіцца тэмай наступнага. Схема такая: Т1 → Р1 Т2 (=Р1) → Р2 Т3 (=Р2) → Р3. Напрыклад: Чалавек – гэта вір. Глыбокі і цёмны, дна якога не ўбачыць. Не ўбачыць і наогул таго, што дзеецца там, чым жыве таемная глыб гэтага віру (М. Зарэцкі). Веерная арганізацыя ілюструе стабільную тэму, якая паўтараецца, і розныя рэмы да яе: Воля – не тое, што рукі развяжуць, зменяць на большую клетку малую. Воля – не тое, што “вольны ты” – скажуць. Воля – то воля, якую адчую (Л. Геніюш). Аўтаномныя тэма-рэматычныя структуры самастойныя і знешне не залежаць адна ад другой: Т1 → Р1 Т2 → Р2; Напрыклад: Казаў мудрэц: Яно – і нараканне, і сонца І пякучай цемры сплаў… “Якія вочы мне дало каханне!”, але… спярша душу яму аддаў (Р. Баравікова).

    1   2   3   4   5   6


    написать администратору сайта