Главная страница
Навигация по странице:

  • УВОДЗІНЫ 1. Агляд літаратурных прац і задачы па тэме даследавання

  • АСНОЎНАЯ ЧАСТКА 2. Сымон Будны як грамадска-палітычны дзеяч і асоба 2.1 Жіццёвы шлях Сымона Буднага

  • 2.2 Сымон Будны як філолаг

  • 2.3 Сымон Будны як філосаф

  • СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  • уводіны (1). 1. 1 Агляд літаратурных прац і задачы па тэме даследавання


    Скачать 44.24 Kb.
    Название1. 1 Агляд літаратурных прац і задачы па тэме даследавання
    Дата13.03.2023
    Размер44.24 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлауводіны (1).docx
    ТипДокументы
    #986178

    ЗМЕСТ

    1. Уводзіны

    1.1 Агляд літаратурных прац і задачы па тэме даследавання……………2-3

    Асноўная частка

    1. Сымон Будны як грамадска палітычны дзеяч

      1. Жыццевы шлях Сымона Буднага як публіцыста………………………4-8

    2.2 Сымон Будны як філолаг…………………………………………………..9

    2.3 Сымон Будны як філосаф……………………………………………..10-12

    Заключэнне………………………………………………………………..13-14

    Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………...15


    УВОДЗІНЫ

    1. Агляд літаратурных прац і задачы па тэме даследавання

    У гісторыі нашай краіны было нямала знакамітых асоб, якія значна ўзбагацілі гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа. І адной з такіх яркіх асоб быў Сымон Будны. Час, у які працаваў Сымон Будны, насычаны культурна-гістарычнымі падзеямі. Эпоха Адраджэння падаравала свету шмат пісьменнікаў, філосафаў, мысліцеляў. Шмат імёнаў назаўсёды засталіся ў культуры і гісторыі нашага народа. Імя Сымона Буднага звязана з беларускай культурай, ён змог разгледзець у Святым Пісанні рэальнага чалавека з яго ўнутраным светам.

    Культура беларускага народа свабодна прымала дясягненні суседніх народаў. Асімілятыўная здольнасць сведчыла пра шматбаковасць і актыўнасць духоўнага развіцця беларускай культуры. Дзейнасць Сымона Буднага і многіх іншых, духоўная думка якіх адносіцца ў роўнай меры да духоўнай культуры суседніх народай, пацвярджае не толькі тэзіс, што ў Беларусі заўсёды быў ін-тэнсіўны працэс узаемадзеяння культур, але і самастойнае значэнне філа-соўскай думкі ў развіцці гістарычна-культурнага працэсу.

    У сістэме поглядаў Сымона Буднага назіраецца аб’яднанне ідэй еўрапейска-філасофскай думкі з традыцыямі і прынцыпамі нацыянальнай культуры. Само выданне кніг на роднай мове сведчыла пра тое, што нацыя- нальная тэндэнцыя культуры асэнсавана, сфармулявана і існуе аб’ектыўна, што з ёю лічыцца рэлігійна-філасофскі светапогляд, што разам з эканамічнымі і палітычнымі фактарамі развіцця грамадства яна вызначае яго гістарычны шлях.

    У Сымона Буднага перабольшвае аналітычны падыход. Ён імкнецца да рэстаўрацыі тэкстаў Бібліі, якія, на яго думку, не зусім адпавядалі ісціне, бо перапісчыкі ўносілі суб’ектыўнае ў пераклады.

    У 16 стагоддзі у Беларусі Сымону Буднаму давялося прыцягнуць на свой бок тых, хто каталіцызму проціпастаўляў праваслаўе. Не выпадкова Будны пазбягаў прамой крытыкі праваслаўя, выкрываючы католікаў і пратэстантаў. ­Ен быў вымушаны шукаць саюзнікаў і сярод беларускіх паноў, спадзеючыся на тое, што яны далучацца да сіл, якія рыхтуюць адпор каталіцызму. Ён спадзяваўся, што такім чынам зможа павярнуць Беларусь на шлях прагрэ-сіўнай рэфармацыі.

    Глыбокі ўплыў на погляды Сымона Буднага аказала выдавецкая дзейнасць беларускага асветніка Францыска Скарыны. Будны працягваў і развіваў яго асветніцкія пачынанні. Ён цалкам падзяляў мары вялікага палачаніна аб аду-каваным, культурным дзяржаўным дзеячу. Падобна Скарыне Будны імкнуўся выкарыстаць найбольш распаўсюджаную кнігу – Біблію як сродак для асветы насельніцтва.

    Друкаваныя выданні ў руках Сымона Буднага ператварыліся ў зброю бараць- бы за перагляд ролі рэлігіі ў жыцці грамадства.

    Павярхоўная ацэнка дзейнасці Буднага тлумачыцца тым, што недастаткова ўвагі ўдзяляецца яго імкненню да распаўсюджвання крайняга антытрынітарст- ва, непакланення Хрысту і барацьбе супраць дагматызму.

    У сваёй працы, я вырашу наступныя задачы:

    - разгледзець жыццевы шлях Сымона Буднага як публіцыста

    - разгледзець час, у які працаваў Сымон Будны;

    - азнаёміцца з асобай Сымона Буднага як філолага і філосафа;

    - звярнуць увагу на асаблівасці манеры пісьма аўтара.


    АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

    2. Сымон Будны як грамадска-палітычны дзеяч і асоба

    2.1 Жіццёвы шлях Сымона Буднага

    Сымон Будны быў выдатным вучоным-асветнікам, ідэолагам гуманістыч- ных і рэфармацыйных рухаў ў Беларусі і Літве. Прозвішча гэтага чалавека ўтворана ад назвы месца , дзе ён нарадзіўся. Амаль усё жыццё Сымона прайш- ло на беларускай зямлі, таму ў любым выпадку мы можам па праву лічыць яго нашым земляком.

    Сымон Будны нарадзіўся каля 1530 г. у сям’і дробнамаёнткавага шляхціца. Адукацыю атрымаў у адным з буйнейшых еўрапейскіх цэнтраў гуманістычнай культуры – Кракаўскім універсітэце. Некаторыя з даследчыкаў лічаць, што пасля гэтага ён вывучаў тэалогію ў адным са швейцарскіх або італьянскіх універсітэтаў.

    Месца нараджэння Сымона Буднага – загадка. Было шмат версій і меркаван- няў, дзе ён нарадзіўся, але асобныя вучоныя, абапіраючыся на запіс у метрыцы Кракаўскага ўніверсітэта, лічаць, што Будны нарадзіўся ў мястэчку Буда. Але ў Беларусі і зараз існуе каля 10 вёсак з такой назвай.

    У 1558 годзе Будны ўладкоўваецца прапаведнікам пратэстанскай царквы ў Вільні, дзе ён атрымаў выдатную мажлівасць развіваць свой талент педагога, пісьменніка, багаслова, дзякуючы існуючаму там асяроддзю. Сымон Будны набываў берасцейскія кнігадрукі, уважліва аналізіраваў іх і абмяркоўваў іх з паплечнікамі. Будны ў віленскі перыяд застаўся ў баку ад той дыскусіі, якая разгарэлася ў асяроддзі віленскіх пратэстанскіх колаў і ў выніку якой адбылося рэзкае размежаванне рэфармацыйнай плыні на кірункі. Падзел адбыўся на глебе розных падыходаў да Тайнае Вячэры: адны сцвяржалі, што хлеб і віно ёсць сапраўдныя цела і кроў, другія – што гэта толькі знакі, алегорыя. У Віленскім пратэстанскім Зборы выразна адкрэсліліся дзве тэалагічныя дактрыны: Кальвіна і Лютэра. Сымон Будны не спяшайся з вызначэннем сваёй пазіцыі, не ў яго характары было прымаць на веру чужыя думкі. Тут выявілася галоўная рыса Буднага – імкненне адшукаць ісціну, дайці да сутнасці незалеж- на ад знешніх абставін. Але пасля працяглых спрэчак прымкнуў да кальвініс- таў.

    Здольны прапаведнік і прамоўца неўзабаве звярнуў на сябе ўвагу віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага і той прыкладна ў 1560 годзе перавёў яго у Клецкую саборную на тую ж пасаду.

    У 1562 годзе, прасякнуты ідэямі асветніцтва і пры падтрымцы нясвіжскага пастыра Лаўрэнція Крышкоўскага і старасты Мацвея Кавячынскага, ён арганізаваў у Нясвіжы друкарню і выдаў на роднай беларускай мове, “для простых людзей языка руского”, свой знакаміты “Катэхізіс”. Галоўнай мэтай выпуску “Катэхізіса”, на думку аўтараў, была прапаганда сярод простых людзей рэфармацкіх ідэй, таксама выпускалася гэта кніга і ў якасці школьнага падручніка. Але змест выдання атрымаўся значна шырэйшым, чым планава- лася. Кніга стала фактычна своеасаблівым рэлігійна-філасофскім і сацыялагіч- ным трактам, у якім узнімаліся надзвычайна актуальныя на той час праблемы. Твор уключаў чатыры асноўныя раздзелы: “Аб дзесяці запаведзях”, “Аб веры”, “Пра малітву Госпада”, “Аб тайнах”.

    У той жа год Будны напісаў і выдаў і такі бліскучы твор, як “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам”. У духу сваіх поглядаў і перакананняў Будны выказаў у ім асабістыя высновы і крытычныя заўвагі па галоўных пытаннях багаслоўскай дагматыкі: тройцу, неўміручасць душы, замагільны свет. Арыгі- нальныя, нечаканыя для аднадумцаў Сымона так званыя рацыяналістычныя погляды, выкладзеныя ў кнізе, выклікалі сапраўдную хвалю абурэння і няз- годы як з боку яго праваслаўных аднадумцаў, так і з боку кальвіністаў.

    У 1564 г. у Сымона Буднага ўзнікла грандыёзная задума: зрабіць пераклад Святога Пісання, выправіць усе хібы ранейшых перакладаў. У гэтай справе Будны разлічваў на дапамогу Радзівіла. Аднак ажыццявіць свой план у Клецку не ўдалося, бо ў 1565 г. Радзівіл Чорны адышоў у нябыт. Рэфармацыйны рух пазбавіўся сваёй галоўнай апоры. Жыццёвыя абставіны прымусілі Сымона Буднага шукаць новае месца.

    У 1567 годзе на Скрынскім зборы кавільністаў Сымон Будны, незадаволе- ны памяркоўнасцю іх рэлігійна філасофскага вучэння, парывае з імі і перахо- дзіць да арыян, погляды якіх яму больш падыходзілі. Апекуном арыян быў Ян Кішка. Сымон Будны пачынае працаваць прапаведнікам у Лоску, непадалёку ад Маладзечна.

    У гэты час Будны ўзяўся за тытанічную працу – пераклад Бібліі на польскую мову. У адрозненне ад чэшскага перакладу Я. Гуса, нямецкага М. Лютэра і беларускга Ф. Скарыны, якія былі даслоўнымі, Сымон ужыў пры перакладзе крытычны метад, які грунтаваўся на філалагічным, лагічным і гістарычным аналізе першакрыніцы. Пры гэтым ён зрабіў дэталёвы аналіз старажытна- яўрэйскага, грэчаскага, лацінскага і славянскага варыянтаў Бібліі. Наш зямляк свабодна валодаў не толькі беларускай і польскай мовамі, але і чэшскай, царкоўнаславянскай, лацінскай, грэчаскай, італьянскай, старажытнаяў-рэйскай.

    Сымон Будны параўноўваў тэксты Бібліі паміж сабою, вызначаючы памылкі, фальшывыя і падменныя месцы. Там, дзе былі разыходжанні паміж варыянтамі, аднаўляў першапачатковы тэкст адпаведна з кантэкстам. У час гэтай карпатлівай працы было выяўлена столькі недарэчнасцей, падлогаў і скажэнняў, што гэта выклікала жах нават у новых аднаверцаў Буднага.

    Вынікам гэтай яго працы з’явілася надрукаванне ў Лоску “Новага запавету” у 1574 годзе. Да перакладу былі дададзены прадмовы і заўвагі. У прадмове Сымон Будны, сярод іншага, адзначыў тры прычыны, якія прывялі да скажэння біблейскага тэксту. Ён указаў: “Першае – гэта бязглуздасць пісцоў, другая – хітрасць ерэтыкаў, трэцяя – памылкі перакладчыкаў”. Будны паказаў, як адбываліся гэтыя скажэнні. Пры гэтым ён не проста канставаў факты, а прыводзіў прыклады памылак у мінулым і ў яго час, рабіў параўнальна-лінгвістычны аналізтых або іншых памылак, каб паказаць, як гэта магло здарыцца. Тым самым Сымон Будны расхістваў сляпы давер да евангельскіх тэкстаў. У каментарыях ён таксама вёў барацьбу з цемрай народа і невуцтвам ілжэвучоных, прапануючы ўсім прыгледзецца да прадмета іх веры. “Ёсць шмат людзей, - пісаў ён, - вельмі безразважных, дарагі чытач, не толькі сярод малаадукаваных, але і сярод тых, хто лічыць сябе вучонымі; адны быццам чытаюцьсвяшчэннае пісанне, а другія яго нават выкладаюць і ўсё ж не ведаюць і не адчуваюць, што ў ім, бо якія б кнігі ні трапілі шм ў рукі, то бесклапотна іх чытаюць, зусім не турбуючыся і не ведаючы пра тое, што і сярод такіх кніг непараўнальна больш ілжывых, чым праўдзівых”.

    Паставіўшы пад сумненне змест свяшчэнных кніг, Сымон Будны раскрыў, хто зацікаўлены ў тым , каб увекавечыць гэты падман: “…нашы мілыя багасловы не жадаюць бачыць гэтага, усё ў іх праўда, што ў іх Бібліі напісана, а хто б пра гэта інакш сцвярджаў, то такі, на іх думку, пахне агнём”.

    Пазней убачылі свет іншыя творы Буднага: “Пра дзве сутнасці Хрыста” і “Супраць хрышчэння дзяцей”. Сымона мала хвалявалі адносіны да яго прызнаных аўтарытэтаў таго часу. Шмат з кім з іх ён уступаў у вострую пале- міку ў пісьмах, шмат каго крытыкаваў у сваіх друкаваных творах. Прычым ён не раз адстойваў свае погляды на рэлігійных дыспутах, на якіх амаль заўжды перамагаў дзякуючы свайму красамоўству і эрудыцыі.

    Погляды Сымона Буднага ўсё больш і больш адыходзілі ад поглядаў, якіх прытрымліваліся антытрынітарыі. Наспяваў разрыў з імі. Гэта адбылося пасля таго, як Будны надрукаваў кнігу “Пра свецкую ўладу” у 1583 годзе, дзе апісаў гісторыю спрэчак прадстаўнікоў левага і правага крыла антытрынітарыяў па пытанню адносін да феадальнага ладу і дзяржавы. Пасля выхаду гэтага твора ў свет Буднага выключылі з брацкай абшчыны. Але нават і тады ён працягваў адстойваць свае погляды. Так , у 1589 годзе ён прымаў актыўны ўдзел у дыспуце з езуітамі, дзе абараніў свае тэзісы аб тым, што душа не бесмяротная, а памірае разам з целам чалавека. Даказаўшы гэта, ён робіць вывад, што ў такім выпадку няма ні раю, ні пекла.

    Некаторыя даследчыкі лічылі, што Сымон Будны прыйшоў у рэшце рэшт да атэізму. Але гэтага сцвяржаць нельзя. Свой рэлігійна-філасофскі светапогляд ён выказаў у творы “Пра найважнейшыя артыкулы хрысціанскай веры” у 1576 годзе.

    Памёр Сымон Будны ў 1593 годзе ў вёсцы Вішнёва. Усё яго жыццё было прысвечана справе асветніцтва. Кнігі Буднага, напісаныя яркай, даступнай мовай, выходзілі адна за адной у Нясвіжы, Лоску, Брэсце і іншых месцах, дзе ён жыў і працаў. Шмат якія з яго поглядаў не страцілі актуальнасці і да нашых дзён. Сярод іх можна назваць адносіны асветніка да вайны і міру, дзяленне войнаў на захопніцкія і справядлівыя.

    У Нясвіжы ў 1982 годзе адбылося адкрыццё помніка Сымону Буднаму. Аўтарам манумента стала Святлана Гарбунова. Трохметровая скульптура ўсталяваная недалёка ад таго месца, дзе размяшчалася заснаваная Сымонам Будным знакамітая друкарня. Характэрна, што ў руках Сымон Будны трымае кнігу з эмблемай сонца - сімвал ведаў і крыніца невычэрпнай мудрасці. Яна была вечнай спадарожніцай кніга друкара і асветніка тых часоў.

    2.2 Сымон Будны як філолаг


    Сымон Будны абараняў родную мову ад засмечвання чужымі, незразуме- лымі народу словамі. Будны даказваў, што іменна скажонае тлумачэнне слоў было выкарыстана прыхільнікамі абогатварэння Хрыста ў іх сцвярджэнні аб тым, што Хрыстос сын бога. Сымон Будны падышоў вельмі сур’ёзна да перакладу, правяраючы і раздумваючы над кожным словам, каб даць людзям дакладны змест першакрыніц. Будны ў сваіх разважаннях адмяжоўваўся ад абогатварэння Хрыста і адкрыта пярэчыў супраць Хрыста - сына божага. На яго думку, Хрыстос мог быць толькі рабом, слугой, але ні ў якім разе не сынам Бога. Будны звяртаўся да разбору значэння шэрага словазлучэнняў. Трэба было мець выключныя моўныя здольнасці і падыходзіць удумліва да моўных з'яў, каб гэтак, як Будны, разбіраць словы, якія ўспрымаюцца многімі, нават адукаванымі людзьмі, па сённяшні дзень некрытычна.

    Сымон Будны разбіраў значэнне і формы вельмі многіх грэчаскіх слоў. Растлумачваючы асобныя словы, Будны, звяртаўся да гістарычных паралеляў або спасылаўся на звычаі народаў, якія ўжывалі гэты выраз. Паказаўшы прыроду слова як вынік устойлівых моўных заканамернасцей, Будны не мог не звярнуць увагі на змяненне слоў у часе. Ён цалкам усведамляў моўны рух, абумоўлены гістарычнымі прычынамі. Будны разумеў, што развіццё моў не- пасрэдна звязана з гісторыяй народаў і з барацьбой розных культур, ён бачыў ўнутраныя змяненні, якія адбываліся ў асобных мовах. Будны адным з першых спыніўся на гісторыі моў, асобных слоў, фанетычных з'яў і заўважыў роднасць паміж мовамі. Ён умела раскрываў, як змяненне слоў уплывае на змест думкі.

    У меня выклікалі павагу адносіны Сымона Буднага да моў. Ён пісаў на мове таго народа, да якого звяртаецца, каб было зразумела шырокаму колу чыта- чоў.


    2.3 Сымон Будны як філосаф


    Будны адыграў станоўчую ролю ў гісторыі Беларусі, таму што прасунуў далёка наперад разумовае і культурнае развіццё краіны, вылучыў яе на прыкметнае месца ў Еўропе як прытулак для тых, каго праследавала рэакцыя, і рассаднік перадавых ідэй. Дзякуючы намаганням Буднага, падтрымку арыянам, хоць і кароткачасовую, аказалі князь Мікалай Радзівіл Чорны і ў асаблівасці магнаты Кішка, Валовіч, Дарагастайскі. Ў Беларусі ўзніклі шмат- лікія друкарні ў Нясвіжы, Брэсце, Лоску, Любчы і іншых месцах, школы Іўе, Слуцке, выйшлі друкаваныя працы, якія садзейнічалі справе асветы.

    Будны разгледзеў незадаволенасць знаці і дабіваўся павароту ў яе настроях супраць каталіцызму. Ён не ўзнімаў пытанне аб адмове ад маёмасці, а, наадва- рот, сцвярджаў, што сапраўдныя хрысціяне абавязаны падпарадкоўвацца ўла- дзе, што ім дазваляецца займаць дзяржаўныя пасады, насіць і карыстацца зброяй. Будны дамагаўся таго, каб магнаты акружылі сябе вучонымі. Ён ведаў пра намаганні рускага цара ўзняць культуру і высока цаніў мерапрыемствы Івана Грознага па набыццю кніг, развіццю друкарскай справы.

    Будны імкнуўся пагасіць у вачах народаў арэол святасці над каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі: праглядзець і адхіліць догматы аб тройцы, боскасці Хрыста, абвясціць верацярплівасць і свабоду думак у рэлігійных спрэчках.

    Будны падкрэсліваў, што прадпісанні аб прыёме ежы, аб пастах і іншых знешніх рэлігійных абрадах не патрэбны, таму што хрысціянская вера патра- буе духоўнай, а не плоцкай ежы.

    Будны і яго сааўтары закранаюць вельмі актуальнае ў тагачасным і прававым сэнсе пытанне прысягі. Прысягаючы, чалавек павінен абапірацца на сваё сумленне. Сумленнасць жа залежыць ад непасрэднага кантакту чалавека з Богам. Чалавек нясе індывідуальную маральную адказнасць за ісціннасць, праўдзівасць прысягі.

    Будны імкнуўся стварыць на тэрыторыі Беларусі ачаг прагрэсіўнай думкі і далучыць да яго мясцовых магнатаў, якія былі напалоханы засіллем каталіцызму і лічылі сябе прыхільнікамі развіцця культуры. Але пазней Будны адмовіўся ад веры і прымкнуў да вучоных, якія ставілі веды вышэй за веру.

    Рэальныя цяжкасці прымусілі Буднага глыбей унікнуць у догматы пануючых цэркваў і ў адносіны асобных саслоўяў да рэлігіі.3 пісьма Буднага да Булінгера відаць, што яго погляды складваліся пад уплывам палемікі з праваслаўным духавенствам, і гэтыя абставіны тлумачаць прычыны павароту думкі ў бок пераацэнкі сваіх ранейшых перакананняў.

    Спрэчка аб матэрыяльным і духоўным разгарэлася не выпадкова. Сімлер, абараняючы догматы хрысціянскай веры, спрабаваў даказаць, што Хрыстос з'яўляецца спрадвечным богам; Будны, абвяргаючы боскасць Хрыста, ставіў перад сабой мэту даказаць, што Хрыстос быў простым чалавекам.

    Шырыня поглядаў Буднага заключалася ў тым, што ён не спыняўся перад атаясамліваннем чалавека з богам. Чалавек, які валодае якасцямі бога, інакш гаворачы, розумам, сілай, дабратой, справядлівасцю, станавіўся ідэалам для тых, хто ішоў за Будным. Пануючыя цэрквы, прыніжалі чалавека, рабілі яго забаўкай у руках бога. Будны ж мацаваў веру ў чалавека, у яго будучыню.

    Будучы крайнім праціўнікам каталіцызму, Будны глыбока спачуваў мюнстэрскім анабаптыстам, іх рашучай варожасці да каталіцкага духавенства. Ен вітаў іх абвяшчэнне, што ўсе абавязаны працаваць, паколькі сам гэтага дабіваўся ў сваіх творах.

    Будны спрабаваў вызваліць Біблію ад таго, што служыла апорай пануючым цэрквам, і захаваць у гэтым помніку ўсё, што магло быць выкарыстана для пераўтварэння грамадства і перавыхавання яго членаў.

    Сымон быў патрабавальны да іншых і да сябе. Гэта выяўлялася ў строгай самакрытычнасці і пастаянных творчых клопатах, прымушала яго да канца дзён час ад часу пераглядаць некаторыя з сваіх палажэнняў. Характэрныя ў гэтых адмосінах звесткі аб тым, што ў 1589 г., незадоўга да сваёй смерці, Будны перавыдаў свае «Каментарыі да Новага запавету» з шэрагам паправак. Перакладчыцкая і каментатарская дзейнасць Буднага глыбока адбілася на ладзе думак яго прыхільнікаў.

    У апошнія гады жыцця Будны быў вымушаны адступіць ад часткі сваіх вывадаў. Новая прадмова Буднага 1589 г. насіла палітычны характар. У ёй Будны абвінаваціў Фауста Соцына ў тым, што ён дапамагаў праследаванню і пакаранню смерцю Францыска Давідзіса, аднаго з найбольш радыкальных дзеячаў арыянства. I ў новай сваёй прадмове Будны падкрэсліваў сваю прыхільнасць да ідэі адзінства ў антыкаталіцкім лагеры.

    ЗАКЛЮЧЭННЕ

    На мой погляд, Сымон Будны пакінуў значны след у гісторыі беларускага прыгожага пісьменства. Ён валодаў унікальным талентам белетрыста і празаіка. Творы Буднага напісаны захапляюча. Ён выкладаў свае думкі скупа, але пераканаўча.

    Будны адхіліў містыцызм, і ў спрэчках з багасловамі, якія спрабавалі абараняцца, ён даказваў нелагічнасць іх довадаў. Будны не бачыў магчымасці вырашыць набалелыя пытанні у духу евангелічнай роўнасці; ён усумніўся ў правільнасці рэлігійных вучэнняў наогул і пачаў шукаць у іх разумны пачатак, здольны растлумачыць будучыню.

    У пачатку дзейнасці Сымон Будны спадзяваўся на нацыянальную самасвядомасць беларускіх феадалаў. Ён хацеў выкарыстаць варожыя пачуцці магнатаў да каталіцкага духавенства, іх часовую прыхільнасць да ідэй Рэфармацыі для таго, каб з іх дапамогай пракласці шлях да ўсенароднай асветы. Пераканаўшыся ў ілжывасці і класавай абмежаванасці буйных феадалаў, якія адкрыта перайшлі ад рэфарматарства да каталіцызму, Будны самастойна павёў наступ супраць асноў каталіцкай царквы, бачачы ў ёй галоўнага ворага праг-рэсу грамадства. Яго абурала тое, што каталіцкая царква была ў цесным саюзе з прыгоннікамі.

    Будны дабіваўся разрыву саюзу прыгоннікаў з каталіцкай царквой. ён задумаў пазбавіць прыгнятальнікаў ідэалагічнага апраўдання. Становішча, якое склалася ў Беларусі, дзе каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм раз'ядноўвалі феадалаў, спрыяла ўзнікненню ідэі аб новай царкве.

    Будны заклікаў ісці па шляху тлумачэння тэалагічных, сацыяльных і палітычных пытанняў.

    У яго творах вельмі шырокі дыяпазон моўных сродкаў. Мова твораў дасканалая і апрацаваная. Пісьменнік выкарыстоўвае стылістычна афарбаваную лексіку, знаходзіў адметныя метафары і параўнанні. Творы маюць выразную дыдактычна-павучальную скіраванасць. Зварот да формы кароткіх пытанняў і поўных адказаў сведчыць пра яго асветніцкія памкненні. С.Будны проста і даступна адказвае на складаныя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў.

    Перакладчыцкі талент С.Буднага найбольш ярка выявіўся ў час працы над Святым Пісаннем. Ён выкарыстоўваў самыя разнастайныя папярэднія выданні і рукапісы, шматлікія творы старажытных тэолагаў, якія хоць неяк закраналі ці цытавалі біблейскія тэксты.

    Такім чынам, творы С.Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя і філасофска-публіцыстычныя, з выразнай дыдактычнай скіраванасцю. Літаральна кожная праблема, трапіўшы на пяро асветніа, набывала актуальнае гучанне. Аўтар увесь час палымяна спрачаецца, пераконвае, прыводзіць у сваю абарону розныя рацыяналістычныя аргументы. Каб схіліць чытача на свій бок, ён нярэдка звяртаецца да гістарычных паралеляў, суправаджае паведамленні шматлікімі каментарыямі, прыводзіць меркаванні і сцвярджэнні аўтарытэтных вучоных, пераказвае сюжэты з Бібліі. Часта ў якасці эмацыянальных аргументаў пісьменнік скарыстоўвае яркія прымаўкі, афарызмы, што надавала яго творам мастацкую прыгажосць і эстэтычную дасканаласць.


    СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

    1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі – Кадэнцыя/ Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал.рэд) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. Мн.:БелЭн, 2005. – 688 с.

    2. Дубянецкі Э. С. Асветнікі Беларусі. : для сярэд. і ст. шк. Узросту / Дубянецкі Э. С. – Мінск: Беларукая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 72 с.

    3. Мяснікоў А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. – 2-е выд., дапрац. – Мінск: Литература и искусство, 2009 г. – 344 .

    4. Праз смуту стагоддзяў / Уклад. М. Багадзяж. – Мн: Нар. Асвета, 1993 г. – 104 с. – (школьнікам аб гісторыі Беларусі).

    5. Сто пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад С 81 І. Саверчанка, Зм. Санько. – Мн: рэдакцыя газеты “Звязда”, 1993. – 80 с.




    написать администратору сайта