лінгвістыка тэксту экзамен. Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту
Скачать 84.22 Kb.
|
42. Тэкст і інтэрнет-камунікацыі Пад камп’ютарнымі камунікацыямі разумеюць тэхнічныя ўстройствы і праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якіх ажыццяўляюцца прыём і перадача інфармацыі. Стандартная мадэль камунікацыі (без выкарыстання Інтэрнэту) – мадэль, якая апісваецца схемай «крыніца – паведамленне – атрымальнік». І калі звычайныя сродкі сувязі паміж людзьмі можна класіфікаваць на аснове такой мадэлі, то Інтэрнэт занадта разнастайны. Кожнае звяно ў ланцужку «крыніца – паведамленне – атрымальнік» можа відазмяняцца і быць розным. Крыніцай можа служыць як прыватная асоба, так і група блогераў, паведамленнем – навіна ці тэкст электроннага пісьма, а атрымальнікам – адзін чалавек ці аўдыторыя, якая патэнцыйна складаецца з мільёнаў чалавек. У залежнасці ад таго, у які час паведамленне даходзіць да атрымальніка, інтэрнэт-камунікацыі можна падзяліць на сінхронныя і асінхронныя. 1. Сінхронныя камунікацыі дазваляюць абменьвацца інфармацыяй у рэальным часе. Дадзены тып камунікацый дае магчымасць непасрэдных зносін і з’яўляецца найбольш перспектыўным. 2. Асінхронныя камунікацыі дазваляюць перадаваць і атрымліваць даныя ў зручны для кожнага ўдзельніка працэсу час, незалежна адзін ад аднаго. Паводле складу суб’ектаў, якія ўдзельнічаюць у камунікацыі, можна вылучыць наступныя віды камунікацый: «адзін да аднаго», «многія да многіх», «адзін да многіх» і «многія да аднаго». Разгледзім іх больш падрабязна. I. Мадэль «адзін да аднаго» характарызуюць зносіны на персанальным узроўні. 1. Электронная пошта. Асінхроннасць гэтага віду камунікацыі заключаецца ў тым, што чалавек, які піша электроннае пісьмо, не ведае, калі яго прачытае адрасат. Электроннае пісьмо з’яўляецца звычайным тэкстам, які можна рэдагаваць ці раздрукоўваць. 2. Мэсэнджары – праграмы ці вэб-сэрвісы для імгненнага абмену тэкставымі паведамленнямі, тэлефоннымі і відэазванкамі. Гэты від зносін валодае вялікай ступенню інтэрактыўнасці, дазваляе стварыць адчуванне непасрэдных зносін з суразмоўцам. Электронная пошта і мэсэнджары дапаўняюць адно аднаго. Па электроннай пошце можна адпраўляць дастаткова доўгія апісанні ці развагі пра што-небудзь, у той час як месэнджары падыходзяць для кароткіх паведамленняў. II. Мадэль «многія да многіх». Кожны карыстальнік сеткі можа звяртацца да іншых карыстальнікаў ці груп або ад свайго імя, або ад імя групы. Такая форма зносін часта вызваляе карыстальніка ад усялякага кантролю з боку. 1. Форумы. Служаць для зносін на адну ці на некалькі тэм. Звычайна форумы прапануюць набор раздзелаў для абмеркавання. Карыстальнікі могуць ствараць тэмы ў раздзелах для наступнага абмеркавання ўнутры гэтых тэм. Класіфікаваць форумы можна па розных крытэрыях . 2. Сацыяльныя платформы – анлайнавыя сацыяльныя прасторы, дзе людзі могуць мець зносіны, дзяліцца навінамі, фатаграфіямі, ідэямі, шукаць працу, выбіраць пакупкі, працаваць над праектамі, г. зн. ажыццяўляць сацыяльнае ўзаемадзеянне. Класіфікацыя форумаў:• тэматычныя (форум аматараў кіно, аўтамабіляў, кулінарыі і г. д.); • навуковыя (матэматыка, біялогія, алгарытмы і структуры даных ); • форум суполкі (форум навучэнцаў вашай навучальнай установы, кружка, спартыўнага клуба і г. д.). Форумы могуць быць адкрытымі (удзельнічаюць усе жадаючыя) і закрытымі (толькі для пэўнага круга ўдзельнікаў). Сацсеткі перахапілі пальму першынства ў барацьбе за ўвагу ў традыцыйных пастаўшчыкоў інфармацыі і ўпэўнена апярэджваюць іх з вялікім адрывам. Тэлебачанню, радыё і друкаваным СМІ даводзіцца падладжвацца пад новыя рэаліі і ўкараняцца ў сацыяльныя сеткі, каб не апынуцца ў поўным забыцці ў найбліжэйшай будучыні. III. Мадэль «адзін да многіх». Па-за Інтэрнэтам гэтай мадэлі камунікацый адпавядаюць газеты, тэлебачанне, радыё. Гэты тып зносін звычайна адаптаваны для распаўсюджвання навін. Атрымальнікамі такіх паведамленняў можа быць практычна кожны, крыніцай – абмежаваны круг людзей. 1. Блогі (англ. web log — сеткавы дзённік). Сродак зносін з асінхронным доступам: спачатку аўтар публікуе матэрыял, а праз некаторы час чытачы могуць з ім пазнаёміцца і пры жаданні пакінуць каментарыі. Звычайна блог уяўляе сабой сайт і складаецца з кароткіх нататак на адну ці некалькі пэўных тэм. 2. Інтэрнэт-рассылка (email-рассылка) — аўтаматызаваная адпраўка лістоў па электроннай пошце. Выкарыстоўваецца маркетынгавымі службамі для павышэння продажаў. 3. Рэклама ў Інтэрнэце можа распаўсюджвацца ў выглядзе рассылак, усплываючых паведамленняў, куплі ключавых слоў у пошукавых сістэмах і інш. 4. Навінавы сайт — інтэрнэт-выданне, якое займаецца зборам і выдачай агульнатэматычных навін ці навінавых матэрыялаў на пэўную тэму. Навінавыя сайты могуць належаць СМІ ці быць незалежнымі выданнямі. IV. Мадэль «многія да аднаго». Тыповымі прадстаўнікамі дадзенай мадэлі з’яўляюцца пошукавыя сістэмы ў Інтэрнэце, у якіх інфармацыя даецца па запыце карыстальніка. Камунікацыі могуць быць: інстытуалізаванымі нефармальнымі Паводле характару выкарыстоўваемых знакавых сродкаў і форм можна вылучыць наступныя камунікацыі: галасавыя, тэкставыя, графічныя. Інтэрнэт-зносіны выклікаюць новы тып дыялагічнага тэксту, які валодае спецыфічнымі ўласцівасцямі, адрознымі ад уласцівасцей прывычнага вуснага і стылізаванага мастацкага дыялогу: 1)адметнай формай зносін 2) неабавязковай сувяззю з папярэдняй рэплікай 3) арыгінальнай структурай дыялогу па колькасці ўдзельнікаў і завершанасці іх рэплік 4) сродкамі маўленчага выражэння 5) зніжэннем культуры маўлення 6) спалучэннем тэхнічных сродкаў з вербальным спосабам падачы інфармацыі, што праяўляецца ў выкарыстанні розных правілаў размяшчэння тэксту, наяўнасці смайлікаў, афармленні дыялагічных адзінстваў і рэплік. Значэнне тэкставага кампанента ў інтэрнэце выходзіць на першы план. І, натуральна, лінгвістыка тэксту павінна адыгрываць першарадную ролю ў вывучэнні камунікатыўнай прасторы Сеткі. Майкл Хэлідэй яшчэ ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя заўважыў, што «тэкст – гэта мова ў дзеянні». Лагічна працягваючы гэту думку, можна сказаць, што інтэрнэт – гэта ўнікальнае асяроддзе тэкставага ўздзеяння. У эпоху глабальных камунікацый інтэрнэт-зносіны становяцца надзвычай папулярнымі, акумулюючы ў сабе ўсю разнастайнасць маўленчых практык, спосабаў і фарматаў камунікацыі. І паступова гэтыя зносіны становяцца Signum Temporis (знакам нашага часу). |