Главная страница
Навигация по странице:

  • Ход урока Праверка засваення матэрыяла

  • Вывучэнне новай тэмы

  • Асноўныя віды і колькасць устаноў адукацыі ў Беларусі

  • Асноўныя віды і колькасць устаноў адукацыі ў адміністрацыйным раёне

  • Асноўныя віды і колькасць устаноў адукацыі Воранаўскага раёна

  • Асноўныя паказчыкі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь

  • Паказчыкі работы турызму Гады

  • Дамашняе заданне

  • Геаграфія навукова-адукацыйных І сацыяльных паслуг. Геаграфія навуковаадукацыйных і сацыяльных паслуг


    Скачать 20.92 Kb.
    НазваниеГеаграфія навуковаадукацыйных і сацыяльных паслуг
    Дата17.03.2022
    Размер20.92 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаГеаграфія навукова-адукацыйных І сацыяльных паслуг.docx
    ТипДокументы
    #401640

    Тэма ўрока “Геаграфія навукова-адукацыйных і сацыяльных паслуг”

    9 клас

    Мэта ўрока: фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях развіцця і фактарах размяшчэння устаноў адукацыі, навуковай дзейнасці, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму

    -фарміраваць веды аб структуры навукова-адукацыйных і сацыяльных паслуг, іх ролі ў эканоміцы Беларусі, асаблівасцях размяшчэння аб’ектаў адукацыі, аховы здароўя, навуковых арганізацый, спартыўных і турыстычных аб’ектаў, устаноў культуры;

    -фарміраваць навыкі работы з разнастайнымі крыніцамі інфармацыі;

    -развіваць даследчыя ўменні і навыкі, вызначаць магчымасці сацыяльна-эканамічнага развіцця ргіёна

    -ствараць умовы для прафесійнай арыентацыі вучняў, эканамічнай адукацыі;

    -стварыць культурна-геаграфічны вобраз Воранаўскага раёна

    Ход урока

    Праверка засваення матэрыяла:

    1.Скласці схему “Структура сферы паслуг”.

    2.Пры праверцы засваення матэрыяла папярэдняга ўрока выкарыстоўваецца прыём “Чаму”:

    А)Чаму сфера паслуг развіта ў больш буйных гарадах,

    Б)Чаму гандаль – адзін са старэйшых відаў эканамічнай дзейнасці сферы паслуг?

    В)Чаму ў Беларусі хуткімі тэмпамі развіваецца сеткавы гандаль?

    Г)Чаму найбольш высокімі тэмпамі ў сферы паслуг развіваюцца інфармацыйна- камунікатыўныя тэхналогіі?

    Д)Чаму ў краіне з’явілася вялікая колькасць кампаній і арганізацый, якія аказваюць фінансавыя паслугі?

    Экспрэс- апытванне

    Адказаць на пытанні рубрыкі “Успамінаем” вучэбнага дапаможніка.

    З якой мэтай ствараюцца ўстановы адукацыі, а з якой – установы аховы здароўя? З якой мэтай ў краіне будуюцца спартыўныя збудаванні? Якія ўстановы вышэйшай адукацыі вы ведаеце?

    Вывучэнне новай тэмы

    1.Тлумачэнне новага матрыяла і фарміраванне ведаў аб структуры навукова-адукацыйных і сацыяльных паслуг, іх ролі ў эканоміцы Беларусі, асаблівасцях размяшчэння аб’ектаў адукацыі, аховы здароўя, навуковых арганізацый, спартыўных і турыстычных аб’ектаў, устаноў культуры.

    2.Скласці схему навукова-адукацыйных і сацыяльных паслуг.

    3.Карыстаючыся статыстычнымі дадзенымі Рэспублікі Беларусь 2019 г. вызначыць колькасць устаноў адукацыі ў краіне і ўпісаць у табліцу.

    Асноўныя віды і колькасць устаноў адукацыі ў Беларусі

    Віды устаноў

    Колькасць устаноў

    2017 г.

    2018 г.

    2019 г.

    Установы адукацыі:










    дашкольнай

    3812







    агульнай сярэдняй

    3067







    прафесійна-тэхнічнай

    182







    сярэдняй спецыяльнай

    226







    вышэйшай

    51







    Прааналізаваць табліцу і растлумачыць змяненні колькасці устаноў адукацыі.

    4.Карыстаючыся дадзенымі сайта https://vroosit.by/sajty-guo/ складзіце табліцу па установам адукацыі Воранаўскага раёна.

    Асноўныя віды і колькасць устаноў адукацыі ў адміністрацыйным раёне

    Установы адукацыі

    Колькасць устаноў (назвы)




    2017

    2018 г.

    2019 г.

    дашкольнай










    агульнай сярэдняй










    прафесійна-тэхнічнай










    сярэдняй спецыяльнай










    вышэйшай










    Растлумачце прычыны скарачэння устаноў адукацыі ў Воранаўскім раёне.

    5.Карыстаючыся дадзенымі сайтаў http://vorcrb.by/struktura/137-fapy-avopy-radunskaya-gorodskaya-bolnitsa , https://vroosit.by/sajty-guo/ скласці табліцу па ўстановам аховы здароўя, фізкультуры і спорту Воранаўскага раёна

    Асноўныя віды і колькасць устаноў адукацыі Воранаўскага раёна

    Установы аховы здароўя, фізкультуры і спорту

    Колькасць устаноў

    Бальніцы, паліклінікі




    ФАПы




    Спартыўныя збудаванні і аб’екты




    Аб’екты фізкультуры і спорту




    6.Карыстаючыся дадзенымі табліцы і статыстычнымі дадзенымі Рэспублікі Беларусь 2019 г. пабудаваць графікі ці дыяграмы змянення паказчыкаў развіцця турыстычнай дзейнасці ў апошнія гады. Прааналізаваць графікі і растлумачыць дынаміку паказчыкаў турыстычнай сферы.

    Асноўныя паказчыкі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь

    Паказчыкі работы турызму

    Гады

    2013

    2014

    2015

    2016

    2017

    2018

    Колькасць арганізацый, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць , адзінак



    1085



    1254



    1364



    1376



    1440




    Колькасці замежных турыстаў, якія наведалі Беларусь, чалавек



    136821



    137444



    276260



    217398



    282694




    Колькасць турыстаў, якія выехалі з Беларусі, чалавек



    708376



    740514



    738671



    495727



    727536





    7.Работа ў парах:

    Карыстаючыся картамі атласа Рэспублікі Беларусь, ацаніце геаграфічнае становішча Воранаўскага раёна. Вызначце дадатныя і адмоўныя моманты прыгранічнага становішча .
    8.Работа ў групах .

    Выкарыстоўваючы матэрыялы сайта http://voronovo.grodno-region.by/ru/tur-ru/ Скласці турыстычны маршрут Воранаўскага раёна, фотакалаж.

    Кожная група вызначае, у якой форме пройдзе абарона зробленай работы. Таксама ствараецца экспертная група, якая правядзе аналіз работы , вызначыць лепшыя выступленні вучняў. Экспертная група сістэматызуе інфармацыю і вызначае перспектывы развіцця турыстычнага бізнэсу ў Воранаўскім раёне.
    9.Заслухаць апераджальнае заданне “Праект “Ор Меір” па будаўніцтве гасцінічнага комплекса ў г.п.Радунь, прагледзець відэаролік.
    10.Замацаванне вывучанага матэрыяла. Адказаць на пытанні с.204
    11. Дамашняе заданне.Творчыя заданні: Стварыць інтэлект-карту “Каштоўнасці Воранаўскага раёна”; скласці памяткі для турыста з указаннем аб’ектаў, якія маглі б прыцягнуць іх увагу


    написать администратору сайта