Главная страница
Навигация по странице:

  • 2. Мастацкі вобраз архітэктуры: сутнасць, структура, спецыфіка.

  • Фактары фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.

  • 6. Прынцыпы фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.

  • Скорее всего допишу 7. оўныя праблемы дойлідства Беларусі апошняй чвэрці ХХ – пачатку ХХІ ст.

  • Ответы по САБ в серых тонах. Ответы на пытанні да заліку па дысцыпліне па выбары Сучасная архітэктура Беларусі


    Скачать 28.46 Mb.
    НазваниеОтветы на пытанні да заліку па дысцыпліне па выбары Сучасная архітэктура Беларусі
    АнкорОтветы по САБ в серых тонах.doc
    Дата07.09.2018
    Размер28.46 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаОтветы по САБ в серых тонах.doc
    ТипДокументы
    #24187
    страница1 из 4
      1   2   3   4

    Ответы на ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

    па дысцыпліне па выбары “Сучасная архітэктура Беларусі

    1. “Сучасная архітэктура Беларусі” як вучэбная дысцыпліна.

    Сучасная архет-ра Бел-сі разнастайная па сваіх функціянальна-тэхнічных і мастацка-эстэычных прыкметах, сфарміраваных ва ўмовах інтэграцыі набыткаў тэхнагеннай цывілізацыі сусветнага маштабу. Варыятыўнасць мастацкіх вобразаў сучаснай архе-ры рэспублікі, што вызначае яе адметнасць, з’явілася вынікам сімбіёзу традыцыйных і інавацыйных падыходаў да архетыктурна-праекціровачнай, будаўнічай і дызайнерскай дзейнасці, якія адпавядаюць патрабаванням постіндустрыяльнага грамадства.

    У тэорыі архет-ры мастацтвазнаўства праблема фарміравання і развіцця мастацкіх вобразаў заўсёды вылучалася як асноўнаяі знаходзілася ў цэнтры ўвагі вядучых тыарэтыкаў. Актуальнасць і глыбіня праблемы асэнсаванне маст-кіх вобразаў правяла да вылучэння яе і ў гуманіт-ных навуках. Мастацкі вобраз дае пачуццё і разумення адзінства ўсяго існага праз вызначэнне канкрэтных якасцей, прадметаў, праз сваю цэласнасць і адносную самастойнасць – самабытнасць - і вылучаецца як асобная катэгорыя мастацтва.

    Фарміраванне маст-кіх вобразаў дойліцтва ўяўляе складаны эвалюцыйны працэс, у якім удзельнічаюць эстэтычныя, грамадскія, сацыяльныя катыгорыі і прінцыпы. Таму для раскрыцця праблемы эвалюцыі мастацкіх вобразаў сучаснай архет-ры Бел-сі неабходным з’яўляецца вызначэнне ключавых тэрмінаў іпаняццяў, звязаных з мастацка-эстэтычнай выразнасцю, улік трактоўкі катэгорыі “мастакі вобраз” у разнастайных сферах гуман-най навукі ў розныя гістар-ныя перыяды, якмя складаюць тэарытычную базу даследвання.Шырыню і цэласнасць пастаўленай праблемы вызначае аналіз наву-х прац тэарэтыкаў і гісторыкаў архет-ры і маст-ва,культкролагаў, прадстаўнікоў філасофска-эстэтычнай думкі, які дазваляе выявіць агульныя прынцыпы і заканамернасці фарміравання і пазыцыяніравання маст-кіх вобразаў.

    Архет-на-мастацкая дзейнасць як любы працэс знаходзіцца ў песперапыўным развіцці. Зразумець сутнасць і вынік гэтага працэсу становіцца магчымым толькі шляхам аналізу змен канцэпцый, падыходаў, ідэй, увасобленных у архет-най горадабудаўнічай дзейнасці на пэўным этапе ў параўнані з папярэднім і наступным (пры магчымасці). Кожны этап развіцця архет-рыз’яўляецца сувязным звяном паміж гістарычна сфармірованным асяродзем інаватарскім будучым.

    У большасці тэарытычных прац айчынных даследчыкаў акрэсліваюць толькі асобныя аспекты праблемы эвалюцыі сучаснай архет-ры Бел-сі:фарміраванне асноў і прынцыпаў кампазіцый жылых раёнаў бел-кіх гарадоў, спецыфіка забудовы магістральных вуліц , грамадскіх цэнтраў гарадоў рэспу-кі,архетыкура дарог Бел-сі, асаблівасці і перспектывы развіцця раёнай планіроўкі гарадоў, роля ландшафтнай аржет-ры і фарміраванні аблічча сучаснага бел-кага горада, шляхі развіцця горадабудаўніцтва і архет-ры Бел-сі ў паслеваенны перыяд- да 1980-х гг.,ахова помнікаў гісторыі і культуры, іх узаемасувязь з наватарскімі маст-кімі вырашэннямі пабудоў, нацыянальныя рэтраспектыўныя рысы бел-кай архет-ры, новыя кірункі ў яе развіцці ў еўрапейскім і сусветным кантэксце, нар-ныя традыцыі ў айчынным мастацтве, адметнасць культавага дойліцтва Бел-сі розных гісторыка-культурных перыядаў і сучаснасці, асноўныя кірункі сучаснага жыллёвага будаўніцтва, значэнне сродкаў мастацкай выразнасці ў фарміраванні архетык-ных кампазіцый, этапы эвалюцыі архет-ных стыляў Бел-сі 20-пачатку 21 ст.
    2. Мастацкі вобраз архітэктуры: сутнасць, структура, спецыфіка.









    3. Вызначальныя пачаткі (асновы) фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.
    Кожная архет-ная пабудова з’яўляецца вынікам сімбіёзу навук-вай і тэхнічнай думкі і мастацкай творчасці. Гэтыя тры складнікі з’яўляюцца непадзельнымі і толькі разам могуць увасабляці маст-кую ідэю. Як адзначае А. Лосеў, такое маркаванне сустракалася ўжо у трактатах Антычнасці. Так, згодна з Платонам, “архет-ра- гэта мастацтва, якое карыстаецца дакладнымі інструментамі і ўяўляе прамое ўжыванне чыстай арыфметыкі…архет-ра прадугледжвае дакладнасць вымярэнняў, дакладнасць у вогулі”. Таксама сцвярджае гэту думку антычны тэарэтык архет-ры Вітрувій, які больш дакладна акрэслівае складнікі дойлідства. Згодна з яго поглядам, да складнікаў, што фарміруюць “ мастацкую архе-ру”, належыць: будова ( парадак), размяшчэнне, рытм, суразмернасць( сіметрыя), самавітасць( дэкор), разлік.

    У дадзеным выпадку пералічаныя Вітрувіем элементы архет-ры, якія фарміруюць мастацкую выразнасць, з’яўляюцца вызначальнымі пачаткамі мастацкага вобраза пабудоў Антычнасці.

    Працэс набыцця выразнасці архе-ры даследчыкі звязваюць з рознымі ўмовамі. Так, па меркаванні М. Кагана, мастацкі вобраз у дойлідстве фарміруецца шляхам сінтазу канструкцыйнай і эмацыянальна-выразнай форм. Творы архет-ры замацоўвае спосаб чалавечага жыцц,вобраз эпохі і вобраз сац-нага асяродзя. Асноўнымі сродкамі, дзякуючы якім утвараецца мастацкі вобраз у дойлідстве, з’яўляецца арганізацыя прасторы, маштаб і прапорцыі аб’ёмаў збудавання, яго сілуэт і кампазіцыя рытм мас, аконных праёмаў, калон і пілонаў, тэктанічная структура, колер і фактура матэрыялаў, адносіны будынка да архет-нага і прыроднага асяроддзя.

    Адной з характэрных рыс мастацкага вобраза ў дойлідстве, як лічыць Б. Віпер, з’яўляецца успрыманне прасторы знізу ўверх. Такое ўспрыманне вызначаецца канструкцыйнымі асаблівасцямі архет-ры. Тэктоніка мас складае форму, мову, сродкі архет-нага стылю, у той жа час як арганізацыя прасторы з’яўляецца зместам, ідэяй, мэтай архет-най творчасці. Элементы архет-най канструкцыі Б.Віпер разбіў на 4 асноўныя группы. Да прешай адносіцца фундамент,які выступае асновай будынка. Другую группу складаюць нясцчыя часткі (калоны,слупы). Трэцяя группа ўтварае нясомую частку- пакрыцці. Чацвёртая частка з’яўляецца завяршальнай, у яе хваходзяць франтоны, купалы, вежы. Фундамент мае выключна тэхнічнае значэнне, а тры астатнія группы пры ўзаемадзеянні фарміруюць мастацкі вобраз,які выяўляецца стылем ці кірункам. Кожная группа адлюстроўвае прасторавую ці дэкаратыўную характарыстыку вобраза. Найбольшае значэнне ў арганізацыі эстэтычнай будовы архет-нага твора адыгрывае пакрыцце пасадаў, у якім узаемадзейнічаюць жывапіс,культура, структура, дэкарат-ае мастацтва і архет-ра.

    1. Фактары фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.

    Адным са значных фактараў, які ўплывае не фарміраваннемастацкага вобраза,з’яўляецца апора на традыцыі. Такой думкі прытрымліваецца пераважная большасць навукоўцаў філасофіі, эстэцікі і мастацтвазнаўства з той толькі розніцай, што адны з іх пакідаюць пяршынства за прафісійнымі традыцыямі мастацтва, іншыя аддаюць перавагу народным традыцыям. Абагульняльным і найбольш поўным у гэтым сэнсе з’яўляецца меркаванне Б. Віпер. На яго думку, своеасаблівасць мастацкай культуры краіны складваецца на аснове нар-ай творчасці, якая аказвае значны ўплыў на прафісійную мастацкую дзейнасць у перыяд крызісу. Менавіта на такім этапе, у перыяд крызісу, упадку адбываецца зараджэннем новага мастацага вобраза. У выніку пры яго фарміраванні ў кожны гістарычны перыяд асновы ці базу новаму даюць народныя традыцыі і нац-ная спецыфіка. У трактоўцы Б. Віпера сцвярджаецца думка аб тым, што найбольш значныя гісторыка-культурныя падзеі ў жыцці дзяржавы фарміруюць і замацоўваюць асноўную мастацка-вобразную лінію на многія гады наперад.

    А.Бенуа лічыць, што скульптурныя ўпрыгожванні з‘яўляюцца адным з нац-ных багаццяў архет-ры і іадыгрываюць актыўную ролю ў фарміраванні спецыфікі мастацкіх вобразаў краіны. Адсутнасць дэкаратыўных упрыгожванняў вядзе да пахавання нац-нага аблічча дойліцтва.

    Вялікае значэння стылю ці мастацкага кірунку мае, па меркаванні Б.Віпера, геаграфічнае размяшчэнне краіны. Але само станаўленне стылю адбываецца ў барацьбе мастацкіх супярэчнасцей, выяўленных у светапоглядзе грамадства. Гэтыя супярэчнасці звязаны ў большасці выпадкаў з крызісам папярэдняга стылю і эканамічным пераваротам. Пры гэтым карэнныя змены адбываюцца ва ўсіх ці ў пераважнай большасці відаў мастацтва.

    Рознастайнасцю і шырынёй трактоўкі катэгорыі мастацкага вобраза адзначаюцца канцэптуальныя падыходы архетыктурнай думкі. З часоў свойго з’яўлення на працягу стагоддзяў архетыктурныя тэорыі ўяўлялі разанастайныя інтэрпрэтацыі пытання сутнасці мастацкага вобраза, абумоўленыя фактарамі часу існавання, праблематыкай і навукова-тэхнічнымі дасягненнямі грамадства. Найбольш раннія канцэпцыі мелі абагульнены характар, што было абумоўлена ўплывамі філасофскай сістэмы светапогляду грамадства, якое імкнулася знайсці адкзы на найбольш істотныя і значныя для жыцця пытанні. Большасць навук старажытных часоў былі цесна звязаны з філасофіяй, таму трактоўка многіх пытанняў тэорыі мастацтва мала чым адрознівалася ад філасофска-эстэтычнай.

    Па сцвярджэнню Э.Віоле ле Дзюка, архет-ныя кампазіцыі справаджаюцца звычаямі грамадства, якія пастаянна змяняюцца. Таму архет-ныя формы, як і фактары, што ўплываюць на іх фарміраванне, бесперапынна змяняюцца. Архет-ра набывае выразнасць, калі яна не толькі дакладна ўзнаўляе праграму, але і заключае яе ў формы, што адпавядаюць звычаямі дадзенага перыяду ў дадзеным грамадстве. У адваротным выпадку народ не мае архет-ры - архітэктар стварае не кампазіцыю, а кампіляцыю. Але галоўнай вартасцю дойлідства, - працягвае Э. Віоле ле Дзюк, - з’яўляецца гармонія паміж канструкцыяй і знешнім выглядам.

    Тэарэтык архет-ры, А. Рапапорт, у даследаванні пытанняў формаўтварэння сцвярджае, што “ мастацкі вобраз вызначае сімвалізацыя формаўтварэння, якая ўяўляе выражэнне ў інфармацыйна- знакавай сістэме архет-нага аб’екта існавання значных сіл, падзей, з’яў, што знаходзяцца па-за межамі гэтага аб’екта”. Дадзенае меркаванне вылучае думку аб тым, што мастацкі вобраз архет-ра з’яўляецца адлюстраваннем рэальнага свету пэўнай эпохі ў знакава-сімвалічнай форме.

    Сацыяльны фактар з’яўляецца адной з умоў фарміравання мастацкага вобраза ў дойлідстве. “ Уся гісторыя гарадоў, - лічыць М.Бархін, - паказвае, як дакладна сацыяльная будова грамадства, тэхнічны і эканамічны яго патэнцыялы, стан мастацтва, навукі, усёй духоўнай і матэрыяльнай культуры прадвызначаюць і фарміруюць структуру, план і характар забудовы гарадоў, іх мастацкі вобраз”. Аднак кожны гістарычны этап пасвойму адбіваецца на дойлідстве. Архет-ра не толькі адлюстроўвае грамадскія змены, але і сама актыўна арганізуе жыццё , канстатуе асяроддзе для развіцця новых элементаў жыцця, прадугледжвае іх і спрыяе росту.

    Аналізуючы праблемы развіцця сучаснага дойлідства, гэтую ж думку пацвярджае айчынны тэарэтык архет-ры А.Сардараў, які рэпрэзентуе сутнасць архет-ры ў выглядзе “ … сістэмы, якая актыўна ўплывае на арганізацыю грамадства. Яна ( архетэктурв.- Ю.З.)закранае ўсе праблемы чалавечага соцыуму: формы і ўзровень вытворчасці, бытавыя ўмовы жыцця чалавека, структуру грамадскай арганізацыі, сістэму ўлады, рэгіянальнае развіццё, сістэмы камунікатыўных сувязей і г.д.”

    “ Архетыктура – гэта воля эпохі, перанесеная ў прастору”, - сцвярджае Л. Міс ван дэр Роэ.

    Найбольшую значнасць у тэорыі і гісторыі архет-ры пры даследаванні праблемы мастацкага вобраза набыло пытанне стылю і зязаннае з ім пытанне пераемнасці.

    На працягу эвалючыі мастацтвазнаўча-эстэтычнай думкі трактоўка сутнасці мастацкага вобраза мяняецца пад уплывам шэрага фактараў, сярод якіх- сацыяльна-гістарычныя перадумовы, асаблівасці агульнай культурнай сітуацыі краіны, традыцыі,прыродна-ландшафтныя ўмовы, узровнь навукова-тэхнічнага развіцця грамадства.

    5. Сродкі фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.



    6. Прынцыпы фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.



    Скорее всего допишу
    7. оўныя праблемы дойлідства Беларусі апошняй чвэрці ХХ – пачатку ХХІ ст.

    Наспеўшая праблема эстэтызацыі гарадскога асяроддзя атрымала рознае тлумачэнне ў літаратурных крыніцах, аднак яе неабходнасць тлумачыцца ў шматлікі даследаваннях. Як адзначае Л. Патапаў, “ неабходнасць павышэння эстэтычнага ўзроўню забудовы 1970-х гг. Перарастае ў дзяржаўную задачу”. Гэтую ж думку падкрэсліваюць А. Ткачук, Я. Ліневіч, Я. Заслаўскі, Л. Тамкоў, Л. Маскалевіч, С. Чарніцкі і інш., якія гавораць пра неабходнасць павышэння мастацкай выразнасці і эсэтычнага асэнсавання гарадскога асяроддзя.

    Праблема павышэння эстэтычных якасцей “ тыпавой” архіт-ры закранула разнастайныя яе сферы – горадабудаўніцтва, грамадскае і жыллёвае дойлідства. У галіне горадабудаўніцтва яна, у цесным перапляценні з пытаннем манатоннасці, аднастайнасці збудовы раёнаў, выкліканай масавым індустрыяльным будаўніцтвам, паўстала як задача забяспячэння архет-рнай выразнасці не асобных будынкаў, а гарадскіх раёнаў у цэлым. Таму большасць даследаванняў гэтага перыяду прысвячаецца менавіта вобразнай выразнасці,якая ў першую чаргу знайшла адлюстраванне ў планіроўцы і забудове новых жылых раёнаў.

    З сяр. 1980-х гг. Абвастраецца і ўскладняецца шэраг пытанняў, звязаных з пошукам мастацка-вобразнай выразнасці,намячаюцца шляхі іх вырашэння. Асобная ўвага надаецца гарадскім плошчам,магістральным вуліцам,уздоўж якіх фарміруецца забудова,а таксама грамадскім цэнтрам. Пры гэтым немалаважную ролю набывае пытанне стварэння цікавых сілуэтных кампазіцый, якое вырашаецца шляхам прыцягнення разнастайных тыпаў будынкаў у адной каипазицыи. Павышанай увагай адзначаецца пытанне прасторавых вырашэннящ горадабудащничых комплексащ. Праблема прасторавай арганизацыі кампазіцый нярэдка звязваецца з пытаннем добраўпарадкаванай тэрыторыі, стварэннем сістэм азелянення.

    Значнасць аб’ёмна-прасторавых вырашэнняў для стварэння выразных архет-ных кампазіцый знайшла адлюстраванне ў архе-ры будынкаў. Гэту думку падкрэслівае Г.Зосімаў, які сцвярджае, што найбольш важнай для дойліда на сучасным этапе з’яўляецца задача выяўлення і асэнсавання элементаў, што ўдзельнічаюць у працэсссе архе-рна-прасторавай арганізацыі. З такім сцвярджэннем сцвярджаюцца і іншыя даследчыкі ( А. Гайдучэня, Н.Лазоўская, С. Нікіцкі і інш.). З’яўленне ў др.палове 20 ст.новых будаўнічых матэрыялаў адкрыла новыя магчымасці мадэліравання мастацкіх вобразаў архе-ры. Пашырыўся спектар канструкцыйных прыёмаў, звязаны з выкарыстаннем новых матэрыялаў, што дазволіла зрабіць разнастайнай забудову гарадскіх раёнаў. Даследаванні 1970-1980-х гг. Нярэдка сталі прысвячацца вызначэнню ролі, значнасці матэрыялаў, новых тэхнічных магчымасцей у мастацкай будове формы. Як адзначаюць даследчыкі, ролю мастацка-эстэтычных фактараў узялі на сябе функцыянальныя і каструкцыйныя элементы – балконы, лоджыі, галерэі, эркеры, вокны і г.д., якім пачала надавацца разнастайная прасторавая канфігурацыя і форма( Б. Рубаненка, Д. Кузняцоў, Я. Гляцэвіч, Г. Сысоеў, Л. Кліцунава і інш.).

    Не засталося без увагі даследчыкаў пытанне дэкаратыўнага аздаблення фасадаў, якое перакрыжоўваецца з пытаннем сінтэзу мастацтва. Пластычныя кампазіцыі фасадаў, на дуіку тэарэтыку архет-ры, можа дасягацца не толькі за кошт ужывання разнастайных канструкцыі і матэрыялаў, не толькі за кошт выкарыстанне ў пабудове пэўных архет-ных элементаў і дэталей, але дзякуючы іх скульптурнай прапрацоўцы, а таксама шляхам разнастайнага фактурнага аздаблення вонкавых сцен ( Ф. Райфнер, В. Валошын, Г. Сысоеў, Н. Цюшко і інш.).

    У вырашэнні праблем эстэтычнага аблічча бел-кага горада даследчыкі не пакідаюць без увагі фактар эмацыянальнага уздзеяння архет-ных аб’ектаў. Пацвярджэннем гэтага могуць служыць даследаванні, звязаныя з пытаннем тэорыі і практыкі архет-ры і горадабудаўніцтва. Сярод пытанняў, звязаных з якасцю забудовы гарадоў, як падкрэслівае В. Белякоў, важнымі застаюцца тыя, што звязаны з архетыктурна-мастацкай выразнасцю. Колер і фактура, як выдома, валодаюць шэрагам магчымасцей павышэння дэкаратышнай якасці ў аздабленні фасадаў пабудоў, прычым вынік у многім залежыць ад паліхроміі матэрыялаў аздаблення. “ Але пры выбары колеравай палітры, - працягвае думку тэарэтык, - неабходна улічваць шэраг фактараў,сярод якіх больш значнае месца займаюць прыродна-кліматычныя ўмовы ( светлавы клімат, характар пейзажнага наваколля і г.д.), узровень будаўнічай тэхнікі, гістарычныя і нац-ныя асаблівасці ўжывання колеру ў дойлідстве.

    Асобнае месца сярод тэарэтычных праблем горадабудаўніцтва заняло пытанне прасторавай арганізацыі гарадоў Бел-сі 1970-1980-х гг. характэрызуецца рухам ад закрытых, замкнутых структур да адкрытых для далейшага развіцця структуры. Арганізацыя прасторы гарадоў ідзе ад замкнутасці і адасобленасці да складаных сувязей, якія адлючтроўваюць уласцівасці такой іерархічнай сістэмы, якой з’яўляецца горад. Развіццё формы накіроўваецца да заваёвы трохмернай прасторы, да асваення яе не толькі простым ростам уверх, але і да узнікнення сувязей, якія выходзяць за межы гарызантальная плоскасці. Разам з трыма вымярэннямі прасторы асвойваецца чацвертае- час, які уваходзіць у задуму архітэктара як адзін з параметраў вобраза.

    Лоўным арганізацыйным элементам горада, як сцвярджае Э. Васеніна, заўсёды былі і застаюцца вуліцы,уздоўж якіх фарміруецца забудова. Пераўтварэнне прасторавага асяродзя гарадоў вызначыла падзел вуліц на транспартныя і пешахадныя.

    Змены патрабаванняў грамадства, яго матэрыяльных і тэхнічных магчымасцей вядуць да пастаяннага ўдасканалення, абнаўлення, а часам-да з’яўлення новых тыпаў будынкаў і збудаванняў. Шырэй пачало выкарыстоўвацца тэхнічнае абсталяванне, узмацнілася індустрыяльная база будаўніцтва, узбуйніўся маштаб пабудоў. У практыцы праектвання і ўзвядзення пабудоў пачалі ўжывацца жылыя дамы овай планіровачнай структуры. Архет-ную выразнасць ствараў рытм розных па вышыні, канфігурацыі і працягласці жылых дамоў.

    З сяр. 1980-х гг. у Бел-сі побач з узвядзеннем буйнапанэльных дамоў актыўна вядзецца будаўніцтва жылых дамоў у канструкцыях з маналітнага бетону; архітэктара звяртаюцца да традыцыйнага будаўнічага матэрыялу – цэглы.

    Ужо ў кан. 1980-х гг. вызначыліся характэрныя рысы стылю высакай тэхналогій; выкарыстанне метал-нага каркаса, навясных агароджаў-панэлей, храміраваных эоементаў канструкцыі, заклёпак, выяўленне у кампазіцыі тэхнічных камунікацый, багацце шкляной паверхні, якія павінны былі падкрэсліць “ тэхнічнасць” вобраза. Мастацкія вобразыпабудоў у стыле хай-тэк фарміравале ранастайныя спалучэнні металу ( сталі, алюмінія, медзі і інш.) і шкла. Метал дазволіў узводзіць любыя па форме прасторывыя пакрыцці, арганічна уключае новыя яб’екты у ткініну горада, структураваць прастору, у спалучэнні са шклом забяспечваць “ перацяканне прасторы” у знешняе асяроддзе. Выкарыстанне шкла ў архет-ры дзякуюцы яго уласцівасцям адлюстравання сватла і навакольнага свету спрыяла дасягненню гармоніі з асяроддзем. У пча. 2000-х гг. архітэкраты Бел-сі сінтэзавалі назапашаны вопыт заходніх дойлідаў, стварыўшы свій варыянт хай-тэку, больш стрыманым па мастацка-кампазіцыйным вырашэнні. Прыярытэтным кірункам хай-тэку ў Бел-сі стаў слік-тэк.

    У дойлідстве Б-сі пач. 2000-х-пач.2010-х гг.укаранілася тэндэнцыя да ўзвелічэння канструкцыі ў ранг асноўнага сродку маст-кай выразнасці. Для вызначэння адметных асаблівасцей найноўшай архе-ры Б-сі ў крытыце з’явіліся тэрміны “легкая архет-ра”, “ шкляная архет-ра”, “ светла-празрыстая архет-ра”.

    У пераўтварэнні мастацка-вобразнай сістэмы архет-ры Б-сі апош.чвэрці 20- пач.21 ст.вялікае значэнне мела пераасэнаванне канцэптуальных установак і авангардных ідэй сусветнай архет-ры 1910-1930-х гг. абагульняючы папярэдні вопыт рацыяналістаў з улікам патрабаванням часу , архет-ра ў 1970-я – пач. 2010-х гг.развівалі новыя стылявыя кірункі – неарацыяналізм, неамадэрнізм ( дэканструктывізм), постмадэрн, хай-тэк. У гэтым сэнасе можна пагадзіцца з выказваннем франц-кага тэарэтыкамархет-ры А. Калькун аб тым , што “ гісторыя з’яўляецца асноўным рухавіком сучаснасці”.

    У фарміраванні маст-кіх вобразаў сучаснай архет-ры пануючае месца занялі пытанні ўліку гістарычнага асяроддзя, ландшафту; формаўтварэння на аснове новых тэхналогій, канструкцый і матэрыялаў; прасторавай арганізацыі і маўтабу пабудоў; дэкаратыўнага аздаблення, у якім вылучыліся такія сродкі выразнасці, як колер і святло. У рамках мастацка-эстэтычных канцэпцый архет-ры неарацыяналізму, постмадэрну, неамадэрнізму і хай-тэку, а таксама ў творчасці дойлідаў, што выходзіць за межы пануючых мастацка-стылявых кірункаў апошняй чвэрці 20- пач. 21 ст., вылучыўся шэраг глабальных канцэптуальных пазіцый, уключаючы у адзіную мастацка-вобразную сістэму сучаснай архет-ры, і лакальных, што характэрызуюць адметнае, але няўстойлівае, недаўгавечнае. Шматузроўневая дыферэнцыяцыя мастацкіх вобразаў архет-ры дае магчымасць раскрыцця іх канцэптуальнай сутнасці, асэнсавання шляхоў развіцця сучаснага айчыннага дойлідства.
      1   2   3   4


    написать администратору сайта