Ответы по САБ в серых тонах. Ответы на пытанні да заліку па дысцыпліне па выбары Сучасная архітэктура Беларусі
Скачать 28.46 Mb.
|
8. Асноўныя канцэпцыі сучаснай архітэктуры. Стылявая канцэпцыя. Стылявая канцэпцыя, якая атрымала распаўсюджванне з Новага часу, прадугледжвае устойлівасць прынцыпаў, норм, правіл, што трывала замацаваліся ў пэўных тыпах пабудоў. Для готыкі- гэты падкрэслінае імкненне ў вышыню, якое дасягаецца ўжываннем стральчатых малюнкаў арак і скляпенняў, востраканечнымі абрысамі франтонаў і шчытоў, расчлененасцю архет-ных мас, тонкай прафелеўкай дэталяў; для барокка- дынаміка форм і элементаў, кантрасты маштабаў і рытмаў, матэрыялаў і фактур, святлоценявыя эфекты, фвалісты характар лініі, пышнасць дэкаратыўнага аздаблення; для класіцызму-сіметрыя адносна цэнтральанай вертыкальнай восі, ураўнаважанасць элементаў кампазіцыі пры дамінаванні цэнтральнага, дакладнасць члянення прасторы, панаванне прамых ліній і г.д. Стылявая канцэпцыя ўлічвае шырокі спектар сродкаў мастацкай выразнасці архе-ры (аб’ём,сілуэт,прапорцыі, кампазіцыю,маштаб, рытм, тэктоніку, фактуру і колер матыр’ялаў, сістэму дэкаратыўнага аздаблення) і дае адносна поўную характарыстыку архет-ры пэўнага гістар-нага перыяду. У той жа час яна ігнаруе многія тыпы пабудоў і збудаванняў-масты,шляхаправоды, танэлі, часткова жылыя і гаспадарчыя пабудовы, архет-ру малых форм. Не улічваюцца ў ей і асаблівасці архет-ры перыяду першабытнага грамадства, часоў існавання старажытных цэвелізацый, Антычнасці, краін Усходу. Стылявая канцэпцыя ўжываецца ў адносінах да аналізу архет-ры Еўропы і Амерыкі з перыяду Сярэднявечча да сяр.20 ст. У факталагічнай канстатацыі стылю неабходнай умовай з’яўляецца масавы хар-тар. Але ў такім выпадку ўнікальная архет-ныя пабудовы і збудаванні ігнаруюцца стылявой кацэпцыяй. Прыкладам могуць служыць пабудаваныя да сусветных выстаў у др.палове 19 ст. знакамітыя Эйфелева вежа у Парыжы і Крыштальны палац у Лондане, якія ў гісторыі архет-ры адносяцца да прыкладаў так званай “новай архет-ры 19 ст.”, што выходзіць па-за межы стылявой інтэрпрэтацыі. З другога боку, масавасць не заўседы з’яўляецца перадумовай вызначэння стылю. Так, масавы харак-р панельнага будаўніцтва 1970-1980-х гг. У Бел-сі, Расіі, Украіне не стаў асновай уліку гэтай з’явы стылявой канцэпцыяй. Таму стылявую канцэпцыю асуджаюць многія даследчыкі за яе непаўнату, недасканаласць і немагчымасць выкарыстання для усебаковага асэнсавання пытанняў суч-най архет-ры.Так, фран-кі даследчык П. Шабар сцвярджае, што выкарысітанне ў мастацтазнаўчым аналізе толькі стылявой характарыстыкі не дазваляе раскрыць сутнасці мастацкіх канцэпцый і выключае аналіз творчай дзейнасці буйных мастацкіх школ і арганізацый. 9. Асноўныя канцэпцыі сучаснай архітэктуры. Мастацка-вобразная канцэпцыя. Мастацка-вобразная канцэпцыя прадугледжвае эстэтычную характэрыстыку матырыяльна арганізаванага асяродзя жыццядзейнасці чал-ка, якая адлюстроўвае непадзельнае адзінства функцыянальных, канструкцыйна-тэхнічных і эмацыянальна-эстэтычных элементаў, увысобленных у архе-ных аб’ектах. Асноўнымі канцэптамі выступаюць прастора, форма, канструкцыя, кампазіцыя(ансамбль). Мастацка-вобразная канцэпцыя можа ўжывацца для аналізу ўсіх тыпаў пабудоў і збудаванняў, у тым ліку архет-ры малых форм, і дазваляе асэнсаваць эвалюцыю вобразаў архет-ры ў цэлым: вобразаў будынкаў, збудаванняў,архет-ных і горадабудаўнічых ансамбляў, горада( пасёлка, аграгарадка і іншага населенага пункта). Палажэнні мастацка-вобразнай канцэпцыі развівае фран-кі мастацтвазнаўца М. Карпо. Яго мастацтвазнаўчы аналіз суч-най архе-ры будуецца на вылучэнні характэрных рыс, уласцівых групам пабудоў. М.Карпо пазбягае стылявой характэрыстыкі архет-ры і ўжывае такія вобразныя характэ-кі, як пластычная, тэхнічная, эксцэнтрычная архет-ра і інш. Прыхільнікам мастацка-вобразнай канцэпцыі архет-ры з’яўляецца нямецкі мастацтвазнаўца М. Петэр, які аналізуе развіццё суч-нага дойлідства на падставе вылучэння сродкаў мастацкай выразнасці. Аасобныя аспекты мастацка-вобразнай канцэпцыі архет-ры, якая дазваляе раскрыць змест пануючай мастацка-вобразнай сістэмы, прадстаўлены і ў айчынным мастацтвезнаўстве ў адосінах да сучаснай архет-ры Б-сі. Аднак, як і інш-я маст-кія канцэпцыі, мастацка-вобразная мае недахопы:яна грунтуецца на вылучэнні знакавых элементаў,канцэптаў, вобраза-сімвалаў, што часам вядзе да перабольшвання значэння фармальнага аспекту аналізу, які патрабуе верыфікацыі. 10. Асноўныя канцэпцыі сучаснай архітэктуры. Прасторавая канцэпцыя. Прасторавая канцэпцыя, яскрава прадстаўлена ў сучасным местайтвазнаўўстве Англіі, Італіі, Фпанцыі, раскрывае эвалюцыю архе-ры праз выяўленне яе сувязі з ландшафтным асяроддзем. Прыхільнікі прасторавай канцэпцыі крытычна ставяцца да стылявой харак-тыкі развіцця архет-ры. Пацвярджэннем гэтаму можа служыць крытыка Ф. Прыні і А. Дэмарціні стылявой канцэпцыі і абвінаванне яе ў заблытанасці тэрмінаў, адсутнасці дакладнай вызначанасці стылявой тэрміналогіі. У якасці прыкладу “мадэрн”, які разумеецца ў мастацтвезнаўстве як “новы стыль” . Яны сцвярджаюць, што тэрмін “мадэрн” упершыню быў ужыты ў 5 ст. пры апісанні форм хрысціянскай архе-ры, якая пераймала рымскія.Пазней тэрмін “мадэрн” стаў ўжывацца для харак-стыкі архет-ры эпохі Сярэднявечча,бо мастацтва сярэдніх вякоў было новым у парўнанні з антычным. У кан. 19 ст. адзначаны тэрмін замацаваўся за стылем, які адраджаў сярэдневяковыя формы архет-ры, ераймаў элементы дойлідства краін Усходу і спалучаў іх з сучаснымі формамі і канструкцыйнымі вырашэннямі. Спецыфічны характар архет-ры, які вылучае яе сярод ішн. Відаў маст-ва, заключаецца ў яе “прасторавасці”. Пры эстэтычнай ацэнцы твораў архет-ры даецца не толькі аналіз яе прасторавай кампазіцыі ў трох вымярэннях, але і аналіз яе інтэр’ера, і суадносін пабудовы ( збудавання, архет-нага ансамбля) з ландшафтным асяроддзем. У выніку “прастора” з’яўляецца адным з галоўных змястоўных кампанентаў архет-ры. Пры гэтым будынак сам па сабе не з’яўляецца канечным вынікам характэрыстыкі і павінен разглядацца толькі ў кантэксце асяроддзя. Існуе шмат элементаў, які выходзяць за межы архет-най пабудовы( урбаністычныя кампаненты, дэкор фасадаў, паркі, масты і інш.), але спрыяюць фарміраванню яе маст-кага вобраза. У той жа час кожны будынак адлюстроўвае ўплыў шматлікіх фактараў- эканамічных, сацыяльных ,тэхічных, функцыянальных, эстэтычных, таму сама па сабе арганізацыя прасторы, хаця і з’яўляецца асноўным стрыжнем архет-най пабудовы,не можа поўна і ўсебакова раскрыць яе змест.
Канструкцыйна-тыпалагічная канцэпцыя атрымала шырокі рэзананс у мастацтвезнаўстве 1970-1990-х гг., што было звязана з ужываннем новых тыпаў канструкцый, якія спрыялі хуткаму будаўніцтву. Але аналіз канструкцыйных схем дае ў большай ступені тэхнічную харак-ку архет-ры, у той час як эстэтычная- асноўная для мастацтвазнаўства-адыходзіць на другі план. Мастацкая канцэпцыя грунтуецца на базісных, ключавых асаблівасцях архет-ры, выяўленне якіх дазваляе ідэнтыфікаваць будынкі і збудаванні ў адпаведнасці з канцэптуальных падыходам.Маст-ая канцэпцыя архе-ры ўлічвае сукупнасць першапачаткаў ( асноў). Фактараў, сродкаў, прынцыпы мастацка-эстэт-най выразнасці і дае магчымасць прадставіць эвалюцыю яе вобразаў, якія склаліся пад уплывам мастацка-эстэт-ных і сацыяльных патрэб, поглядаў, густаў грамадства. Тым не меньш для асэнсавання сутнасці і эвалюцыі мастацкіх вобразаў сач-най архет-ры выбару адной мастацкай канцэпцыінедастаткова. Акцыдэнцыя элементаў у структуры функцыянавання мастацка-вобразнай сістэмы суч-най архет-ры не заўсёды дазваляе на аснове той ці іншай мастацкай канцэпцыі аддзяліць істотнае ад неістотнага, мастацкае ад тэхнічнага, адметнае і трывалае ад другараднага. Дакладнасць і паўната аналізу шматузроўневай структуры мас-кага вобраза, што ўвасабляеў сабе шматгранныя характырыстыкі і ўдасцівасці (марфалагічныя, семіятычныя, аксіялагічныя), прадвызначае рознабаковуюя яго характырыстыку з прыцягненнем тэорыі і канцэпцый не толькі мастацтвазнаўства, але і філасофіі, эстэтыкі, культаралогіі, лінгвістыкі і інш. навуках. Метадалагічная разнастайнасць інтэрпрытацыі мастацкіх вобразаў сучаснай архет-ры стала вынікам адлюстравання распаўсюджанных у Захо-няй Еўропе міждысцыплінаранага падыходу і прынцыпу інтэграцыі ведаў. Гэта значна пашырыла сістэму метадалагічных падыходаў да трактоўкі мастацкіх вобразаў суч-ай архет-ры, у якой знайшлі ўжыванне фенаменалагічны, аксіялагічны, герменеўтычны, струкруралісцкі і іншыя падыходы. 12. Формы сучаснай архітэктуры. Гістарычныя формы. У працесе эвалюцыі ў архе-ры вылучыліся гістар-ныя формы, што даюць уяўленне аб адметнасці развіцця культуры пэўнага рэгіёна. У розныя гіст-ныя перыяды мастацкія вобразы архе-ры вызначалі абарончае і царкоўнае дойлідства, грамадскія будынкі, формы якіх выпрацоўвалі ў свядомасці людзей каштоўныя адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны, фарміравалі ідэалы і стэрыятыпы. Гэта акалічнасць атрымала яскравае адлюстраванне ў суч-най архе-ры, у якой атрымалі распаўсюджанне сферычныя(шарападобныя), перамідальныя, вежавыя, арачныя формы. Архетык-на-мастацкія формы,якия склалися гістарычна,атрымалі новю трактоўку у адпаведнасці з культурным зместам сучаснай сусветнай цэвілізацыі. З часоў першабытнага грамадства сферычныя(шарападобныя) формы (гігандскія абсідзіянавыя і гранітныя шары цывілізацыі майя) існавалі як неад’емны атрыбут архет-ры на працягу ўсёй гістарычнай эвалюцыі.У архет-ры др.паловы 20- пач. 21 ст. сферычныя ці шаравадобныя формы, выкананыя ў металаканструкцыіях або з выкарыстаннем вогнеўпорных пластмас, асімілюлюць гістарычныя архетыпы і набываюць новыя якасці. Сферычная форма, што мае найбольш кароткія ўнутраныя сувязі, ўжываецца ў сучаснай архер-ры ў якасці купальнага завяршэння аб’ёма (купал Рэйхстага щ Берлини, арх.Н. Фостэр, 19995-199), самастойнай(павельён ЗША на выставе “ Экспа-67” у Монрэале, арх. Б. Фулер, 1967г) або кампазітнай формы(планетарный цэнтр мастацтва і навукі ў Валенсіі, Іспанія, арх. С. Калатрава,1991-2006г). Форма сферы стала кульмініцыяй выражэння ідэі праслаўлення подзвігаў народа ў праекце залы перамогі музея ВАВ у Мінску ( арх. В. Крамарэнка, В. Нікіцін, А. Грэшан пры ўдзеле К. Ціхамірава, А. Жыеда, Я. Папкова, А. Крамарэнкі, В. Яўсеева, 2010-2013).У праекце будынка музея зала перамогі, вырашаная шкляным купалам, размешчана ў верхяй метцы, што дазваляе адкрыць агляд на панараму гораду.Кампактная, лаканічная сферычная форма залы сематычна суадносіцца з падобным праектам галоўнай залы рэканструяванага будынка Рэйстага ў Берліне. Над абодвума заламі ўзняты дзяржаўныя сцягі як сімвалы магутнасці краіны. Форма піраміды,якая ўжывалася ў архет-ры старажытных цывілізацый( стражытнаегіпедскія грабніцы,зікураты Месапатаміі, храмы Майя) з мэтай акуммуліравання энергіі космаса, атрымала новую інтэрпрэтацыю ў сучасным дойліцтве. Выканная з выкарыстаннем металу і шкла, святлопаветранная, “лекгая” пірамідальная форма актыўна выкарыстоўваецца ў сучасная будаўнічай практыцы ў значэнні светлавога ліхтара, што пазначае дамінуючую прастору пабудовы( вялікая шкляная піраміда Луўра ў Парыжы, арх. І. Мінг Пэй, 1983-1993). Форма піраміды стала асновай выражэння такіх кампазіцыйных якасцей грамадскіх будынкаў, як устойлівасць, трываласць “ магутнасць”. Цікавым па архетыктурна-вобразным вырашэнні з’яўляецца бел-кі НДІ глебазнаўства і аграхіміі па вул. Казінца ў Мінску ( арх.Н. Шпігельман, А. Беразоўскі, Н. Якушко, 1980. Вежавыя формы, вядомыя са старажытных часоў калі яны выконвалі сігнальную функцыю(маяк) ці ўзводзіліся як мемарыяльныя знакі (абеліск) і атрымалі распаўсюджванне ў эпоху Сярэднявечча звыкарычтаннем у абарончых мэтах (данжон), эвалюцыяніравалі ў сімвалы культуры індустрыяльнай эпохі. Арка як самастойная архет-ная форма найбольшае пашырэнне атрымала ў културы антычнага Рыма і ў архет-ры ампіра, дзе яна атаясамлівала пафас гераічнай эпохі. У мове суч-ай архет-ры вежы і арка выступаюць як рэмінісценцыі гіст-ых форм ( Вялікая арка Дэфанса ў Парыжы, арх. Дж. О. Спрэкельсэн, 1982-1989), якія дазваляюць звязваць вобразы гісторыі сучаснаці. Пад уплывам рэстраспектыўнай тэндэнцыі постмадэрну водгалас традыцый абарончага дойлідства закрануў вобразныя вырашэнні жылых і грамадскіх будынкаў рознага характару. Арыгінальнае мастацка-вобразнае вырашэнне атрымаў будынак Бел-га феліяла навукова- даследчага і праеутнага інстытута галургіі па вул М. Багдановіча ў Мінску ( арх. М. Барсукоў, В. Нікіцін,1983). Лінія фасаднай сцяны будынка ўтварае паўгруг.Пры гэтым абрысы пабудовы паўтараюць лінію вуліцы, уздоўж якой размяшчаецца інстытут. Арыгінальная форма пабудовы падкрэсліваецца круглым у плане не высокім аб’ёмам будынка рэстарана “Белая Вежа”, што імітуе матывы сярэднявечнага данжона. Плаўныя абрысы аб’ёмаў вяыўляюць адзін з прынцыпаў “ арганічнай архт-ры” – пластычнасць кампазіцыі. 13.Формы сучаснай архітэктуры. Тэхнакратычныя формы. Нароўні з сімвалізацыяй праблемы шанавання гістарычных традыцыія ў суч-ай архет-ры мастацка-вобразнае выражэнне атрымала ідэі тэхнізацыі. Рэмінісцэнцыя вобразаў архет-ры 1910-1930-х гг., якія паэтызавалі формы сучаснай тэхнікі, спрыяла ашырэнню знакава-сімвалічнай мовы архет-ры аспошняй чвэрці 20-пач. 21 ст., заснаванай на асыцыятыўнасці. У У адлюстраванні духу постіндустрыяльнай эпохі ў сярэдзіне 1970-2010-х гг. Зноў атрымалі распаўсюджанне архет-на-мастацкія формы караблеў, дэрыжаблеў, аўтамабілеў ( гасцініца “Бурж аль Араб” у Дубаі, ААЭ, арх. Т. Райт, 1994-1999гг.; “Аўтамабільны дом” у Зальцбурге, Аўстрыя, арх. М Воглрэйтар, 2004 г.). У выражэнні павагі да дасягненняў суч-най цэвілізацыі сродкамі метафар дойліды сцвярджалі новыя формы тэхнакратычнага свету. Фармалістычныя пошукі архітэктараў- прыхільнікаў неараццыяналізму-прывялі да стварэнне сімвалічных, асыцыятыўных вобразаў “тэхнічнага”свету. Рэфліксія футурызму з ідэяй адлюстравання хуткачці, дынамічнасці суч-нага жыцця індустрыяльнага грамадства прывялі да выяўлення ў архет-ры грамадскіх будынкаў вобраза самалёта( вучэбны корпус архетык-на-будаўнічага факультэта Бел-кага нац-нага тэхнічнага ўнівер-тэта, арх. І. Есьман, В. Анікін, 1983 г.; аэравакзал у Брэсце, арх. В. Арсеньеў, В. Ляшук, В. Кяскевіч, Р. Шылай, В. Гапіенка, 1985г.). Сцвярджэнне у архер-ры новых форм тэхнакратычнага свету сродкамі сімвалізацыі стала сведчаннем адносін грамадства да набыткаў індустрыяльнай культуры.
Сімвалізм постіндустрыяльнай эпохі не абмяжоўваўся стварэннем вобразаў механізмаў, машін; яго праявы атрымалі ўвасабленне і ў формах архет-ры, навеянных вобразамі арганічнага свету. Пры выбары розных сродкаў мастацкіх выразнасці дойлідаў збліжае імкненне да літаральнага пераймання форм арганічнага свету. Арганічныя формы ў суч-ная архет-ры сталі выражэннем даніны прыродзе. Мастацкія вобразы суч-най архет-ры непрымірыма выражаюць грамадскія адносіны да праблем навакольнага асяродзя. Як слушна вызначае В. Мантанаў, “вобраз аб’екта- гэта крышталізацыя дзейнасці, асаблівасць якой заключаецца ў тым, што яна “ рухаецца ўздож аб’екта” і актыўна ўзнаўляе змест аб’екта ў змесце ведаў”. Як вобгалас праблемы раставання лёду, выкліканай глабальным пацяпленнем, у гарадской тканіне з’явіліся “ асколкі льдзін”, вобразы айзбергаў. Інтэрпрэтацыя праблемы раставання леднікоў у суч-най архет-ры сродкамі формы ці “ халодных” металічных канструкцый, “ ледзяных” крыштальна празрачных матэрыялаў атрымала адлюстраванне на розных узроўнях сімвалізацыі. Але не залежна ад таго, як трактуецца праблема- з дапамогай вобразаў- “ партрэтаў” або яканаграфічных знакаў ( маладзежны цэнтр “ Айсберг” у Мінску, арх. В. Барэхаў, 2007г.) ці вобразаў-сімвалаў, абстрагаваных ад сваіх архетыпаў ( Лонданская маставая вежа, Англія, арх. Р. Піана, 2009г)- сімвалізацыя розных узроўняў выражае праграму дзеянняў чалавецтва, накіраваную на стварэнне экалагічнага асяродзя жыцця, сцвярджае канцэпцыю акаархетыктуру. Імкненне дойлідаў стварыць экалагічна цыстае і пяспечнае асяроддзе для жыцця чел-ка прывяло для з’яўленне і распаўсюджання архет-ных форм, пазычаных з арганічнага свету. Вобразы прыродных утварэнняў- ільдзін ( Лядовы палац у Мінску, арх.Ю.Патапаў, І. Боўт, А. Шафрановіч,1999), ракавін (цэнтр культуры у Нью-Каледонія, арх.Р. Піана, 1992-1998), алмазаў ( нац-ная бібілі-ка ў Мінску, арх. В. Крамарэнка, М.Вінаградаў пры ўдзеле А. Грышана, В. Пятроўскага, Я. Вінаградава, Т. Несцерава, 2006) ; флоры-гуркоў ( “ Карнішон” у Лондане, арх. Н.Фостер, 2003), пачаткаў кукурузы ( жылыя дамы вежавага тыпу па вул В.Харужэй,арх. У.Пушкін 1982), кактусаў ( дом –“кактус” у Ротэрдаме,Нідэрланды, арх.Б. Хюген, Дж.Джагерс, 2006); фыўны-сабак( дом-“ сабака” у Коттанвудзе, Штах Айдаха, ЗША, арх. Д. Саліван, Ф. Конклін, 2004) і інш. прыродных форм- сталі выражэннем ідэі максімальнага прыблізіць суч-нага гарадскога жыхара да прыроды. У вырашэнні задачы стварэнне экалагічнай арх-ры дойліды звяртаюцца не толькі да выкарыстанні нату-ых матырыялаў, але і самой архет-рна- прасторавай кампазіцыі сцвырджаюць ідэі адзінства архе-нага і прыроднага асяроддзя. Пошукі мастацкай выразнасці, у аснове якіх ляжала пераацэнка каштоўнасці архет-ры неарацыяналізму паступова сцвердзілі новыя прыёмы формаўтварэння пабудоў. Прынцыпы архет-ры неарацыяналізму захавалі сваё значэнне ў пабудовах вобраз якіх фарміравала аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, заснаваня на прынцыпе спалучэння аб’ёмаў розных геаметрячных форм і вышынь. У суч-най бел-ай архе-ры адзначыліся паступовы адыход ад выяўлення тэктанічнасці на карысць сцвярджэння прынцыпу пластычнасці. Паэтычнасць,натуральнасць, пластычнасць, арганічнасць форм і аб’ёмаў стала асновай вырашэння маст-кага вобраза будынка СКБ радыётэхнічнага завода ў Гомелі ( Арх. С. Пеўны, 1986). У аснову праэкта пакладзены прынцып арганічнага спалучэння прызматычнага прамавугольнага ў плане і конусападобнага ўсечанага аб’ёмаў. Мастацка-вобразнае вырашэнне апошняга навеяна матывамі архет-ры музея Гугенхейма ў Нью-Ёрку (арх.Ф. Лойд Райт,1959). Адзін з аб’ёмаў пабудовы ў стылізаваных формах адлюстроўвае вобраз ракавінкі смаўжа-прадстаўніка арганічнага свету. |