Главная страница

Прырода і насельніцтва Старажытнай Грэцыі - План урока - 5 клас - Сусветная гісторыя - параграф 1, ч. 5 – СГ - 35 - § 1 - ч.2 - Прырода і насельніцтва Старажытнай Грэ. 5 сг 1 Прырода і насельніцтва Старажытнай Грэцыі 19. 01. 2022 вучэбная задача


Скачать 30.4 Kb.
Название5 сг 1 Прырода і насельніцтва Старажытнай Грэцыі 19. 01. 2022 вучэбная задача
АнкорПрырода і насельніцтва Старажытнай Грэцыі - План урока - 5 клас - Сусветная гісторыя - параграф 1, ч.2
Дата18.01.2022
Размер30.4 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файла5 – СГ - 35 - § 1 - ч.2 - Прырода і насельніцтва Старажытнай Грэ.docx
ТипЗадача
#335367

5 – СГ - § 1 - Прырода і насельніцтва Старажытнай Грэцыі – 19.01.2022

ВУЧЭБНАЯ ЗАДАЧА: Вызначыць залежнасць заняткаў старажытных грэкаў ад прыродных умоў і клімату, паходжанне назвы грэкаў у старажытнасці.

МЭТА: стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў вучэбных кампетэнцый па гісторыі.

ЗАДАЧЫ:

  1. Арганізаваць дзейнасць па вывучэнню ўмоў пражывання і кліматычных асаблівасцях, якія ўздзейнічалі на фарміраванне заняткаў старажытных грэкаў, міфалагічнай асновы тэорыі паходжання грэкаў, асноўных гаспадарчых заняткаў старажытных грэкаў.

  2. Стварыць умовы для развіцця ў вучняў уменняў і навыкаў для фарміравання вучэбных кампетэнцый шляхам работы з картаграфічным і факталагічным матэрыялам, гістарычнымі крыніцамі, праблемнымі заданнямі.

  3. Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў цікавасці і павагі да гісторыі народаў свету, імкнення да пазнання, якаснага ўзроўню навучання.

АБСТАЛЯВАННЕ:

  1. Вучэбны дапаможнік па сусветнай гісторыі для 5 класа (частка 2).

  2. Хрэстаматыя па гісторыі Старажытнага свету.

  3. Атласы па гісторыі Старажытнага свету.

  4. Карта “Старажытная Грэцыя да 5 ст. да н.э.”.

  5. Афармленне дошкі:

А) дата і тэма ўрока;

Б) крыжаванка для замацавання вывучанага матэрыялу;

В) асноўныя паняцці, даты, тэрміны, назвы, імёны: антычнасць, Афіны, Спарта, Элада, эліны;

Г) схема “Заняткі старажытных грэкаў”;

Д) выява літары “А”;

Е) пытанні да тэмы: Дзе? Хто? Як?

Д) лагічны ланцужок “Роля антычнасці ў гісторыі”.

ТЫП УРОКА: урок-вывучэнне новага матэрыялу.

ТЭХНАЛОГІЯ: праблемнага навучання (праблемныя пытанні 1 і 2 узроўню).

ХОД УРОКА

АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

  1. Дата і тэма ўрока – запіс вучнямі ў сшытак.

  2. Знаёмства з вучэбным дапаможнікам.

  3. Праца з паняццем “антычнасць” – праца вучняў.

  4. Лагічны ланцужок “Роля антычнасці ў гісторыі” – запіс ў сшытак.

Старажытная Грэцыя – Старажытны Рым – Еўропа”

АКТЫВІЗАЦЫЯ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Настаўнік (ПП): Давайце зараз вызначым, якія пытанні па тэме мы будзем сёння вывучаць. Для гэтага патрэбна ў вершы, які будзе зараз гучаць, дапоўніць радкі апошнімі словамі.

(Настаўнік чытае верш, вучні дапаўняюць апошнія словы кожнага другога радка.)

Прайшло ад верасня чатыры месяцы,

Дайшлі мы па гісторыі ўжо да… (Грэцыі).

Мы будзем вывучаць яе прыроду,

Якія пражывалі там… (народы).

Адкуль яны прыйшлі, як называліся,

Якою гаспадаркаю… (займаліся).

Няхай жа ведаў караблём вам будзе парта,

А дапаможа – кніга, хрэстаматыя і… (карта).

Настаўнік (ПП): Звярніце ўвагу на § 1. Ён падзелены на тры часткі. Кожная частка дае адказ на тыя ці іншыя пытанні. Якія гэта пытанні? Давайце паспрабуем іх знайсці.

Для гэтага ператворым назвы частак (пунктаў)са сцвярджэння ў пытанні.

(Праца вучняў па вылучэнню пытання тэмы:

Пункт 1 – Дзе жылі старажытныя грэкі?

Пункт 2 – Хто такія (адкуль пайшлі) старажытныя грэкі?

Пункт 3 – Чым займаліся старажытныя грэкі? Як жылі старажытныя грэкі?.

Настаўнік на дошцы піша тры словы-пытанні: Дзе? Хто? Як?)

Настаўнік (ПП): А зараз пяройдзем да пошуку адказаў. Для гэтага мы выкарыстаем карту, хрэстаматыю і матэрыял вучэбнага дапаможніка. Скажыце, як можна назваць усё пералічанае?

(Прыкладныя адказы вучняў: “гістарычныя крыніцы”.)

ВЫВУЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ

1. Прыродныя ўмовы. Грэцыя астраўная і мацерыковая

(Вучні разам з настаўнікам знаходзяць адказ на пытанне “Дзе?”)

Пытанні.

  1. Як называецца карта?

  2. Дзе знаходзяцца ўмоўныя абазначэнні? Што яны абазначаюць?

  3. Як называецца паўвостраў, дзе жылі старажытныя грэкі?

  4. Якія моры і з якіх бакоў свету амываюць Балканскі паўвостраў?

  5. З якога боку паўвостраў не амываецца морам, а злучаеца з мацерыком?

  6. Якія прыродныя аб’екты пазначаны на карце трохкутнікамі цёмнага колеру? Ці шмат іх у Грэцыі?

  7. Падумайце, ці лёгка было старажытным грэкам пераадольваць горы?

  8. Ці могуць горы падзяляць Грэцыю на часткі?

  9. Дзе на тэрыторыі Грэцыі самыя высокія горы?

  10. Ці ёсць на паўвостраве буйныя рэкі?

  11. Як вы думаеце, ці шмат у Грэцыі ўрадлівых зямель?

  12. Паглядзіце на берагі Балканскага паўвострава, ці ёсць месцы, дзе мог бы прычаліць карабель? Як называюцца такія месцы?

  13. Якія астравы знаходзяцца каля Грэцыі ў морах? У якіх?

  14. Які востраў самы вялікі?

  15. Які яшчэ паўвостраў Грэцыі мы не назвалі?

  16. Паглядзіце на мясцовасць Грэцыі, падумайце і адкажыце, як грэкам было зручней рухацца з адной часткі сушы на другую – па моры ці па сушы?

Настаўнік (ПП): Як вы думаеце, гледзячы на асаблівасці геаграфічнага становішча Грэцыі, які від заняткаў будзе асабліва развіты ў грэкаў?

(Прыкладныя адказы вучняў: “мараплаўства, караблебудаванне, здабыча карысных выкапняў.)

Настаўнік (ПП): Балканская Грэцыя падзялялася на тры часткі: Паўночную, Сярэднюю і Паўднёвую. У Паўночнай – суровы клімат, горы.Знайдзіце на карце самую высокую гару Паўночнай Грэцыі і назавіце яе.

(Адказ: “Алімп”.)

Настаўнік (ПП): На Алімпе, згодна з уяўленнямі старажытных грэкаў, жылі багі. Звярніце ўвагу на фотаздымак гары Алімп на с.6. Як вы думаеце, што было заўсёды на вяршыні Алімпа?

(Адказ: “снег”.)

Настаўнік (ПП): Ці спрыяльныя тут умовы для вядзення гаспадаркі?

(Адказ: “не спрыяльныя”.)

Настаўнік (ПП): З Поўначы ў Сярэднюю Грэцыю можна было патрапіць толькі праз вузкі праход паміж гарамі. Сярэдняя Грэцыя мела сваю назву. Знайдзіце яе на карце.

(Адказ: “Атыка”.)

Настаўнік (ПП): Назавіце гарады Сярэдняй Грэцыі. Які з іх найбольш вядомы?

(Адказ: “Афіны”.)

Настаўнік (ПП): На поўдні ад Балканскага паўвострава знаходзіцца паўвостраў Пелапанэс. Ён злучаецца з Балканскім паўвостравам невялікім перашыйкам каля горада Мікены. Паўвостраў Пелапанэс складае Паўднёвую Грэцыю. Назавіце гарады на Пелапанэсе. Які з іх найбольш вядомы?

(Адказ: “Пілас, Тырынф, Спарта. Найбольш вядомы – Спарта”.)

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Настаўнік: Мы назвалі з вамі тры часткі Старажытнай Грэцыі. Я прапаную вам зараз паказаць асноўныя аб’екты гэтых частак на ўяўнай карце. Я называю аб’ект, а вы паказваеце Поўнач – рукі ўверх, Сярэднюю Грэцыю – рукі перад сабою, або Паўднёвую – рукі ўніз.

(Настаўнік праводзіць фізкультхвілінку, называючы аб’екты розных частак Старажытнай Грэцыі.)

Настаўнік (тлумачыць і паказвае на карце): Пелапанэс злучаны з Балканскім паўвостравам, Балканскі паўвостраў – з мацерыком. Таму Грэцыя Балкан і Пелапанэса называецца – “мацерыковая Грэцыя”. Але ёсць яшчэ і “астраўная Грэцыя”. Галоўныя астравы мы ўжо сёння назвалі. А таксама вызначылі, што на Поўначы ўмовы для жыцця былі вельмі цяжкія. Таму грэкі паступова сталі перасяляцца на поўдзень.

2. Паходжанне старажытных грэкаў

Настаўнік (ПП): Пачалося гэта ў 3 тысячагоддзі да н.э. Грэкі рассяліліся не толькі на паўастравы і астравы Міжземнага мора. Знайдзіце на карце тэрыторыю, якую мы сёння яшчэ не ўпаміналі і дзе былі заснаваны грэчаскія гарады.

(Адказ: “Малая Азія – заходняе ўзбярэжжа”.)

Настаўнік (ПП): Грэкі не называлі сябе “грэкамі”. Так іх пачалі называць рымляне, якія з’явяцца крыху пазней на Апенінскім паўвостраве. Грэкі называлі сябе “элінамі”. Чаму так было?

Паслухайце урывак з міфа старажытных грэкаў і адкажыце, чаму грэкі называлі сябе “элінамі”?

(Настаўнік чытае ўрывак з хрэстаматыі – с.180-181, вучні даюць адказ: “Элін – родапачынальнік грэкаў. Ад сыноў і ўнукаў Эліна пайшлі грэчаскія плямёны”.)

Настаўнік (ПП): Знайдзіце ў вучэбным дапаможніку ў п.2 на с.6 назвы некаторых грэчаскіх плямёнаў.

(Адказ: “ахейцы, дарыйцы”.)

3. Заняткі старажытных грэкаў

Настаўнік (ПП): Мы сказалі, што ад прыродных умоў залежалі і заняткі грэкаў у старажытнасці. Карыстаючыся матэрыялам п.3 на с.6-7, складзіце схему “Заняткі старажытных грэкаў”.

(Самастойная праца вучняў у сшытках.)

Схема “Заняткі старажытных грэкаў”

земляробства

жывёлагадоўля

гандаль

рамяство

здабыча карысных выкапняў

мараплаўства

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Настаўнік: А зараз давайце з вамі зробім практыкаванні па тэме.

(Настаўнік павольна чытае верш, вучні робяць практыкаванні, адлюстроўваючы рухамі сэнс тэксту.)

Верш для фізкультхвілінкі

Тэкст верша

Прыкладныя практыкаванні

Раз – два, тры – чатыры,

Крокі на месцы

Сёння Грэцыю вучылі.

Крокі на месцы

Вось такой вышыні,

Махі рукамі ўверх

Вось такой шырыні.

Махі рукамі ўшырыню

Там на Поўначы – Алімп,

Пацягнуцца ўверх

Снег на той гары наліп.

Пацягнуцца ўверх

А ніжэй – Афіны… Спарта…

Рукі – перад сабой

Воінаў расціла ўпартых.

Рыўкі рукамі ўбакі

Грэкі хлеб сабе садзілі

Нахілы ўперад

І алей з аліў рабілі.

Рукі – у замок, вывернуць уніз

Кавалі метал квалі,

Махі “малатком”

Караблі там будавалі.

Махі “малатком”

Уявіць сабе іх хочаш?

Нахілы галавы ўперад-назад

Ну, тады заплюшчвай вочы.

Закрыць вочы

Адкрывай… Сядай за парту.

Адкрыць вочы, сесці за парту

І глядзі хутчэй на карту.

Падрыхтавацца да работы

ЗАМАЦАВАННЕ ВЫВУЧАНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Настаўнік (пастаноўка праблемнага пытання): Давайце зараз успомнім асноўнае з нашай тэмы і праверым, ці на ўсе пытанні мы адказалі – Хто? Дзе? Як? Для гэтага прапаную вам крыжаванку і пытанні да яе.

(Вучні разгадваюць крыжаванку, адказваюць на пытанні настаўніка, адказы запісвае настаўнік у сетку на дошцы.)
















12
















1




Б

А

Л

К

А

Н

С

К

І

2







С

П

А

Р

Т

А







3










Э

Л

І

Н

Ы







4




К

А

Р

А

Б

Л

І







5




А

Ф

І

Н

Ы













6







А

Л

І

М

П










7




М

І

Ж

З

Е

М

Н

А

Е

8




П

Е

Л

А

П

А

Н

Э

С

9

А

Х

Е

Й

Ц

Ы













10




Д

А

Р

Ы

Й

Ц

Ы







11

Р

Ы

М

Л

Я

Н

Е










Пытанні да крыжаванкі

Па гарызанталі:

  1. Паўвостраў старажытных грэкаў

  2. Горад Паўднёвай Грэцыі

  3. Так старажытныя грэкі называлі сябе

  4. Асноўны транспарт старажытных грэкаў

  5. Самы вядомы горад Сярэдняй Грэцыі

  6. Гара багоў і вечны снягоў

  7. Мора на поўдні ад Грэцыі

  8. Паўвостраў, дзе была Лаконіка

  9. Племя грэкаў, якое ўзяло пачатак ад бога Ахея

  10. Племя грэкаў, якое ўзяло пачатак ад бога Дора

  11. Хто называў грэкаў “грэкамі”?

Па вертыкалі:

  1. Тое, што аб’ядноўвае грэкаў і фінікійцаў.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ РАБОТЫ

  1. Праца вучняў з вынікамі па тэме – с.7.

  2. Вынікі дзейнасці вучняў – выстаўленне адзнакі за якасць работы на ўроку.

ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ

§ 1, заданне 5, с. 8 – Агляд і тумачэнне задання настаўнікам. Запіс задання вучнямі ў дзённік.

РЭФЛЕКСІЯ

Настаўнік (пастаноўка праблемнага пытання): Для гісторыі Старажытнай Грэцыі, я лічу, падыходзіць літара “А”. Паглядзіце на форзац вокладкі 1, які змяшчае старажытнагрэчаскі алфавіт. Алфавіт пачынаецца з літары “Алеф”. А ці шмат слоў з сённяшняй тэмы пачынаецца з літары “А”? Давайце паспрабуем іх успомніць. Я налічыла 15 слоў, а вы?

(Праводзіцца гульня “Гістарычны алфавіт”. Вучні на дошцы пішуць словы па тэме, якія пачынаюцца на літару “А”. Па жаданню можна падлчыць, агучыць. Настаўнік развітваеца.Урок заканчваецца.)


написать администратору сайта