Главная страница
Навигация по странице:

  • ЗАГАДК

  • КАЗКI

  • СКОРАГАВОРКI

  • Эны-бэны, фіны, лёк...

  • Белоруский фольклор для детей. БЕЛ СКАРБОНКА. Беларуская скарбонка


    Скачать 24.51 Kb.
    НазваниеБеларуская скарбонка
    АнкорБелоруский фольклор для детей
    Дата01.02.2022
    Размер24.51 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаБЕЛ СКАРБОНКА.docx
    ТипДокументы
    #348562





    БЕЛАРУСКАЯ
    СКАРБОНКА




    — Воўк, чаго выеш?

    — Як жа мне не выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць… А я брахаць не ўмею, дык і завыў.

    Выслухаў мядзведзь казку і адарваў сабе хвост. Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом.
    КОЦIК ПЕТРЫК I МЫШКА

    Аднаго разу коцік Петрык захацеў мышку злавіць. Ён быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышай. І Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым.

    Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае зверанятка.

    Ах ты , коцік, мой каток...

    Ах ты , коцік, мой каток

    Ў цябе шэранькі хвасток.

    Прыйдзі ў хату начаваць,

    Маю Волечку качаць.

    Баю- баінку, баю..

     Баю- баінку, баю,

    Не лажыся на краю,

     Не лажыся на краѐк,

    Прыйдзе шэранькі ваўчок,

     Прыйдзе шэранькі ваўчок

    Ён ўсхопіць за бачок...

    Ходзіць певень па капусце...

     Ходзіць певень па капусце,

    Носіць сон у белай хустцы.

    Усенькім дзецям прадаваў,

    А Ганульцы дарма даў.
     


    ЗАГАДКI
    Што бяжыць без повада? (Вада).

    - Што расцець без кораня? (Камень).

    - Што гарыць без полымя? (Зара).

    - Што бела не белячы? (Лебедзь).

    - Што чорна не чэрнячы? (Воран).
    Пасцелена дзяруга, на дзярузе рассыпан залаты пясочак, а пасярод залаты крайчык (Зорнае неба і месяц).
    Крыкнуў вол на сто гор (Гром).
    Чорная карова ўсіх людзей пакалола, а белая ўстала, усіх пападымала (Ноч і дзень).
    Ляціць без крыл па сто міль (Вецер).
    А пры боку каліта - поўна злота наліта (Печ).
    Як прысыплеш, дык паменее,- як адсыплеш, дык паболее (Дзверы).
    Крыж на крыжы, сёлькі-толькі, хто ведае колькі (Клубок).


    КАЛЫХАНКI
    А ты , коцінька-каток...

    А ты , коцінька-каток,

    Ў цябе шэранькі хвасток.

    Ты прыходзь к нам начаваць,

    Будзеш Янку калыхаць,

    А я шэраму катку

    За работу заплачу –

    Дам гарлачык малака

    І кавалак пірага.
    Люлі, люлі, люлі...

    Люлі, люлі, люлі,

    Ўсе дзеткі паснулі.

    Адна мая ляля

     Не спіць, не гуляе,

    З катком размаўляе.
    Люлі-люлі, люляшу...

    Люлі-люлі, люляшу,

    Я дзіцятка калышу,

    Нітачку звіваю

    Песеньку спяваю.

    КАЗКI
    КУРАЧКА-РАБКА
    Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіну ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

    Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.

    Ідзе воўк:

    — Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?

    — Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

    І воўк завыў.

    Ідзе мядзведзь:

    ПЕСНI
    Гушкі, гушкі, гушкі...

    Гушкі, гушкі, гушкі,

    Прыляцелі птушкі,

    Селі на варотах

    У чырвоных ботах.

    Боты паскідалі,

    Кругом паляталі.

    Сталі сакатаці.

    Чаго птушкам даці?

    Прынясу ім жыта,

    Будуць птушкі сыты.

    Пасыплю гароху –

    Хай ядуць патроху.

    Ды насыплю грэчкі –

    Хай нясуць яечкі.
    Аладкі

    Я аладачкі з пяску

     Сѐння цэлы дзень пяку,

    Але мой рахманы кот

    Не бярэ аладкі ў рот.

    - Коцік, коцік, не ўцякай!

     Чаго хочаш? -- Ма-ла-ка! 





    Цік-так ходзікі

    П'ём гарачую гарбату

    З мёдам майскім у прыкуску

    І мяне бабуля вучыць

    Размаўляць па беларуску.
    Цік - так ходзікі

    Мне чатыры годзікі,

    Чуб ільняны светларусы

    Тата з мамай беларусы.
    За бабуляй паўтараю

    Што ні слова быццам песня,

    Белавежжа, Навагрудак

    Нарач, Вязынка, Палессе.
    Словы родныя люблю я

    Вершаў ведаю багата,

    Гукі мовы беларускай

    Пахнуць верасам і мятай.



    СКОРАГАВОРКI
    Цецярук, цецярук, дзе твая цяцера? – Мая цяцера цецераняткам цеста месіць.
    Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэва.
    Кулік ды чайку схапіў за чубайку, а чайка кігіча: "Ды згінь ты, куліча!"
    Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.
    Фарсун фарсіў у фіялетавым фраку і фетравым капелюшы.
    Фламандзец і фламандка сфатаграфаваліся каля фламінга.
    Ходзіць чапля на балоце, чачотка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод.
    Піліп да печкі прыліп.
    Жалеза выжалезавалася.







    Ішоў баран...
    Ішоў баран

    Па крутым гарам,

    Вырваў траўку,

    Палажыў на лаўку.

    Хто яе возьмець,

    Той вон пойдзець.

    Эны-бэны, фіны, лёк...

    Эны-бэны, фіны, лёк,

    Сам Пятровіч бліны пёк.

    Пёк, пек, не дапёк,

    Схапіў шапку дый уцёк.




    ДРАЖНIЛКI

    Ішоў Ціхан па масту,

    Праваліўся ў ваду.

    Бульк!

    Чыкі-чыкі-чыкарок,

    Паня, Фёдар-Федарок.

    Тлела, гарэла, замуж хацела…

    Апанас, Апанас!

    Твая жонка у нас

    Увалілась у квас

    Лаві сем год нас!
    Андрэй не дурэй,

    Не дзяры капоты!

    Не ты ткаў,

    Не ты праў

    Не твае работы!


    написать администратору сайта