Главная страница

БССР ў 1950-1980-я гады. 2019абагул.па разв.БССР у 1950-1980-я гг.. Крываносаская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага


Скачать 29 Kb.
НазваниеКрываносаская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага
АнкорБССР ў 1950-1980-я гады
Дата10.08.2021
Размер29 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файла2019абагул.па разв.БССР у 1950-1980-я гг..doc
ТипДокументы
#226587

Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Старадарожскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крываносаўская сярэдняя школа

імя Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага “

ТЫДЗЕНЬ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК

2018/2019 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА

План-распрацоўка ўрока па гісторыі Беларусі ў 11 класе па тэме ” Абагульненне па раздзеле II “БССР у 1955-1985 гг.”

Шмарлоўскі Сяргей Міхайловіч,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

вышэйшай катэгорыі

в.Крываносы 2019г.

Дата правядзення: 23.01.2019.

Тып урока: абагульняючы.

Форма ўрока : выкананне тэставых заданняў.

Мэта ўрока: праверыць узровень ведаў вучняў па гісторыі Беларусі за перыяд 1955-1985 гг.

Задачы: навучальная- характарызаваць асноўныя вынікі развіцця БССР за перыяд 1955-1985 гг;

  • развіццёвая- развіваць уменні і навыкі работы з інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі;

  • выхаваўчая- садзейнічаць выхаванню каштоўнасных адносін да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі.

Абсталяванне: камп’ютары з выхадам ў інтэрнэт.

Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант. (1-3 хвіліны)

  2. Выкананне тэставых заданняў.(4-34 хвіліны)

Вучні працуюць у кабінеце інфарматыкі. Кожны вучань працуе асобна каля персанальнага камп’ютара. Настаўнік прапануе вучням зайсці на сайт “Adu.by”, дзе ў раздзеле “Электронныя сродкі навучання- гісторыя Беларусі- 11 клас” знаходзяцца тэставыя заданні па дадзенай тэме. Кожны вучань самастойна без карыстання падручнікам і рабочым сшыткам выконвае тэставыя заданні.

На 24-25 хвілінах навучання праводзіцца “Відэафізкультхвілінка”

  1. Рэфлексія. ( 35-40 хвіліны) Пасля выкананя тэставых заданняў настаўнік абыходзіць усіх вучняў і фіксуе вынікі. На падставе вынікаў вылучаюцца агульныя і асобныя памылкі, зробленыя вучнямі ў час выканання тэставых заданняў, робіцца іх аналіз і выпраўленне.

  2. Выстаўленне адзнак (41-45 хвіліны). Падсумоўваючы вынікі тэставых заданняў з улікам выпраўленых памылак, настаўнік выстаўляе адзнакі ўсім вучням. У час выстаўлення адзнак кожны вучань атрымоўвае падрабязныя тлумачэнні настаўніка .


написать администратору сайта