Главная страница

Любительское худож.творчество. Л. П. Любительское художественное творчество Современная Беларусь Энциклопедический справочник


Скачать 247 Kb.
НазваниеЛ. П. Любительское художественное творчество Современная Беларусь Энциклопедический справочник
АнкорЛюбительское худож.творчество.doc
Дата11.09.2018
Размер247 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файлаЛюбительское худож.творчество.doc
ТипСправочник
#24414
страница5 из 5
1   2   3   4   5

Клуб аматараў нацыянальнай кухні “Разынка” стаў лаўрэатам Першага фестывалю народнага мастацтва Беларусі “Беларусь – мая песня” і дыпламантам абласнога свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, двойчы дыпламант апошніх двух Міжнародных фестываляў “Славянскі базар у Віцебску”.

Наступны, не менш распаўсюджаны ў рэспубліцы напрамак дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў – спартыўныя і фізкультурна-аздараўленчыя клубы.

“Будзем здаровы!” – так , з гумарам кажуць пра сябе людзі, што аб’ядналіся ў клубе “Белыя вароны”, каб разам весці і прапагандаваць здаровы лад жыцця. Існуе клуб у вёсцы Каханавічы Верхнядзвінскага раёна. Ініцыятар яго стварэння і прэзідэнт – урач сельскай участковай бальніцы Пётр Квяцінскі. Прапаганда здаровага ладу жыцця, аздараўленне і фізічнае ўдасканаленне моладзі і людзей старшага ўзросту, вывучэнне гістарычнай і культурнай спадчыны краіны, стварэнне ваенна-патрыятычнай кнігі – сталі асноўнымі задачаамі клуба.

Штогод летам 15-20 велатурыстаў клуба вандруюць па рэспубліцы, а зімой 25 “маржоў” купаецца ў палонцы. За дзесяць гадоў да дзейнасці клуба далучылася значная колькасць людзей.

Прэзідэнт клуба вядзе архіў, у якім мноства маляўнічых альбомаў з месцаў вандровак. Сапраўднай падзеяй для іх стаў дабрачынны марафон міра “Чарнобыль-2000”.

Даволі шырокае распаўсюджанне атрымалі гісторыка-краязнаўчыя аб’яднанні. Беларуская зямля багатая на гістарычную спадчыну. Сучаснага чалавека заўсёды прываблівае мінулае і таму зусім невыпадкова стварэнне клубаў аматараў сярэднявечнай культуры і рыцарскіх клубаў. Рыцарскі клуб “Жалезны воўк” створаны ў Полацку (кіраўнікі – Ю. Усціновіч і А. Мікалаеў). Яго членам можа стаць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які цікавіцца яе гісторыяй і культурай.

Асноўнымі сваімі задачамі ўдзельнікі клуба лічаць выхаванне моладзі на аснове агульначалавечых каштоўнасцяў і рацарскіх ідэалаў, развіццё сярэднявечных рамёстваў, адраджэнне нацыянальнай культуры, ідэалаў беларускага рыцарства сярод моладзі. Клуб вядзе культурна-асветніцкую дзейнасць: рыхтуе тэатралізаваныя спектаклі-відовішчы, рыцарскія турніры, шоу. Па ўзорах эпохі сярэдневечча ўдзельнікі клуба вырабляюць рыцарскія даспехі і ўзбраенне: шлемы, кальчугі. Рыцарскі клуб “Жалезны воўк” прымаў удзел у Міжнародным фестывалі ў Чэхіі, Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, іншых мерапрыемствах.

У апошнія гады ўсё большую папулярнасць набываюць сямейна-бытавыя клубы. Жаданне зрабіць сямейнае жыццё шчаслівым і цікавым прыводзіць у такія клубы маладыя пары. Сямейны клуб “Рамонак” Драгічынскага РДК Брэсцкай вобласці спачатку прыходзілі сем’і, толькі што ўступіўшыя ў шлюб. Ішоў час, у маладых бацькоў з’явіліся дзеці, пашырылася кола праблем для абмеркавання і вырашэння. Клуб падтрымлівае цесныя сувязі з аддзелам ЗАГСа. Разам яны праводзяць урачыстыя прысвячэнні ў члены клуба. Удзельнікі клуба збіраюцца ў літаратурна-мастацкім салоне, у святочнай зале, у кафе, рэстаране, ладзяць экскурсійныя паездкі.

У многіх клубах гэтага накірунку склаліся свае традыцыі. Разам адзначаюцца святы, урачыстасці з нагоды залатых і сярэбраных вяселляў, арганізуюцца сустрэчы з цікавымі творчымі сем’ямі.

Свае традыцыі мае і клуб маладой сям’і Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці, якім кіруе загадчыца аддзелам ЗАГС Т.І.Бондарава. Пасяджэнні праводзяцца ў розных формах: круглага стала, дыскусіі, сацыялагічнага апытання, лекцый , вечароў адпачынку, святочных мерапрыемстваў. Гасцямі клуба стоновяцца юрысты, урачы, псіхолагі, педагогі, бібліятэчныя і клубныя работнікі, мясцовыя кулінары і кандытары.

Кіраўнік клуба распрацавала праграму “Свет сям’і”, накіраваную на падтрымку сям’і, яе маральнае і фізічнае здароўе. Праграма атрымала званне лаўрэата на рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект ў галіне сацыяльнай работы, а яе аўтару быў уручаны дыплом і грашовая прэмія за другое месца.

У г. Валожыне Мінскай вобласці створаны клуб маладой сям’і “КВІМС” (клуб вясёлых і маладых сем’яў). Яго заснавальнікамі сталі аддзел па справах моладзі райвыканкама і раённы Дом культуры. Клуб займаецца прапагандай здаровага ладу жыцця, умацавання сямейных узаемаадносін, раскрыццём творчых здольнасцей маладых сямей. Зараз у клубе 30 сямейных пар, якія не толькі ладзяць розныя конкурсы, вечарпы, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы, сустрэчы з урачамі, педагогамі, псіхолагамі, але і дапамагаюць вырашаць шматлікія сямейныя бытавыя праблемы. Клуб наладжвае творчыя сувязі з іншымі сямейнымі клубамі Мінскай вобласці і за яе межамі. Так, сямейныя пары “КВІМС” прымалі ўдзел у конкурсе маладых сямей, што праходзіў у г. Клін Маскоўскай вобласці.

Дзейнасць сямейных клубаў мае вялікую сацыяльную значнасць. Яны прыцягваюць ўвагу грамадскасці да праблем сям’і, выхавання дзяцей, накіроўваюць моладзь на стварэнне добрых, моцных сямей.

Папулярнымі застаюцца клубы аматараў прыроды, кошак і сабак. Асноўная іх дзейнасць – арганізацыя конкурсаў і выставак, распаўсюджванне ведаў пра розныя пароды, іх асаблівасці, развядзенне. Такі клуб аматараў кошак “Багіра” працуе пры Гродзенскім ГДК. Яго члены актыўна займаюцца селекцыйнай работай, арганізацыяй гарадскіх і ўдзелам ў міжнародных выстаўках.

Сярод шматлікіх аматарскіх аб’яднанняў значнае месца займаюць клубы традыцыйнай народнай культуры, клубы майстроў і фальклорныя. Вельмі добра ў гэтым накірунку працуе гісторыка-культурны клуб “Княжыч” Наваполацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур (кіраўнік У.С. Філіпенка). “Княжыч” аб’ядноўвае 16 удзельнікаў, сярод якіх выкладчыкі і студэнты універсітэта, настаўнікі школ горада, працоўная моладзь. Пры клубе дзейнічаюць секцыі: гісторыі Беларусі, паліталагічная, этнаграфічная. Заняткі могуць наведаць не толькі члены клуба, але і ўсе жадаючыя.

Клуб праводзіць этнаграфічныя экспедыцыі па раёнах Віцебшчыны, прымаў удзел у археалагічных раскопках у Полацку і Ушацкім раёне. “Княжыч” мае гурт архаічных спеваў. Гурт часта выступае ў рорзных навучальных установах горада і раёна, праводзіць творчыя сустрэчы з паэтамі, пісьменнікамі, дыспуты і лекцыі па праблемах адраджэння традыцыйнай культуры, прагляд відэафільмаў этнаграфічнай тэматыкі.

Цікава ў галіне традыцыйнай культуры працуюць удзельнікі фальклорнага клуба “Традыцыя” Пастаўскага РАМЦ (кіраўнік Грэська К.В.). Яны маюць непасрэдныя кантакты з носьбітамі мясцовых традыцый. На аснове сабранага членамі клуба матэрыялу ўзнавілі традыцыйны застольны абрад.

Цікавы вопыт назапашаны аматарамі Гродзеншчыны. Найбольш вядомыя ў вобласці – клуб збіральнікаў старыны Вензавецкага ЦДК Дзятлаўскага раёна, экалагічны клуб “Сонейка” Дайлідкаўскага СК Іўеўскага раёна, клуб “Натхненне” Навадворскага ЦДК Шчучынскага раёна, аматарскае аб’яднанне “Жывітас” Гірскага СК Астравецкага раёна, спартыўны клуб “Брыз” Капцёўскага ЦДК Гродзенскага раёна, сямейны клуб “Ён, яна і дзеці” Мяжэвічскага ЦДК Слонімскага раёна.

Узрасла цікаўнасць да інтэлектуальных клубаў. У Ваўкавыску прайшоў першы фестываль інтэлектуальнай гульні, заснавальнікам якога з’яўляецца дырэктар РМЦ Чарапок Г.І.

У верасні 2000 г. лепшыя работы аматараў можна было ўбачыць на ІІ нацыянальнай выстаўцы інсітнага мастацтва.

Аматарскі рух, бадай самы запатрабаваны і перспектыўны накірунак у кульасветрабоце ХХІ стагоддзі, бо ён прадугледжвае непасрэдныя чалавечыя кантакты па ініцыятыве саміх людзей, што пашырае, удасканальвае, робіць больш разнастайным і карысным іх адпачынак. Дзейнасць аматарскіх аб’яднанняў носіць гуманістычны, стваральна-творчы характар і тым самым садзейнічае маральнаму ўзвышэнню чалавека.
ИСПОЛЬЗОВАННАЯ ЛИТЕРАТУРА


  1. Гуткоўская С.В. Харэаграфічнае мастацтва //Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэсп. Бел. /Рэдкал. Г.П.Пашкоў і інш. ― Мн.: БелЭн, 2004. ― С. 695–696.

  2. Дзяржава і культура: Да сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з дзеячамі і работнікамі культуры /М-ва культуры Рэсп. Беларусь; БелІПК; Уклад. В. М. Захарошка. ― Мн.: Мінская фабрыка каляровага друку, 2001. ― 240 с.

  3. Дэмбоўская М. З вопыту работы аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах рэспублікі //Творчасць. Інфарм.-аналітычны і рэпертуарна-мастацкі бюлетэнь. Вып.1. ― Мн.: БелІПК, 2001. ― С. 12–15.

  4. Закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь” //Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. ― 2004. ― № 2. ― С. 7–22.

  5. Макарова А.А. Музычная творчасць //Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэсп. Бел. /Рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. ― Мн.: БелЭн, 2004. ― С. 393–395.

  6. Макарова А.А. Функцыянальна-структурныя пераўтварэнні ў дзейнасці клубных устаноў у Беларусі. Аўтарэф. … канд. пед. навук. ― Мн., 2002. ― 20 с.

  7. Нарматыўна-прававыя дакументы па праблемах арганізацыі аматарскай творчасці. ― Мн.: БелІПК, 1999. ― Вып. 4. ― 199 с.

  8. Сівурава Л.П. Аматарская мастацкая творчасць //Беларуская культура сёння. 2003. Гадавы агляд. Навук.-аналітычнае выданне. Навук. рэд. У. П. Скараходаў. ― Мінск: БелДІПК, 2004. ― 260 с.

  9. Сівурава Л.П. Вопыт актуалізацыі народнай культуры ў рабоце з дзецьмі і моладдзю // Традыцыйная культура і дзеці: Вып. 1: Рэсп. эксперым. праект “Танцав. фальклор і дзеці” /Уклад. М.А. Козенка. ― Мінск: БелДІПК, 2004. ― C. 70–81.

  10. Сівурава Л.П. Фестывальная дзейнасць у галіне народнай мастацкай творчасці ў Беларусі на мяжы ХХ―ХХІ стст. Вып. 4. //Веснік БДУКіМ. — Мінск, 2005. — С. 82–86.

  11. Шадурский В. Внешняя культурная политика Республики Беларусь:

состояние и проблемы //Белорусский журнал международного права и международных отношений. ― 2000. ― №4.
1   2   3   4   5


написать администратору сайта