Главная страница
Навигация по странице:

  • «Cяpэбpaнaя тaбaкepкa» — кaзкa лiтapaтypнaя, нacычaнaя глыбoкiм фiлacoфcкiм змecтaм.

  • Як і напісаная трыма гадамі пазней, у 1943 г., прытча “Маленькі прынц” А. дэ Сэнт-Экзюперы, аповесць беларускага мастака мае ўніверсальны філасофскі сэнс.

  • БДЛ №17. Сярэбраная табакерка


    Скачать 19.73 Kb.
    НазваниеСярэбраная табакерка
    Дата03.01.2023
    Размер19.73 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаБДЛ №17.docx
    ТипДокументы
    #871508

    17. Філасофская сутнасць аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка” З. Бядулі. Адметнасці вобразнай сістэмы, сюжэтна-кампазіцыйная спецыфіка

    Праблема барацьбы са смерцю з часоў старажытнасці дастаткова грунтоўна распрацоўвалася ў беларускай літаратуры. Адным з найбольш вядомых твораў ХХ ст. на падобную тэму з’яўляецца аповесць З. Бядулі “Сярэбраная табакерка”. Напісаная ў 1940 г., яна займае асаблівае месца ў спадчыне класіка беларускай літаратуры: гэта апошні мастацкі тэкст З. Бядулі. Падчас Вялiкай Айчыннай вайны дом пісьменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы, i толькi нейкi цуд выратаваў ад гiбелi “Сярэбраную табакерку”. Упершыню казка поўнасцю пабачыла свет толькі ў 1953 г. і стала любімай многімі пакаленнямі беларусаў. У аснову аповесці пакладзены традыцыйны для еўрапейскага, і ў тым ліку беларускага, фальклору матыў змагання са смерцю.

    «Cяpэбpaнaя тaбaкepкa» — кaзкa лiтapaтypнaя, нacычaнaя глыбoкiм фiлacoфcкiм змecтaм.    Пытaннi жыцця, cмepцi, дaбpa, злa — пытaннi cпpaдвeчныя для лiтapaтypы i мacтaцтвa. Hiвoднaя лiтapaтypa нaвaт yзнiкнyць нe мoжa, тaк цi iнaкш нe aдкaзaўшы нa гэтыя пытaннi. Бo кaлi жыццё кaнчaвццa cмepцю i зa iм нiчoгa бoльш нe cтaiць, тo янo пaзбaўлeнa cэнcy.

    У рэчышчы традыцыі, якая зыходзіць яшчэ да часоў Сярэднявечча, смерць персаналізуецца ў вобразе старой жанчыны з касой: “Дзіўны касец. Ахутаны ўвесь у чорную хустку, як баба, а з хусткі толькі доўгі нос тырчыць, прыгнуты і завостраны, нібы дзюба ў каршуна”. Галоўны герой фантастычнай гісторыі – Дзіда-дзед, продак апавядальніка, ператвораны яго фантазіяй у Зайца. Хаваючыся ад паляўнічага, Дзіда-дзед сутыкнуўся з самой спадарыняй Смерцю. Яна паўстае самазадаволенай і цынічнай персонай, што, звяртаючыся да чарговай ахвяры, нават жартуе: “Добры Які слаўны сёння дзянёк! Га?”. Жаданне Зайца ў апошні раз нанюхацца тытуню (бо “на тым свеце можа і не дадуць”) становіцца прычынай усіх наступных калізій.

    Як і ў фальклорных творах, у “Сярэбранай табакерцы” смерць спрабуе выгандляваць сабе свабоду і прапануе Зайцу розныя спакусы: “Зробім такую ўмову. Калі выпусціш мяне на волю – я навекі-вечныя чапаць не буду твайго роду-племені”; “Аддасі мне палавіну свайго багацця і я выратую цябе ад смерці” і г.д. Але Заяц не паддаецца ні ўгаворам, ні пагрозам і асуджае Смерць на вечны палон, а людзям і жывым істотам даруе вечнае жыццё.

    Вестка пра палон Смерці рэзка палярызуе прадстаўнікоў чалавечага роду – канфлікт абсалютнага дабра з абсалютным злом у казцы развіваецца ў традыцыйна-фальклорным ключы. На баку дабра выступаюць Дзіда-дзед і яго новыя сябры Юрка Дратва, Саўка-паляўнічы, кучаравы паэт (з ім звязана пастаноўка праблемы смерці і бяссмяротнасці мастацтва) і маленькая сірата Люсенька. Іх антыподы катэгарычна супраць знікнення Смерці, і спіс іх вельмі вялікі. Сярод “рыцараў смерці” – суддзі, адвакаты, пракуроры, разбойнікі, царскія міністры, каты, вайсковыя начальнікі, шаманы, шаптухі… У кожнага з іх свае прычыны патрабаваць вяртання Смерці. Без яе страчваюць сэнс жыцця і служкі рэлігійных культаў: “Без смерці яны ўсе – жывыя нябожчыкі. Без смерці, кажуць яны, божай пугі няма на зямлі. А божая пуга – іх матка-карміцелька”. Актыўна дзейнічае ў творы кардынал Баніфаці, што чакае смерці папы Кія ХІІ, каб самому заняць яго месца. Між іншым, менавіта імя папы з’яўляецца адным з яркіх маркераў, якія сведчаць пра рэалістычную аснову твора: каталіцкую царкву з 1939 г. узначальваў Пій ХІІ, аналогія з яго імем у творы відавочная. Найбольш добра выпісаным персанажам з гэтага лагера паўстае пані Сарачынская (яна ж фальшывая Пава, прынцэса Ляля і каралева Пінг-Понг). Яна пераконвае падданых каралеўства Пінг-Понга ў тым, што смерць увасобілася ў яе маленькага сабачку. Ілжэкаралева нацкоўвае яго на няўгодных і так наводзіць жах на ўсё каралеўства. У малюнках прыдворнага жыцця, пабудаваным на страху і прыніжэнні падданых, бачацца выразныя алюзіі на сучасныя пісьменніку рэаліі.

    Так у творы знаходзяць адлюстраванне перыпетыі грамадскага развіцця ў першай трэці ХХ ст. Відавочна, што аўтар не мог не заўважаць падазронасці і недаверу, рэпрэсіўнай сталінскай палітыкі, якія панавалі ў савецкай краіне, нарастання трывожных тэндэнцый у Еўропе, звязаных з актывізацыяй нацыянал-сацыялізму і фашызму і пачаткам вялікай вайны. Не маючы магчымасці адкрыта пісаць пра гэта, пісьменнік звярнуўся да эзопавай мовы. Жанравае вызначэнне “аповесць-казка” дазваляла ў гульнёвай форме разважаць над філасофскімі пытаннямі жыцця і смерці, бессмяротнасці чалавека і мастацтва. Як і напісаная трыма гадамі пазней, у 1943 г., прытча “Маленькі прынц” А. дэ Сэнт-Экзюперы, аповесць беларускага мастака мае ўніверсальны філасофскі сэнс.

    У творы З. Бядулі Смерць – не столькі самастойны персанаж, колькі ідэя, адносіны да якой раскрываюць сапраўдную сутнасць персанажаў. Заняволенне смерці стала каталізатарам паводзін прадстаўнікоў розных сфер жыцця, выявіла нежаданне і няўменне чалавецтва жыць у “ідэальным” грамадстве, паказала жорсткасць і крыважэрнасць чалавечага свету. Аўтар парушае казачныя каноны шчаслівага фінала (рэчаіснасць не пакідала пісьменніку ілюзій). Усё адзначанае сведчыць пра футурыстычна-папераджальную функцыю аповесці “Сярэбраная табакерка” і дае падставы ўспрымаць яе як духоўны запавет таленавітага майстра.


    написать администратору сайта