Главная страница
Навигация по странице:

  • 2.К . Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”.

  • 3.Пачатак паўстання. Баявыя дзеянні паўстанцаў.

  • 4.Прычыны паражэння, вынікі і значэнне.

  • восстание Кастюшки 1863 года. востание 1863 г.. Тэма Пастанне 1863г у Беларусі Падрыхтока пастання.Белыяі Чырвоныя


    Скачать 87 Kb.
    НазваниеТэма Пастанне 1863г у Беларусі Падрыхтока пастання.Белыяі Чырвоныя
    Анкорвосстание Кастюшки 1863 года
    Дата11.11.2020
    Размер87 Kb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлавостание 1863 г..doc
    ТипДокументы
    #149791

    Тэма: Паўстанне 1863г. у Беларусі

    1.Падрыхтоўка паўстання.”Белыя”і “Чырвоныя”

    Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50 — 60-х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль што самым вострым было польскае пытанне. Абвастралася нацыянальнае пытанне. Асабліва гэта датычылася новадалучаных тэрыторый былой Рэчы Паспалітай.

    У сярэдзіне ХІХ стагоддзя з'явілася новая хваля барацьбітоў - рэвалюцыйныя дэмакраты. У іх ліку былі прадстаўнікі дробнай (найчасцей - беззямельнай) шляхты, ніжэйшых слаёў чынавенства й святарства, а таксама прадстаўнікі разначыннай інтэллігенцыі. Асноўную сваю задачу рэвалюцыянеры-дэмакраты бачылі ў звяржэнні самадзяржаўя і усталяванні народаўладдзя, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання і, адпаведна, перадачы зямлі сялянам.

    Непасрэдным штуршком да падрыхтоўкі новага нацыянальна-вызваленчага паўстання стаў расстрэл царскімі войскамі патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве у 1861 годзе.

    Увосень таго ж года разнастайныя рэвалюцыйныя групоўкі былі аб'яднаны ў адзіны Гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 годзе ў Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). За кароткі час удалося стварыць разгалінаваную сетку паўстанцкіх арганізацый. Збіраліся сродкі і каштоўнасці на патрэбы паўстання, набывалася зброя і вайсковая амуніцыя, вялася агітацыя. На тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага падрыхтоўкай паўстання займаўся Камітэт руху, трансфармаваны ў 1862 годзе ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). З'яўленне ў назве віленскага рэвалюцыйнага цэнтра прыметніка "правінцыяльны" дае падставу меркаваць, што Варшаве ў нейкай ступені ўдалося падначаліць сабе віленцаў.

    Падрыхтоўка да паўстання яшчэ далёка не была завершана, калі ў канцы 1862 года стала вядома аб намеры расійскіх улад правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор. Каб не дапусціць гэтага, ЦНК прыняў рашэнне аб прызначэнні пачатка паўстання на студзень 1863.

    Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара. Гэта было кансерватыўнае крыло паўстанцаў, якое не жадала актыўных ваенных дзеянняў супраць рускіх улад і асабліва не жадалі дапускаць удзелу сялян у паўстанні, калі яно ўсеж-такі пачнецца.

    “Чырвоныя" - гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны былі больш неаднародным блокам, у сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага становішча, але свае маёнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае польскае паўстанне. Больш радыкальныя патрабаванні азвучылі левыя - ці рэвалюцыянер-дэмакраты. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і перадаць усю зямлю сялянам, а сялян актыўна прыцягваць да ўзброенага паўстання, нават пераўтварыць паўстанне ў сялянскую (народную) рэвалюцыю. Залог поспеху паўстання яны бачылі і ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Вядома, такія супярэчнасці не спрыялі адзінству ў радах паўстанцаў.

    Аднак сярод "чырвоных" не было адзінства наконт метадаў дасягнення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых – памяркоўных і левых – прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя ж разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і адзінстве дзеянняў з рускімі рэвалюцыянерамі. Яны прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Аграрнае пытанне планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памешчыцкага землеўладання.

    "Белыя" былі адназначна супраць паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Яны хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады.

    Праграма "чырвоных"-радыкалаў была сугучнай з пазіцыяй расійскай "Зямлі і волі”.Падобныя палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

    2.К .Каліноўскі. “Мужыцкая праўда”.

    Кастусь Каліноўскі, поўнае імя Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі, нарадзіўся 2 лютага (21 студзеня) 1838 у вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павету (зараз у Беластоцкім ваяводстве Польшчы) у сям'і беззямельнага шляхціца .

    У 1847-52 гг. вучыўся ў Свіслацкам павятовам вучылішчы, пасля заканчэння якога некалькі год пражыў у бацькавым фальварку Якушоўка, дапамагаючы ў гаспадарчых клопатах і, відавочна, займаючыся самаадукацыяй. Гады навучання Каліноўскага супадалі з “Вясной народаў” - дэмакратычнымі рэвалюцыямі 1848 года, якія ўскалыхнулі і прывялі ў рух увесь Еўрапейскі кантынент. Звонкім рэхам адгукнуліся яны і ў Беларусі. І яны ў вялікай меры фарміравалі светапогляды юнага Кастуся.

    Вялікі ўплыў на Кастуся Каліноўскага меў старэйшы брат Віктар Каліноўскі, які вучыўся ў Маскоўскім універсітэце і даследваў па даручэнню Віленскай археалягічнай камісіі старадаўнія беларускія рукапісы. Адораны ад прыроды выключным працалюбствам, жывым розумам, ен ведаў некалькі моў, любіў літаратуру, ахвотна вывучаў гісторыю. Ен добра арыентаваўся ў падзеях, што адбываліся ў свеце, ахвотна расказваў брату і іншым вучням пра яркія падзеі вызваленчай барацьбы.

    У 1856 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта па разрадзе камеральных навук. На працягу навучання ва універсітэце Каліноўскі прымаў удзел у дзейнасці нелегальных студэнцкіх гурткоў, разам з братам быў сябрам таемнай вайскова-рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў Генштаба, якую ўзначальвалі Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Падчас свайго навучання Кастусь Каліноўскі пазнаеміўся з перыедыкай, якая вельмі паўплывала на яго далейшыя светапогляды, у прыватнасці з матэрыяламі часопіса “Современник” і газеты “Колокол”, вялікае месца ў якіх займалі артыкулы, прысвечаныя праблемам сялянства.

    Неўзабаве пасля атрымання універсітэцкага дыплому са ступенню кандыдата права, на пачатку вясны 1861 года Каліноўскі вярнуўся на Радзіму і распачаў стварэнне на Гародзеншчыне рэвалюцыйнай арганізацыі. Кастусь ездзіў па навакольных вёсках і мястэчках, дзе вёў прапаганду сярод сялян і агітаваў іх да паўстання.

    Паводле сваіх ідэйных перакананняў, Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел у будучым паўстанні сялянства можа забяспечыць перамогу. У гэтым рэчышчы і вялася Каліноўскім агітацыйная праца.

    Улетку 1862 года Каліноўскі разам з паплечнікамі з Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам і Валерам Урублеўскім распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» -- першай у гісторыі газеты на беларускай мове.

    У развiццi прагрэсіўнай публiцыстычнай лiтаратуры пасля рэформенага часу асаблiвая роля належыць Кастусю Каліноўскаму (1838-1864). Кастусь Каліноўскі быў не толькi мужным рэвалюцыянерам, барацьбiтам, кiраўнiком паўстання 1863 г. на Беларусi, але i таленавiтым публiцыстам.Пад уплывам блiзкага знаёмства з жыццем простага народа, а таксама пашыраных грамадскiх насторояў з юнацкiх год пранiкся вострай ненавiсцю да сацыяльнага i нацыянальнага прыгнету. З мэтай рэвалюцыйнай агiтацыi i прапаганды ў 1862 г. ён разам са сваiмi сябрамi па барацьбе выдае нелегальную газету "Мужыцкая праўда". Гэта была першая беларуская газета. Яна друкавалася як лiстоўка-адозва. Выйшла 7 нумароў. Артыкулы, якiя ўмяшчалiся ў газеце, - яскравы узор рэвалюцыйнай публiцыстыкi. Газета выкрывала царiзм, паказвала антынародную сутнасць яго палiтыкi, грабежнiцкi характар рэформы 1861 г. Газета патрабавала знiшчэння самаўладства, памешчыцкага землеўладання, перадачы ўлады ў рукi народа, а зямлi тым, хто яе апрацоўвае. Адзiны спосаб дабiцца гэтага сялянам - узняцца на барацьбу. Заклiк да рэвалюцыйнай барацьбы, да актыўнага змагання супраць прыгнятальнiкаў народа, за яго сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне складае асноўны пафас усiх выступленняў Ясокi, гаспадара з-пад Вiльнi. Усiмi сваiмi думкамi ён быў звязаны з народам, змагаўся за такi грамадскi лад, дзе б чалавек быў вольным, жыў са сваёй працы. Публiцыстычная дзейнасць Кастуся Каліноўскага мела вялiкi ўплыў на развiццё беларарускай дэмакратычнай лiтаратуры.

    Самой назвай газеты Кастусь Каліноўскі выяўляе яе народнасць, блiзасць да народна-гутарковых i iншых жанраў лiтаратуры. З рэвалюцыйна-палiтычнай iдэяй "Мужыцкая праўда" сцвяржала наступнае:

    1) зямля належыць народу, чалавек свабодны, калi мае кавалак зямлi;

    2) не народ створаны для ўрада, а ўрад - для народа;

    3) народ павiнен мець свабоду, навучацца на роднай мове.

    "Мужыцкая праўда" пiсалася напярэдаднi паўстання i Кастусь Каліноўскі не абыходзiў нiводнай магчымасцi, каб уцягнуць у паўстанне большую колькасць аднадумцаў, у гэтай сувязi ён закрануў i пытанне рэлiгii. У цэлым майстэрства публiцыстычнай выразнасцi, эмацыянальнага уз'яднання, доказнасцi расло ад нумара да нумара.

    Асабліва актыўную дзейнасць развярнулі распаўсюджвальнікі газеты на тэрыторыі Беларусі. А распаўсюджваннем нумароў выдання займаліся члены рэвалюцыйнай арганізацыі, а таксама патрыятычна настроеная моладзь, сяляне і нават самівыдаўцы – Ражанскі,Урублеўскі і Каліноўскі.

    3.Пачатак паўстання. Баявыя дзеянні паўстанцаў.

    У канцы 1862 г. стала вядома пра намер расійскага ўрада правесцi ў Польшчы масавы рэкруцкi набор. Набору падлягалі якраз тыя групы насельніцтва, з якіх вербаваліся члены будучых паустанцкіх атрадаў. Гэта паведамленне прымусiла ЦНК прызначыць паўстанне на студзень 1863 г. 22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясцiў сябе Часовым нацыянальным урадам i заклiкаў паўстанцкiя атрады да нападзення на расійскія войскi ў правiнцыяльных гарнiзонах. У манiфесце i двух аграрных дэкрэтах Часовага нацыянальнага ўрада была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны, пасля перамогi было паабяцана надзялiць зямлёй беззямельных удзельнiкаў паўстання. Спецыяльны зварот да насельнiцтва Беларусi i Лiтвы заклiкаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы, але ў iм нiчога не гаварылася аб нацыянальна-палiтычным самавызначэннi гэтых тэрыторый.

    У час падрыхтоўкі паўстання віленскі цэнтр імкнуўся супрацоўнічаць з землявольцамі, а таксама польскімі канспіратарамі. Напачатку супрацоўніцтва гэтае было практычна роўным. Але ўлетку 1862 ЦНК зрабіў спробу поўнага падпарадкавання сабе ЛПК. Часова гэта ўдалося. Камісарам ЦНК у Вільні быў прызначаны Н. Дзюлеран. Аднак, з восені таго ж года К. Каліноўскі, прадстаўнік левага (радыкальнага) крыла "чырвоных", які стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта ў кастрычніку 1862, пачаў праводзіць палітыку на дасягненне раўнапраўя ў адносінах паміж Варшавай і Вільняй. І хаця намінальная залежнасць ЛПК ад ЦНК захоўвалася, фактычна, віленскі камітэт кіраваў падрыхтоўкай паўстання самастойна, узгадняючы найбольш важныя пытанні з ЦНК.

    10(22) студзеня 1863 года ЦНК без абавязковага па ранейшай дамоўленасці ўзгаднення з ЛПК абвясціў сябе Часовым Нацыянальным урадам. У Mаніфесце, выдадзеным у той жа дзень, Часовы Нацыянальны урад заклікаў насельніцтва да ўзброенай барацьбы супраць Расійскай імперыі, а таксама прывёў сваю праграму, заснаваную на ідэях памяркоўных "чырвоных", якія ў той час мелі большасць у ЦНК. Згодна з першымі дакументамі паўстання, усе грамадзяне абвяшчаліся роўнымі ў правах, сялянам без выкупу і часоваабавязанага становішча перадавалася ва ўласнасць тая зямля, што яны атрымалі па ўмовах расійскай рэформы 1861 года. За гэтую зямлю памешчыкі павінны былі атрымаць ад дзяржавы грашовыя кампенсацыі. Беззямельным сялянам, што прымуць удзел у выступленнях, было паабяцана як мінімум па 3 моргі (прыкладна 2,13 га) зямлі. 25-гадовае рэкруцтва было заменена на ўсеагульную 3-гадовую вайсковую павіннасць у сваім краі (у мірны час). Падчас жа ваенных дзеянняў усе мусілі станавіцца на абарону айчыны.

    Абмежаванасць аграрнай праграмы ЦНК і ігнараванне ім нацыянальных інтарэсаў беларусаў, летувісаў і ўкраінцаў адыгралі пазней ракавую ролю ў лёсе паўстання.

    Члены ЛПК былі вельмі абураны паводзінамі варшаўскага цэнтра. Абвяшчэнне паўстання было для іх нечаканым, "Літва" яшчэ зусім не была гатова да выступлення. На працягу 10 дзён віленскія рэвалюцыянеры вагаліся, як рэагаваць на самадзейнасць Варшавы. Але ўсё ж 20 студзеня (1 лютага) 1863 года ЛПК выдаў Маніфест, у якім абвяшчаў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі. Каб не дапусціць расколу ў шэрагах паўстанцаў, віленцы мусілі паўтарыць у сваім дакуменце праграму ЦНК, нягледзячы на тое, што з некаторымі яе палажэннямі нашы рэвалюцыянеры-дэмакраты не згаджаліся.

    Буйныя землеўласнікі і буржуазія, "белыя", што раней выступалі наогул супраць паўстання, калі яно пачало набіраць моц, вырашылі ўзяць ход барацьбы пад уласны кантроль, каб не дапусціць разгортвання шырокай народнай вайны супраць прыгнятальнікаў. У лютым 1863 адбыўся, так званы, "белы пераварот", калі "белыя", увайшоўшы ў змову з польскім цэнтрам, захапілі ўладу ў віленскай паўстанцкай арганізацыі. 27 лютага быў распушчаны ЛПК. Замест яго буйныя памешчыкі стварылі свой Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы на чале з Я. Гейштарам. Кастусь Каліноўскі быў накіраваны на Гродзеншчыну, на пасаду ваеннага камісара. У сувязі з пераваротам, Каліноўскі напісаў ад імя ЛПК гнеўны Пратэст, у якім гаварылася: "Члены камітэта… …лічаць гібеллю і здрадай рэвалюцыі перадачу кіраўніцтва ў рукі контррэвалюцыянераў…"

    Такім чынам, на чале паўстання сталі "белыя", кіраўніцтва якіх часта было пасіўным, а часам нават пераходзіла ў адкрыты сабатаж.

    Першыя атрады паўстанцаў з'явіліся на тэрыторыі Беларусі з Польшчы ў студзені-лютым 1863 года. Найбольш значным з іх быў атрад Р. Рагінскага, які ў сутычках з урадавымі войскамі дайшоў рэйдам да Слуцкага павета, дзе і быў разбіты. Фарміраванне мясцовых атрадаў пачалося ў сакавіку-красавіку. Многія з іх былі знішчаны карнікамі адразу. Адносны поспех мелі ў пачатку выступлення паўстанцы пад камандаваннем Л. Звяждоўскага, якім удалося з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута заняць у ноч з 23 на 24 красавіка павятовы горад Горкі Магілёўскай губерніі. Аднак яны не сустрэлі падтрымкі ў мясцовых сялян, і неўзабаве атрад Звяждоўскага быў разбіты.

    Няроўнасць сіл вымушала паўстанцаў прытрымлівацца партызанскай тактыкі барацьбы.

    Агнястрэльнай зброі не ставала, паўстанцы-сяляне амаль усе ваявалі толькі сякерамі ды косамі. Інсургенты нападалі на царскія войскі там, дзе колькасць апошніх не была занадта вялікай, захоплівалі павятовыя касы, адбівалі навабранцаў-рэкрутаў. Але часам адбываліся і буйныя сутычкі паміж варагуючымі бакамі. Найбольш значная – бітва пад Мілавідамі, на Слонімшчыне, што адбылася 22 мая 1863 года. Перамога тады не дасталася нікому. Пасля некалькіх гадзін бою расійскія войскі з вялікімі стратамі мусілі адступіць, а паўстанцы, не чакаючы, пакуль праціўніку прыйдзе падмацаванне, таемна пакінулі свой лагер.

    Абмежаваная праграма паўстання і адстраннее ад кіраўніцтва паўстаннем К. Каліноўскага выключыла магчымасць масавага ўдзелу ў ім сялянства і гарадскога насельніцтва .

    Буйныя памешчыкі і вышэйшае каталіцкае духавенства, напалоханыя мураўёўскімі рэпрэсіямі, у чэрвені-ліпені перайшлі на бок афіцыйных улад, што замацоўвалася падпісаннем вернападданніцкіх адрасоў Аляксандру ІІ.

    У ліпені "чырвоныя" зноў сталі на чале паўстання. Каліноўскі абвінаваціў варшаўскі цэнтр у неразуменні патрэб Беларусі, і аднавіў сваю палітыку на дасягненне незалежнасці Вільні ад Варшавы і раўнапраўя ў адносінах паміж імі. У гэты час, як пісаў наш вядомы гісторык Уладзімір Ігнатоўскі, "рух прымае выразны процішляхецкі характар"; Каліноўскі патрабаваў ад інсургентаў бескампрамісных, жорсткіх адносінаў да шляхты, якая здрадзіла паўстанню. Аднак, выратаваць становішча, нягледзячы на ўсе намаганні Каліноўскага і яго паплечнікаў, было ўжо немагчыма – занадта вялікімі былі страты паўстанцкай арганізацыі. Ужо да восені рэвалюцыйны рух на Беларусі быў практычна задушаны. А дакладней, 28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была спынена, а летам 1864 г. ліквідавана алошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты.

    4.Прычыны паражэння, вынікі і значэнне.

    Паўстанне 1863-1864 гг. па сваіх мэтах было спробай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі, накіраванай на звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне нацыянальнай і сацыяльнай роўнасці. Аднак, абмежаваная праграма паўстання выключыла з удзелу ў ім шырокія масы сялянства. Расійская грамадскаць таксама не падтрымала выступленні - спачуваў паўстанцам, бадай, адзін толькі герцэнаўскі "Колокол". Адсутнасць адзінага плана, узаемадзеянняў паміж атрадамі, сакавіцкі пераварот і чатырохмесячнае кіраванне "белых" - усё гэта разам і прывяло інсургентаў да паражэння. Калі на чале паўстання зноў сталі "чырвоныя", выратаваць яго было ўжо немагчыма.

    Царскі ўрад рукамі віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва за лічаныя месяцы задушыў паўстанне. З гэтага часу Беларусь стала арэнай дзікай рэакцыі.

    Беларускі народ не прызнаваўся, як і раней, самастойным этнасам, наша мова і культура лічыліся састаўнымі часткамі рускай мовы і культуры. Да канца 60-х гадоў край заставаўся на ваенным становішчы, а гэта значыць працягвалі дзейнічаць выключныя законы ваеннага часу. Была зачынена адзіная вышэйшая школа на Беларусі - Горы-Горацкі земляробчы інстытут, і далейшыя хадайніцтвы аб адкрыцці на нашых землях ВНУ адхіляліся расійскім урадам. Больш за тое, нават колькасць гімназіяў у краі здавалася Мураўёву завялікай. Замест "лішніх" гімназіяў планавалася адчыніць народныя вучэльні, выкладанне дзе павінна было весціся цалкам у духу адданасці рускаму самадзяржаўю.

    Актывізавалася "водворение русского элемента. Мясцовыя настаўнікі, чыноўнікі пераводзіліся на службу ў цэнтральныя губерні імперыі, адтуль жа запрашаліся для работы на вызваленых месцах карэнныя рускія. Царскія генералы і чыноўнікі маглі на ільготных умовах набываць маёнткі, канфіскаваныя ва ўдзельнікаў паўстання. Негатыўнае значэнне мела і тое, што прагрэсіўныя рэформы Аляксандра ІІ праводзіліся ў паўночна-заходніх рэгіёнах імперыі не ў поўным масштабе, або з вялікім спазненнем.

    Але разам з тым у выніках паўстання было шмат пазітыўнага. Пад пагрозай народнай рэвалюцыі, царызм быў вымушаны пайсці на значныя ўступкі беларуска-літоўскаму сялянству і змякчыць для яго ўмовы лютаўскай рэформы 1861 года.

    Для паўстання 1863-1864 гг. характэрна тое, што ў ім побач з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам узняўся беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, выразнікам ідэй якога быў К. Каліноўскі. Пазней на гэтых ідэях, што захаваліся дзякуючы людзям, якія пазбеглі арышту і засталіся вернымі справе Каліноўскага, у тым ліку літаратарам (Ф. Багушэвіч і інш.), вырасла новае пакаленне барацьбітоў за Беларусь, з імёнамі якіх звязана нацыянальнае адраджэнне ў пачатку ХХ стагоддзя.



    написать администратору сайта