|
Урок гісторыі ў 11 класе. Тэма Станаленне дзяржанага суверэнітэту. Дыдактычныя мэты рока
Тэма: Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту.
Дыдактычныя мэты ўрока:
Вучні павінны ведаць:
азначэнні паняццяў: дзяржаўны суверэнітэт, рэферэндум, грамадства, Белавежскае пагадненне, унітарная дзяржава, прававая дзяржава, грамадзянская нацыя; асноўныя падзеі гісторыі станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту і іх даты; імёны палітычных дзеячаў у 1990я гг. – пачатку ХХІ ст., вынікі іх дзейнасці; этапы афармлення дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.
Вучні павінны ўмець:
вызначаць, у чым выявіўся дзяржаўны суверэнітэт РБ; характарызаваць і параўноўваць гістарычныя падзеі і зʼявы ў 1990я гг. – пачатку ХХІ ст. з выкарыстаннем тэксту вуч. дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак з гістарычных дакументаў.
Задачы асобаснага развіцця:
Развіваючая: садзейнічаць развіццю ўвагі, актывізацыі мыслення, навыкаў абагульнення і сістэматызацыі атрыманай інфармацыі, працягваць развіваць навыкі складання прычынна-следчых сувязяў. Выхаваўчая:выхаванне пачуцця адказнасці за сумеснае выкананне заданняў, дапамогу ў творчым асэнсаванні вывучанага.
Тып урока: камбінаваны.
Ход урока
| Змест
| Металагічныя прыёмы
| Арганізацыйны момант.
(2 хвіліны)
| Добры дзень.
Праверка гатоўнасці вучняў да ўрока.
Праверка адсутных.
|
| Апытванне.
| Гекс “Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту”
| Складанне і аналіз гекса.
| Пераход да новый тэмы.
(2 хвіліны)
| Тэма урока: “Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту”. План:
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г. і наданне ёй статусу канстытуцыйнага закона. Белавежскае пагадненне, стварэнне СНД. Прыняцце Канстытуцыі РБ 15 сакавіка 1994. і ўвядзенне пасады Прэзідэнта РБ. Рэспублікінскі рэферэндум 14 мая 1995 г. і яго вынікі. Дзяржаўная сімволіка РБ.
| Запіс новый тэмы і даты вучнямі ў сшытак.
| Вывучэнне новага матэрыялу.
| Гісторыя – гэта настаўніца жыцця. Таму што не ведаць таго, што было да твайго нараджэння, азначае назаўсёды заставацца дзіцём.
Цыцэрон Дзяржаўны суверэнітэт – гэта… 27 ліпеня 1990 г. – Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
Рэферэндум – усенароднае галасаванне. 25 жніўны 1991 г.
19 верасня 1991 г.
8 снежня 1991 г. – стварэнне СНД. (Белавежскае пагадненне). 15 сакавіка 1994 г. – Канстытуцыя Беларусі. (РБ – УНІТАРНАЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ САЦЫЯЛЬНАЯ ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖАВА) 1994 г. – прэзідэнцкія выбары. (А.Г.Лукашэнка).
14 мая 1995 г. – Рэспубліканскі рэферэндум.
| Эпіграф да ўрока.
Абмеркаванне эпіграфа.
Паведамленне настаўніка.
Запіс тэрмінаў у сшытак (с.170)
Запіс дат ў сшытак.
Разгляд эмблемы СНД. (с. 138)
Праца з схемай на дошцы.
Разгляд гістарычнай асобы.
Абмеркаванне рэферэндума з класам.
| Замацавнне новага матэрыялу.
Рэфлексія
(3 хвіліна)
| Гекс “Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту”
Пытанні.
Сённі на ўроку я зразумеў… Сенні на ўроку ў мяне атрымалася… Самым цікавым для мяне на ўроку было…
Рубрыка: “Камплімент”
| Складанне і аналіз гекса.
Франтальны апрос.
| Дамашняе заданне
(1 хвіліна)
| Д/з: §27, пыт. 4-6;
Індывідуальнае заданне: падрыхтаваць інфармацыю аб рэферэндуме 2004 г. у РБ; сімволіка РБ 1995 г.
| Запіс вучнямі ў дзённік.
| |
|
|