урок в 4 классе. літ чыт 4кл. Урок літаратурнага чытання у iv (інтэграваным) класе Падрыхтавала настаніца пачатковых класа
Скачать 48.5 Kb.
|
Упраўленне адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.п. Рось» Урок літаратурнага чытання у IV (інтэграваным) класе Падрыхтавала настаўніца пачатковых класаў I кваліфікацыйнай катэгорыі Герасімчук І.Л. 2019г. Тэма: В.Гурскі "Верныя сябры" Мэта: плануецца, што на прыканцы ўрока вучні будуць ведаць прозвішча аўтара і назву твора; умець вылучаць галоўных і другарадных дзейных асоб, ацэньваць іх узаемаадносіны і ўчынкі. Задачы: -садзейнічаць фарміраванню навыка правільнага і асэнсаванага чытання; -развіваць уменне знаходзіць у творы матэрыял для характарыстыкі герояў; -садзейнічаць развіццю выразнага чытання; -фарміраваць уменне фармуляваць асноўную думку казкі, падбіраць адпаведныя прыказкі; -скласці ўмовы для выхавання пачуцця сапраўднага сяброўства. Абсталяванне: падручнікі, карткі для работы ў групах, схемы-апоры. Ход урока: I.Арганізацыйны момант Чалавек без сяброў, што дрэва без каранёў. Як вы разумееце гэтыя словы? Я спадзяюся, што сёння на ўроку вы будзеце ўважлівымі да сваіх аднакласнікаў, не будзеце перабіваць іх. Калі спатрэбіцца, дапаможаце ім, як сапраўдныя сябры. II. Гукавая размінка. (Верш запісаны на дошцы.) 1.Паслухайце верш. Недарэмна я хадзіў Па вясёлым свеце, Наглядзеўся розных дзіў, Так патрэбных дзецям. У мяшку вялізны звязак Новых, незвычайных казак. - Пра каго ідзе размова ў вершы? Што заўсёды прыносіць дзецям казачнік Бай? 2.Прачытайце самастойна шэптам, правільна вымаўляючы гукі выдзеленых літар. 3.Прачытайце верш адзін аднаму (работа ў пары). Устаньце тыя вучні, чый сусед па парце без памылак прачытаў гэты верш. 4.Паспрабуйце прачытаць гэты верш "на адным дыханні" шэптам. У каго гэта атрымалася? III. Праверка дамашняга задання. Выразнае чытанне байкі У. Правасуда "Фанабэрысты мухамор" (узаемаадзнака) IV. 1.Увядзенне ў тэму. Актуалізацыя ведаў. - Мы ўжо гаварылі сёння пра казачніка Бая. Ён збірае і прыносіць дзецям казкі. Якія бываюць казкі ў залежнасці ад таго, хто іх стварыў (народныя і літаратурныя, аўтарскія). На якія тры групы можна падзяліць казкі? (Цудадзейныя, бытавыя і пра жывёл) - Якія звяры найчасцей сустракаюцца ў казках? - Сёння мы пазнаёмімся з новай казкай "Верныя сябры", якую напісаў В.Гурскі. - Як вы думаеце, пра каго гэтая казка? - Разгледце малюнак у падручніку і паразважайце, хто героі гэтай казкі. - Як вы думаеце, сапраўднымі сябрамі акажуцца нашы героі ці не? Сёння на уроку мы будзем вучыцца: вылучаць галоўных герояў знаходзіць у тэксце адказы на пытанні ацэньваць узаемаадносіны героеў, іх учынкі выразна чытаць тэкст 2.Слоўнікавая работа (с.24) 3.Знаёмства з тэкстам. Праверка першаснага ўспрымання. -Якая гэта казка? (аўтарская, пра жывёл) - Хто галоўныя героі казкі? Якія яшчэ героі ёсць? - Ці аказаліся сапраўднымі сябрамі нашы героі ? 4.Фізкультхвілінка 5.Чытанне казкі па частках з алоўкам. Лексічная работа (тлумачэнне незразумелых слоў і выразаў). Работа па змесце. - Як разумееце выраз "нікому вока не запарушыў"? 1-я частка -Хто жыў у лесе? -Дзе пасяліўся Вожык? -Якія адносіны былі паміж Зайцам і Вожыкам? -З чаго смяялася Вавёрка? 2-я частка -Што здарылася ў лесе? -Што хацеў зрабіць Воўк? -Што зрабіў Заяц? -Чаму Вожык не ўцёк? 3-я частка -Чаму Заяц вярнуўся? -Ці ўдалося яму дапамагчы Вожыку? -А як Вожык выратаваў сябра? 6.Зрокавая фізкультхвілінка 7. Работа над развіццём чытацкіх уменняў. -Якім аўтар апісвае зайца? (зачытаць) - Які вожык? (зачытаць) - Як аднеслася вавёрка да сяброўства вожыка і зайца? (зачытаць) Чаму? - Якое здарэнне даказала, што нашы героі сапраўдныя сябры? (расказаць) - Зачытаць самае напружанае месца ў казцы. - Ці прызнала вавёрка сваю віну? (зачытаць) - Якая вавёрка? (насмешлівая, недаверлівая, умее прызнаць сваю віну, папрасіць прабачэння) - Якая галоўная думка казкі? 8.Работа ў групах 1-я група Скласці прыказкі з асобных слоў. Выбраць тую, якая адпавядае галоўнай думцы казкі. Прыяцеля за грошы не купіш. Прыяцеля пазнаеш у няшчасці. 2-я група Выбраць з прапанаваных канцовак тую, што найбольш падыходзіць да нашай казкі: а) Сталі жыць-пажываць ды дабра нажываць. б) А гусям далі аўса. Тут і казка ўся в) Слова за словам – І казкам канец, Хто зразумеў іх – Той маладзец! 3-я група Скласці па змесце казкі пытанні са словамі: дзе, калі, як, чаму. V. Вынік -Вернемся у пачатак нашага ўрока. Чалавек без сяброў, што дрэва без каранёў. -Як вы думаеце, здолелі б Вожык і Заяц перамагчы Воўка, каб не сябравалі? -Ці зразумелі вы чаму хацеў навучыць нас В.Гурскі сваёй казкай? (Трэба заўсёды дапамагаць адзін аднаму. Быць сябрам не толькі тады, калі ўсё добра, але і тады, калі здараецца нейкая бяда) VI. Дамашняе заданне на выбар: а) выразнае чытанне казкі (8б.) б) падрабязны пераказ (9б.) в) скласці сваю казку пра верных сяброў(10 б.) VII. Рэфлексія |