Главная страница
Навигация по странице:

  • ТЭМА 11. ДЗЯРЖАЎНА-ПРАВАВОЕ СТАНОВІШЧА ВКЛ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

  • Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Органы ўлады і кіравання.

  • Статус Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

  • Спіс літаратуры

  • ДЗЯРЖАЎНА-ПРАВАВОЕ СТАНОВІШЧА ВКЛ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. Тэма 11 Гісторія беларусі. Установа адукацыі Беларускі дзяржаны ніверсітэт


    Скачать 31.69 Kb.
    НазваниеУстанова адукацыі Беларускі дзяржаны ніверсітэт
    АнкорДЗЯРЖАЎНА-ПРАВАВОЕ СТАНОВІШЧА ВКЛ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
    Дата22.10.2020
    Размер31.69 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаТэма 11 Гісторія беларусі.docx
    ТипДокументы
    #144986

    Установа адукацыі

    “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

    інфарматыкі і радыёэлектронікі”

    Кантрольная работа

    па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі”

    Студэнта 1 курса

    завочнага факультэта
    Заліковая кніжка № ____________

    Праверыў: ______________(Імя, імя па бацьку, прозвішча выкладчыка)


    Мінск, 2018

    ТЭМА 11. ДЗЯРЖАЎНА-ПРАВАВОЕ СТАНОВІШЧА ВКЛ У СКЛАДЗЕ

    РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

    План:

    Уводзіны.

    1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Органы ўлады і кіравання.

    2. Статус Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

    Заключэнне.

    Спіс літаратуры.

    Уводзіны

    Гісторыя Беларусі налічвае не адно тысячагоддзе. Яна ўяўляе важную складовую частку славянскай, еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі. На мой погляд, кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю, без якой немагчыма будаваць сучаснасць і прагназаваць сваё развіццё на будучыню.

    Мэтай працы з'яўляецца вывучэнне дзяржаўна-прававога становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай, формы кіравання і ўлады ў гэты перыяд.

    У сярэдзіне XVI ст. Польшча і Вялікае княства Літоўскае стварылі новую дзяржаву – Рэч Паспалітую, якая праіснавала да канца XVIII ст. У перакладзе з польскага “Рэч Папалітая” азначае “агульная справа”, “агульная дзяржава” - рэспубліка.

    Тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў тэме:

    • Рэч Паспалітая - складанае дзяржаўнае ўтварэнне, якое ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаванае ў 1795 годзе з раздзелам дзяржавы паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.

    • Унія ўяўляе сабой супольнасць (саюз) дзяржаў, якія узначальваюцца адным манархам; таксама царкоўная ўнія.

    • Сейм, сойм – гістарычная назва саслоўнага прадстаўніцтва сходу ў Каралеўстве Польскім, у Вялікім княстве Літоўскім, а з 1569 года ў аб’яднанай Рэчы Паспалітай.

    • Канстытуцыйная манархія - манархія, пры якой улада манарха абмежавана.

    • Шляхта – прывілеяванае саслоўе ў Рэчы Паспалітай.

    • Статут – прававы акт, збор правілаў, якія вызначаюць паўнамоцтвы і парадак дзейнасці, міжнародны дагавор.

    • Чынш – плата з зямлі, або дому, аддадзяных у чужое працяглае валоданне.

    1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Органы ўлады і кіравання.

    Пасля заключення Люблінскай уніі 1569 г. паміж Польшчай і ВКЛ - кіраўніком дзяржавы Рэчы Паспалітай быў кароль, які абіраўся і ўлада яго была абмежавана сеймам. Заканадаўчым органам дзяржаўнай улады з'яўляўся вальны сейм. Ён складаўся з дзвюх палат: Сената (рады) і Пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма. У яго ўваходзілі прадстаўнікі каталіцкага духавенства, перш за ўсе архіепіскапы, біскупы, а таксама вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, магнатаў. Іх колькасць складала каля 140-150 чалавек. Пасольская Ізба была ніжэйшай палатай, фарміравалася выключна з соймавых паслоў, што выбіраліся на павятовых сойміках і атрымлівалі наказы-інструкцыі, якімі павінны былі кіравацца на сеймах. Спачатку колькасць паслоў ад ваяводстваў і зямель Польшчы рэгулявалася звычаёвым правам. Больш простай была сістэма прадстаўніцтва ад ВКЛ, дзе кожны павет дэлегаваў па 2 паслы. Агульная колькасць паслоў Пасольскай Ізбы даходзіла да 200 чалавек. Кожны пасол валодаў правам “liberum veto”. Згодна з гэтым правам ўсе рашэнні на вальных сеймах павінны былі прымацца аднагалосна. Калі хоць адзін з паслоў быў незгодны з пастановай, то яна не прымалася. З гісторыі вядома, што ўпершыню сейм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. Усяго з 80 сеймаў у 1652-1764 гг. такім чынам былі сарваны 44. Шляхта вельмі ганарылася гэтым правам. “Залатая шляхецкая волнасць” была ўнікальнай з’явай у стагоддзе абсалютызму ў Еўропе. У выніку злоўжыванняў цэнтральная ўлада Рэчы Паспалітай слабела, што дазволіла яе суседзям паралізаваць дзяржаву і прывесці да трох разделаў Рэчы Паспалітай.

    Да выключнай кампетэнцыі вальнага сейма Рэчы Паспалітай належыла: выданне заканадаўчых актаў, увядзенне падаткаў, скліканне паспалітага рушэння, выпрацоўка агульнага кірунку знешняй палітыкі, зацвярджэнне мірных дагавароў, кантроль за дзейнасцю караля.

    Акрамя вальнага сейма, на тэрыторыі Рэчы Паспалітай існавала даволі многа іншых сеймаў. Гэта былі: канвакацыйны – вызначаў месца і час выбараў караля, выпрацоўваў умовы, якія ставіліся да кандэдата; элекцыйны выбіраў караля; каранацыйны, на якім кароль прысягаў выконваць умовы шляхты. Сеймы былі звычайныя і надзвычайныя. Першые склікаліся каралём, другія – главой каталіцкай царквы ў выпадку смерці караля, альбо яго зняцця.

    Акрамя агульнапольскіх устаноў да сярэдзіны XVII ст. існавалі т.зв. генеральныя сеймікі, якія праводзіліся, напрыклад для Вялікага княства Літоўскага ў Ваўкавыске, а затым у Слоніме. Яны звычайна склікаліся перад вальным сеймам. На іх выбіралі паслоў, выпрацоўвалі пісьмовыя інструкцыі, якіх паслы павінны былі прытрымлівацца на вальнам сейме пры вырашэнні пытання.

    У складзе выканаўчай улады стаяў кароль, які з канца XVI ст. выбіраўся элекцыйным соймам пажыццёва. Улада караля была абмежавана. Ён падпісваў законы, прынятыя соймам, выдаваў прывілеі установам. Кароль не меў права пакінуць у спадчыну сыну каралеўскі пасад. Ён не меў права арыштоўваць шляхціча без папярэдняга разгляду справы ў судзе. Прававое становішча караля рэгулявалася наступнымі дакументамі – Пакта канвента і Генрыкавы артыкулы. Пакта канвента ўяўляла сабой пагадненне паміж шляхтай і новым каралем, у якой утрымліваліся палітычныя і фінансавыя абавязкі караля. Таксама дакумент прадугледжваў абавязкі ў міжнародных адносінах, падатках і г.д.

    У 1572 годзе памёр апошні кароль з дынастыі Ягелонаў - Жыгімонт II Аўгуст, і шляхта дабілася права ўдзелу ў выбарах новага караля. Абраны каралём Польшчы французскі прынц Генрых Валуа пагадзіўся прыняць шэраг прапанаваных яму ўмоў, вядомых як “Генрыкавы артыкулы”. Усе наступныя каралі пацвярджалі Генрыкавы артыкулы пры абранні на трон. Генрыкавы артыкулы ўводзілі абмежаванні каралеўскай улады: кожныя два гады ён павінен склікаць сейм для вырашення накопленых пытанняў; манарх не мог без згоды сейма ні заключаць мір, ні аб’явіць вайну, ні склікаць паспалітае рушэнне;. У выпадку парушэння прывілеяў шляхты з боку караля, апошняя мела права паўстаць супраць яго. Самастойным заканадаўцам кароль заставаўся ў адносінах да каралеўскіх гарадоў, яўрэяў, сялян даменіяльных маёнткаў.

    Дзейнасць караля строга кантралявалася. Калі шляхта лічыла, што кароль парушае іх правы, яна мела права стварыць канфедэрацыю. Пастановы канфедэрацыі мелі сілу сейма і шляхта магла на законных падставах скінуць караля с трону.

    Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: паны (магнаты), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдычна як паны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з’яўляліся паны. Яны складалі сенацскае саслоўе і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго асудзіць мог толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай яе павіннасцю была вайсковая служба.

    Такім чынам можна зрабіць выснову - Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўная манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпартыйным парламентам (сенатам і шляхтай) і каралем. Выключную ролю ігралі магнаты, якія по сутнасці кіравалі дзяржавай, маючы выдатныя сродкі ўздзеяння на караля Рэчы Паспалітай. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі.

    1. Статус Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

    У выніку стварэння Рэчы Паспалітай у дзяржаўным і палітычным ладзе адбыліся змяненні. Пасля прыняцця Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае не спыніла свайго існавання. Тут цалкам захоўваўся адміністрацыйны апарат, Княства мела права на свой асобны бюджэт, сваё войска і сваё заканадаўства, якое не павінна было супярэчыць інтарэсам агульнай дзяржавы. Іншая справа, што ў момант падпісання ўніі Польшча знаходзілася ў больш выгадным палітычным і эканамічным становішчы і таму першапачаткова стала валодаць ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай і ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў дачыненні да насельніцтва ВКЛ. Умовы уніі былі несправядлівымі ў адносінах да ВКЛ. Княства страціла тэрыторыю Украіны (Валынь, Падолле, Кіеўшчына), якая насільным путём была перадана Польшчы. Палітычныя супярэчнасці закладзеныя Люблінскай уніяй, нераўнапраўе народаў, страта ВКЛ свайго суверэнітэту не мацавалі дзяржаву, а наадварот, гэта спрыяла нараджэнню агульнага крызісу Рэчы Паспалітай. Становішча мясцовага насельніцтва пагоршілася, асабліва на ўкраінскіх землях, дзе здзекліва гаспадарылі польскія паны.

    Выбары ў агульны сейм паказалі, што вырашальная роля ў ім належыла польскай шляхце. У вальным сейме Рэчы Паспалітай з 170 дэлегатаў ад ВКЛ прысутнічала толькі 48. Але з цягам часу іх колькасць павялічвалася шляхам стварэння новых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і, адпаведна, соймікавых акруг. Палітычныя пытанні беларуская шляхта прасіла вырашыць у польскага караля, шляхам прыняцця адпаведных законаў. Яны не траплялі ў агульны сейм. Таму вельмі хутка дэпутаты сейма ад Вялікага княства Літоўскага дасягнулі выдання асобных заканадаўчых актаў для дзеяння ў межах ВКЛ, што не было прадугледжана Люблінскай уніяй.

    Статут 1588 г., па сутнасці справы, касаваў шэраг артыкулаў Люблінскай уніі. Паказальна ўжо тое, што ў Статуце ні разу не згадваецца акт уніі. У адпаведнасці з гэтым заканадаўчым дакументам ВКЛ ўяўляла сабой самастойную дзяржаву не толькі з асобнымі законамі, але і са сваёй тэрыторыяй, апаратам, войскам, фінансамі. Больш за тое, Статут у адрозненне ад Польшчы, дзе прававыя дакументы афармляліся на лацінцы, замацоўваў дзяржаўнасць старабеларускай мовы. Згодна са Статутам ВКЛ 1588 польскай шляхце забаранялася на тэрыторыі ВКЛ займаць дзяржаўныя пасады любога узроўню, а таксама купляць і атрымліваць у спадчыну або ў падарунак нерухомую маёмасць. Статут ВКЛ 1588 г. дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы без значных змен да 1840 г.

    Змяненне палітычнага ладу ВКЛ адбылося ў канцы XVII ст. Пачыная з 1680 г. у ВКЛ узвысіўся род Сапегаў, якія выступалі супраць караля, маючы намер стаць на чале самастойнага княства. Але шляхце ВКЛ гэта не падабалася і ёй удалося правесці на сойме 1697 г. канчатковае ўраўнаванне правоў з правамі польскай шляхты. Такім чынам, склаўся комплекс правоў і прывілеяў – шляхецкія вольнасці.

    У 1581 быў створаны, а ў 1582 пачаў працаваць Трыбунал Вялікага княства Літоўскага – вышейшы апеляцыйны суд, пастановы якога былі на адным узроўні з пастановамі сойма. Складаўся ён з 46 суддзяў, якая выбіраліся на сойміках са шляхты тэрмінам на адзін год. Трыбунал разглядаў апэляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморных судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Справы разглядалі калегіі з некалькіх суддзяў. Працэсы адбываліся адкрыта, з удзелам бакоў ды іх пракуратараў (адвакатаў). Свае дэкрэты (пастановы) трыбунальскія суддзі прымалі большасцю галасоў і накіроўвалі для выканання павятовым судам.

    У 1565-1566 гадах у Вялікім княстве Літоўскім была праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, у выніку якой уся тэрыторыя падзялялася на ваяводства, а тыя ў сваю чаргу на паветы. На Беларусі былі: Берасцейскае ваяводства, Віленскае ваяводства, Мінскае (Мінскі, Рэчыцкі, Мозырскі паветы), Мсціслаўскае, Навагрудскае (Навагрудскі, Слонімскі паветы), Полацкае ваяводства, Трокскае (Гродзенскі павет).

    З узнікненнем Рэчы Паспалітай дзеючым фактарам у апалячванні беларусаў, літоўцаў, украінцаў была каталіцкая царква. Гэты працэс значна паскорыўся з пачаткам палітыкі контррэфармацыі. Пачаткам Контррэфармацыі ў Вялікім княстве Літоўскім лічыцца 1569 г., год калі пачалася дзейнасць ордэна езуітаў, якія былі накіраваны ў ВКЛ для замацамання каталіцкай царквы. Езуіты мелі моцную арганізацыю і багаты вопыт барацьбы з ерассю. Дзейнасць ордэна ставіла мэту “заблудшых” у праваслаўі ці ў пратэстантызме людзей павярнуць у бок каталіцкай царквы. Для гэтага члены ордэна пранікалі ў палацы як духоўнікі, дарадчыкі, хатнія настаўнікі і праводзілі дыскусіі і дыспуты. Каб прыцягнуць на свой бок мясцовае насельніцтва, езуіты адчынялі аптэкі, шпіталі, прытулкі для бедных. У 1579 г. орден заснаваў першую ў Літоўскім княстве Віленскую акадэмію, са сцен якой выходзілі фанатычныя прыхільнікі каталіцкай царквы. Усе гэта дало свае вынікі. Паступова беларускія магнаты, шляхта ў асноўнай сваёй масе перайшлі ў польскае культурнае асяроддзе, гаварылі на польскай мове, лічылі сваімі польскія нацыянальныя каштоўнасці, г.зн. апалячыліся. У канцы XVII ст. Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім атрымала перамогу.

    Заключэнне

    Такім чынам, пачаткам Рэчы Паспалітай лічыцца 1569 г., год падпісання Люблінскай Уніі. Неабходнасцю падпісання уніі было цяжкае становішча Вялікага княства Літоўскага, пасля шматлікіх войнаў. Гэтак жа аб'яднанню дзвюх дзяржаў паслужыла жаданне сярэдняй і дробнай шляхты ВКЛ атрымаць такія ж правы і прывілеі, якія былі ў польскай шляхты. У выніку была створана дзяржава, у якой кароль польскі і Вялікі князь Літоўскі быў у адной асобе. Аднак улада яго была абмежаваная. Гэта довай большую свабоду шляхце. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было дадзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля. Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы.

    З-за таго, што Рэч Паспалітая ўтварылася ў няроўных умовах, ВКЛ выступала супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. Статут 1588 г. забараняў замежнікам набываць землі і маёнткі ў княстве, а таксама пасады. Аднак ішоў працэс апалячвання шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцяў. У шматнацыянальнай ВКЛ з цягам часу сфармавалася новая супольнасьць - народ шляхецкі, які складаецца з шляхты, аб'яднанай адзінымі правамі і прывілеямі, адзінай рэлігіяй (каталіцызмам), польскай мовай. У 1696 г. усе афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, які набыў статус дзяржаўнай.

    Спіс літаратуры

    1. Новік Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2010 г.: падручнік. / Я.К. Новік, І. Л. Качалаў, Н.Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2011. – С. 106 – 115.

    2. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т 1 – 3 / Рэд.кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2007 – 2010.

    3. https://be.wikipedia.org/

    4. http://vkl.by





    написать администратору сайта