Главная страница

Документ (1). Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі


Скачать 77.68 Kb.
НазваниеВядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі
Дата30.05.2022
Размер77.68 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файлаДокумент (1).docx
ТипДокументы
#556750
страница2 из 7
1   2   3   4   5   6   7

7)Унутрыпалітычная барацьба ў ВКЛу другой палове ХІІ-першай палове ХIV. Палітычны крызіс1241 г.

Унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага вялікакняжацая ўлада не раз апынялася ў палітычным крызісе.

На першым часе пасля ўваходу заходнерускіх зямель у склад ВКЛ яшчэ захоўвалася іх адносная самастойнасць, унутраны лад і самабытнасць.

ВКЛ ў ХІV ст. прадстаўляла складалася з паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб'яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе ВКЛ.

Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Пасля смерці Гедыміна ВКЛ было падзелена на восем удзелаў.

Узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі.

Прывесці палітыку - да цэнтралізацыі спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржаве.

Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341 г.). Ён завяшчаў вялікакняскі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі. Скончылася гэта дзяржаўным пераваротам. На вялікакняскі прастол быў узведзены Альгерд. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту.

Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда.

На вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне аб'яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы. Але гэтая задача была для Ягайлы надта няпростай.

Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы - гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы.

Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі, і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі, і тады ён робіць стаўку на Польшчу.

У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім.

У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.

Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На праваслаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.

Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмаўляецца ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайле і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам становіцца на чале руху.

На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 г. па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ.

Пасля паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ.

8)Крэўская унія. Палітычная барацьба ў ВКЛ.

У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання Літвы і Польшчы. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі.

У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.

Унія была нічым іншым як інкарпарацыяй ВКЛ у Карону Польскую на "усе часы". Самастойнае існаванне княства перапынялася.

Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.

9) Знешняя палітыка ВКЛ у XIII-першай палове XVI ст.

Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.

Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб'яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

У XIV - першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая "вялікая вайна" паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.

У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ.

У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска.

12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла. Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт.

У сярэдзіне XV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся.

У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай.

К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб'яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага.

Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара - абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.

Ваенная кампанія 1501-1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір'е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.

19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны.

Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г.

Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507-1508 гг. скончылася "адвечным мірам", што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г.

Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.

У 1537 г. было заключана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV-ХVІ стст.

10) Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель

Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка.

Поўнай уласнасцю феадалаў была "чэлядзь нявольная". Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў.

Асноўную частку насельніцтва складалі "цяглыя" сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка..

Уся зямля, якой карысталіся ўсе жыхары сяла, лічылася маёмасцю сялянскіх абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту.

К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.

Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца "непахожымі", старажыхарамі.

Людзі служэбныя складалі даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба.

Вялікакняскі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжаскіх зямель. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы памерам 21,3 га кожны.

Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.

У XIV-XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю.

Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Судзі выбіраліся гараджанамі.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад.

Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб'яднаныя ў цэхі.

У XIV-XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV-XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастае.

11) Культура беларусі другой пловы XII-першай палове XVI. Фарміраванне беларускай народнасці.

Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Гэтаму садзейнічала мноства фактараў.

Першая група - палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы са знешняй агрэсіяй.

Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з'явілася далейшае развіццё сельскай гаспадаркі, замена двухполля парнай зерневай сістэмай трохполля, удасканаленне рамяства, пашырэнне гандлю.

Паступова ў ВКЛ усталёўвалася адзіная грашовая сістэма гандлёва-вымяральных стандартаў.

З папярэднімі фактарамі цесна звязаны і сацыяльныя ўмовы.

Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі пэўную ролю адыгрываў і канфесійны фактар. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба народа з'яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.

Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

У XV-XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленяў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца.

Адным са значных кампанентаў народнасці з'яўляецца самасвядомасць беларусаў. У ВКЛ жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў. Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазіла працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў.

Беларуская культура другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых умоў.

У другой палове XIII - першай палове XVI ст. паралельна з працэсамі стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы.

З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы.

У другой палове XVI ст. летапісы сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам.

У канцы XV - пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. - каля 1551 г.).

У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга "Псалтыр". Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі.

Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям'і вялікакняскага лоўчага і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі.

На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін.

Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі - замкамі, якія адначасова з'яўляліся адмістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XVI ст.

У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў.

У культавай архітэктуры канца XV - першай паловы XVI ст. з'яўляецца новы тып пабудоў - інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны.

У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.

У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.

12) Перадумовы і прычыны Люблінскай уніі. Утварэнне РП.

- Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;

- у Вялікім княстве Літоўскім існаваў пласт дробнай шляхты, які падтрымліваў унію;

- дзяржаўны і палітычны лад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся;

- склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам.

10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сейм, які здоўжыўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель.

Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм - Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы і для княства. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка.

13) Прававое і палітычнае становішча ВКЛ у складзе РП.

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент - каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба.

Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. У 1573 г. у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны "Генрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г.д.

Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.

У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю.

Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай.

Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы.

Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства.

У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. У 1588 г. Быу прынят статут у адным з раздзелау якога абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць. Ён забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. Статут заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 года.
1   2   3   4   5   6   7


написать администратору сайта