Закон РБ аб бібл справе. Закон Республики Беларусь от 22. 03. 1995 n 3680xii (ред от 01. 07. 2014) "Аб бiблiятэчнай справе Рэспублiцы Беларусь"
Скачать 288.06 Kb.
|
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 19 марта 2001 г. N 2/492 ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 22 сакавiка 1995 г. N 3680-XII АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ (в ред. Законов Республики Беларусь от 11.11.2002 N 147-З, от 20.07.2006 N 162-З, от 07.05.2007 N 212-З, от 18.07.2007 N 265-З, от 02.05.2008 N 337-З, от 31.12.2009 N 114-З, от 10.07.2012 N 426-З, от 01.07.2014 N 173-З) Гэты Закон вызначае прававыя, эканамiчныя, сацыяльныя, арганiзацыйныя асновы бiблiятэчнай справы ў Рэспублiцы Беларусь i рэгулюе ўзаемаадносiны бiблiятэк з дзяржавай, фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi ў мэтах задавальнення iнфармацыйных, культурных, навуковых i iншых патрэбнасцей грамадства. ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны Для мэт гэтага Закона ўказаныя нiжэй тэрмiны маюць наступныя значэннi: бiблiятэчная справа - галiна iнфармацыйнай i культурнай дзейнасцi, задачамi якой з'яўляюцца стварэнне i развiццё сетак бiблiятэк, фармiраванне i апрацоўка бiблiятэчных фондаў, арганiзацыя бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк, навуковае i метадычнае забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк; (в ред. Законов Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З, от 10.07.2012 N 426-З, от 01.07.2014 N 173-З) бiблiятэка - юрыдычная асоба ў арганiзацыйна-прававой форме ўстановы або падраздзяленне юрыдычнай асобы, у тым лiку адасобленае, якiя ажыццяўляюць збор i забяспечваюць захаванасць дакументаў у мэтах задавальнення iнфармацыйных патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэкi; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) бiблiятэчны фонд - упарадкаваная сукупнасць дакументаў, прызначаных для захаванасцi i грамадскага выкарыстання; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) абзац исключен. - Закон Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З; дакумент - носьбiт iнфармацыi, у тым лiку электронны, на якiм iнфармацыя змяшчаецца ў выглядзе тэксту, гуказапiсу або выявы i якi прызначаны для перадачы ў часе i прасторы ў мэтах захоўвання i грамадскага выкарыстання; карыстальнiк бiблiятэкi - фiзiчная або юрыдычная асоба, якая звяртаецца да паслуг бiблiятэкi; публiчная бiблiятэка - бiблiятэка, якая задавальняе ўнiверсальныя iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў бiблiятэкi; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) спецыяльная бiблiятэка - бiблiятэка, якая задавальняе iнфармацыйныя патрэбнасцi карыстальнiкаў бiблiятэкi, звязаныя з iх прафесiйнай дзейнасцю (вытворчыя бiблiятэкi), адукацыйнай дзейнасцю (бiблiятэкi ўстаноў адукацыi), навуковай дзейнасцю (навуковыя бiблiятэкi) цi iншай спецыяльнай дзейнасцю; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) сетка бiблiятэк - сукупнасць бiблiятэк, якiя аб`яднаны ў адпаведнасцi з iх прызначэннем, тэрытарыяльнай прыналежнасцю i (або) заснавальнiкам i маюць каардынацыйны i метадычны цэнтр; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) кнiжныя помнiкi - рукапiсныя кнiгi, друкаваныя выданнi, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або якiя з`яўляюцца рэдкiмi цi каштоўнымi дакументамi i маюць адметныя гiстарычныя, навуковыя, мастацкiя або iншыя вартасцi; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) мiжбiблiятэчны абанемент - форма бiблiятэчнага абслугоўвання, заснаваная на ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў i даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэк шляхам прадастаўлення карыстальнiкам бiблiятэкi арыгiналаў дакументаў або iх копiй, атрыманых з iншай бiблiятэкi; (в ред. Законов Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З, от 01.07.2014 N 173-З) аўтаматызаваная iнфармацыйна-бiблiятэчная сiстэма (АIБС) - комплекс праграмных, тэхнiчных, iнфармацыйных, лiнгвiстычных, арганiзацыйна-тэхналагiчных сродкаў, прызначаных для вырашэння задач бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк; даведачна-бiблiяграфiчны апарат - сукупнасць бiблiятэчных каталогаў, картатэк, баз даных, даведачных i бiблiяграфiчных выданняў, прызначаных для пошуку бiблiяграфiчнай i iншай iнфармацыi. Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб бiблiятэчнай справе Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб бiблiятэчнай справе грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 3. Суадносiны заканадаўства аб бiблiятэчнай справе i норм мiжнароднага права Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб бiблiятэчнай справе. Нормы ўступiўшых у сiлу мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь заканадаўства аб бiблiятэчнай справе, падлягаюць непасрэднаму прымяненню, за выключэннем выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм патрабуецца прыняцце ўнутрыдзяржаўнага нарматыўнага прававога акта, i маюць сiлу таго нарматыўнага прававога акта, якiм выказана згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора. Артыкул 4. Асноўныя прынцыпы арганiзацыi бiблiятэчнай справы i дзейнасцi бiблiятэк Асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi бiблiятэчнай справы з'яўляюцца: рацыянальнае i аптымальнае размяшчэнне бiблiятэк у адпаведнасцi з дэмаграфiчным складам насельнiцтва i з улiкам развiцця асобных рэгiёнаў i галiн вытворчасцi; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне iнфармацыйных рэсурсаў у мэтах забеспячэння патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк; (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) дзяржаўна-грамадскi характар кiравання бiблiятэчнай справай. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi бiблiятэк з'яўляюцца: вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей у якасцi прыярытэтных; садзейнiчанне адраджэнню i развiццю культурных традыцый i захаванню каштоўнасцей беларускай нацыi, iншых нацыянальнасцей, якiя пражываюць у краiне, захаванасцi гiсторыка-культурнай спадчыны; распаўсюджванне гуманiстычных iдэй, навуковых i прававых ведаў, дасягненняў сусветнай культуры; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) агульнадаступнасць iнфармацыi аб змесце бiблiятэчных фондаў; самастойнасць у вызначэннi форм i метадаў дзейнасцi; каардынацыя i кааперацыя дзейнасцi па набыццi, стварэннi i ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў, аказаннi электронных паслуг. (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) ГЛАВА 2 АБАВЯЗКI ДЗЯРЖАВЫ Ў ГАЛIНЕ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЫ Артыкул 5. Дзяржаўная палiтыка ў галiне бiблiятэчнай справы Асновай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы з'яўляецца забеспячэнне рэалiзацыi права грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне. Для гэтай мэты дзяржава падтрымлiвае бiблiятэчную справу i яе развiццё шляхам: гарантаванага фiнансавання дзяржаўных бiблiятэк; распрацоўкi i забеспячэння мэтавага фiнансавання дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, iншых праграм, звязаных з бiблiятэчнай справай; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) стварэння i забеспячэння дзейнасцi сетак бiблiятэк у адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi бiблiятэчнай справы i дзейнасцi бiблiятэк; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) садзейнiчання развiццю дзяржаўных i прыватных бiблiятэк; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) забеспячэння падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi бiблiятэчных работнiкаў; (в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З) стварэння ўмоў для мiжнароднага супрацоўнiцтва бiблiятэк. Дзяржаўныя органы выступаюць гарантамi правоў карыстальнiкаў бiблiятэк, не ўмешваюцца ў прафесiйную дзейнасць бiблiятэк, за выключэннем выпадкаў, калi такая дзейнасць вядзе да прапаганды вайны, насiлля i жорсткасцi, расавай, нацыянальнай, рэлiгiйнай, класавай i iншай варожасцi цi нецярпiмасцi, а таксама парнаграфii. Артыкул 6. Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне бiблiятэчнай справай Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне бiблiятэчнай справай ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй. Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi бiблiятэкi, праводзяць дзяржаўную палiтыку ў галiне бiблiятэчнай справы, вызначаюць сiстэму кiравання сеткай падпарадкаваных iм бiблiятэк, забяспечваюць гарантаванае фiнансаванне камплектавання, захаванасць фондаў бiблiятэк i рэалiзацыю правоў грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне. Агульнае кiраванне бiблiятэчнай справай ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, асноўнымi функцыямi якога ў галiне бiблiятэчнай справы з'яўляюцца: удзел у фармiраваннi i правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы; распрацоўка i рэалiзацыя дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, удзел у распрацоўцы iншых праграм, звязаных з бiблiятэчнай справай; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) распрацоўка навукова абгрунтаваных нарматываў матэрыяльнага i фiнансавага забеспячэння дзяржаўных бiблiятэк i бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва; забеспячэнне рэгiстрацыi i кантролю за выкананнем асаблiвага рэжыму захоўвання i выкарыстання дакументаў, якiя ўключаны ў бiблiятэчныя фонды i якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) удзел у метадычным i навуковым забеспячэннi бiблiятэчнай справы; забеспячэнне распрацоўкi нарматыўных прававых актаў у галiне бiблiятэчнай справы, у тым лiку дзяржаўных стандартаў Рэспублiкi Беларусь (далей - дзяржаўныя стандарты). (в ред. Закона Республики Беларусь от 20.07.2006 N 162-З) абзац исключен с 1 января 2010 года. - Закон Республики Беларусь от 31.12.2009 N 114-З. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь можа ажыццяўляць i iншыя функцыi ў галiне бiблiятэчнай справы ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Артыкул 6-1. Рэспублiканскi бiблiятэчны савет (введена Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Для выпрацоўкi рэкамендацый па пытаннях у галiне бiблiятэчнай справы, удасканалення дзейнасцi i ўзаемадзеяння бiблiятэк, а таксама аказання iм метадычнай дапамогi пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь на грамадскiх пачатках ствараецца Рэспублiканскi бiблiятэчны савет. Склад i парадак дзейнасцi Рэспублiканскага бiблiятэчнага савета вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 6-2. Мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне бiблiятэчнай справы (введена Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) У выпадку арганiзацыi мiжнароднай выстаўкi дакументаў з фонду замежнай бiблiятэкi i (або) з фонду замежнага музея Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па хадайнiцтве дзяржаўнай бiблiятэкi, якая арганiзуе такую выстаўку, на падставе дагавора памiж бакамi i дакумента, якi пацвярджае страхаванне дакументаў, што ўвозяцца ў Рэспублiку Беларусь, прадастаўляе гарантыйныя абавязацельствы аб iх захаванасцi i своечасовым вяртаннi. Рашэнне аб прадастаўленнi гарантыйных абавязацельстваў прымаецца ў пятнаццацiдзённы тэрмiн з дня паступлення хадайнiцтва i выдаецца ў форме гарантыйнага пiсьма Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь бясплатна. Гарантыйныя абавязацельствы прадастаўляюцца на перыяд знаходжання дакументаў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 7. Удзел дзяржавы ў забеспячэннi каардынацыi i кааперацыi бiблiятэчнага абслугоўвання (в ред. Законов Республики Беларусь от 20.07.2006 N 162-З, от 01.07.2014 N 173-З) Для найбольш поўнага задавальнення патрэбнасцей карыстальнiкаў бiблiятэк, рацыянальнага выкарыстання бiблiятэчных фондаў дзяржава стымулюе ўзаемадзеянне бiблiятэк розных вiдаў. У гэтых мэтах дзяржаўныя органы або дзяржаўныя юрыдычныя асобы ў адпаведнасцi са сваёй кампетэнцыяй мэтанакiравана фiнансуюць дзейнасць дзяржаўных бiблiятэк па стварэнню ўмоў для ўзаемавыкарыстання iх рэсурсаў на аснове мiжнародных i дзяржаўных стандартаў прадастаўлення iнфармацыi i абмену ёю, у тым лiку шляхам арганiзацыi i функцыянавання нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента, стварэння зводных каталогаў, бiблiятэчных дэпазiтарыяў. ГЛАВА 3 ВIДЫ БIБЛIЯТЭК I АРГАНIЗАЦЫЯ IХ ДЗЕЙНАСЦI Артыкул 8. Вiды бiблiятэк Бiблiятэкi ў Рэспублiцы Беларусь падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя. Да дзяржаўных бiблiятэк адносяцца бiблiятэкi, заснаваныя дзяржаўнымi органамi або дзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi. Да прыватных бiблiятэк адносяцца бiблiятэкi, заснаваныя фiзiчнымi i (або) недзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi. Па значэнню бiблiятэкi падзяляюцца на нацыянальную, рэспублiканскiя, абласныя, гарадскiя, раённыя, пасёлкаў гарадскога тыпу, сельскiя. Па зместу бiблiятэчных фондаў бiблiятэкi падзяляюцца на унiверсальныя (па ўсiх галiнах ведаў) i галiновыя. Па прызначэнню бiблiятэкi падзяляюцца на публiчныя i спецыяльныя. Артыкул 9. Выключаны. (статья 9 исключена. - Закон Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Артыкул 10. Парадак стварэння i лiквiдацыi бiблiятэк (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Бiблiятэкi ствараюцца i лiквiдуюцца ў парадку, устаноўленым Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства. Абавязковымi ўмовамi для стварэння бiблiятэкi з`яўляюцца: наяўнасць не менш чым 2000 дакументаў бiблiятэчнага фонду; магчымасць заснавальнiка бiблiятэкi забяспечыць бiблiятэку будынкам, iзаляваным памяшканнем (памяшканнем), якiя адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэкi i захаванасцi бiблiятэчнага фонду, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi бiблiятэкi. Пры лiквiдацыi дзяржаўнай бiблiятэкi яе заснавальнiк абавязаны забяспечыць захаванасць бiблiятэчнага фонду i перадаць яго iншай дзяржаўнай бiблiятэцы (бiблiятэкам). Пры лiквiдацыi прыватнай бiблiятэкi ў выпадку прыняцця яе ўласнiкам рашэння аб адчужэннi дакументаў бiблiятэчнага фонду пераважнае права iх набыцця пры iншых роўных умовах маюць дзяржаўныя бiблiятэкi. Артыкул 11. Выключаны. (статья 11 исключена. - Закон Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Артыкул 12. Заснавальнiкi i кiраўнiк бiблiятэкi Заснавальнiкамi бiблiятэк могуць быць дзяржаўныя органы, а таксама фiзiчныя i юрыдычныя асобы. У адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь бiблiятэкi могуць стварацца замежнымi фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi, а таксама мiжнароднымi арганiзацыямi. Заснавальнiк бiблiятэкi фiнансуе яе дзейнасць, ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва, зацвярджае яе статут (палажэнне), назначае на пасаду i вызваляе ад пасады кiраўнiка бiблiятэкi, стварае ўмовы для падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi бiблiятэчных работнiкаў. (в ред. Закона Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З) Заснавальнiк не мае права ўмешвацца ў прафесiйную дзейнасць бiблiятэкi, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных яе статутам (палажэннем) i заканадаўствам. Непасрэднае кiраўнiцтва бiблiятэкай ажыццяўляе яе кiраўнiк, паўнамоцтвы якога ў адпаведнасцi з заканадаўствам вызначаюцца статутам (палажэннем) бiблiятэкi. Артыкул 13. Бiблiятэчныя работнiкi Бiблiятэчнымi работнiкамi з'яўляюцца фiзiчныя асобы, якiя знаходзяцца ў працоўных адносiнах з бiблiятэкай на падставе заключанага працоўнага дагавора. Правы i абавязкi бiблiятэчных работнiкаў, аплата iх працы вызначаюцца заканадаўствам. Сацыяльнае страхаванне i пенсiённае забеспячэнне бiблiятэчных работнiкаў рэгулююцца заканадаўствам аб сацыяльным страхаваннi i пенсiённым забеспячэннi. Артыкул 14. Асноўныя задачы бiблiятэк Асноўнымi задачамi бiблiятэк з'яўляюцца: камплектаванне бiблiятэчных фондаў дакументамi i забеспячэнне iх захаванасцi; ажыццяўленне апрацоўкi дакументаў, стварэнне даведачна-бiблiяграфiчнага апарату, у тым лiку баз даных i iншых iнфармацыйных рэсурсаў; забеспячэнне бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк з улiкам iх патрэбнасцей; правядзенне культурна-асветнiцкай работы, накiраванай на садзейнiчанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэк. (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) Артыкул 15. Правы бiблiятэк Бiблiятэкi маюць права: самастойна вызначаць змест i формы сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з мэтамi i функцыямi, замацаванымi ў статуце (палажэннi); ажыццяўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам i статутам (палажэннем) прадпрымальнiцкую дзейнасць, у тым лiку аказваць платныя паслугi; (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) адкрываць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, рахункi ў банках, у тым лiку валютныя; вызначаць крынiцы камплектавання бiблiятэчных фондаў; фармiраваць абменныя бiблiятэчныя фонды; выключаць i рэалiзоўваць дакументы з бiблiятэчных фондаў у адпаведнасцi з заканадаўствам; зацвярджаць па ўзгадненню з заснавальнiкамi правiлы карыстання бiблiятэкай, распрацаваныя на аснове тыпавых правiл карыстання бiблiятэкамi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь; (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) вызначаць у адпаведнасцi з заканадаўствам залогавы кошт найбольш каштоўных выданняў пры iх выдачы, а таксама ў iншых выпадках, устаноўленых правiламi карыстання бiблiятэкай; прымаць меры па кампенсацыi ўрону, нанесенага карыстальнiкамi бiблiятэкi, у адпаведнасцi з заканадаўствам; вызначаць умовы выкарыстання бiблiятэчных фондаў на аснове дагавораў з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi; часова вывозiць дакументы з бiблiятэчных фондаў за межы краiны ў адпаведнасцi з заканадаўствам; удзельнiчаць на конкурснай цi iншай аснове ў рэалiзацыi дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, iншых праграм, звязаных з бiблiятэчнай справай; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) супрацоўнiчаць з бiблiятэкамi i iншымi ўстановамi замежных краiн, у тым лiку весцi мiжнародны дакументаабмен, уваходзiць ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя арганiзацыi, удзельнiчаць у рэалiзацыi мiжнародных i iншых праграм у галiне бiблiятэчнай справы; аб'ядноўвацца ў бiблiятэчныя асацыяцыi, саюзы; набываць, ствараць i выкарыстоўваць iнфармацыйныя рэсурсы; (абзац введен Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) ажыццяўляць збор дакументаў у лiчбавай форме, пры неабходнасцi ствараць копii дакументаў у лiчбавай форме з захаваннем патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскiм праве i сумежных правах. (абзац введен Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Бiблiятэкi валодаюць, карыстаюцца i распараджаюцца замацаванай за iмi маёмасцю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Часть третья статьи 15 исключена. - Закон Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З. Артыкул 16. Абавязкi бiблiятэк Бiблiятэкi абавязаны: садзейнiчаць рэалiзацыi права грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне, устаноўленага гэтым Законам, абслугоўваць карыстальнiкаў бiблiятэк у адпаведнасцi са сваiмi статутамi (палажэннямi) i правiламi карыстання бiблiятэкай; не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках бiблiятэк i iх запытах у iншых мэтах, акрамя навуковых i бiблiятэчных; пашыраць доступ карыстальнiкаў бiблiятэк да сусветных баз даных; (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) забяспечваць захаванасць бiблiятэчных фондаў; пры наяўнасцi ў бiблiятэчных фондах кнiжных помнiкаў забяспечыць iх захаванасць i ўключэнне ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, iншыя зводныя каталогi, базы даных; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) пры прадстаўленнi карыстальнiкам бiблiятэк актуальнай прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь забяспечыць магчымасць доступу да эталоннай прававой iнфармацыi. (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Артыкул 17. Фiнансаванне бiблiятэк Асноўнымi крынiцамi фiнансавання дзяржаўных бiблiятэк з'яўляюцца сродкi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў. Прыватныя бiблiятэкi фiнансуюцца за кошт сродкаў заснавальнiкаў i з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам. За кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў ажыццяўляюцца фiнансаванне распрацоўкi i рэалiзацыi дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, будаўнiцтва i рэканструкцыi бiблiятэчных будынкаў, iзаляваных памяшканняў (памяшканняў), а таксама камплектаванне бiблiятэчных фондаў дзяржаўных бiблiятэк. (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Дадатковае фiнансаванне бiблiятэк можа ажыццяўляцца за кошт грашовых сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб, у тым лiку замежных, за кошт грашовых сродкаў, атрыманых ад аказання платных паслуг i iншай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, дабрачынных паступленняў i з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам. Гэтыя грашовыя сродкi не падлягаюць адабранню на канец фiнансавага года i павiнны накiроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасцi бiблiятэк. (в ред. Закона Республики Беларусь от 31.12.2009 N 114-З) Часть четвертая статьи 17 исключена с 1 января 2010 года. - Закон Республики Беларусь от 31.12.2009 N 114-З. Артыкул 18. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне бiблiятэк (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Заснавальнiкi бiблiятэк абавязаны забяспечыць бiблiятэкi будынкамi, iзаляванымi памяшканнямi (памяшканнямi), якiя адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчных фондаў, а таксама абсталяваннем, тэхнiчнымi, фiнансавымi сродкамi, неабходнымi для арганiзацыi i ажыццяўлення дзейнасцi бiблiятэк. Размяшчэнне бiблiятэк у будынках, iзаляваных памяшканнях (памяшканнях), якiя не адпавядаюць умовам абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк i захаванасцi бiблiятэчных фондаў, i перавод бiблiятэк у будынкi, iзаляваныя памяшканнi (памяшканнi), якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаюцца. У выпадку пераводу дзяржаўных бiблiятэк у iншыя будынкi, iзаляваныя памяшканнi (памяшканнi) iх заснавальнiкi абавязаны забяспечыць перамяшчэнне бiблiятэчных фондаў i абсталявання. Артыкул 19. Камплектаванне бiблiятэчных фондаў Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь складаецца з бiблiятэчных фондаў бiблiятэк розных форм уласнасцi i адлюстроўвае iнфармацыйны, культурны, адукацыйны i навуковы патэнцыял грамадства. (часть первая статьи 19 в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Камплектаванне бiблiятэчных фондаў можа ажыццяўляцца шляхам: атрымання абавязковых бясплатных экземпляраў дакументаў; (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) бесперашкоднага набыцця дакументаў i падпiскi на перыядычныя выданнi; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) мiжнароднага i ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену памiж бiблiятэкамi i iншымi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi; (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) атрымання дакументаў у дар. Парадак рассылкi абавязковых бясплатных экземпляраў дакументаў, вiды дакументаў, якiя адносяцца да абавязковага бясплатнага экземпляра, пералiк бiблiятэк, якiя маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экземпляраў дакументаў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экземпляры дакументаў, якое зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь. (часть третья статьи 19 введена Законом Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) Бiблiятэчныя фонды дзяржаўных бiблiятэк з'яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам i ахоўваюцца дзяржавай. Артыкул 20. Улiк, захоўванне i выкарыстанне бiблiятэчных фондаў (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) КонсультантПлюс: примечание. По вопросу, касающемуся порядка учета и сохранения библиотечных фондов, см. приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 28.08.1998 N 300. Улiк бiблiятэчных фондаў ажыццяўляецца бiблiятэкамi ў мэтах забеспячэння захаванасцi, кантролю за наяўнасцю i рухам дакументаў. Парадак улiку i забеспячэння захаванасцi бiблiятэчных фондаў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Асаблiвасцi выкарыстання дакументаў, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, вызначаюцца заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны. Асаблiвасцi выкарыстання дакументаў, якiя ўтрымлiваюць каштоўныя металы i каштоўныя камянi, уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, вызначаюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi. Выключаныя з бiблiятэчных фондаў дакументы могуць быць перададзены бiблiятэкамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам бясплатна або за плату iншым бiблiятэкам i юрыдычным асобам, у тым лiку шляхам унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, або фiзiчным асобам. Парадак ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 21. Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь уяўляе сабой сукупнасць звестак аб кнiжных помнiках. Яго фармiруе i вядзе дзяржаўная арганiзацыя, упаўнаважаная Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Парадак вядзення Дзяржаўнага рэестра кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Кнiжныя помнiкi, якiя належаць юрыдычным або фiзiчным асобам на праве ўласнасцi, iншай законнай падставе, за выключэннем кнiжных помнiкаў, якiя знаходзяцца ў Бiблiятэчным фондзе Рэспублiкi Беларусь, уключаюцца ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь са згоды гэтых асоб. Пры змене ўласнiка кнiжнага помнiка, уключанага ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, яго былы ўласнiк абавязаны ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня спынення права ўласнасцi на кнiжны помнiк паведамiць аб гэтым у дзяржаўную арганiзацыю, упаўнаважаную Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, для ўнясення змяненняў у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь. Уласнiкi (уладальнiкi) кнiжных помнiкаў, уключаных у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, у выпадку змянення звестак, якiя ўносяцца ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, абавязаны ў месячны тэрмiн з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення паведамiць аб гэтым у дзяржаўную арганiзацыю, упаўнаважаную Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, для ўнясення змяненняў у Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 4 СУКУПНАЯ СЕТКА БIБЛIЯТЭК (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Артыкул 22. Сеткi бiблiятэк i iх каардынацыйныя i метадычныя цэнтры (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Сукупная сетка бiблiятэк складаецца з сеткi публiчных i сеткi спецыяльных бiблiятэк. Яе каардынацыйным i метадычным цэнтрам з`яўляецца дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi". Аднясенне бiблiятэк да пэўных сетак бiблiятэк ажыццяўляецца заснавальнiкамi бiблiятэк. Сярод каардынацыйных i метадычных цэнтраў сетак бiблiятэк вылучаюць каардынацыйныя i метадычныя цэнтры рэспублiканскага, абласнога, раённага i гарадскога ўзроўняў. Каардынацыйнымi i метадычнымi цэнтрамi рэспублiканскага ўзроўню з`яўляюцца: у сетцы публiчных бiблiятэк - дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"; у сетцы спецыяльных бiблiятэк - дзяржаўная ўстанова "Прэзiдэнцкая бiблiятэка Рэспублiкi Беларусь", Фундаментальная бiблiятэка Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, Навукова-педагагiчная бiблiятэка ўстановы "Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь", дзяржаўная ўстанова "Цэнтральная навуковая бiблiятэка iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", дзяржаўная ўстанова "Беларуская сельскагаспадарчая бiблiятэка iмя I.С.Лупiновiча" Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, дзяржаўная ўстанова "Рэспублiканская навуковая медыцынская бiблiятэка", дзяржаўная ўстанова "Рэспублiканская навукова-тэхнiчная бiблiятэка". У сетцы спецыяльных бiблiятэк для пэўных вiдаў спецыяльных бiблiятэк Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца каардынацыйныя i метадычныя цэнтры рэспублiканскага ўзроўню з лiку бiблiятэк, пералiчаных у абзацы трэцiм часткi чацвёртай гэтага артыкула. Вызначэнне каардынацыйных i метадычных цэнтраў абласнога, раённага i гарадскога ўзроўняў ажыццяўляецца каардынацыйнымi i метадычнымi цэнтрамi рэспублiканскага ўзроўню па ўзгадненнi з заснавальнiкамi бiблiятэк i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 23. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" з'яўляецца галоўнай унiверсальнай навуковай бiблiятэкай, носьбiтам агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбнiцай культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяцi. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" не можа быць перапрафiляваная. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" дзейнiчае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку са статутам, зацверджаным Урадам Рэспублiкi Беларусь, а таксама з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" задавальняе унiверсальныя iнфармацыйныя патрэбнасцi грамадства i з'яўляецца: рэспублiканскiм iнфармацыйным i сацыякультурным цэнтрам; рэспублiканскiм цэнтрам па каардынацыi i кааперацыi дзейнасцi бiблiятэк па набыццi, стварэннi i ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) рэспублiканскiм галiновым цэнтрам iнфармацыi па культуры i мастацтву; нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента, цэнтрам унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў; рэспублiканскiм навукова-метадычным цэнтрам у галiне бiблiятэчнай справы; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) навукова-даследчай установай па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфазнаўству, кнiгазнаўству; рэспублiканскiм дэпазiтарыем матэрыялаў ААН i iншых мiжнародных арганiзацый. (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" выконвае наступныя асноўныя функцыi: фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе карыстальнiкам бiблiятэкi найбольш поўны збор айчынных дакументаў i беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў; абзац исключен. - Закон Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З; арганiзуе доступ да нацыянальных i сусветных баз даных; арганiзуе бiблiяграфiчны ўлiк публiкацый аб Рэспублiцы Беларусь, удзельнiчае ў арганiзацыi i вядзеннi бiблiяграфiчнага ўлiку нацыянальнага дакумента; фармiруе абменныя бiблiятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, мiжнароднага дакументаабмену; забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бiблiятэк i iнфармацыйных арганiзацый па ўзаемавыкарыстанню iнфармацыйных рэсурсаў, вядзенню нацыянальнага зводнага электроннага каталога; абзац исключен. - Закон Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З; набывае ў першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў, дзеячаў культуры i навукi, iх наследнiкаў, iншых фiзiчных асоб, а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях i на аўкцыёнах; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць у сферы бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства; прадастаўляе дакументы, бiблiяграфiчную i iншую iнфармацыю ў адпаведнасцi з правам грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне; праводзiць культурна-асветнiцкую работу, накiраваную на садзейнiчанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэкi; ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку i выпуск iнфармацыйных i метадычных выданняў, навуковых публiкацый у галiне бiблiятэчнай справы, бiблiяграфii, кнiгазнаўства i сумежных навук; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) удзельнiчае ў фармiраваннi i правядзеннi адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы; забяспечвае каардынацыю i кааперацыю дзейнасцi бiблiятэк па набыццi, стварэннi i ўзаемавыкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў, аказаннi электронных паслуг; (абзац введен Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства. (абзац введен Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" фiнансуецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў, прадугледжаных гэтым Законам. Маёмасць дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" з'яўляецца ўласнасцю Рэспублiкi Беларусь i належыць гэтай установе на праве аператыўнага кiравання, за выключэннем даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i ўлiчваюцца на асобным балансе. ГЛАВА 5 УЗАЕМАДЗЕЯННЕ БIБЛIЯТЭК I ЎЗАЕМАВЫКАРЫСТАННЕ IНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ Артыкул 24. Узаемадзеянне бiблiятэк (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Узаемадзеянне бiблiятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi бiблiятэк, у тым лiку шляхам дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, арганiзацыi i функцыянавання нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента. Парадак арганiзацыi i функцыянавання нацыянальнай сiстэмы мiжбiблiятэчнага абанемента ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 25. Узаемадзеянне бiблiятэк з iнфармацыйнымi арганiзацыямi (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) У мэтах павышэння эфектыўнасцi выкарыстання iнфармацыйных рэсурсаў бiблiятэкi ўзаемадзейнiчаюць з iнфармацыйнымi арганiзацыямi: органамi навуковай iнфармацыi, архiвамi, музеямi i iншымi арганiзацыямi, звязанымi са стварэннем, апрацоўкай i захоўваннем iнфармацыi. Парадак узаемадзеяння вызначаецца заканадаўствам, а таксама дагаворамi памiж гэтымi арганiзацыямi. Артыкул 26. Удзел бiблiятэк у працэсах iнфарматызацыi Бiблiятэкi ўдзельнiчаюць у стварэннi адзiнай аўтаматызаванай iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы (АIБС) на аснове дзяржаўных стандартаў апрацоўкi дакументаў i абмену данымi. (в ред. Закона Республики Беларусь от 20.07.2006 N 162-З) Iнфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных бiблiятэк з'яўляюцца састаўной часткай iнфармацыйных рэсурсаў Рэспублiкi Беларусь. (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) ГЛАВА 6 ПРАВА НА БIБЛIЯТЭЧНАЕ, IНФАРМАЦЫЙНАЕ I ДАВЕДАЧНА-БIБЛIЯГРАФIЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ I ДЗЕЙНАСЦЬ У ГАЛIНЕ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЫ (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Артыкул 27. Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне Фiзiчныя i юрыдычныя асобы маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне згодна з асабiстымi патрэбнасцямi i iнтарэсамi i ў адпаведнасцi з гэтым Законам, статутам (палажэннем) бiблiятэкi i правiламi карыстання бiблiятэкай. Права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне забяспечваецца: стварэннем сеткi публiчных i сеткi спецыяльных бiблiятэк; (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) разнастайнасцю вiдаў бiблiятэк; (в ред. Законов Республики Беларусь от 10.07.2012 N 426-З, от 01.07.2014 N 173-З) арганiзацыяй доступу да нацыянальных i сусветных баз даных; (в ред. Закона Республики Беларусь от 02.05.2008 N 337-З) мiжбiблiятэчным абанементам; стварэннем i функцыянаваннем на базе дзяржаўных публiчных бiблiятэк публiчных цэнтраў прававой iнфармацыi; (абзац введен Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) электроннай дастаўкай дакументаў; (абзац введен Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) арганiзацыяй абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк па месцы жыхарства (прабывання), працы, службы, вучобы, адпачынку. (абзац введен Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Артыкул 28. Права на дзейнасць у галiне бiблiятэчнай справы (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Фiзiчныя i юрыдычныя асобы маюць права на стварэнне бiблiятэк на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за мяжой у адпаведнасцi з заканадаўствам i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь. Грамадзяне маюць права ўдзельнiчаць у дзейнасцi папячыцельскiх саветаў, аб'яднанняў карыстальнiкаў бiблiятэк, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам з мэтай узаемадзеяння бiблiятэк з грамадскасцю i працуюць на грамадскiх пачатках. (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Артыкул 29. Правы i абавязкi карыстальнiкаў бiблiятэк Парадак карыстання бiблiятэкай, пералiк асноўных паслуг i ўмовы iх прадастаўлення ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, статутам (палажэннем) бiблiятэкi i правiламi карыстання бiблiятэкай. Карыстальнiкi дзяржаўных бiблiятэк маюць права: бясплатна атрымлiваць поўную iнфармацыю аб складзе фондаў бiблiятэкi; бясплатна атрымлiваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крынiц iнфармацыi; бясплатна атрымлiваць для часовага карыстання дакументы з фондаў бiблiятэкi; атрымлiваць дакументы або iх копii па мiжбiблiятэчнаму абанементу; карыстацца iншымi вiдамi паслуг, у тым лiку платнымi. Часть третья статьи 29 исключена. - Закон Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З. Асобы з аслабленым зрокам i асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне i атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбiтах iнфармацыi ў публiчных бiблiятэках i спецыяльных дзяржаўных бiблiятэках. Фiзiчныя асобы, якiя не могуць наведваць бiблiятэку па месцы жыхарства з прычыны састарэласцi, фiзiчных недахопаў, маюць пераважнае права атрымлiваць дакументы з фондаў публiчных бiблiятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання. (в ред. Закона Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) Карыстальнiкi бiблiятэк абавязаны выконваць правiлы карыстання бiблiятэкай, беражлiва адносiцца да бiблiятэчных фондаў, у вызначаныя бiблiятэкай тэрмiны вяртаць дакументы, атрыманыя з гэтых фондаў. Незаконныя дзеяннi (бяздзейнасць) службовых асоб бiблiятэк, якiя абмяжоўваюць правы карыстальнiкаў бiблiятэк, могуць быць абскарджаны ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi. (часть шестая статьи 29 введена Законом Республики Беларусь от 01.07.2014 N 173-З) ГЛАВА 7 АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА АБ БIБЛIЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ Артыкул 30. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб бiблiятэчнай справе Асобы, якiя парушылi заканадаўства аб бiблiятэчнай справе, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.
|