БЯ контрольная ИСиТ заочная сокращенная 2012. Контрольная работа по курсу "Беларуская мова" Вариант 16 Студентзаочник 1 курса Минск 2012 Заданне 1
Скачать 39.68 Kb.
|
Министерство образования республики Беларусь Учреждение образования «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ» Институт информационных технологий Специальность Информационные системы и технологии в экономике КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА По курсу “Беларуская мова” Вариант № 16 Студент-заочник 1 курса Минск 2012 Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план: 1. Паходжанне беларускай мовы. 2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. 3. Беларуская мова сярод іншых моў свету. 4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. 5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі. Адказ: Беларуская мова ў ХХ стагоддзі. Агульная нераспрацаванасць мовы ў пач. 20 ст. прывяла да недахопу словаў і выразаў для азначэння невядомых беларусам (сялянам) прадметаў і паняццяў, асабліва адцягненых. Такія няісныя выразы ў пач. 20 ст. большасцю тагачасных беларускіх літаратараў і дзеячоў актыўна браліся з польскай мовы. Пазней Тэрміналагічная камісія (1921) паслядоўна перадавала лацінскія і грэцкія тэрміны з мяккім [л] замест цвёрдага, уводзіла склады [ды], [ты], [дэ], [тэ] і падобныя. На думку Карскага, гэта былі паланізмы, а карані такой практыкі ён бачыў у прынцыпова антырускай арыентацыі тагачаснага беларускага руху. У контр-прыклад такой практыцы Карскі ставіў практыку старабеларускага пісьменства, дзе існавалі асваенні пазычанняў накшталт «лацинский» (а не «лятынский» — latinus), «лоика» (а не «лёгика» — λογικα), і дзе з'явілася граматыка Сматрыцкага, дзе толькі ў словах, узятых з «ляскай» мовы («лѧски езык» — польская мова), наказвалася азначэнне мяккасці [л] спалучэннем літар «їо» (напрыклад, «лїосъ»). У БССР Пэўная ўнармаванасць беларускага правапісу была дасягнутая толькі пасля 1918, калі ў свет выйшла школьная граматыка Тарашкевіча. Яна была перавыданая Я. Лёсікам у БССР, у нязмененым выглядзе, у 1922 і 1923, і прынятая ў школьнай сістэме БССР з 1923. Яна была часткова змененая Я. Лёсікам ў 1925, таксама ў форме школьнай граматыкі. Граматыка Тарашкевіча амаль ад пачатку яе практычнага выкарыстання крытыкавалася за рад недахопаў і нястачаў, найперш Я. Лёсікам (з 1920), які ў выніку прапанаваў (1925), разам з братам А. Лёсікам, праект рэформы правапісу і азбукі. Абмеркаванню праекту братоў Лёсікаў была прысвечана правапісна-азбучная секцыя Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926). На падставе яе пастановаў над праектам рэформы правапісу ў 1927—1929 працавала Арфаграфічная камісія пад кіраўніцтвам С. Некрашэвіча. Камісія паспела падрыхтаваць і агучыць праект змяненняў беларускага правапісу (1930), але неўзабаве беларускае мовазнаўства, як і наогул беларуская навука, сталася цэлем чарговай хвалі палітычных рэпрэсій. Як адзін з вынікаў, праект быў забаронены як «нацдэмаўскі», было забароненае карыстанне ўсімі працамі рэпрэсаваных мовазнаўцаў, у тым ліку, страцілі нарматыўнасць слоўнікі іх аўтарства. Ва ўмовах практычнай немені дасведчаных мовазнаўчых кадраў і ў напружаным палітычным клімаце пачалася праца над новым нарматыўным руска-беларускім слоўнікам (1931), працягвалася, але негалосна, праца і над праектам правапіснай рэформы. У 1933, у агульных умовах узмацнення ідэалагічнага кантролю за культурай у СССР і чарговай хвалі барацьбы з «нацдэмаўшчынай», была праведзеная рэформа беларускага правапісу, а фактычна, і граматыкі (1933). Змена курсу нацыянальнай палітыкі ў СССР у канцы 1920-х гадоў спрычынілася і да гвалтоўнага згортвання палітыкі беларусізацыі, у тым ліку, да новага курсу на павялічэнне ролі рускай мовы як «інтэрнацыянальнага сродку зносін» (гл.таксама: русіфікацыя). У 1931—1940 гадах выпуск кніг на беларускай мове у БССР зменшыўся з 1301 да 375, а на рускай — узрос з 38 да 362 тытулаў. Публічнае карыстанне літаратурнай беларускай мовай стала звязвацца ў грамадскай свядомасці з магчымасцю абвінавачання ў «нацдэмстве». У час нямецкай акупацыі (1941—1944) і ажыццяўлення палітыкі «вайсрутэнізацыі» нанова паўстала праблема правапісу. Друкаванне загадаў, абвестак, выпуск газет і інш. адразу запатрабавалі адзінага правапісу, тымчасам рэдактары і супрацоўнікі рэдакцый, прывезеныя ў Беларусь акупацыйнымі ўладамі, не пагаджаліся з усходнебеларускім «бальшавіцкім» правапісам, і многія з іх карысталіся ўласнымі правапіснымі і лексічнымі нормамі. Такі беспарадак спрычыніўся да тэрміновага выдання Краёвым выдавецтвам «Менск» правапісу Тарашкевіча (верасень 1941), першай кнігі, выпушчанай на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Кніга выйшла вялікім накладам (20 тысяч) і прызначалася галоўным чынам для рэдакцый газет і школ. Гэта было моцна скарочанае перавыданне падручніка правапісу, выпушчанага ў Вільні (1925) Р. Астроўскім паводле прац Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Выданне правапісу выклікала новыя спрэчкі, якія доўгі час працягваліся на старонках друку. Наогул, недасканаласць правапісу і тэрміналогіі стрымлівала выданне кніг, асабліва падручнікаў, і надалей. Гэтае пытанне спрабавала развязаць Тэрміналагічная камісія (створаная ў рамках Інспектарата школ, студзень 1942), якая зацвердзіла новы правапіс у сакавіку 1943. Новы правапіс быў выпушчаны агульным накладам 150 тыс. пад аўтарствам А. Лёсіка ў Мінску (1943), у двух алфавітных сістэмах, і вядомы ў наш час як «8-е выданне правапіс Тарашкевіча», з тым, што пад 7-м выданнем у гэтай нумарацыі вядомае, відаць, г.зв. 6-е выданне правапісу Тарашкевіча, якое выйшла накладам 100 тыс. у Мінску прыблізна ў снежні 1943. Тым часам, адметнасцю тагачасных беларускіх выданняў заставаліся адвольнасць і разнастайнасць алфавітных сістэм, непаслядоўнасць правапісу і тэрміналогіі, нават у выданнях школьнага інспектарата. Новую нявызначанасць і спрэчкі ў беларускім асяроддзі выклікала (снежань 1941) ініцыятыва міністра А. Розенберга аб пераводзе беларускіх школ і друку на «лацінку». Неўзабаве ініцыятыва сталася загадам (25.6.1942) аб паступовым увядзенні «лацінкі» ў народныя школы Беларусі: у 1942/1943 яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, апроч таго, яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ. Адзначаецца, што выданні, надрукаваныя лацінкай, разыходзіліся слаба, іх зразумеласць, асабліва ў цэнтральных і усходніх вобласцях, была малой, а друкаваць іх не было тэхнічна магчыма бліжэй за Вільню. Тым самым часам нямецкае кіраўніцтва прапаноўвала, апроч ўвядзення «лацінкі», яе бліжэй невядомае рэфармаванне, супраць якога выказваліся некаторыя беларускія дзеячы (напр., Я. Станкевіч). Наогул, паводле стану на сяр. 1943 на тэрыторыі Генеральнай акругі «Беларусь» выпускаліся па-беларуску 4 назвы газет і 1 часопіс. За час Другой сусветнай вайны на ўсіх землях пад нямецкім кантролем было выпушчана на беларускай мове 117 кніг і брашур, з іх 52 — толькі ў Генеральнай акрузе. Амаль адразу па сканчэнні вайны быў узноўлены курс на ўзмацненне ролі рускай мовы і культуры. Асобныя і несістэмныя выпадкі процідзеяння гэтаму з боку кіраўніцтва БССР (напрыклад, К. Мазураў у канцы 1950-х гадоў) на агульны кірунак развіцця падзей не паўплывалі. У 1960-я гады з'явіліся распрацоўкі, аўтары якіх ужо тэарэтычна абгрунтоўвалі неабходнасць русіфікацыі беларускага народа (у ліку іншых нярускіх народаў), ставячы мэту інтэрнацыяналізацыі ўсіх сфер жыцця народаў СССР і стварэння адзінага савецкага народа. Гэтая тэорыя была ўхвалена ХХІV з'ездам КПСС (1971), і сталася дырэктывай практычнай дзейнасці партыі. У выніку, пад пачатак 1980-х гадоў беларуская мова, фармальна застаючыся роднай мовай беларускага народу, была адсунутая з прыярытэтнай ролі ў яго культурным развіцці, і практычна не існавала ў дзяржаўным апараце, сістэме адукацыі і пад., была фактычна ператвораная ў мову фальклору. Удзел кніг і брашур на беларускай мове ў агульнай выдавецкай прадукцыі БССР зменшыўся (за перыяд 1950—1985) з 85 % да 9 %. У 1985 на аднаго жыхара Беларусі прыходзілася ў сярэднім 0,5 беларускамоўнай кнігі. Слабасць беларускай нацыянальнай свядомасці вяла да таго, што гэтыя захады сустракаліся пераважна з абыякавым, а часам і з ухвальным стаўленнем грамадства. З іншага боку, «празмерная» зацікаўленасць дрэнным становішчам беларускай мовы магла быць ацэненая як «беларускі нацыяналізм» (як, напрыклад, выступленні А. Белакоза ў 1960-х гадоў або мінскі гурток пач. 1970-х гадоў). Усё ж, пачынаючы з канца 1950-х гадоў, часу пэўнага паслаблення палітычнага кантролю, беларуская грамадскасць не раз выказвала сваю заклапочанасць існуючым становішчам і яго развіццём, як галосна, так і негалосна (дыскусія ў газеце «Літаратура і мастацтва», у тым ліку, выступленні Б. Сачанкі, 1957—1961, самвыдатаўскі «Ліст да рускага сябра» А. Каўкі, 1976 і інш.). Тэзісны план 1) Агульная нераспрацаванасць мовы ў пач. 20 ст. 2) Граматыка Тарашкевіча 3) Перыяд русіфікацыі 3) Мова ў час нямецкай акупацыяй 4) Мова па сканчэнні вайны Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі. Адказ: Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон): 1. Залатога медалю – золотой медали; 2. Парванай шынэлі – порванного шинеля; 3. Няма настрою – нет настроения; 4. Не хапае подпісу – не хватает подписи; 5. Сціранне запісу – стерание записи. Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон): 1. Ехаць у цягнiку – ехать в поезде; 2. Адзнака ў дзенніку – оценка в дневнике; 3. Зазямленне ў громаадводзе – заземление в громоотводе; 4. Заўседы ў працы – всегда в работе; 5. Трэшчына ў распредвалы – трещина в распредвале; Сінтаксічная інтэрферэнцыя: 1. Звярнуць увагу на выхадны напруг. Обратить внимание на выходное напряжение. 2. Думаць пра схему атамнага генератара. Думать о схеме атомного генератора. 3. Ён схадзіў па рашэнне ўраўнення. Он сходил за решением уравнения. 4. Дым з кухнi не пераставаў трапляць у пакой. Дым из кухни не переставал поступать в комнату. 5. Ён ўчора вярнуўся з адпачынку. Он вчера вернулся из отдыха. Заданне 3.Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Адказ: Публіцыстычны стыль: мкнязь Канстанцін Астрожскі, чарговае пасяджэнне , ноч у музеі. 1) Род Астрожскіх паходзіў ад князёў, што некалі валадарылі ў старажытным Тураве. Князю Канстанціну ад самай ранняй маладосці давялося ўдзельнічаць у барацьбе з крымскімі татарамі на землях Беларусі і Украіны. 2) На чарговым пасядженні раеннага выканаўчага камітэта разгледжаны наступныя пытанні: аб рабоце па паряджанні пажараў і гібелі людзей на іх,дзейнасці пазаштатных фарміраванняў, аглядзе супрацьпажарнага стану населеных пунктаў; аб мерах па паляпшенні асобных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў. 3) У 2005 годзе акцыя “Ноч музеяў”,прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў (18 мая) ,набыла агульнаеўрапейскі характар і цяпер праходзіць пад патрантажам Савета Еўропы. Навуковы стыль: моўны стыль, аб'ектна арыентаванага праграміравання, фізічные аб’екты. 1) Моўны стыль – разнавіднасць мовы з пэўнымі асаблівасцямі фанетычных, лексічных, марфалагічных, сінтаксічных сродкаў, адбор якіх мае мэтавую накіраванасць і залежыць ад умоў камунікацыі. 2) Фактычна ААП можна разглядаць як модульнае праграміраванне новага ўзроўню, калі замест у многім выпадковага, механічнага аб'яднання ў модулі працэдур і даных акцэнт ставіцца на сэнсавую сувязь палёў і метадаў аб'екта. 3) Пасля таго як вызначаны прасцейшыя графічныя аб'екты, дастаткова лёгка можна фарміраваць больш складаныя фігуры на аснове тых, якія маюцца. Афіцыйна-справавы стыль: заява, рапарт, распіска. 1) Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы. 2) Прашу Вашага хадайніцтва перад вышэйшым камандаваннем аб вызваленні мяне, маёра А.В. Савянкова, ад выканання службовых абавязкаў тэрмінам на трое сутак, з 05.11.2010 г. па 07.11.2010 г., у сувязі з хваробай. 3) Я, Малажайка Сяргей Мікалаевіч, 12 лютага 2010 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 12 чэрвеня 2010 года. Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў. Адказ: Прагрáма (program) – звесткі (набор камандаў для кампутара), прызначаныя для кіравання канкрэтнымі кампанентамі сістэмы апрацоўкі звестак у мэтах рэалізацыі канкрэтнага алгарытму. Прагрáма апрацóўкі перарывáння (interrupt handler) – спецыяльная працэдура для апрацоўкі вызначанага перарывання. Кожны тып перарывання звязаны з вызначанай працэдурай. Кожная працэдура мае свой адрас у табліцы адрасоў (паказальнікаў). Паказальнік – паказвае на пачатак праграмы апрацоўкі перарыванняў. Прагрáма апрацóўкі фáйлаў (file-handling routine) – праграма, якая выконвае аперацыі стварэння, доступу, адкрыцця і закрыцця файлаў. Маюцца ўбудаваныя функцыі апрацоўкі файлаў. Прагрáма аўтаматычнага зáпуску (auto start routine) – працэс аўтаматычнай падрыхтоўкі сістэмы альбо прылады да работы ў выпадку папярэдне агавораных падзей, напрыклад пры ўключэнні сілкавання. Прагрáма без цыклаў (straight-line code) – праграма, у якой аператары напісаны і выконваюцца паслядоўна адзін за адным, не пераскокваючы ні ўперад, ні назад пры дапамозе аператараў пераходу. Прагрáма навучáння (online tutorial) – праграма, якая рэалізуе ў дыялагавым рэжыме алгарытм навучання па той ці іншай дысцыпліне альбо па адным з яе раздзелаў. Прагрáма пачаткóвай загрýзкі (bootstrap loader) – невялікая праграма, якая аўтаматычна загружаецца пры ўключэнні альбо загрузцы кампутара. Спачатку яна выконвае некалькі базавых тэстаў апаратных сродкаў, а пасля загружае больш значную частку праграмы і перадае ёй кіраванне, а тая загружае аперацыйную сістэму. Звычайна змяшчаецца ў пастаяннай памяці кампутара. Прагрáма пóшуку памылак дрýку (spell check) – дапаможная праграма ў тэкставым працэсары, якая параўноўвае кожнае слова ў тэксце са словамі слоўніка сістэмы. Прагрáма правéркі пáмяці (memory diagnostic) – утыліта, якая выконвае праверку памяці шляхам запісвання ў яе ячэйкі звестак і іх счытванне, і калі будзе выяўлена якая- небудзь няспраўнасць, то выводзіцца паведамленне. Прагрáма разбіўкі слоў для перанóсу (hyphenation program) – у тэкставых працэсарах: праграма, якая разбівае шматскладовыя словы па складах і пераносіць іх з аднаго радка на другі. Прагрáма размалёўкі (paint program) – праграмны дадатак тыпу Microsoft Paintbrush – стварае графіку ў выглядзе растра: адлюстраванні захоўваюцца як набор кропак (пікселяў), а не асобных ліній і іншых фігур. Карцінкі апрацоўваюцца як група кропак. Прагрáма распазнавáння вóбразаў (recognition logic) – праграма, якая прымяняецца пры выкарыстанні прылады аптычнага счытвання. Прагрáма малявáння (draw ing program) – праграма, якая кіруе вектарнымі, а не растравымі графічнымі аб’ектамі (лінія, акружнасць, блок тэксту і інш.). Прагрáма рэгістрацыі парáметраў (performance monitor) – праграма, якая сочыць і рэгіструе характарыстыкі стану прыладаў і аперацый кампутарнай сістэмы. Прагрáма справаздáч (report program) – у сістэме кіравання базай звестак: утыліта, якая прыдае звесткам файла форму для вываду іх на экран. Прагрáма ўстанóўкі (installation program) – праграма для ўстаноўкі іншай праграмы альбо ў памяць кампутара, альбо на носьбіт звестак. Праграмавáная пастаянная пáмяць (erasable programmable real-only memory) – прылада памяці, інфармацыя ў якой можа быць запісана карыстальнікам з дапамогай спецыяльнай прылады – праграматара. Інфармацыя запісваецца шляхам прымянення напружання большай амплітуды, чым тая, якая неабходна пры счытванні звестак. Праграмавáнне вываду (inference programming) – метад праграмавання, пры якім праграма ацэньвае вынікі на аснове лагічных высноў, выбраных з набору правілаў і фактаў. Мова Prolog непасрэдна падтрымлівае праграмаванне вываду. Прагрáма-рэзідэнт (resident program) – праграма-дадатак, якая пастаянна знаходзіцца ў асноўнай памяці ў час апрацоўкі звестак і пасля свайго завяршэння не выдаляецца з памяці і можа быць зноў выклікана. Прагрáма-павýк (spider) – спецыяльныя Web-праграмы, якія пераводзяць ад старонкі да старонкі і фіксуюць нейкую частку альбо ўвесь змест старонкі. Павук – абавязковая чатка любой пошукавай машыны. Праграматэхніка (softw are engineering) – праектаванне і распрацоўка праграмнага прадукта і дакументацыі, пачынаючы ад канцэпцыі да гатовага праграмнага прадукту. Праграміст (programmer) – асоба, якая займаецца распрацоўкай і наладкай праграм. Па ўзроўні кваліфікацыі і “інтэлекту” праграмнага прадукту, які ствараюць праграмісты, апошнія падзяляюцца на сістэмных і прыкладных. Прагрáмнае забеспячэнне (softw are) – сукупнасць праграм сістэмы апрацоўкі звестак і праграмных дакументаў, неабходных для эксплуатацыі гэтых праграм. Прагрáмнае забеспячэнне для распрацóўкі прагрáм (development softw are) – набор праграм для напісана іншых праграм, іншага тыпу, напрыклад для сістэмаў кіравання базамі звестак. Прагрáмнае перарывáнне (softw are interrupt) – перарыванне, якае генеруецца праграмай, спыняе беглую апрацоўку звестак для выкліку спецыяльнай працэдуры. Прагрáмная інтэгрáльная схéма (softw are integrated circuit ) – гатовы праграмны модуль, які можна ўбудаваць у праграму амаль так, як уставіць інтэгральную схему ў электронную плату. Прагрáмны кóмплекс (application suite) – некалькі праграмных прадуктаў, якія распаўсюджваюцца разам, напрыклад Microsoft Office. Прагрáмны файл ( soft file) – праграмны файл утрымлівае машынныя каманды, якія кампутар можа выконваць непасрэдна. Праграмныя файлы маюць пашырэнне .EXE альбо .COM. Прадстаўлéнне з плáвальнай крóпкай (floating-point notation) – фармат ліку, які можна выкарыстоўваць для падачы вельмі вялікіх і вельмі маленькіх лікаў. Лікі запісваюцца дзвюма часткамі – мантысай (задае лічбы ліку) і парадкам (вызначае яго маштаб). Аднолькава эфектыўна падаюцца як вельмі малыя, так і вельмі вялікія лікі. Прадстаўлéнне з фіксавáнай крóпкай (fixed-point notation) – падача рэчаісных лікаў з нязменным месцам кропкі. Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову. Адказ: Место объектно ориентированного программирования в современной технологии программирования В основе того или иного языка программирования лежит некая руководящая идея, оказывающая существенное влияние на стиль соответствующих программ. Исторически первой была идея процедурного структурирования.Программист должен был решить, какие именно процедуры он будет использовать в своей программе, а затем выбрать наилучшие алгоритмы для их реализации (с математического обеспечения ЭВМ). Типичный представителем процедурно-ориентированных языков является Фортран - первый и все еще одна из наиболее популярных языков программирования (система Maple базируется на библиотеках языка Фортран). Огромные библиотеки программирования, содержащих множество сравнительно небольших процедур, позволяющих из них, как из "кирпичиков", создавать "здание" программы. Дальнейший опыт в программированию, например, в рамках вычислительной математики, показал, что для создания устойчивой программы нужно иметь хороший контроль над данными, начиная с их определения перед использованием (чего не было в Фортран). Прогресс в области программирования показал следующее. Оказалось, что эффективная разработка сложных программ требует те или другие средства контроля правильности использования данных. Этот контроль должен осуществляться как на стадии компиляции, так и при прогоне программы, в противном случае, как это показала практика, резко возрастает трудность создания огромных программных проектов. Все это привело к созданию Алгола-60, а позже Паскаля, Си, Ады и множество других языков программирования, которые уже имели более или менее развитые структуры данных. Логическим результатом развития этого направления стал модульный подход к разработке программ, характеризующийся стремлением «спрятать» данные и процедуры внутри модуля. Далее, начиная с языка Симу-67, у программированию появился новый подход, получивший название объектно ориентированного программирования (ООП). Его руководящей идеей является стремление связать данные из обрабатывающих их процедурами в единое целое - объект. В рамках ООП данные называются полями объекта, а алгоритмы - методами объекта. Фактически ООП можно рассматривать как модульное программирование нового уровня, когда вместо во многом случайного, механического объединения в модули процедур и данных акцент ставится на смысловую связь полей и методов объекта. Конкретную переменную, которая объявлена объектным типом, называют экземпляром этого типа. Пераклад: Месца аб'ектна арыентаванага праграміравання ў сучаснай тэхналогіі праграміравання У аснове той ці іншай мовы праграміравання ляжыць нейкая кіруючая ідэя, якая аказвае істотны ўплыў на стыль адпаведных праграм. Гістарычна першай была ідэя працэдурнага структуравання.Праграміст павінен быў вырашыць, якія менавіта працэдуры ён будзе выкарыстоўваць у сваёй праграме, а затым выбраць найлепшыя алгарытмы для іх рэалізацыі (з матэматычнага забеспячэння ЭВМ). Тыпічным прадстаўніком працэдурна-арыентаваных моў з'яўляецца Фартран – першая і ўсё яшчэ адна з найбольш папулярных моў праграміравання (сістэма Maple базіруецца на бібліятэках мовы Фартран). Велізарныя бібліятэкі праграміравання, якія ўтрымліваюць мноства параўнальна невялікіх працэдур, дазваляюць з іх, як з “цаглінак”, ствараць “будынак” праграмы. Далейшы вопыт у праграміраванні, напрыклад, у межах вылічальнай матэматыкі, паказаў, што для стварэння ўстойлівай праграмы трэба мець добры кантроль над данымі, пачынаючы з іх вызначэння перад выкарыстаннем (чаго не было ў Фартране). Прагрэс у вобласці праграміравання паказаў наступнае. Аказалася, што эфектыўная распрацоўка складаных праграм патрабуе тыя ці іншыя сродкі кантролю правільнасці выкарыстання даных. Гэты кантроль павінен здзяйсняцца як на стадыі кампіляцыі, так і пры прагоне праграмы, у адваротным выпадку, як гэта паказала практыка, рэзка ўзрастае цяжкасць стварэння велізарных праграмных праектаў. Усё гэта прывяло да стварэння Алгола-60, а пазней Паскаля, Сі, Ады і мноства іншых моў праграміравання, якія ўжо мелі больш ці менш развітыя структуры даных. Лагічным вынікам развіцця гэтага напрамку стаў модульны падыход да распрацоўкі праграм, які характарызуецца імкненнем “схаваць” даныя і працэдуры ўнутры модуля. Далей, пачынаючы з мовы Сімула-67, у праграміраванні з'явіўся новы падыход, які атрымаў назву аб'ектна арыентаванага праграміравання (ААП). Яго кіруючай ідэяй з'яўляецца імкненне звязаць даныя з апрацоўваючымі іх працэдурамі ў адзінае цэлае – аб'ект. У рамках ААП даныя называюцца палямі аб'екта, а алгарытмы – метадамі аб'екта. Фактычна ААП можна разглядаць як модульнае праграміраванне новага ўзроўню, калі замест у многім выпадковага, механічнага аб'яднання ў модулі працэдур і даных акцэнт ставіцца на сэнсавую сувязь палёў і метадаў аб'екта. Канкрэтную зменную, якая аб'яўлена аб'ектным тыпам, называюць экземплярам гэтага тыпу. Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па спецыяльнасці. Адказ: Паскаль : тэорыя і практыка праграміравання : вучэб.-метад. дапам. / Г. А. Расолька, Ю. А. Крэмень. – Мінск : БДУ, 2008. – 392 с. У вучэбна-метадычным дапаможніку апісваюцца асноўныя сінтаксічныя канструкцыі мовы Паскаль. Падрабязна разглядаюцца такія агульныя для ўсіх моў праграміравання тэмы, як структуры даных, класічныя кіруючыя канструкцыі, рэкурсіі, структурнае, модульнае, аб’ектна-арыентаванае праграміраванне і інш. Прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-31 03 01-02 «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)» . Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст). Адказ: Асабісты дакумент. Я, Пятровіч Адам Генадзьевіч, нарадзіўся 20 ліпеня 1992 года ў г. Батагай, Расійская Федэрацыя, у сям'і эканаміста і настаўніка. У 1994 годзе сям'я пераехала ў Беларусь. Мой бацька, Пятровіч Генадзь Рыгоравіч, 1955 года нараджэння, мае дзве вышэйшыя адукацыі, з'яўляецца пенсіянерам. Маці, Пятровіч Святлана Фёдараўна, 1954 года нараджэння, працуе выкладчыкам фартэпіяна ў школе мастацтваў. У 1998 годзе я пайшоў вучыцца ў сярэднюю школу № 18 горада Віцебска, 9 класаў якой скончыў у 2007 годзе. У гэтым жа годзе я паступіў у ВДПК, які скончыў у 2011 годзе па спецыяльнасці Праграмнае Забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій. У 2011 годзе я паступіў на скарочаную форму навучання ў БДУІР па спецыяльнасці "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы". Паралельна я пайшоў працаваць у прыватнае унітарнае прадпрыемства "Ondesign", якое займаецца распрацоўкай сайтаў. Не жанаты. Мой адрас: г. Віцебск, вул. М. Горкага, д. 36/25, кв.58 Ліст - напамін Дырэктару ААТ «ОЛОЛОШ » А.А. Клемятенко Паведамляем Вам, што спадар Ляскоў Н.С. прыбудзе ў Мінск 15 сакавіка, ласкава просім Вас арганізаваць сустрэчу і зарэзерваваць нумар у гасцініцы на 2 дні. Спадар Ляскоў Н.С. прыбудзе самалётам рэйс 1583. Таксама мы былі бы ўдзячныя, калі б Вы арганізавалі для яго сустрэчу з Вашымі кліентамі падчас яго візіту. З павагай, Генеральны дырэктар ААТ “Адам” Сінічэнка В.І. Літаратура: 1. Грабчыкаў С.М. Беларуска-рускі слоўнік. – Мн.: Нар. асвета, 1991. 2. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў 1 курса БДУІР. – Мн.: ДБУІР, 2002. 3. Лепешаў У.Я., Малажай Г.М., Панючыц К.М. Практыкум па беларускай мове. Мн., 1980. 4. Сямешка Л.У., Шкарба У.Р., Бадзевіч З.У. Курс беларускай мовы. Мн., 1996 . |