Главная страница
Навигация по странице:

  • Правілы пабудовы сінквейна

  • Спіс выкарыстанай літаратуры

  • сінквейн на ўроку літаратуры. сінквейн. Ленінская сярэдняя школа


    Скачать 22.37 Kb.
    НазваниеЛенінская сярэдняя школа
    Анкорсінквейн на ўроку літаратуры
    Дата06.04.2022
    Размер22.37 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файласінквейн.docx
    ТипДокументы
    #446184

    Мотыль Надзея Віктараўна

    настаўнік беларускай мовы і літаратуры, ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі

    ДУА “Ленінская сярэдняя школа” Жабінкаўскага раена
    СІНКВЕЙН ЯК УНІВЕРСАЛЬНЫ МЕТАД НАВУЧАННЯ

    НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
    Уводзіны. Сінквейн – гэта метадычны прыем, які ўяўляе сабой складанне верша, які, у сваю чаргу, складаецца з пяці радкоў. Пры гэтым апісанне кожнага з іх падуладна вызначаным прынцыпам, пэўным правілам.

    Такім чынам, адбываецца кароткае рэзюміраванне, падвядзенне вынікаў па вывучаным вучэбным матэрыяле. Сінквейн з’яўляецца адной з тэхналогій крытычнага мыслення, якая актывізуе разумовую дзейнасць школьнікаў, праз чытанне і пісьмо. Напісанне сінквейна – гэта своеасаблівая вольная творчасць, якая птрабуе ад вучня знайсці і выдзеліць у вывучаемай тэме найбольш значныя элементы, прааналізаваць іх, зрабіць высновы і кораткасфармуляваць, абапіраючыся на асноўныя прынцыпы напісання верша.

    Лічыцца, што сінквейн узнік, засноўваючыся на прынцыпах стварэння ўсходніх паэтычных формаў. Першапачаткова вялікае значэнне надавалася колькасці складоў у кожным радку, пастаноўцы націскаў. Але ў педагагічнай практыцы ўсяму гэтаму не надаецца шмат увагі. Асноўны акцэнт робіцца на змест і на прынцып пабудовы кожнага з радкоў.


    Правілы пабудовы сінквейна?

    • Першы радок верша – гэта яго тэма. Прадстаўлена яна ўся адным словам і абавязкова назоўнікам.

    • Другі радок складаецца з двух слоў, якія раскрываюць асноўную тэму і якія яе апісваюць. Дапускаецца выкарыстанне дзеепрыметнікаў.

    • У трэцім радку, з дапамогай выкарыстання дзеясловаў ці дзеепрыслоўяў, апісваюцца дзеянні, якія адносяцца да слова, якое з’яўляецца тэмай сінквейна.

    • Чацверты радок – гэта ўжо не набор слоў, а цэлы сказ, з дапамогай якога складальнік выказвае свае адносіны да тэмы. У дадзеным выпадку гэта можа быць як сказ, складзены вучнем, так і крылаты выраз, прыказка, прымаўка, цытата, афарызм, абавязкова ў кантэксце раскрываемай тэмы.

    • Пяты радок – усяго адно слова, якое ўяўляе сабойнейкі вынік. Часцей за ўсе гэта проста сінонім да тэмы верша.

    Пры напісанні сінквейна ў дыдактычнай практыцы дапускаюцца нязначныя адхіленні ад асноўных правілаў яго напісання. Так, напрыклад, варыянтнасць колькасці слоў у адным ці некалкіх радках і замена зададзеных частак на іншыя.

    Асноўная частка. Сінквейн, як метад навучання, універсальны. Яго можна прымяняць да тэм любога прадмета школьнай праграмы. Ен дазваляе зацікавіць вучняў,дапамагае лепш зразумець і асэнсаваць вывучаны матэрыял. Складаць сінквейн дастаткова проста, пагэтаму яго можна выкарыстоўваць з дзецьмі любога ўзросту.

    Сінквейн – гэта асаблівы верш, які з’яўляецца вынікам аналіза і сінтэза толькі што атрыманых дадзеных ці дадзеных, якія ўжо даўно засвоены. Яго можна выкарыстоўваць на стадыі выкліка, калі дзеці, яшчэ да азнаямлення зновай тэмай, складаюць верш, зыходзячы з той інфармацыі,якая ім ядома на дадзены момант. Гэта дазваляе настаўніку зразумець, што ўжо ведаюць дзеці па дадзеным пытанні, і дае магчымасць карэкціраваць тую інфармацыю, якую неабходна данесці да дзяцейдля правілнага засваення матэрыялу.

    На стадыі засваення напісанне сінквейна дазваляе настаўніку ацаніць, як вучні разумеюць новую тэму, зрабіць разнастайным працэс навучання, зрабіць яго больш цікавым, бо сінквейн – гэта, у першую чаргу, гульневая дзейнасць. У дадзеным выпадку метозыка з’яўляецца зменай дзейнасці, і нейкай эмацыянальнай разгрузкай для школьнікаў.

    Аможна выкарыстоўваць і на стадыі рэфлексіі. Думка, ператвораная ў вобраз, дазваляе настаўніку ацаніць узровень разумення вывучанага матэрыялу вучнямі. Сінквейн адносяць да хуткага, але вельмі дзейснага інструмента рэфлексіі.

    Сінквейн на ўроку літаратуры – гэта сапраўднае адкрыцце.

    З дапамогай сінквейна можна выразіць у некалькіх словах характар літаратурнага героя. Сумная работа па аналізе вобраза героя ператвараецца ў творчы занятак.

    Віды работы з сінквейнам на ўроку літаратуры.

    1. Як адзін з відаў работы на этапе паведамлення тэмы можна выкарыстоўваць заданне “Дапішы сінквейн”, якое прадугдеджвае, што частка, якой не хапае, і будзе тэмай урока. Па названым словам вучні павінны вызначыць, аб чым пойдзе гутарка на ўроку. Напрыклад, па дадзеных словах вучні павінны вызначыць тэму ўрока “Патрыятызм. Патрыет”?

    адданы, ганарлівы

    адстойвае, выклікае, абараняе

    Ні кроку назад!

    Уклад жыцця

    2. Таксама на ўроках літаратуры сінквейны можна выкарыстоўваць для характарыстыкі вобраза героя. Напрыклад, аповесць К.Чорнага “Насцечка”, вобраз Сержа?

    Серж

    пяцікласнік

    нявыхаваны, самаўпэўнены

    шкодзіць, ненавідзець, помсціць

    Серж лічыць сябе лепшым

    хуліган

    3. Ствараючы сінквейн,вучні змогуць пабачыць супрацьлеглыя рысы жыццевых прынцыпаў герояў твора. Напрыклад, раман К.Чорнага “Трэцяе пакаленне”?

    Міхал Зося

    прагны, сквапны добрая, сумленная

    працуе, адкладвае, памыляецца усведамляе, дапамагае, выкрывае

    Збірай багацце прага пазнання

    гаспадар справядлівасць

    4. Можна складаць сінквейн для характарыстыкі сям’і, горада, паняцця.

    Заключэнне. Метад сінквейна дапамагае адысці ад традыцыйных урокаў стварэння вобраза героя. Цяжкасці пры складанні сінквейна бываюць толькі нп першых занятках, калі вучні пачынаюць сістэматызаваць свае веды. Паступова сінквейн становіцца неад’емнай часткай прцэса навучання, і вучні самі з задавальненнем складаюць яго. Складаючы сінквейны вучні рэалізуюць свае таленты і магчымасці.

    Складанне сінквейна на ўроку займае праўнальна няшмат часу, але пры гэтым ен з’яўляецца эфектыўным спосабам развіцця вобразнага маўлення, якое спрыяе хуткаму выніку.

    У ходзе работы па дадзенай методыцы вучні маюць магчымасць не толькі паглыбіць свае ведыпа любой тэме, але і ўдасканаліць уменне працаваць самастойна з дадатковымі крыніцамі інфармацыі.


    Спіс выкарыстанай літаратуры?

    1. Русинский Э.Н. Введение в философию образования: Учебное пособие. Э. Н. Русинский, Ю. И. Турчанинова. – М.: Издательская корпорация «Логос», 2000.

    2. Основы критического мышления: междисциплинарная программа: Пособие 1. Сост. Дж. Л. Стил, К. Мередит, Ч. Темпл, С. Уолтер. – М.: Изд-во ИОО, 1997.

    3. Популяризация критического мышления: Пособие 2 / Сост. Дж. Л. Стил, К. Мередит, Ч. Темпл, С. Уолтер. – М.: Изд-во ИОО, 1997.


    написать администратору сайта