Главная страница
Навигация по странице:

  • Разнавіднасці двухмоўя: 1) індывідуальнае

  • Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі

  • Бiлiнгвiзм. Міждзяржаная адукацыйная станова вышэйшай адукацыі БеларускаРасійскі ніверсітэт


    Скачать 23.97 Kb.
    НазваниеМіждзяржаная адукацыйная станова вышэйшай адукацыі БеларускаРасійскі ніверсітэт
    Дата18.10.2021
    Размер23.97 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаБiлiнгвiзм.docx
    ТипДокументы
    #250503

    Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова

    вышэйшай адукацыі

    «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»

    Кафедра «Гуманiтарныя дысцыплiны»

    Рэферат

    па беларускай мове

    на тэму «Бiлiнгвiзм. Паняцце бiлiнгвiзму, яго гiстарычная вытокi ў Беларусi. Асноўныя разнавiднасцi i тыпы двухмоўя»

    Выканала: студэнтка гр. ЭУП-201

    Нiкалаенка А.I.

    Праверыў: выкладчык

    Мурадзян М.У.

    Магiлёў 2020

    Уводзiны

    Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – гэта шматмоўе або полілінгвізм. У навуковай літаратуры можна знайсці і некаторыя іншыя азначэнні гэтага паняцця. І гэта зразумела, бо білінгвізм – гэта вельмі складаны моўны і маўленчы працэс. Так, Ю.Д. Дэшырэеў вызначае двухмоўе як «вольнае валоданне ці проста валоданне дзвюма мовамі». На думку даследчыка, двухмоўе пачынаецца тады, калі ступень авалодання другой мовай шчыльна набліжаецца да ступені валодання першай. У. Вайнрайх лічыць, што білінгвізм – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў залежнасці ад сітуацыі, а асоб, якія ў той ці іншай ступені валодаюць дзвюма мовамі, называе білінгвамі.

    На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва суседнія этнасы, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і інш.).

    Адным з рэгіёнаў, значная частка насельніцтва якога карыстаецца дзвюма мовамі, з'яўляецца Беларусь. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. 

    Разнавіднасці двухмоўя:

    1) індывідуальнае – дзвюма мовамі валодаюць асобныя людзі;

    2) групавое – двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або сацыяльныя слаі;

    3) поўнае, або суцэльнае – характэрна для ўсіх сацыяльных груп народа;

    4) нацыянальнае – распаўсюджана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі;

    5) дзяржаўнае – статус дзяржаўнай маюць 2 мовы (Фінляндыя – фінская і шведская, Канада – англійская і французская).

    Дзяржаўная мова – гэта афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйныя органы, грамадскія арганізацыі, навуковыя, навучальныя і культурныя ўстановы.

    Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе, якое прадстаўлена беларуска-рускім, руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем.

    Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах:

    1) псіхалагічны – звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасавальнасцю да вывучэння моў, з праблемай пераключэння моўных кодаў. Увогуле, з пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы. Некаторыя даследчыкі вылучаюць такія тыпы білінгвізму: каардынатыўны – аднолькавае валоданне дзвюма мовамі, і змешаны, калі другая мова засвойваецца пры ўжо сфарміраванай сістэме першай мовы. Пры змешаным двухмоўі набытая мова заўсёды зведвае ўплыў першай, таму адчуваецца пастаянная барацьба з роднай мовай. Гаворачы пра такі тып двухмоўя, білінгвы ведаюць не дзве мовы, а толькі адну, але яна мае два спосабы выражэння;

    2) сацыялінгвістычны – закранае сферы выкарыстання кожнай з моў, ступень авалодання мовамі, размеркаванне камунікатыўных функцый паміж імі; моўная палітыка дзяржавы;

    3) педагагічны – закранае розныя аспекты навучання другой мове, уплыў адной мовы на працэс засваення другой.

    Гісторыя двухмоўя на Беларусі

    На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд ВКЛ (13 – 16 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе, пісьмовае і вуснае. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, пасля 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы пачала выконваць руская мова, шырока развівалася беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае двухмоўе.

    Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі

    У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія знаходзяцца ў кантакце, прыводзіць да інтэрферэнцыі.

    Тэрмін “інтэрферэнцыя” паходзіць ад лац. іntеr – ‘памiж’, ferеns – ‘якi нясе, пераноciць’ і абазначае ўзаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання роднасных моў, ужыванне пры маўленні на адной мове элементаў другой мовы, што прыводзіць да парушэння нормаў гэтых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені блізкасці моў, узроўню валодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш.

    Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на кожнай з гэтых моў. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя закранае ўсе ўзроўні моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, лексіку, марфалогію, сінтаксіс. У залежнасці ад гэтага вылучаюць наступныя віды моўнай інтэрферэнцыі:

    1) фанетычная інтэрферэнцыя – выяўляецца ў памылках, звязаных з ужываннем у маўленні на адной мове гукаў іншай мовы. У рускім маўленні двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы: дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне, выразнае вымаўленне ўсіх галосных у слове, фрыкатыўнае [γ] замест рускага выбухнога [г], прыстаўныя галосныя – вуха, вучань; [р] заўсёды цвёрды; [ч] – цвёрды на месцы рускіх мяккіх. У беларускім маўленні можна пачуць выбухны [г], мяккія [ч] і [р], вымаўленне [в] замест [ў] (правда).

    На думку беларускіх мовазнаўцаў, на фанетычным узроўні большы ўплыў робіць беларуская мова на рускае маўленне, а не наадварот;

    2) акцэнталагічная інтэрферэнцыя – гэта вынік няправільнай пастаноўкі націску пад уплывам іншай мовы.

    Акцэнталагічныя памылкі ўзнікаюць як у беларускім, так і ў рускім маўленні. Гэта звязана з тым, што аднакаранёвыя словы ў беларускай і рускай мовах часта адрозніваюцца месцам націску: усы – вýсы, крапива – крапіва, некоторые – некаторыя, вéрба – вярбаимя – імя, звонит – звоніць, коклюш – коклюш і г.д.;

    3) лексічная інтэрферэнцыя –узнікае ў выніку выкарыстання ў тэкстах на адной мове раўназначных слоў іншай мовы без патрэбы, калі ёсць свае словы. Для назвы рускамоўнай лексікі ў беларускай мове існуе тэрмін “русізм”. Русізмы, якія выкарыстоўваюцца без пэўнай мэты і не апраўданы маўленчымі патрэбамі, з’яўляюцца інтэрферэнцыйнымі памылкамі: узвешваць, наскі, кірпіч, выдвіжэнне, громкі, мнімы, пасловіца, скамейка, спасенне, фанарык, шляпа, этаж і інш. Прычына ўжывання русізмаў – недастатковае веданне лексікі беларускай мовы, мысленне на рускай мове і механічны пераклад на беларускую;

    4) фразеалагічная інтэрферэнцыя – выяўляецца ў памылках у выніку даслоўнага перакладу фразеалагізмаў: два боты – пара, крычаць благім матам, падаць у вобмарак, біць баклушы, хлопчык з пальчык, папасці ўпрасак. У адпаведнасці са спецыфікай беларускай мовы гучаць самабытныя фразеалагізмы: абое рабое, крычаць немым голасам, траціць прытомнасць, біць бібікі (лынды, байды), кату па пяту, трапіць у нерат;

    5) марфалагічная інтэрферэнцыя – адхіленне ў маўленні ад марфалагічных нормаў адной мовы пад уздзеяннем другой мовы: ужыванне назоўнікаў у неўласцівых формах роду і ліку (моцная боль, прыгожая стэп, смачная маліна, грэцкая крупа, бярвенні, праменні), інтэрферэнцыйныя канчаткі розных чацін мовы (для абмена, эпідэмія грыпа, стане прадзядуляй, аграноміей, пры рэдактары, у гасцёўне, у маём доме, новые), інтэрферэмы ва ўтварэнні формаў ступеняў параўнання прыметнікаў: Здароўе даражэй, чым грошы; Ночы становяцца даўжэй і цямней (правільна па беларуску: даражэйшае, даўжэйшыя, цямнейшыя);

    6) сінтаксічная інтэрферэнцыя – перанос з адной мовы ў маўленне на другой мове мадэляў пабудовы словазлучэнняў і сказаў: два першых намесніка, спыніліся ў трох кіламетрах, аддзякаваць гэту жанчыну, захварэць грыпам, ажаніцца на суседцы, ісці па снегу, ісці за кнігамі (правільна па-беларуску: два першыя намеснікі, спыніліся за тры кіламетры, аддзякаваць гэтай жанчыне, захварэць на грып, ажаніцца з суседкай, ісці па снезе, ісці па кнігі).

    Сінтаксічныя інтэрферэмы з’яўляюцца найбольш жывучымі, бо сінтаксіс цесна звязаны з мысленнем, з пабудовай словазлучэнняў і сказаў.

    Інтэрферэнцыйныя памылкі на ўсіх моўных узроўнях адмоўна ўплываюць на культуру маўлення.

    Спiсак выкарыстоўванай лiтаратуры:

    1. https://studfile.net/preview/5613107/page:6/

    2. http://ebooks.grsu.by/bel_mova_pro_leks/lektsyya-3-bilingvizm-i-mo-naya-interferentsyya.htm


    написать администратору сайта