Главная страница
Навигация по странице:

  • Спецыяльнасць: 2 – 01 0

  • Практычныя заданні

  • Экзамен. Намеснік дырэктара па вучэбнай


    Скачать 28.45 Kb.
    НазваниеНамеснік дырэктара па вучэбнай
    АнкорЭкзамен
    Дата01.07.2022
    Размер28.45 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаinbound3038861937816893350.docx
    ТипДокументы
    #622211

    Зацвярджаю

    Намеснік дырэктара па вучэбнай

    рабоце Аршанскага каледжа

    ВДУ імя П.М.Машэрава

    ________________К.А.Чыкаванава

    __________________2022 г.

    Спецыяльнасць: 2 – 01 01 01 «Дашкольная адукацыя»

    Навучальны год: 2022/2022

    Группа: О20
    Тэарэтычныя пытанні

    1. Прааналізаваць асноўныя жанры беларускага дзіцячага фальклору (песні-калыханкі, пястушкі, забаўлянкі, лічылкі, дражнілкі і інш.)

    2. Вызначыць спецыфіку народнай казкі, іх класіфікацыю.

    3. Вызначыць ролю Цёткі ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.

    4. Вызначыць асаблівасці твораў Якуба Коласа для дзяцей: багацце тэм, вобразаў, псіхалагізм.

    5. Вызначыць жанравую разнастайнасць твораў Якуба Коласа для дзяцей.

    6. Прааналізаваць пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей (“Увосень”, “Дзед-госць”, “Ручай” , “На рэчцы зімою”).

    7. Вызначыць багацце мастацка-выяўленчых сродкаў у вершах Якуба Коласа для дзяцей (“Увосень”, “Дзед-госць”, “Ручай” , “На рэчцы зімою”).

    8. Вызначыць асаблівасць твораў Янкі Купалы для дзяцей: шчырасць, лірычную ўзнёсласць.

    9. Назваць і ахарактарызаваць вершы Янкі Купалы для дзяцей аб прыродзе.

    10. Вызначыць сувязь вершаў Янкі Купалы для дзяцей з традыцыямі беларускага дзіцячага фальклору.

    11. Раскрыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў Змітрака Бядулі.

    12. .

    13. Назваць і ахарактарызаваць вершы М.Багдановіча для дзяцей аб роднай прыродзе.

    14. Раскрыць жанравыя і мастацкія асаблівасці творчасці Янкі Маўра для дзяцей.

    15. Прааналізаваць творы Янкі Маўра для дзяцей (“Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Незвычайная прынада” і інш.).

    16. Апісаць асаблівасці творчасці Алеся Якімовіча для дзяцей.

    17. Ахарактарызаваць вершаваную казку А.Якімовіча “Каваль-Вярнідуб”. Вызначыць сюжэт, значэнне казкі.

    18. Раскрыць асаблівасці выкарыстання фальклорных традыцый у вершаванай казцы для дзяцей А.Якімовіча “Каваль-Веярнідуб”. Вобраз Вярнідуба.

    19. Паказаць дакладнасць і прыгажосць мовы у вершаванай казцы для дзяцей А.Якімовіча “Каваль-Вернідуб”. Вызначыць значэнне казкі.

    20. Раскрыць асаблівасць творчасці З.Верас для дзяцей.

    21. Вызначыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў З.Верас для дзяцей.

    22. Назваць і ахарактарызаваць апавяданні З.Верас для дзяцей.

    23. Вызначыць агульныя асаблівасці вершаў для дзяцей Янкі Журбы.

    24. Вызначыць пазнавальнае і развіццёвае значэнне вершаў для дзяцей Янкі Журбы (“Дзед Мароз”, “Коцік”, “Пчолка”, “Першыя сняжынкі”і інш.

    25. Зрабіць агляд твораў Максіма Танка для дашкольнікаў (кнігі “Конь і леў”, “Галінка і верабей”, “Ехаў казачнік Бай”, “Быліна пра касмічнае падарожжа мураша “Бадзіні”).

    26. Вызначыць тэматыку, жанравыя асаблівасці твораў для дзяцей Эдзі Агняцвет.

    27. Ахарактарызаваць вершы Эдзі Агняцвет для дзяцей аб працы. Паказаць асуджэнне некаторых заган дзяцей: ляноты, гультайства, выхвалення.

    28. Вызначыць асаблівасці творчасці Я.Брыля для дзяцей малодшага ўзросту.

    29. Ахарактарызаваць апавяданні Я.Брыля аб прыродзе (“Ліпа і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Жыў-быў вожык” і інш.)

    30. Апісаць тэматычную разнастайнасць твораў Я.Брыля для дзяцей малодшага ўзросту.

    31. Вызначыць тэматыку і ахарактарызаваць апавяданне Я.Брыля “Зялёная школа”.

    32. Вызначыць асаблівасці паказу прыроды, займальнасці, элементаў гульні ў творах для дзяцей Артура Вольскага.

    33. Зрабіць агульны агляд кніг А.Пысіна “Матылёчкі-матылі”, “Вясёлка над лесам”, “Колькі сонцаў”, “Аляксей, Дзяніс, Алёнка”.

    34. Выказаць агульныя меркаванні аб жыцці і творчасці для дзяцей Е.Лось.

    35. Ахарактарызаваць вершы для дзяцей Е.Лось “Абутая елачка”, “Казка пра ласку”, “Зайчык-выхваляйчык”, “Дванаццаць загадак”, “Смачныя літары”.

    36. Прааналізаваць вершы Е.Лось “Гасцінцы”, “Юлька-зязюлька”, “Гаспадынька” і інш. Вызначыць дасканалае веданне псіхалогіі дзяцей дашкольнага ўзросту.

    37. Вызначыць адметныя асаблівасці твораў Васіля Віткі для дзяцей: займальнасць і акрэсленасць сюжэта, лірычная пранікненасць і даверлівасць тону.

    38. Вызначыць жанравую разнастайнасць творчасці Васіля Віткі.

    39. Ахарактарызаваць вершы аб роднай прыродзе Васіля Віткі, вызначыць майстэрскае выкарыстанне гукапісу (“Кнігаўка”, “Салавей”. “Ластаўка” і г.д)..

    40. Вызначыць асаблівасці выкарыстання традыцый дзіцячага фальклору ў творах для маленькіх Станіслава Шушкевіча.

    41. Назваць тэматыку вершаў для маленькіх Станіслава Шушкевіча, паказаць іх багацце, выразнасць (”Парсючок”, “Хрыпаты пеўнік”).

    42. Прааналізаваць вершы аб прыродзе для маленькіх Станіслава Шушкевіча (“Дожджык”, “Лістапад”, “Лівень”, “Ветравей”і інш.).

    43. Праналізаваць сродкі мастацкай выразнасці вершаў А.Лойкі (“Навальніца”, “Узімовым лесе”, “Верабей”, “Сіні конік”, “Кураняты”, “Жарабятка”).

    44. Раскрыць значэнне творчасці Н.Гілевіча для дзяцей ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.

    45. Прааналізаваць вершы аб прыродзе для маленькіх Ніла Гілевіча: “У лузе”, ”Кветка”, “Вітаю вясну”, “Зайчык-уцякайчык”, “Дождж -грыбасей”, “Калі рана ўстанеш”, ”Зімой у лесе” і інш.

    46. Вызначыць асаблівасці паэтызацыі дзяцінства ў вершах для маленькіх Ніла Гілевіча.

    47. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Н.Гілевіча пра жывел і птушак: ”Курыца”, “Пліска”, “Сабачаня”, “Верабей” і інш.

    48. Раскрыць значэнне творчасці Р.Барадуліна для дзяцей у развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.

    49. Вызначыць жанравую і тэматычную разнастайнасць дзіцячай паэзіі Р.Барадуліна.

    50. Ахарактаразаваць вершы, жарты, казкі Р.Барадуліна. Вызначыць асаблівасць іх выкарыстання на занятках.

    51. Ахарактаразаваць скарагаворкі, задачкі, забаўлянкі, калыханкі, лічылкі, дражнілкі, загадкі Р.Барадуліна. Вызначыць асаблівасць іх выкарыстання на занятках.

    52. Ахарактарызаваць творчасць А.Дзеружынскага для дзяцей.

    53. Вызначыць жанравую і тэматычную разнастайнасць твораў А.Дзеружынскага для дзяцей.

    54. Вызначыць тэматыку твораў для дзяцей Ніны Галіноўскай.

    55. Раскрыць жанравыя асаблівасці твораў для дзяцей Уладзіміра Ліпскага.

    56. Вызначыць асаблівасці перапляцення казачнага і рэальнага ў творах У.Ліпскага (“Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска”). Сюжэт, мова твораў.

    57. Ахарактарызаваць творы Уладзіміра Ягоўдзіка, прысвечаныя роднай прыродзе (“Янка і ружа”, “У царстве Вадзяніка”, “Цікаўныя вандраняты”).

    58. Вызначыць жанравую і тэматычную разнастайнасць твораў Уладзіміра Карызны для дзяцей.

    59. Ахарактарызаваць вершы Уладзіміра Карызны для дашкольнікаў “Наша Беларусь”, “Песня аб родным”, “Адкуль пачалася Радзіма” і інш.. Вызначыць тэму вершаў.

    60. Ахарактарызаваць вершы Уладзіміра Карызна “Лісце прыляцела”, “Чэрвень”, “А дзе жаба?”. Вызначыць тэму вершаў.

    Практычныя заданні

    1. Прааналізаваць творы малых фальклорных жанраў, якія ўключаны ў праграму дзіцячага сада. Расказаць на памяць калыханкі, лічылкі, забаўлянкі, загадкі і інш.

    2. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз беларускіх народных казак, змешчаных ў праграме дзіцячага сада (на выбар).

    3. Прааналізаваць вершы Якуба Коласа, змешчаныя ў праграме дзіцячага сада “Вясна”, “Першы гром”, “Раніца вясною”, “Канец лета”,”на лузе”, “Адлёт жураўлёў”.

    4. Прааналізаваць пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей (“Увосень”, “Дзед-госць”, “Ручай” , “На рэчцы зімою”).

    5. Прааналізаваць казачную паэму Якуба Коласа“Рак-вусач”. Вызначыць народныя традыцыі ў творы, мастацкія прыёмы і сродкі славеснай вобразнасці.

    6. Прааналізаваць вершы Янкі Купалы і ілюстрацыі да іх у выданнях для дзяцей (на выбар).

    7. Праналізаваць апавяданне Змітрака Бядулі “Дзе канец свету”. Даць характарыстыку вобразу пастушка Янкі.

    8. Праналізаваць вершы Змітрака Бядулі для дзяцей. Спалучэнне тэмы шчаслівага дзяцінства і тэмы прыроды (“Мае забавы”, “Люцік”, “Дудачка”, “Калыханка” і інш.).

    9. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз апавяданняў, абразкоў З.Верас (“Птушыная ёлка”, “Першыя кветкі”, “Ластаўка”, “Чараўніца” і інш.)

    10. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз дзіцячых вершаў Андрэя Александровіча.

    11. Вызначыць фальклорныя матывы ў творчасці М.Танка, займальнасць і павучальнасць сюжэтаў (вершаваныя казкі “Галінка і верабей”, “Конь і леў”, “Журавель і чапля”, “Жук і слімак”).

    12. Зрабіць мастацкі аналіз твораў М.Танка, якія вывучаюцца ў розных узроставых групах дзіцячага сада.

    13. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Эдзі Агняцвет для дзяцей (на выбар).

    14. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз твораў Я.Брыля для дзяцей малодшага ўзросту (“Ліпа і клёнік”, “Сняжок і Волечка”, “Жыў-быў вожык” і інш.).

    15. Вызначыць жанрава-тэмачную разнастайнасць твораў А.Вольскага для дзяцей дашкольнага ўзросту (“Лясныя мастакі”, “Ізумрудны горад, дзе ты?” “Сцяпан – вялікі пан”)

    16. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў А.Вольскага (“Свята мам”, “Куркі”, “Козачка”, “Родны край”, “Чарнічка”, “Пчолка”, “Коцік”, “Выйшаў зайчык пагуляць” і інш.

    17. Ахарактарызаваць тэматычнае багацце, традыцыі фальклору, займальнасць сюжэтаў вершаў В.Зуёнка.

    18. Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў А.Пысіна (на выбар).

    19. Літаратурна-мастацкі аналіз вершаў В.Зуёнка (на выбар).

    20. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Е.Лось.

    21. Прааналізаваць творы Васіля Віткі з уласна-аўтарскім сюжэтам “Вавёрчына гора”, “Буслінае лета”,“Казка пра цара Зубра” і інш..

    22. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз паэмы-казкі Васіля Віткі“Вавёрчына гора”.

    23. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў, казак Станіслава Шушкевіча (на выбар).

    24. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў С.Грахоўскага “Калыханка”, “Лета”, “Ласяня”, “Жмуркі”, “Дзяцел”, “У лесе”, “Сонечная сцежка”, “Зазімак”.

    25. Прааналізаваць загадкі Н.Гілевіча, сродкі мастацкай выразнасці. Вызначыць іх стылістычна-жанравыя асаблівасці.

    26. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў для дзяцей Р.Барадуліна.

    27. Зрабіць аналіз апавяданняў В.Хомчанкі для дзяцей дашкольнага ўзросту (“Яблык”,”Яшава рукавічка”, “Баравікі”, “Білеты ў цырк” і інш.).

    28. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў А.Дзеружынскага для дзяцей.

    29. Зрабіць літаратурна-мастацкі аналіз вершаў Н. Галіноўскай для дзяцей.

    30. Вызначыць развіццёвае і выхаваўчае значэння твораў Уладзіміра Ліпскага для дашкольнікаў (з кніг “Каралева белых прынцэс”, “Антонік-понік”, “Наша Маша”)

    Выкладчык Л.У.Рабцава

    Пытанні разгледжаны на паседжанні цыклавой камісіі “Агульнаадукацыйных дысцыплін” пратакол № ад 2022 г.

    Старшыня С.М.Гапонава


    написать администратору сайта