Главная страница

сымон будны. Помнік Сымону Буднаму Нясвіжы, 1982


Скачать 0.53 Mb.
НазваниеПомнік Сымону Буднаму Нясвіжы, 1982
Дата06.09.2022
Размер0.53 Mb.
Формат файлаdocx
Имя файласымон будны.docx
ТипДокументы
#664044




Помнік Сымону Буднаму ў Нясвіжы, 1982

У Нясвіжы па вул. Міцкевіча ў 1982 годзе была ўсталяван бронзавы помнік Сымону Буднаму. Ва ўзнятаў руцэ асветніка кніга з эмблемай сонца — сімвалам святла і ведаў. Вышыня фігуры — 2,85 м, пастамента — 0,65 м. Скульптар Святлана Гарбунова, архітэктар Юры Казакоў.



«Дыспут: Цяпінскі і Будны» ва ўнутраным дворыку БДУ

У 2000 годзе ва ўнутраным дворыку БДУ была ўстаноўлена кампазіцыя «Дыспут: Цяпінскі і Будны» скульптара Ігара Голубева.



Помнік Сымону Буднаму на паштовай марцы Рэспублікі Беларусь. 1993





Сымон Будны - заснавальнік знакамітай друкарні ў Нясвіжы, знакавая фігура ў гісторыі і культуры Беларусі. Філосаф і асветнік, ён стаў сапраўдным сонцам для большасці беларускіх людзей у далёкім 1562 годзе. 10 чэрвеня ў Нясвіжы выйшаў яго знакаміты «Катэхізіс», у якім былі надрукаваныя погляды паэта на рэлігію, філасофію і культуру. Асоба Сымона Буднага зрабіла шмат для развіцця беларускай пісьменнасці. Самыя яркія яго гады жыцця звязаны з «беларускім Парыжам» - Нясвіжам.

Было б недаравальна, калі б яго вобраз застаўся толькі ў архівах. У Нясвіжы ў 1982 годзе адбылося адкрыццё помніка Сымону Буднаму. Аўтарам манумента стала Святлана Гарбунова. Трохметровая скульптура ўсталяваная недалёка ад таго месца, дзе размяшчалася заснаваная Сымонам Будным знакамітая друкарня.

Характэрна, што ў руках Сымон Будны трымае кнігу з эмблемай сонца - сімвал ведаў і крыніца невычэрпнай мудрасці. Яна была вечнай спадарожніцай кніга друкара і асветніка тых часоў. Трэба адзначыць, што Сымон Будны адукацыю сваё атрымліваў у Кракаве, працаваў ён у Вільні, і заўсёды выступаў за беларускае слова.


написать администратору сайта