Главная страница
Навигация по странице:

  • Тып урока

  • План урока по истории Беларуси для 7 класса СОЗДАНИЕ РЕЧИ ПОСПОЛ. Урока гісторыі Беларусі 8 класе Тэма утварэнне Рэчы Паспалітай


    Скачать 27.38 Kb.
    НазваниеУрока гісторыі Беларусі 8 класе Тэма утварэнне Рэчы Паспалітай
    Дата06.03.2020
    Размер27.38 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаПлан урока по истории Беларуси для 7 класса СОЗДАНИЕ РЕЧИ ПОСПОЛ.docx
    ТипУрок
    #111063


    ПЛАН-КАНСПЕКТ

    урока гісторыі Беларусі ў 8 класе
    Тэма: утварэнне Рэчы Паспалітай

    Мэта ўрока:

    1. выявіць перадумовы і прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай; разглядзець дзейнасць Люблінскага сойма і ўмовы Люблінскай вуніі;

    2. садзейнічаць развіццю ў вучняў магчымасці суадносіць новы матэрыял з раней вывычаным па курсу гісторыі Беларусі; садзейнічаць разіццю лагічнага мыслення, магчымасць абагульняць і рабіць высновы;

    3. сфарміраваць ў вычняў цікавасць да гістарычных падзей мінулага сваей краіны.

    Тып урока: камбінаваны

    Абсталяванне: Белазаровіч, В. А. Гісторыя Беларусі, другая палова XVI-канец XVII ст.: вучэбны дапаможник для 8-ка кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. А. Белазаровіч, І. П, Крэнь, Н. М. Ганушчанка – Мн.: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2010 – 191 с; карта «Рэч Паспалітая ў 2 п. XVI ст.»; контурная карта і атлас да вучэбнага дапаможніка для вучняў 8-га класа.


    Ход урока

    Праца настаўніка

    Праца вучняў

    1. Арганізацыйны момант (1-3 хв.)

    1. Праверка наяўнасці вучняў ў класе з адзначэннем адсутніючых у журнале.

    2. Падрыхтоўка абсталявання да ўрока.

    3. Арганізацыя працоўнага месца вучняў

    4. Псіхалагічны настрой вучняў на работу на ўроку

    1. Дзяжурны называе адсутніючых.




    1. Дзяжурны раздае атласы.

    2. Зачыняюць падручнікі




    1. Адказваюць, ці ўсе падрыхтаваны да занятка




    1. Праверка хатняга задання (10-15 хв.)

    1. Індывідуальная праца па карткам для 3-х вучняў па вывучанай тэме апошняга занятка “Лівонская вайна”:

    а) суаднясенне гістарычных асоб з іх пасадамі;

    б) устаўка неабходных дат у фрагмент тэксту;

    в) краткая характарыстыка гістарычных асоб, звязаных з вайной (не менш за 4-х).

    2. Разгорнутая кантрольная гутарка з вучнямя па пытаннях:

    а) Калі пачалася вайна? Яе храналагічныя межы.

    б) Якія краіны ўдзельнічалалі ў вайне?

    в) На колькі этапаў падзяляецца вайна? Іх храналагічныя межы

    г) Чым скончылася вайна? Калі гэта адбылося?

    1. Індывідуальныя адказы вучняў на пытанні:


    а) Чаму пачалася вайна? Яе прычыны. Становішча Лівонскага Ордэна.


    б) Як разгарнуліся ваенныя дзеянні з 1562 г. па 1563 г. на беларускіх землях? Что вы ведаеце пра аблогу Полацка?

    в) Як праходзілі ваенныя дзеянні ў 1564-1570 гг.?


    г) Назавіце асноуня падзеі другога этапа вайны.

    д) Калі скончылася вайна? Якія былі падпісаны перамірʼі і якія былі іх ўмовы?


    1. Вынікі праверкі хатняга задання, выстаўленне адзнак, заўвагі і пажаданні

    1. Тры вучня займаюць першыя парты, атрымліваюць карткі і працуюць над імі покуль ідзе праверка хатняга задання з класам




    1. Вучні адказваюць на пытанні, дадаюць адказы:

    а) 1558-1582 гг.
    б) ВКЛ, Польшча, потым Рэч Паспалітая, Швецыя супраць Маскоўскай дзяржавы

    в) 1558-1570 гг.;

    1576-1582 гг.

    г) Студзень 1582 г. – Ям-Запольскае перамірʼе паміж РП і Маскоўскай дзяржавай;

    1583 г. - перамірʼе паміж Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй.

    1. Адзін вучань адказвае ў дошкі, астатнія слухаюць і дадаюць:

    а) Рускі цар Іван IV Грозны жадаў атрымаць выхад да Балтыйскага мора. Аслаблены Лівонскі Ордэн ўжо ня быў пагрозай у гэтых мэтах. Ордэн адмовілся плаціць маскоўскаму цару данінуза эстонскія землі і Юрʼеў – такім чынам, цар распачаў ваенныя дзеянні ў 1558 г.

    1559 г. – пагадненнне паміж ВКЛ і Лівонскім Ордэнам, калі апошні пераходзіў пад пратэктарат ВКЛ.

    1561 г. – пераход ордэнскіх зямель пад супольную ўладу ВКЛ і Польшчы;

    б) З 1562 г. пачаліся ваенныя дзеянні на тэрыторыі беларускіх зямель.

    1562 г. – маскоўскае войска спустошыла Мсціслаў, Шклоў, Копысь, Оршу, Віцебск.

    Студзень – 15 лютага 1563 г. – працягвалася аблога Полацка. На чале абароны горада стаяў ваявода Станіслаў Давойн, які дапусціў некалькі памылак пры арганізацыі абароны. У выніку гэтага 15 лютага горад быу занят непрыяцелем, жыхары рабаваны. Горад быў спален, а ваявода разам з войскамі трапіў ў палон.

    в) 26 студзеня 1564 г. адбылася бітва на р. Уле, дзе гетман МікалайРадзівіл Руды нанес паражэннерускаму ваяводзе П. Шуйскаму. Пасля ваенныя дзеянні прымаюць лакальны характар. Маскоўская дзаржава будуе на захопленых тэрыторыях свае крэпасці: Казьян, Сокал, Красны і г.д.

    На бок ВКЛ і Польшчы уступае Швецыя.

    1570 г. – падпісана перамірʼе паміж ваюючымі бакамі. Скончыўся першы этап вайны.

    г) Другі этап вайны пачался з 1576 г. У гэты час кароль РП Стэфан Баторый стварае пешае войска для штурмаў крэпасцей з замежных жаўнераў-наемнікаў і сялян.

    1557 г. - царскія войскі аднавілі ваенныя дзеянні ў Лівоніі.

    У жніўні 1579 г. войска С. Баторыя вызваліла Полацк ад непрыяцеля.

    Лета 1581 г. – войска РП накіравалася на Пскоў, пачалася аблога Пскова.

    д) Студзень 152 г. –т падпісана Ям-Запольскае перамірʼе на 10 гадоз паміж РП і Маскоўскай дзяржавай. Масква атрымлівала Вялікія Лукі і інш. Гарады, РП атрымала Курлянскае герцагства, Лівонію, паўдневыя землі Эстоніі.

    1583 г. – падпісана перамірʼе паміж Швецыяй і Маскоўская дзяржавай.

    1. Падаюць дзеннікі для выстаулення адзнак.


    3. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыяла (3-4 хв)

    1. Уводнае слова: настаўнік прыводзіць прыклады ўтварэння дзяржаўных ўній у гісторыі.

    2. На дошцы запісвае тэмы і план урока:

    “Утварэнне Рэчы Паспалітай”

    1. Перадумовы абʼяднання Польшчы і ВКЛ;

    2. Прычыны ўтварэння РП;

    3. Люблінскі сойм і яго дзейнасць;

    4. Умовы Люблінскай уніі.


    3. Пытанні па ўсталяванні сувязі новага матэрыяла з вывучаным раней:

    а) Што вы ведаеце пра паняцце “унія”?

    б) Дзе вы ўжо сустракаліся з назвай РП? Пры вывучэнні якіх тэм?

    1. Вучні слухаюць.



    1. Тэму і план занятка занатоўваюць у сшытак.


    а) вучні адказваюць
    б) пры вывучэнні Лівонскай вайны


    4. Выкладанне новага матэрыяла (15-20 хв.)

    1. Выкладанне матэрыяла па плану:

    1) Перадумовы абʼяднання Каралеўства Польскага і ВКЛ:

    - пачатак збліжэння з к. XIVст. (Крэўская унія)

    - да XVI ст. праявіліся падабенства дзяржаўнага ладу ВКЛ і Польшчы (панаванне шляхты; вышэйшыя органы дзяржаўнай улады: Рада ў ВКЛ, Сенат у Польшчы мелі аднолькавыя функцыі; імкненне двух дзяржаў да агульнай палітыкі).

    2) Прычыны ўтварэння РП:

    - цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у Лівонскай вайне (галоўная прычына). Дапамога ад Польшчы магчыма толькі пры ўмвове падпісання дзяржаўнай уніі;

    - імкненне шляхты ВКЛ да шляхецкіх вольнасцяў польскай шляхты;

    - імкненне польскай шляхты да атымання новых зямель і пасад.

    3) Пачатак дзейнасці Люблінскага сойма 10.01.1561 г. у Любліне.

    2 падыхода да уніі:

    -інкарпарацыя ВКЛ у склад Польшчы;

    - заключэнне ваеннага саюза з Польшчай для сумеснай палітыкі (прапанавана ВКЛ).

    Жыгімонт II Аўгуст далучыў да Кароны тэрыторыю Падляшша, Валыні, Кіеўшчыны, Падолля, што вызвала пратэст Рады ВКЛ.

    Пагроза тэрытарыяльнаму адзінству ВКЛ прымусіла дэлегацыю княства вярнуцца ў Люблін. ВКЛ вымушана пагадзіцца на унію.

    4) 1 ліпеня 1569 г. падпісана Люблінская унія. Яе ўмовы:

    Агульнае для ВКЛ і Польшчы:

    -манарх;

    -Сойм;

    - знешняя палітыка;

    -манета у абедзвюх краінах аднолькавай вагі, формы і пробы.

    + пашырэнне правоў шляхты (нбыцце зямлі і ў Польшчы і ў ВКЛ)

    2. Тлумачальнае чытанне па падручніку ўмоў Люблінскай вуніі. Асаблівая ўвага на тое, што было захавана асобна для абедзвюх краін.

    Пытанне па прачытаннаму: што было захавана асобна для абедзвюх краін?

    1. Вучні ўважліва слухаюць, занатоўваюць галоўнае ў сшыткі.

    2. Вучні чытаюць адпаведную частку параграфа, адказваюць на пытанне:

    -назва;

    -дзяржаўны апарат і кіраванне;

    -уласнае войска;

    -заканадаўства;

    -судовая сістэма;

    -грашовая адзінка.


    5. Авалоданне здольнасцямі і навыкамі

    (7-10 хв.)

    1. Скласць схему “Прычыны заключэння Люблінскай уніі” (прыклад схемы прыведзен ў падручніку на стр. 16)

    2. Знайсці у параграфе азначэнне паняцця “шляхецкія вольнасці” і занатаваць яго ў сшыткі.

    3. Праца з контурнымі картамі па тэмэ урока (выконваюць некалькі заданняў па выбару настаўніка)


    1,2,3 заданні выконваюць самастойна. Пры неабходнасці звяртаюцца за дапамогай настайніка. Пасля завяршеээня працы – праверка заданняў.

    6. Выкарыстанне новых або раней засвоеных ведаў, здольнасцей і навыкаў.

    (5-7 хв.)

    7. Замацаванне матэрыяла. (4-6 хв.)

    1. Праца разам з настаўнікам па карце “Рэч Паспалітая ў другой палове XVI ст.” ля дошкі.

    Разглядзець:

    а) Граніцы ВКЛ і Польшчы ў сяр. XVI ст.;

    б) Тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы, якая адышла да ВКЛ ў 1582 г. (успомніць, што за падзея адбылась);

    в) Знайсці тэрыторыі ВКЛ, якія адышлі да Каралеўства Польскага ў 1569 г.

    г) Вызначыць граніцы РП.

    1. Настаўнік задае кантрольные пытанні па новай тэме:

    а) Якой тэме сення быў прысвечаны занятак?

    б) Калі адбылася гэта падзея?

    в) Якая галоуная прычына ўтварэння РП?
    г) На якім сойме была створана РП? Калі ен пачаўся?

    д) Калі быў падпісаны акт аб стварэнні РП?

    е) Які вынік Люблінскай уніі?



    1. Вучні выходзяць да дошкі, працуюць з картай. Клас уважліва сочыць.


    1. Вучні адказваюць на пытанні:

    а) Утварэнне РП;
    б) У 1569 годзе;

    в) Цяжкае знешнепаліт. становішча ВКЛ у Лівонскай вайне;

    г) Люблінскі сойм; 10.01.1569 г. у Любліне;

    д) 1 ліпеня 1569 г.
    е) Створана новая дзяржава РП з ВКЛ і Каралеўства Польскага.


    8. Хатняе заданне (1-3 хв.)

    1. Настаўнік фарміруе змест задання, занатоўвае яго на дошцы:

    § 2 чытаць, пераказваць;

    даць азначэнне паняццям РП, інкарпарацыя ў сшытку;

    у сшытку запоўніць табліцу “Умовы Люблінскай уніі” (прыведзена ў падручніку на стр. 16)


    1. Вучні занатоўваюць у дзеннік і сшытак заданні.




    написать администратору сайта