Прров. Культура маўлення журналіста (Басава Г.І., Дзесюкевіч В.І.). Беларускі дзяржаны універсітэт зацвярджаю
Скачать 135.5 Kb.
|
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ЗАЦВЯРДЖАЮ Рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта ________________ С. У. Абламейка 5 сакавіка 2009 г. Рэгістрацыйны № УД-1957/ баз. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ ЖУРНАЛІСТА Вучэбная праграма дысцыпліны для спецыяльнасці 1-23 01 73 Сродкі масавай інфармацыі 2009 г. СКЛАДАЛЬНІКІ: Басава Ганна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання; дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта; Дзесюкевіч Вольга Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта РЭЦЭНЗЕНТЫ: Сінькова Людміла Дзмітрыеўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Іўчанкаў Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, доктар філалагічных навук,прафесар РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ: Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналiстыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 6/08-09 ад 29.01.09.); Навукова-метадычным саветам вучэбна-метадычнага аб’яднання па журналістыцы (пратакол № 3 ад 05.02. 2009.) Адказны за выпуск: Г.І. Басава ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Сучасная геаэканамічная і геакультурная сітуацыя ставіць чалавека перад неабходнасцю ўмець суіснаваць у агульнай жыццёвай прасторы. На пачатку трэцяга тысячагоддзя абсалютна відавочным з’яўляецца тое, што чалавецтва развіваецца па шляху пашырэння ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці розных краін, народаў і культур. Гэта выяўляецца ў бурным росце культурных абменаў і прамых кантактаў паміж дзяржаўнымі інстытутамі, сацыяльнымі групамі, грамадскімі рухамі і асобнымі індывідамі розных краін і культур. Пашырэнне ўзаемадзеяння культур і народаў надае асаблівую актуальнасць пытанню культурнай самабытнасці і культурных адрозненняў. Культурная разнастайнасць сучаснага чалавецтва ўзрастае, і народы, якія яго ўтвараюць, знаходзяць усё больш сродкаў, каб захаваць і развіваць сваю цэласнасць і культурны воблік. Гэтая тэндэнцыя да захавання культурнай адметнасці пацвярджае агульную заканамернасць, якая заключаецца ў тым, што чалавецтва, становячыся ўсё больш узаемазвязаным і адзіным, не губляе сваёй культурнай разнастайнасці. У кантэксце гэтых тэндэнцый грамадскага развіцця надзвычай важнымі з’яўляюцца пытанні пра маўленчую культуру, якія на сёння стаяць вельмі востра і знаходзяцца ў цэнтры ўвагі выкладчыкаў, вучоных і грамадскіх дзеячаў. Негатыўныя з’явы, што разбураюць мову, на жаль, даволі распаўсюджаныя ў вусным маўленні. Сярод іх памылкі ў націсках, празмернае ўжыванне запазычанняў, зносіны на жаргоне, недакладнасць у словаўжыванні, граматычныя памылкі і іншае. Надзённым з’яўляецца пытанне і пра культуру пісьмовай мовы. Уменне граматна пісаць, афармляць дзелавыя паперы службовыя дакументы ў адпаведнасці з нормамі стылістыкі і дзелавога этыкету – неабходнае запатрабаванне часу. Усё гэта вымагае паказу не толькі ўласна моўных асаблівасцей сродкаў масавай інфармацыі, але і разгляду масавай камунікацыі як асобнага тыпу дыскурсу. Натуральна, што ўвага найперш удзяляецца фактам паспяховасці ці, насупраць, дэфектнасці камунікацыі, а таксама нормам розных тыпаў (інфармацыйнай, моўнай, стылістычнай, камунікатыўнай), дзеючым у данай сферы зносін. Акрамя таго, зменлівасць дыскурсу ў СМІ, яго адкрытасць для прамога сацыяльнага ўздзеяння прадвызначае разгляд камунікатыўнага працэсу ў дынаміцы, з абавязковым улікам змен, якія тут адбываліся і адбываюцца.Уплыў журналісцкіх камунікацый настолькі вялікі, што развіццё стратэгій і мэт функцыянавання СМІ, паводзіны і камунікатыўныя ўстаноўкі выданняў, тэлерадыёканалаў і асобных журналістаў ужо сёння аказваюць уздзеянне на вектар развіцця ўсяго грамадства. Маўленне становіцца мабільным, яму ўласцівыя рысы эліптычнасці, сінтаксічнага згортвання, дыялагічнасці вуснага маўлення, слэнгавасці і інш. Пачатак трэцяга тысячагоддзя на парадак дня паставіў у якасці галоўнага паказчыку поспеху спецыяліста ў галіне кіравання, палітыкі, сродкаў масавай камунікацыі і іншых прафесій камунікабельнасць – уменне выступаць публічна, праводзіць перамовы і інш. Веданне асаблівасцей публічнага маўлення, этапаў яго падрыхтоўкі і слоўнага афармлення, а таксама дзелавога этыкету важна і для будучых спецыялістаў сродкаў масавай інфармацыі. Усё гэта вызначае мэты гэтай праграмы: даць неабходныя веды па такіх базавых тэмах, як “Моўная норма”, “Тыпы нормаў”, “Сродкі масавай інфармацыі і культура маўлення”, “Асноўныя накірункі ўдасканалення маўленчых навыкаў журналістаў”, “Праблемы эфектыўнай камунікацыі”; навучыць прымяняць атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы, у прыватнасці ў розных відах медыятэкстаў; скарэкціраваць навыкі слухачоў у галіне арфаэпіі, граматычнай стылістыкі, у выбары і ўжыванні слова. Вучэбны план дысцыпліны “Культура маўлення журналіста” прызначаны для слухачоў з няпрофільнай вышэйшай адукацыяй факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Сродкі масавай камунікацыі”. Ён адлюстроўвае асноўны змест дысцыпліны “Культура маўлення журналіста”, прадугледжанай Вучэбным планам прафесійнай перападрыхтоўкі па спецыяльнасці 1-23 01 73 “Сродкі масавай камунікацыі”, зацверджаным Міністэрствам адукацыі РБ. МЕСЦА ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў ПРАФЕСІЙНАЙ ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ Узровень падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне журналістыкі, што адпавядаюць сусветным стандартам, вызначаецца сёння двума складнікамі: якасцю атрыманай журналісцкай адукацыі, якая дазваляе вырашаць спецыяльныя прафесійныя задачы; агульнай культурай спецыяліста, найперш яго ўменнем граматна і свабодна валодаць беларускай і рускай мовай. Таму, улічваючы вышэй адзначаныя факты, уяўляецца, што дысцыпліна “Культура маўлення журналіста” будзе неабходнай і карыснай для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі, што навучаюцца па спецыяльнасці 1-23 01 73 “Сродкі масавай інфармацыі”. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
ЗМЕСТ КУРСА 1. Культура маўлення як навуковая дысцыпліна. Моўная норма і яе роля ў функцыянаванні літаратурнай мовы. Тыпы нормаў. Моўная культура як 1) стан, узровень мовы і маўлення; 2) дзейнасць, удасканаленне мовы і маўлення (А. Ядлічка). Перспектыўнасць рэалізацыі ідэй першага накірунку. Роля агульнай культуры чалавека, развіццё якой азначае ўдасканаленне культуразнаўчай кампетэнцыі асобы. Тэарэтычная канцэпцыя культуры маўлення, яе аспекты: нарматыўны, камунікатыўны, этычны (які ўключае праблемы маўленчага этыкету), эстэтычны. Спецыфіка культуры маўлення як навуковай дысцыпліны, для якой цэнтральнымі з’яўляюцца: 1) праблема літаратурнай нормы, яе тэарэтычная культуралагічная інтэрпрэтацыя; 2) рэгулятыўны аспект, які прадугледжвае падтрымку і абарону рускай і беларускай мовы ад неспрыяльных і разбуральных уплываў. Формы кадыфікацыі літаратурнай мовы. Ідэальная моўная норма. Складанасці ў дасягненні ідэальнай нормы. Ваганні нормы. Нормы арфаэпічныя, арфаграфічныя, граматычныя і лексічныя. Слоўнікі-даведнікі арталагічнага тыпу, іх культурная і навуковая значнасць. Арыентацыя слоўнікаў гэтага тыпу на выпраўленне памылак і калекцыянаванне цяжкіх выпадкаў пісьмовага і вуснага ўжывання мовы. Тыпы арталагічных слоўнікаў сучаснай рускай і беларускай мовы. 2. Сродкі масавай інфармацыі і культура маўлення. Асаблівасці медыядыскурсу. Пытанне аб суадносінах “аб’ектыўнага” і “суб’ектыўнага” ў сродках масавай інфармацыі. Роля ацэнкі ў друку, уплыў на яе сацыяльных фактараў. Ацэнка і захаванне этычных нормаў. Спалучэнне дзвюх функцый мовы: інфарматыўнай і экспрэсіўнай. Адзінства тэндэнцый да экспрэсіі і стандартнасці як канструктыўны прынцып мовы СМІ. Штамп як з’ява псеўдаэкспрэсіі, увасабленне стандарту. Розніца паміж штампам і клішэ. Выразнасць як найбольш важная ўласцівасць медыятэксту. Сродкі маўленчай выразнасці і іх выкарыстанне ў медыятэксце. Фігуры, тропы, аўтарскія новаўтварэнні (аказіяналізмы). Функцыі фігур і тропаў у тэкстах перыядычнага друку. Алюзія, яе разнавіднасці і роля ў мове СМІ. Кантэкстуальная экспрэсіўнасць лексікі. 3. Асноўныя накірункі ўдасканалення маўленчых навыкаў журналістаў. Барацьба з негатыўнымі з’явамі, што парушаюць патрабаванні чысціні, моўнай дакладнасці маўлення. Запазычанні. Тыпы сучаснага жаргону. Канцылярыт, яго праявы ў маўленні. Маўленчыя штампы. Няправільнае ўжыванне слова. Беднасць слоўніка. 3.1. Якасці добрага маўлення. 3.1.1. Выразнасць і зразумеласць маўлення. Віды парушэнняў выразнасці і зразумеласці маўлення і іх выпраўленне. Змешчаны лагічны націск. Спосабы перадачы лагічнага націску: пазіцыйны, лексічны, графічны. Няправільнае разуменне значэння словаформы. Амаформы, заканамернасці іх успрыняцця. Памылковая сэнсавая сувязь і спосабы выпраўлення. Памылковае сэнсавае раз’яднанне слоў. 3.1.2. Камунікатыўная дакладнасць маўлення. Фактычная дакладнасць і камунікатыўная дакладнасць маўлення. Тыпы памылак, якія парушаюць камунікатыўную дакладнасць. Карэкцыя недакладна сфармуляванай думкі. 3.1.3. Сцісласць маўлення. Збыткоўныя словы. Адносіны ўключэння значэння аднаго слова ў другое. 3.1.4. Паўната маўлення. Пропуск неабходнага звяна. Двайное выкарыстанне залежнага элемента. 3.1.5. Лагічнасць маўлення. Супастаўленне несупастаўляльнага. Адрозненне тоеснага. Вывядзенне невыводнага. Уяўнае супрацьпастаўленне. 4. Праблемы эфектыўнай камунікацыі. Паняцце пра аратарскае майстэрства. Аратар і яго аўдыторыя. Падрыхтоўка публічнага выступлення. Валоданне матэрыялам як галоўная ўмова эфектыўнасці публічнага маўлення. Пісьменнае маўленне. Слоўнікавы запас. Кампазіцыя маўлення: уступ, асноўная частка і заключэнне, іх прызначэнне. Непасрэднасць паводзінаў аратара. Прыметы непасрэдных паводзінаў. Тэхніка маўлення і яе складнікі. Паняцце пра дыкцыю, тэмп, інтанацыйныя і галасавыя магчымасці выступоўцы. Асноўныя прынцыпы кантакту з аўдыторыяй. Вобраз аратара, фактары, што складаюць вобраз. Падрыхтоўка зместу выступлення. Славеснае афармленне публічнага выступлення. Багацце і выразнасць маўлення. Паняцце этыкету. Этыкет дзелавых зносін. АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРАВалгина, Н. С. Активные процессы в современном русском языке / Н. С. Валгина. – М., 2003. Культура русской речи и эффективность общения. – М., 1996. Мучник, Б. С. Культура письменной речи: Формирование стилистического мышления / Б. С. Мучник. – М., 1996. Речевое воздействие в сфере массовой коммуникации. – М., 1990. Скворцов, Л. И. Экология слова, или Поговорим о культуре русской речи / Л. И. Скворцов. – М., 1996. Стилистика современного русского языка и культура речи / Г. Я. Солганик, Т. С. Дроняева. – М., 2005. Язык современной публицистики / Г. Я. Солганик (отв. ред.). – М., 2007. Язык средств массовой информации / под ред. М. Н. Володиной. – М., 2008. ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М. В. Бірылы. – Мінск, 1987. Архангельская, М. Д. Бизнес-этикет, или Игра по правилам. – М., 2002. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. – Мінск, 1992. Балашова, Л. В. Русский язык и культура общения: Практикум: В 2 ч. / Под ред. О. Б. Сиротиной. – Саратов, 2001. Басава, Г.І. Наталяю смагу словам сакавітым...: Аказіянальнае слова і яго значэнне/ Г. І. Басава // Роднае слова. – 1995. – № 12.Басаков, М. И. Как правильно подготовить и оформить деловое письмо: Учебно-практическое пособие. – М., 2002. Виноградов, С. И. Язык газеты в аспекте культуры речи / С. И. Виноградов // Культура русской речи и эффективность общения. – М., 1996. – С. 234–270.Гиржева, Г. Н. Проблемы русской акцентуации: учебное пособие / Г. Н. Гиржева. – Великий Новгород, 2001.Гойхман, О. Я., Наедина, Т. М. Речевая коммуникация: Учебник. – М., 2001. Головин, Б. Н. Основы культуры речи. – М., 1976. Головин, Б. Н. Как говорить правильно: Заметки о культуре русской речи / Б. Н. Головин. – М., 1988.Голуб, И. Б. Русский язык и культура речи: Учеб. пособие. – М., 2001. Голуб, И. Б., Розенталь, Д. Э. Книга о хорошей речи. – М., 1997. Голуб, И. Б., Розенталь, Д. Э. Секреты хорошей речи. – М., 1993. Голуб, И. Б. Секреты хорошей речи / И. Б. Голуб, Д. Э. Розенталь. – М., 1993.Григорьева, Т. Г., Усольцева, Т. П. Основы конструктивного общения: Хрестоматия. – Новосибирск, 1999. Гурова, Е. К. К вопросу о языковой компетенции журналиста // Вестник МГУ. Серия 10. Журналистика. – 2008. – № 4. – С. 47–54.Демин, Ю. М. Деловая переписка. – М., 2003. Деркаченко, В. Г. Деловое общение руководителя: Пособие для менеджеров, бизнесменов и политиков. – СПб., 2004. Дроняева, Т. С., Клунина, Н. И., Бирюкова, И. В. Стилистика современного русского языка: Практикум. – М., 2002. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мн., 2003.Казарцева, О. М. Культура речевого общения: теория и практика обучения. – М., 2001. Какорина, Е. В. Активные процессы в языке средств массовой информации / Е. В. Какорина // Современный русский язык: Активные процессы на рубеже ХХ–ХХІ веков / Ин-т рус. яз. им. В. В. Виноградова РАН. – М., 2008. – С. 495–548.Колесникова, Н. И. От конспекта к диссертации: Учеб. пособие по развитию навыков письменной речи. – М., 2002. Колтунова, М. В. Деловое письмо. Что нужно знать составителю. – М., 1998. Кондратьева, С. И., Маслова Е. Л. Деловая переписка: Учеб. пособие. – М., 2002. Коньков, В. И. Речевая структура газетного текста / В. И. Коньков. – СПб., 1995.Костомаров, В. Г. Языковой вкус эпохи: Из наблюдений над речевой практикой масс-медиа / В. Г. Костомаров. – М., 1994.Кузин, Ф. А. Культура делового общения: Практическое пособие. – М., 2003. Кукушкин, В. С. Деловой этикет: Учеб. пособие. – Ростов н/Д, 2003. Культура парламентской речи. – М., 1994. Культура речи: Практикум / А. А. Мурашов, В. Ф. Русецкий. – М., Воронеж, 2004. Культура русской речи: Учебник для вузов / Отв. ред. Л. К. Граудина, Е. Н. Ширяев. – М., 2001. Культура русской речи: учебник для вузов / С. И. Виноградов, Л. К. Граудина и др.; отв. ред. Л. К. Граудина, Е. Н. Ширяев. – М., 2004.Лазарева, Э. А. Газетный заголовок / Э. А. Лазарева. – Свердловск, 1989.Лакофф, Дж. Метафоры, которыми мы живем / Дж. Лакофф, М. Джонсон. – М., 2005.Лысакова, И. П. Язык газеты и типология прессы. Социолингвистическое исследование / И. П. Лысакова. – СПб., 2005.Максимов, В. И. Новая фразеология и ее использование / В. И. Максимов // Русский язык и культура речи / В. И. Максимов. – М., 2000. – С. 308–323.Малажай, Г. М. Лінгвістычны аналіз тэксту: вуч. дапаможнік / Г. М. Малажай. – Мінск, 1992.Муравьева, Н. В. Язык телевидения – язык улицы? / Н. В. Муравьева // Русская речь. – 2000. – № 3. – С. 46–51.Мусин, И. Х. Психологический аспект изучения проблем речевого поведения / И. Х. Мусин // Текст в коммуникации. – М., 1991.– С. 127–136.Панов, М. В. Из наблюдений над стилем сегодняшней периодики / М. В. Панов // Язык современной публицистики. – М., 1988.Плотнікаў, Б. А. Спалучальнасць слоў у беларускай мове: вучэб. дап. / Б. А. Плотнікаў. – Мінск, 2005.Почикаева, Н. М. Основы ораторского искусства и культуры речи. – Ростов н/Д, 2003. Редькин, В. А. Акцентология современного русского литературного языка / В. А. Редькин. – М.,1971.Ричард Л. Деловая культура в международном бизнесе. От столкновения к взаимопониманию / Пер. с англ. – М., 1999. Русский язык и культура речи: Учеб. пособие / Под ред. О. Я. Гойхмана. – М., 2004. Санников, В. З. Русский язык в зеркале языковой игры / В. З. Санников. – М., 1999.Сергеечева В. Азы общения. Стратегия и тактика. – СПб., 2002. Сидорова, М. Ю., Савельев, В. С. Русский язык и культура речи: Курс лекций. – М., 2002. Скворцов, Л. И. Теоретические основы культуры речи. – М., 1980. Сметанина, С. И. Медиа-текст в системе культуры (динамические процессы в языке и стиле журналистики конца ХХ века) / С. И. Сметанина. – СПб., 2002.Солганик, Г. Я. Практическая стилистика русского языка: учеб. пособие для студ. филол. и жур. фак. высш. учеб. заведений / Г. Я. Солганик. – М., 2006.Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. – Мінск., 2002. Таранов, П. С. Искусство риторики: Универсальное пособие для умения говорить красиво и убедительно. – М., 2002. Теппер Рон. Как овладеть искусством делового письма: 250 писем и записок в помощь менеджеру / Пер. с англ. – М., 1994. Формановская, Н. И. Речевое общение: коммуникативно-прагматический подход / Н. И. Формановская. – М., 2002.Хазачеров, Г. Г., Корнилова, Е. Е. Риторика для делового человека: Учеб. пособие. – М., 2001. Хайнц, К. Правильно ли я веду себя при устройстве на работу / Пер. с англ. – М., 1996. Ханин, М. И. Практикум по культуре речи, или Как научиться красиво и убедительно говорить. – СПб., 2002. Химик, В. В. Поэтика низкого, или Просторечие как культурный феномен / В. В. Химик. – СПб., 2000.Цікоцкі, М. Я. Стылістыка газетных жанраў/ М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 2003.Шейнов, В. П. Искусство убеждать: Учебно-практическое пособие. – М., 2000. Шкапенко, Т. М., Хюбнер Ф. Русский "тусовочный" как иностранный: Учеб. пособие. – Калининград, 2003. Щербинина, Ю. В. Русский язык: Речевая агрессия и пути ее преодоления / Ю. В. Щербинина. – М., 2004.Янко, Т. Е. Коммуникативные стратегии русской речи / Т. Е. Янко. – М., 2001. СЛОЎНІКІ І ДАВЕДНІКІ Агеенко, Ф. Л., Зарва, М. В. Словарь ударений русского языка. – М., 2000. Арашонкава, Г. У., Лемцюгова, В. П. Кіраванне ў беларускай і рускай мовах: Слоўнік-даведнік / Г. У. Арашонкава. – Мінск, 1991. Арашонкава, Г.У., Лемцюгова, В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы / Г. У. Арашонкава. – Мінск, 1987. Балакай, А. Г. Словарь русского речевого этикета. – М., 2001. Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі / Пад рэд. А. І. Падлужнага. – Мінск, 1987. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск: БелЭн., 1994. Васильева, А. Н. Основы культуры речи. – М., 1990. Введенская, Л. А. Словарь ударений для дикторов радио и телевидения. – М., Ростов н/Д, 2004. Введенская, Л. А., Павлова, Л. Г. Деловая риторика: Учеб. пособие для вузов. – Ростов н/Д, 2002. Введенская, Л. А., Павлова, Л. Г., Кашаева, Е. Ю. Русский язык и культура речи: Учеб. пособие для вузов. – Ростов н/Д, 2001. Введенская, Л. А. Словарь ударений для дикторов радио и телевидения / Л. А. Введенская. – М., 2004. Гаўрош, Н. В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы / Н. В. Гаўрош. – Мінск, 1991. Горбачевич, К. С. Словарь трудностей произношения и ударения в современном русском языке / К. С. Горбачевич. – СПб., 2000. Грабчиков, С. М. Межъязыковые омонимы и паронимы / С. М. Грабчиков. – Мінск, 1980. Граудина, Л. К. Грамматическая правильность русской речи. Стилистический словарь вариантов / Л. К. Граудина, В. А. Ицкович, Л. П. Катлинская. – 2-е изд., испр. и доп. – М., 2001. Грушко, Е. А., Медведев, Ю. М. Современные крылатые слова и выражения. – М., 2000. Ефремова, Т. Ф., Костомарова, В. Г. Словарь грамматических трудностей русского языка. – М., 1999. Иванова, Т. Ф., Черкасова, Т. А. Русская речь в эфире: Комплексный справочник. – М., 2004. Иванова, Т. Ф. Новый орфоэпический словарь русского языка. Произношение. Ударение. Грамматические формы. – М., 2004. Киселев, И. А. Русско-белорусский фразеологический словарь / И. А. Киселев. – Минск, 1991. Клубков, П. А. Говорите, пожалуйста, правильно. – СПб., 2001. Клышка, М. Е. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М. Е. Клышка. – Мінск, 1993. Крылов, Г. А. Словарь ошибок русского языка. – СПб., 2004. Крысин, А. П. Толковый словарь иноязычных слов. – М., 1998. Культура речи: Краткий комплексный словарь-справочник / Авт.-сост. Т. А. Печенева. – Минск, 2003. Культура русской речи: Энциклопедический словарь-справочник / Под ред. Л. Ю. Иванова, А. П. Сковородникова, Е. И. Ширяева и др. – 2-е изд. – М., 2007. Культура устной и письменной речи делового человека: Справочник. Практикум. – М., 2001. Латино-русский словарь крылатых выражений. – М., 2001. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: У 2 т. / І. Я. Лепешаў. – Мінск, 1993. Лингвистический энциклопедический словарь / Под ред. В. Н. Ярцевой. – М., 2002. Матвеева, Т. В. Учебный словарь: русский язык, культура речи, стилистика, риторика. – М., 2003. Моченов, А. В. и др. Словарь современного жаргона российских политиков и журналистов. – М., 2003. Ожегов, С. И. Толковый словарь русского языка. – М., 1997. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / Под ред. Р. Н. Аванесова. – М., 1997. Розенталь, Д. Э. Говорите и пишите по-русски правильно: Популярный самоучитель. – М., 2003. Руднев, В. П. Словарь культуры XX века. – М., 1999. Русский словарь крылатых фраз. – М., 2001. Русский язык / Под ред. Ю. Н. Караулова. – М., 2003. Русский язык и культура речи: Учебник / Под ред. В. И. Максимова. – М., 2000. Русский язык: Энциклопедия. – М., 1979. Скворцов, Л. И. Культура русской речи: словарь-справочник: учебное пособие / Л. И. Скворцов. – М., 2003. Скляревская, Г. Н. Толковый словарь русского языка конца ХХ в. Языковые изменения / Г. Н. Скляревская. – СПб., 1998. Словарь иностранных слов и выражений / Авт.-сост. Е. С. Зенович. – М., 2000. Словарь омонимов русского языка. – М., 1974. Словарь русского языка (МАС): В 4 т. / Под ред. А. П. Евгеньевой, вт. изд. – 1981–1984. Словарь русского языка / С. И. Ожегов, с 1972 г. – под ред. Н. Ю. Шведовой. Словарь синонимов русского языка. – М., 1975. Словарь современного русского языка (БАС): В 17 т. – М., Л., 1948–1965. Словарь сочетаемости русского языка. – М., 1983. Словарь-справочник по культуре речи для школьников и студентов / Авт.-сост.: А. А. Евтюгина, И. В. Родионовa, Н. К. Миронова – Екатеринбург, 2004. Современный толковый словарь русского языка / Под ред. С. А. Кузнецова. – СПб., 2004. Солганик, Г. Я. Стилистический словарь публицистики / Г. Я. Солганик. – М., 1999. Старичёнок, В. Д. Культура речи делового человека: словарь-справочник / В. Д. Старичёнок, Л. Г. Рудь. – Минск, 2003. Стилистический энциклопедический словарь русского языка / Под ред. М. Н. Кожиной. – М., 2003). Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. / Пад агульн. рэд. К. К. Атраховіча (Кандрата Крапівы). – Мінск, 1977–1984) Толковый словарь живого великорусского языка В. И. Даля. Толковый словарь русского языка (85 000 слов) / Под ред. Д. Н. Ушакова: В 4 т. – М., 2005. Толковый словарь русского языка конца X века. Языковые изменения. – СПб., 1998. Толковый словарь русского языка конца ХХ века. Языковые изменения / Под ред. Г. Н. Скляревской. – СПб., 1998. Ударение в русском языке (трудные случаи): Словарь / Сост. И. С. Лицов. – М., 2000. Шкраба, І. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / І. Шкраба. – Мінск, 2008. Энциклопедический словарь-справочник. Выразительные средства русского языка и речевые ошибки и недочеты / Под ред. А. П. Сковородникова. – М., 2005). Юганов, И., Юганова, Ф.: Словарь русского сленга / Под ред. А. Н. Баранова. – М., 1997. |