Главная страница
Навигация по странице:

  • ГЛАВА 1. ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ПАЧАТКУ XVI СТАГОДДЗЯ

  • ГЛАВА 2. ЗАКЛЮЧЭННЕ ЛЮБЛІНСКАЙ ЎНІІ

  • Люблінская унія. КУРСАВАЯ. Курсавая работа Люблінская унія змест


    Скачать 60.05 Kb.
    НазваниеКурсавая работа Люблінская унія змест
    АнкорЛюблінская унія
    Дата08.03.2021
    Размер60.05 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаКУРСАВАЯ.docx
    ТипДокументы
    #182721
    страница1 из 2
      1   2



    Курсавая работа

    Люблінская унія

    ЗМЕСТ

    УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………… 4

    ГЛАВА 1. ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА ВЯЛІКАГА

    КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ПАЧАТКУ XVI СТАГОДДЗЯ………………..6

    ГЛАВА 2. ЗАКЛЮЧЭННЕ ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ…………………………….11

    ГЛАВА 3. НАСТУПСТВЫ УНІІ……………………………………………….19

    ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….23

    СПІС ВЫКАРАСТАНЫХ КРЫНІЦ……………………………………………25

    УВОДЗІНЫ

    Люблінская унія (па-польску. Unia lubelska) - дзяржаўны саюз паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім, які паклаў пачатак адзінай федэратыўнай дзяржаве, вядомай як Рэч Паспалітая.

    1 ліпеня 1569 года на сойме ў Любліне была заключана ўнія, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб'ядналася з Каронай Польскай у адну дзяржаву. Больш двухсот гадоў нашы продкі жылі ў складзе гэтага шматэтнічнага аб’яднання. 1569 год стаў адной з самых значных дат у гісторыі Беларусі. Навукоўцы звычайна адлічваюць ад яго новы этап у гістарычных лёсах беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Унія паміж суседнімі краінамі аказала значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе.

    Актуальнасць тэмы дадзенай курсавой працы абумоўліваецца тым, што Вялікае княства Літоўскае адыграла вялікую ролю ў гісторыі сярэднявечнай Усходняй Еўропы. Гэта дзяржава займала асаблівае месца ў рэгіёне не толькі ў сілу свайго геапалітычнага размяшчэння, але і па прычыне суіснавання на сваёй тэрыторыі розных этнасаў, канфесій, палітычных інстытутаў, сацыяльных груп. Мы не проста спазнавалі чужынскія ўплывы, мы навучыліся за сваю гісторыю не раз мяняць цывілізацыйную арыентацыю. Дзякуючы гэтаму беларускі народ захоўваў сваю ідэнтычнасць, але кожны раз плаціў вялікую цану – страчваў эліту, якая пераходзіла ў лагер мацнейшых. З выбраннем літоўскага князя Ягайлам на польскі трон, злучыліся з Польшчай. Пераважна гучала польская мова. Менавіта польская культура служыла акном, праз якое на Беларусь даносіліся модныя еўрапейскія павевы Рэнесансу.

    Улічваючы цяжкае унутрыпалітычнае становішча дзяржавы стала пачаткам паступовага заняпаду і як вынік - страты сваёй незалежнасці падчас Лівонскай вайны. Зараз мы знаходзімся ў вельмі добрых адносінах з нашым усходнім суседам, але мы не павінны забываць пра сваю гісторыю і памятаваць, што зараз мы валодаем найвялікшай каштоўнасцю - уласнай незалежнасцю.

    Аб’ектам даследвання з’яўляецца ўплыў унутранага і знешняга палітычнага становішча на падпісанне акта Люблінскай уніі 1569 года і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

    Прадметам даследвання з’яўляецца акт Люблінскай уніі 1569 года.

    Мэта курсавой работы – высвятліць прычыны і наступствы падпісання акта Люблінскай уніі.

    Для дасягнення пастаўленай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

    • высвятліць палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага пачатку XVI стагоддзя;

    • разгледзіць галоўныя вытокі і сутнасць Люблінскай уніі 1569 года;

    • прасачыць за уплывам Люблінскай уніі па Статуту 1588 года;

    Прадметам даследвання з’яўляецца акт Люблінскай уніі 1569 года.

    Падчас напісання дадзенай працы скарыстаны гістарычныя і агульнанавуковыя метады. Параўнальна-гістарычны метад дазволіў шляхам супастаўленняў і параўнанняў ўсталяваць падабенства і адрозненні ў поглядах навукоўцаў. Метад перыядызацыі даў магчымасць выявіць вядучыя тэндэнцыі развіцця навукова гістарычнай думкі на пэўным часовым адрэзку. Таксама выкарыстоўваўся гісторыка-сістэмны метад, які дазволіў вывучыць навукова-гістарычныя ўяўленні як у рамках іх абумоўленасці ўнутранай логікай развіцця гістарычнай навукі, так і ў кантэксце той сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і грамадскай атмасферы, у якой яны ўзнікалі і развіваліся.

    Тэарэтычны пошук рашэння пастаўленых задач абумовіў структуру

    і змест курсавой працы. Праца складаецца з ўвядзення, трох глаў і заключэння.

    Ва ўвядзенні вызначаны актуальнасць абранай тэмы, аб'ект, прадмет, мэта, заданні і метады даследавання.

    Першая глава прысвечана аналізу палітычнага становішча Вялікага княства Літоўскага ў пачатку XVI стагоддзя. У другой главе дадзена характарыстыка ходу заключэння Люблінскай Уніі 1569 года. Трэцяя глава прысвечана выяўленню ўплыву наступстваў Люблінскай уніі.

    Тэарэтычнай асновай для напісання дадзенай работы паслужыў навучальны матэрыял па дысцыпліне „Гісторыя дзяржавы і права Беларусіˮ такіх аўтараў, як А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо, Т.І. Доўнар і іншых, энцыклапедыя, тэксты лекцый, чытанне якіх адбываецца ў розных беларускіх інстытутах, даведнікі, артыкулы з Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, аўтарскія выдання вядомых дзеячаў у сферы юрыспрудэнцыі.

    ГЛАВА 1. ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА

    ЛІТОЎСКАГА Ў ПАЧАТКУ XVI СТАГОДДЗЯ
    Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага застаецца адным з самых складаных у гістарычнай навуцы. Яно ўзнікла ва ўмовах пастаяннай жорсткай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і пад пагрозай мангола - татарскага нашэсця.

    У сярэдзіне XIII стагоддзя цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях перашоў у Навагрудак. Навагрудскае княства мела высокі эканамічна - культурны патэнцыял, што ўплывала на павялічэння вагі княства сярод суседніх усходнеславянскіх і балцкіх зямель.

    Стабільнасць і магутнасць новай дзяржавы дасягаліся не толькі выгадным палітычным становішчам, а таксама дыпламатыяй, сілай і крывёю.

    У першай палове XIV стагоддзя Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сэрэдняга Панямоння, павялічалася ўдвая, у асноўным за кошт суседніх усходніх і паўднёвых зямель.

    Аб’яднанне заходніх зямель Русі ў межах Вялікага княства Літоўскага, агульнасць іх гаспадарчага і культурнага развіцця былі перадумовай стварэння беларускай народнасці.

    Афіцыйна Вялікае княства Літоўскае была феадальнай манархіяй і вярхоўная ўлада належыла вялікаму князю літоўскаму. Ён камандаваў узброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў кіраўніцтва фінансава – гаспадарчай дзейнасцю [14, c. 110].

    Галоўнымі абавязкамі гаспадара былі:

    - абарона дзяржавы;

    - падтрымка парадку ўнутры дзяржавы;

    - ажыццяўленне вышэйшага суда;

    - кіраўніцтва адміністратыўным апаратам дзяржавы;

    - ажыццяўленне міжнародных стасункаў;

    - распрацоўка і выданне законаў.

    Пры ажыццяўленні дзяржаўнай улады вялікі князь абапіраўся на садзейнічанне органаў цэнтральнага і мясцовага кіравання і службовых асобаў, у тым ліку буйных землеўласнікаў, якія былі яго бліжэйшымі дарадчыкамі і складалі гаспадарскую раду [6, с. 42].

    Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай.

    У XV стагоддзе Вялікае княства Літоўскае стала парламенцкай манархіяй, якая складалася з дзвюх палат – Рады і Сойма.

    Першым прававым і рэальным крокам па абмежаванні ўлады вялікага князя стала княская рада. У склад Рады ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы ( ваяводы, кашталяны, старасты, гетман, канцлер, маршалак земскі ), каталіцкія епіскапы і найбуйнейшыя феадалы, якія называліся панамі – радай. Сябрамі Рады не маглі быць іншаземцы і простыя людзі [1, с. 48].

    Рада з’яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы [2, с. 28 ].

    У кампетэнцыю Рады ўваходзілі:

    - выбары гаспадара Вялікага княства Літоўскага;

    - кантроль дзейнасці гаспадара;

    - ажыццяўленне міжнародных адносін;

    - кіраўніцтва вышэйшымі мясцовымі і дзяржаўнымі органамі кіравання;

    - прызначэнне на дзяржаўныя пасады;

    - абмеркаванне і прыняцце законаў;

    - ажыццяўлення вышэйшага суда.

    Пры вынясенні рашэнняў рада павінна была ўлічваць ўнутранае і знешняе становішча дзяржавы, стаўленне феадалаў да разглядаемых пытаннях. Дзяржаўныя пытанні вырашаліся, як правіла, з удзелам вялікага князя, але ў выпадку яго адсутнасці рада дзейнічала самастойна. Пры ўзнікненні рознагалоссяў з вялікім князем перавага належала радзе.

    У вырашэнні бягучых спраў прымалі ўдзел 2 – 3 сябры Рады і гаспадар. Пры разглядзе асабліва важных дзяржаўных спраў Рада збіралася ў поўным саставе [1, с. 49].

    Такім чынам, рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае прызначэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку вялікага князя, а таксама ахоўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы [2, с. 28].

    Палітычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне XVI стагоддзя, калі ўтварыўся новы, таксама надзелены вярхоўнай уладай дзяржаўны орган – шляхецкі сойм [13, с. 134].

    Сойм быў цэнтрам усяго культурнага жыцця княства на працягу шматлікіх стагоддзяў, але ён быў таксама цэнтрам навуковага, моўнага, перадавога жыцця. Пра развіццё сойма пісалі шмат вучоных, аднак да гэтага часу гісторыя айчыннага парламентарызму застаецца актуальнай і да канца нераспрацаванай [5].

    Сойм - вышэйшы саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Вялікім княстве Літоўскім. Яго вытокі ў старажытных вечевых сходах, якія паступова ў працэсе развіцця феадальных адносін і фарміравання саслоўя шляхты ператварыліся ў саслоўна-прадстаўнічыя органы феадалаў-шляхты. Спачатку соймы Вялікага княства Літоўскага збіраліся ў асобных княствах і землях з мэтай рашэння сваіх мясцовых спраў, аднак працэс цэнтралізацыі дзяржавы выклікаў неабходнасць больш шырокага прыцягнення мясцовасцей да рашэнняў цэнтральнай улады. У сувязі з гэтым соймы становяцца больш прадстаўнічымі і пачынаюць называцца вялікімі вальнымі соймамі [5].

    На стадыі фарміравання агульнадзяржаўны сойм пачынае складацца з трох частак: вялікага князя, рады і прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя. Рашэнні на сойме выносіліся гаспадаром і радай, а прадстаўнікі шляхты фактычна мелі толькі права дарадчага голасу. Таму і соймы ў XIV – XV стагоддзяў мелі значэнне больш дарадчага і асведамляльнага, чым заканадаўчага.

    У XVI стагоддзі заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі — па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных (агульных) соймаў бралі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў [1, с. 29].

    Збіраліся соймы па меры патрэбы, а з сярэдзіны XVI стагоддзя – раз у два гады. Былі вызначаны гарады, дзе збіраліся соймы – Вільня, Гродна, Слонім, Бярэсце. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сойма, строга вызначыны не былі, таму што гэта залежыла ад таго, якую праграму рыхтаваў гаспадар ці Рада, яны рыхтавалі і праекты рашэнняў сойма – ухвалы, статуты.

    Часцей за ўсё соймы вырашалі наступныя пытанні:

    - выбары князя;

    - пытанні аб вайне ці міры;

    - збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;

    - вырашалі міжнародныя справы;

    - прымалі законы;

    - ажыццяўлялі суд па крымінальнай справе – дзяржаўнай здрадзе;

    - прымалі хадайніцтвы павятовай шляхты.

    Па сутнасці, галоўную ролю на паседжаннях соймаў мела Рада і магнаты, яны вырашалі, якую пастанову прыме сойм, а прадстаўнікі павятовай шляхты толькі прысутнічалі пры гэтым. Удзел шляхты ў рабоце соймаў зводзіўся да ўхвалення і падтрымання рашэнняў кіруючых вярхоў, да прапаганды ў паветавых соймавых ухвал і служыў сродкам забеспячэння выканання прынятых пастаноў на месцах. Соймавыя пастановы называліся ўхваламі, або статутамі, а ў XVII – XVIII стагоддзях– канстытуцыямі [14, с. 106].

    Так, утварэнне агульнадзяржаўнага сойма азначала абмежаванне ўлады манарха станамі, аднак шляхта супрацьстаяла не столькі манарху, колькі панскай алігархіі, якая цалкам дамінавала ў сойме.

    Канец XV - пачатак XVI стагоддзяў характаразаваўся абвастрэннем унутрыпалітычнай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Галоўным пытаннем заставалася рэлігійнае. Гэта ярка праявілася падчас мецяжу Міхаіла Глінскага, у 1508 годзе. Прыбліжаны ў свой час да вялікага князя Аляксандра, Глінскі быў адукаванным, тонкім палітыкам-дыпламатам, аднак грашыў палітычным авантурызмам [16, с. 128]. Пасля смерці князя Аляксандра ён страціў свой уплыў пры двары Жыгімонта I. Нежаданне мірыцца з другарадным становішчам стала асноўнай прычынай мяцяжу. У пошуку прыхільнікаў Глінскі рабіў стаўку на праваслаўных феадалаў, якія выступалі супраць каталіцкай экспансіі. Ён распаўсюджваў чуткі, што ўсіх праваслаўных гвалтоўна будуць пераводзіцьу каталіцтва. Глінскі атрымаў падрымку з боку маскоўскага князя Васіля III. І хоць мяцеж быў падаўлены, а яго ўдзельнікі жорстка пакараны, аднак ён чарговы раз засведчыў небяспеку нявырашаннасці рэлігійнай праблемы ў Вялікім княстве Літоўскім [16].

    Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага была цесна звязана з унутрыпалітычнымі працэсамі, была накіравана на ахову граніц дзяржавы, пашырэнне яго тэрыторыі на поўдні і ўсходзе.

    У другой палове XV стагоддзя значнае месца займала пытанне аб адносінах з Крымскім ханствам. Амаль штогод крымскія татары ўрываліся ў межы Ўкраіны і Беларусі. Яны зрабілі 45 набегаў на беларускія землі, разбураючы сёлы і гарады. У 1506 годзе 7-тысячнае беларускае войска баяр на чале з Міхаілам Глінскім разбіла вялікае татарскае войска. Пасля гэтага татарскія напады не паўтараліся [15, с.14].

    Галоўным накірункам знешняй палітыкі ў XVI стагоддзі стала зацяжная ваенна-палітычная барацьба паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. У канцы 90-х гадоў XV стагоддзя на бок Масквы перайшлі шмат праваслаўных феадалаў Вялікага княства Літоўскага разам са сваімі ўдзеламі, а на пачатку XVI стагоддзя пачалося адкрытае супрацьстоянне масквы і Вільні [15, 16].

    У другой палове XV - першай палове XVI стагоддзяў вялікім князем стаў Аляксандр (1492-1506) сын Казіміра. З 1501 года ён з’яўляўся таксама польскім каралём. Пад час кіравання Аляксандра, Вялікае княства Літоўскае пачало страчваць свае тэрыторыі. У гэтай барацьбе перамагае Масква. Адначасова паслабляецца вялікакняская ўлада, узрастае палітычная роля феадалаў і шляхты [15,16].

    Наступным вялікім князем становіцца Жыгімонт Стары (1506-1548). Ён увесь час свайго праўлення з’яўляўся адначасова польскім каралём. „ Каб захаваць хоць бы персанальную ўнію паміж дзвюма дзяржавамі, польская шляхта праз 3 месяцы выбрала Жыгімонта каралём “ [15, с. 14].

    Падчас праўлення Жыгімонта Старога найбольш востры характар мелі адносіны з Маскоўскай дзяржавай. З гэтай краінай адбываліся войны 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537 гадоў. Галоўнай мэтай Масквы быў захоп Смаленска і ўсходніх беларускіх зямель. Буйнешай падзеяй падчас войнаў з Маскоўскай дзяржавай была Аршанская бітва 1514 года, у ходзе якой маскоўскія войскі былі разбіты войскам пад кіраўніцтвам гетмана Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага. У той час быў вернуты Гомель і Любеч [15].

    Яшчэ пры жыцці Жыгімонта Старога на сойме ў Вільні ў 1529 годзе вялікім князем літоўскім быў выбраны яго 9-гадовы сын Жыгімонт ІІ Аўгуст. Потым і польскі сойм выбраў яго польскім каралём. Гэтыя двайныя выбары мелі двайную мэту – стварыць умовы для спадчынай манархіі ў абедзвюх дзяржавах і забяспечыць умацаванне ўніі паміж імі [15, с. 15]. У час яго кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім былі праведзены важныя палітычныя і эканамічныя рэформы. Галоўным вынікам праўлення Жыгімонта Аўгуста стала далучэнне да Вялікага княства Літоўскага Лівоніі ў 1559-1561 гадах.

    Такім чынам, на працягу ХІІІ - XIVстагоддзях ва Ўсходняй Еўропе была створана буйнейшая дзяржава Сярэднявечча - Вялікае Княства Літоўскае. Афіцыйная назва дзяржавы - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала шматнацыянальны характар дзяржавы. У канцы XIV—XV стагоддзях Вялікае Княства Літоўскае вызначала адносіны з Польшчай, рашала праблему літоўска-польскага саюза. Доўгі час Вялікае Княства Літоўскае знаходзілася ў персанальнай уніі з Польшчай. У другой палове XV стагоддзя ў знешняй палітыцы Вялікага Княства Літоўскага значнае месца займала пытанне аб адносінах з Крымскім ханствам. Галоўным у знешняй палітыцы Вялікага Княства Літоўскага сталі адносіны з Маскоўскай дзяржавай, якая з’яўлялася канкурэнтам у справе аб’яднання рускіх зямель. У сярэдзіне XVI стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае ўжо не магло на роўных сапернічаць з Масквой. Гэта падштурхнула да больш моцнага саюзу з Польшчай. Унутрыпалітычнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага характарызуецца барацьбой за ўзмацненне цэнтралізаванай улады, павышэнне ролі літоўскіх феадалаў у палітычным жыцці дзяржавы, дыскры-мінацыяй праваслаўных феадалаў, якія імкнуліся атрымаць роўныя правы з феадаламі-каталікамі.
    ГЛАВА 2. ЗАКЛЮЧЭННЕ ЛЮБЛІНСКАЙ ЎНІІ
    У другой палове XVI стагоддзя Вялікае княства Літоўскае апынулася ў вельмі цяжкім становішчы. З адного боку, насядалі польскія феадалы і каталіцкае духавенства, якія пастаянна падрывалі сілы Вялікага княства, імкнучыся захапіць землі Беларусі і Ўкраіны, а з другога – пачалася Лівонская вайна і войскі цара Івана IV захапілі рад гарадоў на Беларусі [13, с. 126].

    Лівонская вайна была самая працяглая ў гісторыі Беларусі (1558-1583) вайна Вялікага княства Літоўскага, Польшчы і Лівонскага ордэна супраць Маскоўскай дзяржавы, якая імкнулася заваяваць выхад да Балтыйскага мора. Вялікае княства Літоўскае выступіла пратэктарам Лівонскага ордэна і таму само апынулася пад пагрозай заваявання. Ход вайны паказаў, што самому Вялікаму княству Літоўскаму без саюзнікаў не перамагчы такую моцную дзяржаву, як Расія [15, с. 17].

    У верасні 1562 года беларуская шляхта, з’ехаўшыся на палявы сойм пад Віцебскам, звярнулася ў Вільню да князя Вялікага княства Літоўскага з просьбай заключаць агульную ўнію з Польшчай, але пры ўмове захавання раўнапраўя і „братэрскай любові“. Гэта вельмі выразна выказана і ў пастанове Віленскага сойма 1563 года, які зацвердзіў спецыяльную інструкцыю для перамоў з Польшчай аб уніі, у якой дэлегатам наказвалася строга ахоўваць годнасць Вялікага княства, сачыць, каб правы ўсяго насельніцтва ні ў чым не былі страчаны і не прыніжаліся другім бокам [13, с. 129].

    Такія ўмовы ўніі пацвярджаліся і падтрымліваліся шляхтай на ўсіх наступных соймах Вялікага княства Літоўскага [6, с. 65].

    Аднак вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пры абмеркаванні ўмоў новай уніі займаў дваістую пазіцыю. З аднаго боку ён абяцаў заключэнне дагавора на раўнапраўных пачатках пры захаванні адасобленнасці Вялікага княства ад Польшчы, з другога – ён фактычна ( хоць і завуаліравана ) адстойваў пазіцыю польскага кірауніцтва. Але кіруючая эліта Вялікага княства Літоўскага адкрыта выступіла супраць вялікага князя і адмовіла яму ў заяўленных асабістых правах на Вялікае княства Літоўскае [1, с. 65].

    Таму Жыгімонт Аўгуст быу вымушаны ў граматах, выдадзеных у 1568 годзе, даць абяцанне адстойваць інтарэсы Вялікага княства пры заключэнні новай уніі.

    Клятвенныя абяцанні і дамаўленні, а таксама надзея атрымаць дапамогу, схілілі прадстаўнікоў княства з’явіцца ў Люблін на перамовы [12, с. 159].

    Так, пытанне заключэнне ўніі з Польшчай было прадырашаным, і як не адцягвалі фінал магнаты Вялікага княства Літоўскага, ён наступіў у 1569 годзе. Яго, безумоуна, наблізіла Лівонская вайна [1, с. 62]. Пацвярджэннем гэтаму з’явіліся наступныя словы віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Рудога, што прыбыў на перамовы ў Люблін: „ На нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі унію, якая б аб’яднала нас з вамі ўзаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі паціху ˮ [17, с. 19].

    10 студзеня 1569 года пачаў работу Люблінскі сойм, які працягваўся амаль шэсць месяцаў. Кожны бок ставіў сваі ўмовы.

    У першыя дні польскія феадалы заявілі, што яны жадаюць поўнай ліквідацыі княства, аб чым падрыхтавалі спецыяльны дакумент і запатрабаванні, каб прадстаўнікі княства падпісалі яго без ніякага абмеркавання толькі на той падставе, што ў ім ёсць такія запісы, якія былі ў многіх актах [14, с. 131].

    Так, спрэчкі аб умовах аб’яднання пачаліся 12 лютага, калі літвіны атрымалі праект уніі, складзены біскупам кракаўскім Філіпам Паднеўскім і разгледжаны пасламі Польшчы. Згодна з гэтым пректам Вялікае княства Ліоўскае і Каралеўства Польскае, “паводле даўняй інкарпарацыі”, утваралі адзінае непадзельнае цела, адзіны народ. У новай дзяржаве павінен быў быць адзіны кіраўнік - кароль польскі, які выбіраўся галасамі ад Княства і Каралеўства ў Польшчы (Кракаве), а ўзвядзенне на вялікакняскі пасад павінна было спыніцца. Сойм таксама меў быць супольным для ВКЛ і Каралеўства Польскага. Усе пастановы і рашэнні павінны былі прымацца толькі са згоды сенатараў абодвух народаў. Манета, паводле праекта, мела быць аднолькавай адносна вагі, пробы і надпісу. Усе міжнародныя справы неабходна было вырашаць супольна, а ранейшыя дамовы, якія маглі прынесці шкоду літвінам або палякам, трэба было прызнаць неправамоцнымі. Згодна з праектам у будучай краіне пакідалася толькі адна пячатка - пячатка Каралеўства, але абяцалася захаваць Княству ўсе яго правы, прывілеі, вольнасці, звычаі, годнасці і ўрады. Адмяняліся ўсялякія пошліны для духоўных і свецкіх людзей шляхецкага стану. Асабліва падкрэслім тое, што палякі прапаноўвалі дазволіць палякам ў ВКЛ і літвінам у Каралеўстве Польскім набываць ці атрымліваць любым іншым шляхам зямельныя надзелы і займаць любыя свецкія і духоўныя пасады [17, 68-73].

    Прадстаўнікі Вялікага княства адмовіліся падпісаць прапанаваны ім дакумент, заявіўшы, што „ калі ж… вы, паны, не пажадаеце з намі ўвайсці ў братэрства і па-братэрску так, як мы прапаноўваем… але пажадаецце настойваць на вашай запісцы, у якой вы шырока распісалі, як будзеце цягнуць нас да інкарпарацыі і старых дагавораў… дык нам не будзе патрэбы болей тут заставацца; давядзецца на скончыўшы справы паехаць адсюльˮ [17, с. 78].

    15 лютага яны прапанавалі свой варыянт уніі ад Вялікага княстваЛітоўскага: у прэрагатыву агульных органаў улады ўваходзілі толькі пытанні знешняй палітыкі і ў першую чаргу - абарона, ва ўнутраных справах Княства захоўвала самастойнасць. Літвіны прапаноўвалі, каб адзіны гаспадар - кароль польскі і вялікі князь літоўскі - выбіраўся агульнымі галасамі пры роўнай колькасці “выбаршчыкаў“ ад абедзвюх дзяржаў. Абранне павінна было праходзіць на мяжы Каралеўства і Княства. Захоўвалася б традыцыя асобнага каранавання і ўзвядзення на вялікакняскі пасад, а таксама асобная прысяга на захаванне правоў, вольнасцей, звычаяў, урадаў і прывілеяў Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. У адрозненне ад польскага праекта захоўваліся пячаткі абедзвюх краін. Асобным пунктам была рэгламентавана сумесная абарона будучай дзяржавы.

    Супольны сойм павінен быў займацца пытаннямі абрання караля і вялікага князя, абароны дзяржавы, абвяшчэння вайны і заключэння міру, адпраўкі пасольстваў у замежжа. Паседжанні гэтых соймаў павінны былі адбывацца пачаргова: у Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Паралельна з агульным соймам прапаноўвалася захаваць асобныя соймы ў абедзвюх краінах дзеля вырашэння іх унутраных праблемаў. Дазвалялася палякам у Вялікім княстве Літоўскім атрымліваць зямельныя надзелы, але ўсялякія пасады (духоўныя, свецкія, земскія, дворныя і судовыя) маглі займаць толькі ўраджэнцы Княства. Манета павінна быць аднолькавай па вазе, аднак манета, якая чаканілася б у Вялікім княстве Літоўскім, павінна мець і асобны надпіс [17, 79-88].

    Безумоўна, польскі бок не пагадзіўся на ўмовы Княства. Польскія прадстаўнікі звярнуліся да Жыгімонта, каб ён прымусіў другі бок на прпанаваныя ўмовы „ свёю каралеўскаю ўладаю ˮ, на што ён 21 лютага даў адказ, што літоўцам не будзе прапанавана нічога іншага, апрач таго, чаго дабіваюцца палякі. Потым ён запатрабаваў каб было ў тайне ўсё, што адбываецца паміж імі [17, с. 105].

    24 лютага польскія паслы звярнуліся да караля з просьбай, каб той давёў справу уніі да заканчэння сваёй уладай. Жыгімонт Аўгуст так і зрабіў, 28 лютага „ было абвешчана ад імя караля, што яго вялікасць загадвае Літве прысці і сесці ў пасяджэнні ˮ [17, с. 117-118] сойма, што павінна было сведчыць пра фактычна здзейсненую унію насуперак волі прадстаўнікоў княства. І гэта ўсё прапаноўвалася трымаць у сакрэце [14, c. 132]. Не прымаючы польскіх умоў і такіх метадаў перамоў, дэлегацыя Вялікага княства Літоўскага наважылася на скрайні ўчынак - каб разладзіць працу сойма і калі не сарваць заключэнне уніі, дык хоць неяк паўплываць на пазіцыю палякаў і Жыгімонта Аўгуста - раніцай 1 сакавіка, не папярэдзіўшы ні гаспадара, ні польскі бок, паны-рада і паслы Княства пакінулі Люблін [17, с. 121].

    Аднак такі крок зрабіў пазіцыю Жыгімонта Аўгуста і палякаў яшчэ больш жорсткай. Ужо 1 сакавіка польскія паслы пачалі патрабаваць далучыць да Польшчы Валынь і Падляшша, патрабавалі ад караля заключыць унію сілай. Сенатары Каралеўства таксама патрабавалі прыняць прывілей аб уніі без удзелу літвінаў, далучыць да Каралеўства Польскага Валынь і Падляшша, распаўсюдзіць на гэтыя тэрыторыі польскую юрысдыкцыю, прывесці валынскіх і падляшскіх урадоўцаў да прысягі Каралеўству. У той жа дзень Жыгімонт Аўгуст у сваёй прамове перад пасламі і сенатарамі Каралеўства Польскага, выказаўшы абурэнне паводзінамі дэлегацыі ВКЛ, паабяцаў прывесці справу уніі да заканчэння такім чынам, як яму параяць сенатары і паслы, і даў згоду на далучэнне да Польшчы Валыні, Усходняга Падолля і Падляшша [17, с. 123].

    5 сакавіка 1569 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў незаконны акт аб адлучэнні ад яго Падляшскай зямлі і далученні яе да Польшчы, а феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Польшчы [7, с. 198].

    Акрамя далучэння Валыні і Падляшша польскі бок разглядаў умовы і шляхі заключэння уніі з Вялікім княствам Літоўскім. Земскія паслы Польшчы патрабавалі заключыць унію без удзелу літвінаў. Больш узважаную пазіцыю мелі сенатары Каралеўства, што можна заўважыць, прааналізаваўшы праект уніі, які яны вынеслі на разгляд паслам 14 сакавіка [17, с. 192, 688]. У адрозненне ад першага польскага праекта ў ім прадугледжвалася захаванне дзвюх пячатак – Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, сумесныя соймы, выключным правам якіх было б абранне караля і вялікага князя, абарона дзяржавы, абвяшчэнне вайны ці заключэнне міру, прыём і накіраванне пасольстваў, прыняцце агульных канстытуцый і статутаў. Соймы прапаноўвалася праводзіць па чарзе ў кожнай краіне, прадугледжвалася захаванне асобных сеймаў Княства і Каралеўства, а таксама ўсіх пасад, займаць якія маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы. Абмежаванняў на атрыманне зямлі не прадугледжвалася [17, с. 696-698]. Аднак земскія паслы адхілілі гэты праект, палічыўшы занадта мяккім.

    22-24 сакавіка 1569 года ў Вільні адбыўся з’езд паноў-рады Вялікага княства Літоўскага. Былі выпрацаваны кампрамісныя ўмовы уніі: літвіны згаджаліся на адзінага караля і вялікага князя, агульную знешнюю палітыку, супольныя сеймы пры захаванні, аднак, асобных сеймаў Вялікага княства Літоўскага, а таксама патрабавалі вяртання Княству Падляшша і Валыні.

    5 красавіка ў Люблін было накіравана спецыяльнае пасольства на чале з старостам жамойцкім. У яго склад таксама ўвайшлі віцебскі кашталян Павел Пац, Астафей Валовіч, падчашы Вялікага княства Літоўскага Мікалай Кішка і крайчы Вялікага княства Літоўскага Крыштоф Радзівіл Пярун [17, с. 258 ]. Выступаў з прамовай перад Жыгімонтам Аўгустам, польскімі сенатарамі і пасламі староста жамойцкі, які патлумачыў прычыну ад’езду з Любліна прадстаўнікоў Княства. Ён спасылаўся на тое, што земскія паслы атрымалі на павятовых сойміках наказы заключыць унію не на аснове старых прывілеяў, а на аснове “сардэчнага братэрства”. Таму, не прыйшоўшы да згоды з польскім бокам і выконваючы соймікавыя інструкцыя, літвіны пакінулі сойм. Далей, староста патрабаваў вярнуць Княству Валынь і Падляшша і даказваў даўнюю прыналежнасць гэтых зямель да Вялікага княства Літоўскага: яны заўжды былі ўласнасцю Княства, сам Жыгімонт Аўгуст прысягнуў захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы. Літвіны пацвердзілі, што яны не супраць уніі, якая захавае іх правы і роўнасць паміж дзяржавамі, таму прасілі даць ім яе праект, каб абмеркаваць яго на сойміках у Княстве, а затым на новым супольным сойме завяршыць справу уніі. Дарэчы, у гэтай прамове староста падкрэсліў асноўную прычыну, што штурхала літвінаў да аб’яднання з Польшчай, і галоўную небяспеку, якую яны бачылі ў уніі. Жамойцкі староста адзначыў, што палякі, забраўшы Падляшша і Валынь: "... астатак Літвы ў пашчу ворага пакідаюць, які ... выкарыстоўвае нягоды, каб прылеглыя да яго землі нашыя сваім тыранствам паглынуць. Вораг... прасуне далей свае межы... Народ літоўскі ад уніі ніколі не бегаў, аднак такой жадае, якая б годнасці і славе Вялікага княства Літоўскага не была супярэчна і народа нашага з зямлі не выкараніла” [17, с. 258-265].

    Аднак Жыгімонт Аўгуст апасаўся, што паны-рада Вялікага княства Літоўскага ў чарговы раз імкнуцца любым чынам зацягнуць і адкласці заключэнне уніі, таму не пагадзіўся з ідэяй склікання новага сейма. Выказваючы незадавальненне паводзінамі літвінаў, Жыгімонт Аўгуст спрабаваў уплываць на павятовую шляхту Вялікага княства Літоўскага, каб тая абрала прыхільных да уніі паслоў. Ён прызначыў у Вялікім княстве Літоўскім павятовыя соймікі на 10 мая, а 30 мая прадстаўнікі Княства былі абавязаны прыехаць у Люблін. У соймавых лістах да паноў-рады кароль і вялікі князь адназначна вызначыў, што соймікі павінны надаць сваім дэпутатам неабмежаваныя паўнамоцтвы.

    Тым часам у Любліне чакалі прысягі ад валынян, якія ў адрозненне ад прадстаўнікоў Падляшша імкнуліся гэтай працэдуры пазбегнуць. Яны тлумачылі сваю адсутнасць на сойме або хваробамі, або нязвыклымі пячаткамі, прыкладзенымі да грамат, якімі іх заклікалі вярнуцца [17, с. 252-253].

    Толькі пасля паўторнага патрабавання Жыгімонта Аўгуста з’явіцца на сойм і пагрозы канфіскацыі пасад і ўладанняў паслы і сенатары Валыні прыехалі ў Люблін. Працэс прынясення прысягі цягнуўся са спрэчкамі ад 23 мая да 1 чэрвеня. Найбольш цвёрдую пазіцыю заняла арыстакратыя: Раман Сангушка, князь Канстанцін Вішнявецкі, К. Астрожскі, А. Чартарыйскі і староста луцкі, вінніцкі і брацлаўскі Богуш Карэцкі спачатку адмаўляліся прыносіць прысягу Кароне, грунтуючыся на тым, што ўжо прысягалі вялікаму князю літоўскаму. Аднак пад пагрозай страты маёнткаў і пасад былі вымушаны саступіць. 26 мая прысягнулі Астафей Валовіч і Стэфан Збаражскі, але толькі як уладальнікі маёнткаў на Валыні і Падляшшы, а не як урадоўцы Княства [17, с. 375-387, 400].

    Адчуўшы слабасць Вялікага княства Літоўскага, польскі бок заявіў, што Кіеў і ўся Кіеўская зямля належаць Каралеўству, а 5 чэрвеня Жыгімонт Аўгуст далучыў Кіеўнічыну да Польшчы [17, с. 405].

    Пасля далучэння да Кароны Падляшша, Усходняга Падолля, Валыні і Кіеўшчыны тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага скарацілася амаль да сучасных зямель Літвы і Беларусі, значная частка якіх была акупавана маскоўскім войскам. Апынуўшыся ў такім крытычным становішчы, літвіны былі вымушаны пайсці на ўступкі.

    Першыя радныя паны Вялікага княства Літоўскага прыбылі ў Люблін ужо 4 чэрвеня. Тады ж адбылася сустрэча літвінаў з Жыгімонтам Аўгустам. На той сустрэчы закрануліся спрэчныя пытанні, якія планавалася вырашыць непасрэдна з гаспадаром, без удзелу палякаў. Да гэтых пытанняў належалі ўмовы уніі, вяртанне адарваных зямель. Аднак Жыгімонт Аўгуст адклаў усё да сумеснага пасяджэння з польскімі сенатарамі.

    7 чэрвеня дэлегацыя Княства прыступіла да абмеркавання ўмоў аб'яднання. У час працы Люблінскага сойма перамовы з боку Вялікага княства Літоўскага вёў жамойцкі староста. Літвіны згаджаліся заключыць унію на аснове прывілея Аляксандра 1501 г. (Мельніцкая унія) і прапанавалі свой праект уніі: захаванне тытула вялікага князя літоўскага, пячатак Каралеўства і Княства, уладар дзяржавы павінен прысягаць як Вялікаму княству Літоўскаму, так і Каралеўству Польскаму; у абедзвюх дзяржавах павінны захоўвацца ганаровыя і службовыя пасады; супольныя сеймы праводзяцца ў кожнай з краін пачаргова [17, с. 411-412].

    Пасля напружаных спрэчак 27 чэрвеня староста жамойцкі ад імя паноў-рады і паслоў Вялікага княства Літоўскага згадзіўся на унію, але ўнёс прапанову захаваць для ўнутраных спраў краіны пячатку Княства, пакінуць Інфлянты ў валоданні Вялікага княства Літоўскага і неўзгадваць кантумацыйны прывілей, гэта значыць запіс аб тым, што літвіны прыехалі на сейм па загадзе Жыгімонта Аўгуста [17, с. 467-470]. Агульны настрой дэлегацыі Вялікага княства перадаў староста жамойцкі ў наступных словах: “Нам і нашым унукам будзе вельмі крыўдна, калі на гэтую справу з часам прыйдзецца глядзець не з любоўю, а са смуткам, ці калі б нас вінавацілі, што мы такога заняволення свайго не бачылі. Мы зараз даведзены да таго, што павінны з пакорліваю просьбаю ўпасці да ног вашай вялікасці” [17, с. 471].

    Прысягай сенатараў і паслоў Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага 1 ліпеня 1569 годзе быў зацверджаны акт дзяржаўнай уніі паміж краінамі і ўтворана Рэч Паспалітая [17, с. 485-490]. Які „не прыходзіцца прызнаваць за дагавор, дабравольна заключаны на асновах перагавораў роўнага з роўнымі. Гэта хутчэй вынік вымушанай згоды праціўніка, які здаўся на ласку пераможцу“ [1, с. 65]. Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея – дагавора. Галоўнай ідэяй гэтай прывілеі было, што „ Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае складаюць адно непадзельнае цэлае, адну агульную Рэч Паспалітую, што з’ядналіся і зліліся ў адзіны народ з дзвюх дзяржаў і народаў “ [14, с. 134].

    Адпаведна гэтаму дакументу Польшча і Вялікае княства Літоўскае ў складзе новай дзяржавы займалі роўнае прававое становішча. На чале яе стаяў кароль, які адначасова абвяшчаўся і вялікім князем Літоўскім. Уступаючы на прастол, новы кароль павінен быў пад прысягаю пацвярджаць усе правы і вольнасці падданых абедзвюх дзяржаў і народаў; надалей павінны збірацца толькі агульныя сеймы і адна рада. Павінны цалкам захавацца правы і прывілеі, а таксама высокія пасады. Дагаворы і саюзы з іншымі краінамі павінны заключацца толькі з агульнага ведама і згоды абодвух народаў. Адмянялася пошліна на вываз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маёнткаў духавенства і асоб шляхецкага саслоўя [15, с.201].

    Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні. “Статуты і ўсе якія бы то ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы” [1, c. 66].

    Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экзэмплярах – адзін замацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі – пячаткамі феадалаў княства, пасля чаго абодва бакі абмяняліся актамі.

    Такі парадак абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў [13, с. 163].

    Такім чынам, Люблінская унія адначасна прынесла дадатны і адмоўны вынік для Вялікага Княства Літоўскага. Дадатны - у вайсковым і палітычным плане, бо новатворная дзяржава Рэч Паспалітая стала адной з самых буйных і магутных краін Еўропы, і адмоўны, бо была страчана значная частка сваёй тэрыторыі. Акт Люблінскай уніі стаў кампрамісным варыянтам пагаднення двух працілеглых бакоў. Заключэннем акта Люблінскай уніі жадалі прыкрыць дзяржаўную здраду вялікага князя, а таксама рабаўніцтва і насілля польскіх феадала і вярхоў каталіцкага духавенства. Апроч таго, гэты акт павінен быў стаць праграмай апалячвання і ліквідацыі беларускай і ўкраінскай народнасцяў, знішчэнне іх культуры.

      1   2


    написать администратору сайта