Главная страница
Навигация по странице:

  • СПІС ВЫКАРАСТАНЫХ КРЫНІЦ

  • Люблінская унія. КУРСАВАЯ. Курсавая работа Люблінская унія змест


    Скачать 60.05 Kb.
    НазваниеКурсавая работа Люблінская унія змест
    АнкорЛюблінская унія
    Дата08.03.2021
    Размер60.05 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлаКУРСАВАЯ.docx
    ТипДокументы
    #182721
    страница2 из 2
    1   2
    ГЛАВА 3. НАСТУПСТВЫ УНІІ.
    Вялікае княства павінна было перастаць існаваць пасля падпісання акта ўніі, але далейшы ход палітычных падзей паказаў, што жыццёвыя сілы яго хоць і падарваны, але не знішчаны.

    Баючыся народных паўстанняў на Беларусі і асабліва масавага пераходу насельніцтва ў Расію, польскія феадалы і верхаводы каталіцкай царквы вымушаны былі згадзіцца на захаванне княства як самастойнай дзяржавы, праўда без Украіны і заходняй часткі Беларусі [14, с. 135].

    Юрыдычнае замацаванне самастойнасці і адасобленнасці Вялікага княства Літоўскага было замацавана ў зборы законаў, які атрымаў назву Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года.

    Ва ўступе да Статута 1588 года ягоны ідэйны натхняльнік — канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега - змясціў пранікнёныя словы пра свабоду як найважнейшую каштоўнасць грамадства. Ён з вялікім гонарам адзначаў: «Не чужой якой моваю, але сваёю ўласнай правы пісаныя маем». Артыкул 1 раздзела IV Статута зацвердзіў дзяржаўнасць старабеларускай мовы.

    Статут 1588 года быў прыняты пасля акта Люблінскай уніі 1569 года аб утварэнні Рэчы Паспалітай у выніку аб’яднання двух народаў. Для ліцвінскага грамадства вынікі Люблінскай уніі былі шокавымі. Вялікае княства Літоускае страціла трэць дзяржаўнай тэрыторыі, велікакняжацкі сойм павінен быў прыпыніць сваё існаванне. У агульны Сенат трапіла нешматлікая колькасць магнатаў Вялікага княства Літоўскага, якія апынуліся на мяжы страты палітычнай улады ў новай дзяржаве. Польскі бок дамогся, каб для абедзвюх дзяржаў выбіраўся агульны кароль. Грошы у дзвюх дзяржавах прызнаваліся раўнацэннымі і аднолькавымі. Прадугледжвалася уніфікацыя заканадаўства [1].

    У Вялікім княстве Літоўскім сталі ўзрастаць антыпольскія настроі і беларуская шляхта імкнулася да тых «залатых часоў», калі Вялікае Княства самастойна вызначала і праводзіла сваю палітыку. Для абароны сваіх інтарэсаў у 1581 годзе была створана асобная вышэйшая судовая інстанцыя для Вялікага княства - Галоўны трыбунал [2]. Тут разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, па скаргах на злоўжыванні ўладай вышэйшых службовых асоб. Але самым важкім здабыткам у барацьбе за дзяржаўную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага было прыняцце Статута 1588 года.

    Тое, што Статут быў зацверджаны, - цалкам заслуга канцлера Вялікага княства Льва Сапегі.

    Статут 1588 года адназначна сцвярджаў, што найважнейныя пытанні (вайна ці мір, падаткі, прыняцце законаў) меў права вырашаць толькі беларуска-літоўскі парламент (сойм). У Вільні новы кодэкс законаў разглядаўся як прававая гарантыя адасобленасці Вялікага Княства ад Польшчы. Не касуючы самога Люблінскага акта, Статут 1588 года фактычна пазбаўляў яго юрыдычнай сілы, паколькі не змяшчаў ніводнай пастановы аб уніі. Ён заканадаўча аформіў захаванне Вялікага Княства Літоўскага як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі. У гэтым галоўнае значэнне яго дзяржаўна-прававых норм.

    Паводле гэтага звода законаў Вялікае княства Літоўскае заставалася самастойнай дзяржавай з асобым заканадаўствам, са сваім дзяржаўным апаратам, войскам, фінансамі, тэрыторыяй [1].

    Статут упершыню ў нашай гісторыі падзяліў уладу на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (Вялікі князь, Рада паноў) і судовую (Галоўны трыбунал).

    Згодна Статуту кіраўніком беларуска-літоўскай дзяржавы прызнаваўся Вялікі князь (гаспадар). Да яго кампетэнцыі адносілася заключэнне міжнародных пагадненняў, прыём і накіраванне паслоў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру. Гаспадар лічыўся кіраўніком усіх вышэйшых органаў улады.

    Асноўная роля ў абмежаванні ўлады гаспадара належала Радзе паноў. Пры вырашэнні спраў Рада кіравалася пераважна звычаёвым правам, традыцыямі.

    Па Статуту 1588 года заканадаўчая ўлада належыла сойму. Яго з’яўленне было абумоўлена неабходнасцю пашырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай улады.

    Статут прадугледжваў адмену пункта пастановы Люблінскага сойма 1569 года аб праве набыцця зямельнай уласнасці ў межах Вялікага княства Літоўскага. Пасля ўвядзення Статута 1588 года ў дзеяння шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права не толькі набываць землі, але і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім [1, с. 73]. Артыкул 12 раздзела III Статута 1588 года гэту норму права трактуе так: „ В том паньстве Великом князстве Литовском и во всих землях, ему прислухаючих, достойностей духовных и светских городов, дворов, грунтов, староств, держав, врядов земских и дворных посесый або в держанье и поживанье и вечностей жадных чужоземцом и заграничником, ани суседом того паньства давати не маем. Але то все мы и потомки нашы, великие князи литовские, давати повинни только Литве, Руси, Жомойти, родичом старожитным и уроженцом Великого князства Литовского и иных земль, тому Великому князству належачыхˮ [19].

    Так, Статут 1588 года прадугледжваў, што атрымліваць маёнткі і займаць дзяржаўныя і духоўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы. Падкрэсліваючы значэнне Вялікага княства Літоўскага як асобнага гаспадарства [1]. Таксама Статут абавязваў гасудара захоўваць недатыкальнасць тэрыторый Вялікага княства Літоўскага, вяртаць раней страчаныя землі.

    Артыкул 3 раздзела III Статута 1588 года зацвярджаў свабоду слова, свабоду веравызнання і рэлігійную талерантнасць („мы розныя ў веры, але будзем мір паміж сабою захоўвацьˮ). Не толькі католікі, але праваслаўныя і пратэстанты мелі права займаць дзяржаўныя пасады. Кожны вольны чалавек мог пры жаданні выехаць за мяжу.

    Пануючым станам-саслоўем Статут вызначаў шляхту. Толькі яна мела права займаць дзяржаўныя пасады, служыць у войску і валодаць зямлей. Цалкам адлучаў земляроба ад зямлі артыкул 26 раздзела III Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года: „Простага стану чалавек, не атрымаўшы раней ад нас, гаспадара, шляхецкай вольнасці, маёнткаў і зямель шляхецкіх, ніякіям звычаем займець, а ні купляю сваёю трымаць не можаˮ [19].

    Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Ідэя прававога парадку была накіравана найперш супраць дэспатызму гаспадара, буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы [15, с . 89]. Адлюстравалася яна ў многіх артыкулах Статута, а таксама была выкладзена Львом Сапегам у яго прысвячэннях Жыгімонту III і ўсім саслоўям Вялікага Княства Літоўскага. Ён пісаў: „ Для того права суть постановлены, абы можному и потужному не все было вольно чынити. Яко Цыцеро поведил, иж естесмо невольниками прав для того, абысьмы вольности уживати моглиˮ [19].

    Як сімвал дзяржавы Вялікае княства Літоўскае мела свой дзяржаўны герб і пячатку. З’яўлення герба ў Вялікім княстве Літоўскім звязана з узмацненнем заходнееўрапейскіх геральдычных уплываў у другой палове XIV стагоддзя, спачатку праз Лівонію і Прусію, пазней праз Венгрыю, Польшчу і Мазовію, што было вынікам знешнепалітычных падзей. Аб’яднанне Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства спрыяла афармленню па правілах геральдыкі выявы коннага рыцара з мячом зпартрэтнай пячаткі вялікага літоўскага. У выніку геральдызацыі вершніка быў створаны дынастычны герб Гедзімінавічаў, да якіх належыў новы кароль Польшчы, і адначасова дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага. У канцы XV - пачатку XVI стагоддзяў ён атрымаў назву „Пагоняˮ. Так у Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 года было запісана: „ Теж мы, господар, даем под гербом того паньства нашого Великого княства Литовского Погонею печать до кождого повету, на который ест написани около гербу имя того поветуˮ [19, раздзел IV, артыкул 12].

    Статут 1588 года па сваёй значнасці з’яўляецца Канстытуцыяй Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі. Трэба адзначыць той факт, што такія галоўныя прынцыпы Статута, як прэзумцыя невінаватасці, дзяржаўны і нацыянальны – культурны суверэнітэт, рэлігійная талерантнасць і іншыя, былі надзвычай прагрэсіўнымі для таго часу. Яны да сённяшняга дня выступаюць у ліку прынцыпова важных палажэнняў заканадаўчых актаў многіх дэмакратычных краін свету [1, с. 74].

    Статут 1588 года закончыў кадыфікацыю права ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся не толькі дзяржаўна-прававыя ідэі таго часу, але і тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура народаў Вялікім княстве [2, с. 48].

    Такім чынам, дзяржаўна – прававыя сувязі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай пасля 1569 года будаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на умовах, якія прадугледжвалі адасобленнасць абедзвюх дзяржаў пры адным гасудары і адным парламенце ( сойме ). Гэтае аб’яднанне спарадзіла новую дзяржаву – Рэч Паспалітую, у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумеснай міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны. Трэба падкрэсліць, што палажэнні Статута 1588 года , асабліва тыя, якія рэгламентавалі суверэнітэт дзяржавы, структуру і дзейнасць новых органаў улады (сойма, павятовых соймікаў), новых судовых органаў, правы свабодных людзей, ахову навальнага асяроддзя шмат у чым апярэдзілі свой час. Менавіта таму Статут 1588 года, з’явіўся узорам кадыфікацыі заканадаўства ў іншых краінах і доўгі час быў дзеючым законам.

    ЗАКЛЮЧЭННЕ

    Вялікае княства Літоўскае XVI стагоддзя ўвайшло ў сусветную гісторыю як адна з паршых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны узор палітычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна – рэлігійных сістэм.

    У дадзенай рабоце дасягнуты наступныя задачы: разгледжана палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў пачатку XVI стагоддзя; прааналізаваны заключэнне і настуствы Люблінскай уніі.

    Палітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага XVI стагоддзя стала векам катастрофы. Гэта было абумоўлена ўпершую чаргу неадпаведнасцю дзяржаўнага ладу краіны надзённым патрабаванням часу.

    Суседства з жорстка цэнтралізаванымі краінамі – Масковіяй і Крымскім ханствам, якія маглі ў кароткі тэрмін перавесці на ваенныя рэйкі ўсе свае матэрыяльныя чалавечыя і эканамічныя рэсурсы, вымагала дзеля дзейснага супраціву іх экспансіі ўзмацнення апарату кіравання Вялікага княства Літоўскага.

    Аднак, нягледзячы на тое, што дзяржаўная сістэма Вялікага княства літоўскага і характаразавалася шырокаразгалінаванай сістэмай органаў дзяржаўнага кіравання, іх дзейнасць была малаэфектыўнай. У вялікай ступені слабасць краіны была абумоўленая і фактычнай назалежнасцю складовых яе частак. Сітуацыя пагаршалася таксама сталай адсутнасцю вялікага князя, які з’яўляўся адначасова і каралём польскім.

    У выніку цяжкіх войнаў супраць Маскоўскай дзяржавы Вялікае княства страціла частку сваіх тэрыторый, а падчас Лівонскай вайны апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

    Усё гэта садзейнічала прыняццю Люблінскай уніі. Яна як акт федэрацыйнага аб’яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую абодвух народаў была зацверджана на Люблінскім сойме 1 ліпеня 1569 года.

    Люблінская унія была кампрамісам феадалаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, у выніку якога ўтварылася больш моцная дзяржава. Унія замацавала палітычнае адзінства абедзвюх дзяржаў, узмацніла працэсы іх эканамічнага і культурнага збліжэння. Шляхта Вялікага княства Літоўскага захавала свае саслоўныя прывелеі. Магнаты Вялікага княства хоць і страцілі былыя пазіцыі ў кіраванні дзяржавы, але захавалі свае вышэйшыя дзяржаўныя пасады і палітычны ўплыў. Скончылася перамогай Лівонская вайна.

    Разам з тым Люблінская унія аблегчыла паланізацыю беларуска – літоўскай шляхты і часткі гараджан. Яна адыграла станоўчую ролю ў лёсе нашай дзяржавы.

    Ва ўмовах паланізацыі грамадства менавіта унія стала той апорай баларускасці, якой у вялікай ступені мы абавязаныя захаваннем беларускай тоеснасці. У канцы XVI – пачатку XVII стагоддзяў беларуская мова панавала ўва ўсіх сферах дзейнасці уніяцкай царквы. У другой палове XVII і на працягу XVIII стагоддзя уніяцкая царква не толькі не ператварылася ў сродак масавай каланізацыі, а стала моцным фактарам захавання нацыянальнай адметнасці.

    СПІС ВЫКАРАСТАНЫХ КРЫНІЦ
    1. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік / А. Ф. Вішнеўскі. – Мінск: Экаперспектыва, 2000. – 319 с.

    2. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік / А.Ф. Вішнеўскі, У. І. Вішнеўская. – Мінск: Тэтра Системс, 2005 – 192 с.

    3. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / А.Ф. Вішнеўскі, І.А. Юхо. – Мінск: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. – 311 с.

    4. Вішнеўскі, А.Ф. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага

    княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі [Электронный рэсурс]. – 2012. – Рэжым доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/34007

    5. Дземчанка, У. І. Сойм вялікага княства літоўскага [Электронный ресурс]. – 2011. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/33705

    6. Доўнар, Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т. І. Доўнар. – Мінск: Амалфея, 2008. – 400 с.

    7. Довнар, Т. И. Рада Великого княжества Литовского [Электронный ресурс]. – 2010. – Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/105795

    8. Довнар, Т. И. Статут Великого княжества Литовского 1588 (Третий Статут) [Электронный ресурс]. – 2010. – Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/111932

    9. Довнар, Т. И. Сейм (Сойм) [Электронный ресурс]. – 2010. – Режим доступа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/111274

    10. Любавский, М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблянской унии включительно / М. К. Любавский – М., 1915. – 414 с.

    11. Пичета, В. И. История Литовскага государства до Люблинскай Унии / В. И . Пичета. - Вильно: Литва, 1921 г. – 76 с.

    12. Сагановіч, Г. М. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVІІІ ст. / Г.М. Сагановіч. - Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. - 412 с.

    13. Юхо, Я.А. Гiсторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік / Я.А. Юхо. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000. – 352 с.

    14. Юхо, І.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік / І.А. Юхо. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.

    15. Юхо, Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права / Я. А. Юхо. – Мінск: Беларусь, 1991. – 238 с.

    16. Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя у 2 т./ рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; - Мінск: БелЭн, - 2005. - Т. 1: Абаленскі – Кадэнцыя / З. Э. Герасімовіч [і інш.] – 2005 – 688 с.

    17. Дневник Люблинского сейма 1569 года / под ред. М. Ковалевича.

    - СПб., 1869. – 822 с.

    18. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. – Ч. 1: М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаёнака [і інш.] – Мінск: Беларусь, 1994. – 527 с.

    19. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 / пер. на бел. мову А.С. Шагун. – Мінск: Беларусь, 2002. – 207 с.

    20. Уния в документах: Сб. / сост. В. А. Теплова, З. И. Зуева. – Минск: Лучи Софии 1997. – 520 с.


    1   2


    написать администратору сайта