Главная страница
Навигация по странице:

  • Прадмет ГДПБ

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница1 из 37
      1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   37

    1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    ГДПБ як навука і як навучальная дысцыпліна вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашага народа.

    У якасці гістарычнай навукі ГДПБ ўяўляе сабой частку гісторыі чалавецтва, а ў якасці юрыдычнай – адну з фундаментальных абласцей ведаў, на якіх грунтуюцца высновы сучаснай юрыспрудэнцыі ў цэлым.

    Падобна любой іншай, гісторыка-прававая навука мае свой прадмет, аб’ект і метад даследавання, якія цесна суадносяцца адно з другім. Гэтак, аб’ектам вывучэння гісторыі дзяржавы і права з’яўляюцца два феномены нашай цывілізацыі: дзяржава і права ў іх узаемасувязі і ў працэсе іх гістарычнага развіцця, з’явы сацыяльнага жыцця ў дзяржаўна-правовой сферы, дзяржаўныя інстытуты і акты заканадаўства. Прадмет ГДПБ можа быць акрэслены наступным: 1) станаўленне і развіццё інстытуту дзяржавы на тэрыторыі нашай краіны, заканамернасці і асаблівасці гэтага развіцця; 2) праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці; 3) фарміраванне заканадаўства ў розныя гістарычныя перыяды; 4) асаблівасці праваадносінаў, уласцівыя гэтым перыядам.

    Сярод метадаў даследавання (сукупнасць прыёмаў, спосабаў ды сродкаў, якія выкарыстоўваюць пры вывучэнні прадмета ГДПБ) пераважаюць метады гістарычнай навукі: храналагічнага падыходу, ці гістарызма, канкрэтна-гістарычны, параўнальна-гістарычны, метад перыядызацыі.

    Такім чынам, па свайму прадмету ГДПБ з’яўляецца правазнаўчай навукай, па метадах даследавання – гістарычна.

    Гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і юрыдычныя інстытуты з моманту іх з’яўлення і да цяперашняга часу. Навука ГДПБ вырашае наступныя задачы: 1) Дакладнае і сістэмнае вывучэнне падзей і фактаў, заканадаўства ў іх гістарычным развіцці. 2) Непрадузяты аналіз, правільнае навуковае іх тлумачэнне.

    3)Выяўленне заканамернасцей, тэндэнцый і перспектыў развіцця дзяржавы і права.

    Важнай задачай вывучэння дысцыпліны ГДПБ з’яўляецца стварэнне перадумоў для лепшага засваення такіх дысцыплін, як тэорыя дзяржавы і права, гісторыя палітычных і прававых вучэнняў, канстытуцыйнае права і іншых. Гісторыка-прававая навука цесна звязаная з іншымі юрыдычнымі навукамі, а некаторым з іх забяспечвае неабходны “фундамент”. Калі тэорыя дзяржавы і права выпрацоўвае агульныя для юрыспрудэнцыі катэгорыі і паняцці, вывучае абагульнённыя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, аналізуе сучасныя сусветныя тэндэнцыі ў дзяржаўна-прававой сферы, то гісторыя дзяржавы і права дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў. Спецыяльныя галіновыя юрыдычныя навукі чэрпаюць з ГДПБ пэўныя гістарычныя звесткі, якія дазвалюць прасачыць эвалюцыю і тым паглыбіць разуменне той або іншай сучаснай дзяржаўна-прававой з’явы.

    Як навука і як навучальная дысцыпліна ГДПБ мае значэнне: пазнавальнае; метадалагічнае; практычнае (прыкладное);

    ідэалагічнае (выхаваўчае).

    2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Ужо першыя кнігі, надрукаваныя на старажытнабеларускай мове, выкладалі асобныя правававыя ідэі.

    Дзяржаўна-прававыя праблемы закраналіся ў творах многіх мысліцеляў 16-17стст., што дазваляе весці гаворку аб развіцці айчыннага правазнаўства. З 17ст. ў Віленскай акадэміі працуюць юрыдычны факультэт, прафесары-правазнаўцы.

    Развіццё дзяржаўна-прававых інстытутаў, назапашванне помнікаў заканадаўчай дзейнасці, з аднаго боку, і развіццё айчыннай прававой думкі, з другога, былі перадумовай узнікнення навуковага інтарэсу да вывучэння гісторыі мясцовага права.

    Першым навуковым даследаваннем па гісторыі дзяржава і права Вялікага Княства Літоўскага была праца прафесара Крамянецкага ліцэя Т. Чацкага “Аб літоўскім і польскім праве, яго духу, крыніцах, сувязях і аб змесце першага Статута, выдадзенага для Літвы ў 1529 годзе”, якая была надрукавана ў Варшаве ў двух тамах у 1800-1801гг. Значную ролю ў станаўленні гісторыі дзяржавы і права на нашых землях адыграў І. Даніловіч, які ў першай палове 19ст. працаваў у Віленскім універсітэце, у Пецярбургу, ва ўніверсітэтах Кіева і Масквы. Навуковая заслуга І. Даніловіча заключаецца ў тым, што ён адкрыў і апублікаваў шэраг важных помнікаў права і звярнуў увагу расійскіх гісторыкаў на неабходнасць публікацыі крыніц і усебаковага вывучэння гісторыі права ВКЛ.

    Шмат увагі гісторыі дзяржавы і права ВКЛ надавалі навукоўцы Кіеўскага універсітэта, у якім у др. палове 19ст. склалася асаблівая школа гісторыі дзяржавы і права – Кіеўская школа. Галоўная заслуга прадстаўнікоў Кіеўскай школы гісторыі дзяржавы і права (М. Уладзімірскі-Буданаў, Ф. Леантовіч, М. Максімейка ды інш.) заключалася ў тым, што яны першымі пачалі вывучаць прававыя праблемы ў цеснай узаемасувязі з жыццём народаў, надаўшы асаблівую ўвагу гісторыі ўкраінскага і беларускага народаў. Прадстаўнік гісторыка-юрыдычнай школы М. Любаўскі першым у расійскай гісторыка-юрыдычнай навуцы зрабіў спробу напісаць гісторыю Вялікага Княства Літоўскага з асвятленнем прававога становішча саслоўяў і асобных груп насельніцтва. Працы дарэвалюцыйных расійскіх вучоных змяшчаюць каштоўны фактычны матэрыял. Яны пераканаўча даказалі наяўнасць генетычнай сувязі права ВКЛ са старажытным беларускім правам, грунтоўна даследавалі структуру і кампетэнцую вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады.

    Значная ўвага гісторыі дзяржавы і права ВКЛ надавалася ў працах польскіх гісторыкаў і юрыстаў.

    У першыя гады савецкай улады галоўнай задачай спецыялістаў і навукоўцаў была вызначана задача распрацоўкі праблем савецкага права. Навуковае вывучэнне гісторыі адсоўвалася на другі план. Але нават далёкія ад навуковасці, пераважна публіцыстычныя, першыя працы, прысвечаныя станаўленню беларускай савецкай дзяржаўнасці, маюць пэўнае гісторыка-прававое значэнне: іх аўтарамі былі непасрэдныя ўдзельнікі дзяржаўнага будаўніцтва – партыйныя і савецкія кіраўнікі таго часу (З. Жылуновіч, Б. Кнорын, А. Мяснікоў, А. Чэрвякоў). Навуковым цэнтрам правазнаўства зрабіўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, у якім з 1921г. працуе аддзяленне права (з 1925г. – факультэт права і гаспадаркі; у 1930г. – факультэт савецкага будаўніцтва і права; у 1931г. – інстытут савецкага будаўніцтва і права; з 1932г. – Мінскі юрыдычны інстытут; з 1954г. – юрыдычны факультэт БДУ).

    Заснавальнікам беларускай савецкай гістарычнай школы па заслугах лічаць першага рэктара БДУ, заслужанага прафесара БССР (1926г.), акадэміка АН БССР (1928г) У. Пічэту (1878-1949гг.).

    Пачэсная месца ў развіцці беларускай гісторыка-прававой навукі належыць народжанаму ў Рэчыцы выдатнаму даследчыку нашай даўніны і патрыёту Бацькаўшчыны М. Доўнар-Запольскаму (1867-1934гг), які таксама пэўны час працаваў у БДУ.

    Захады па лібералізацыі палітычнага рэжыму ў СССР у др. палове 20ст. абумовілі актывізацыю навуковых даследаванняў у саюзных рэспубліках. Гэтаму садзейнічала і рэалізацыя Пастановы ЦК КПСС “Аб мерах па далейшаму развіццю юрыдычнай навукі і паляпшэнню юрыдычнай адукацыі ў краіне” (1964г.). Навукоўцы юрыдычнага факультэта БДУ і Інстытута філасофіі і права АН БССР падрыхтавалі шэраг капітальных выданняў, прысвечаных гісторыі беларускай савецкай дзяржаўнасці: «Очерки истории государства и права БССР» (Вып.1-2. 1958, 1969); «История государства и права Белорусской ССР» (Т.1-2. 1970, 1976); «Уголовное право БССР» (Т.1-2. 1978); «Гражданское право БССР» (Т.1-3. 1975-1978). У 70-я – 80-я гады мінулага стагоддзя праблемы айчыннай гісторыі дзяржавы і права актыўна распрацоўвалі даследчыкі Я. Юхо, В. Круталевіч, І. Марціновіч, С. Сокал.

    Кола энтузіястаў навуковага вывучэння ГДПБ значна пашырылася пасля абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З гэтага моманту пачынаецца сучасны этап ў развіцці айчыннага правазнаўства. Прынцыповае значэнне мела тое, што Прэамбула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь акцэнтавала ўвагу на шматвяковай гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці. ГДПБ зрабілася адной з фундаментальных юрыдычных дысцыплін, якая вывучаецца ў вышэйшых навучальных установах. Выдадзены дзесяткі вучэбных дапаможнікаў. У хрэстаматыях, асобнымі выданнямі, а таксама ў электронным варыянце актыўна публікуюцца помнікі гісторыі айчыннага права.

    Так склалася гістарычна, што гісторыя Беларусі і гісторыя дзяржавы і права беларускага народа ў прыватнасці фактычна ніколі раней не вывучаліся аб’ектыўна, як самастойная галіна навукі. Польская, руская і савецкая гістарыяграфія разглядалі ГДПБ тэндэнцыйна, з улікам перш за ўсё ўласных палітычных інтарэсаў, а не навуковай аб’ектыўнасці. Набыццё суверэннай дзяржаўнасці стварае шанц на вяртанне да нас не скажонай, праўдзівай гісторыі.
      1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   37


    написать администратору сайта