Главная страница
Навигация по странице:

  • 20 лютага 1387

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница7 из 37
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   37

    10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай


    1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.

    Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея - з гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву.

    Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Вялікага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным. Выбранне і ўвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца. Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны бьші быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: Статуты і ўсе якія б то ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маенткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы.

    Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць некаторыя змены і ў заканадаўстве Вялікага княства, якому ў гэтым дакуменце, аднак, не адводзілася роля польскай кала­ніяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Полышчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул "Вялікае княства Літоўскае", дзяржаўная пячатка, а таксама войска.

    11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)


    Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковымі для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прын­цыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.

    Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім княземЯгайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385). Першы быў выдадзены 20 лютага 1387 г. Ён пачынаўся са сцвярджэння, што нібыта людзі жадаюць прыняць ката-ліцкую веру, а тым, хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя пра­вы і вольнасці. Прывілей замацоўваў за кож­ным рыцарам ці баярынам (католікам) права свабоднага распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, рыцары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выканання многіх дзяржаўных павіннасцей за выключэннем ваеннай і замкавай.

    Прывілей 22 лютага таго ж года фактычна дапаўняў пер­шы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасці з прывілеем усё каталіцкае духавенства, касцёлы, кляштары і феадальна-залежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі, гэта значыць, што яны вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржавы і вялікага князя.

    Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ад 20 і 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне каталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што Ягайла па ўмовах Крэўскай уніі сам прыняў каталіцкую веру і абавязаўся распаўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты.

    Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім прывілеі 1413 г., які яшчэ больш пашырыў правы феадалаў-католікау. Разам з тым ён служыў праграмай і заданнем на абмежаванне правоў і дыскрымінацыю ўсіх некатолікаў.

    У выніку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася унутрыкласавая барацьба, што з'явілася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць у правах праваслаўных феадалаў з феадаламі-католікамі.

    Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслужылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадумовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове.

    Можна сказаць, што ў разглядаемы перыяд агульназемскія прывілеі ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, г. зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні дзяржаўнага і іншых галін права.
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   37


    написать администратору сайта