Главная страница

Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


Скачать 0.66 Mb.
Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
АнкорШпора ИГПБ.doc
Дата22.02.2018
Размер0.66 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаШпора ИГПБ.doc
ТипДокументы
#15814
страница37 из 37
1   ...   29   30   31   32   33   34   35   36   37

60. Канстытуцыя БССР 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка


14 красавіка 1978 г. была пры­нята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCР.

Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР": ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.

Другі раздзел "Дзяржава і асоба": прысвечаны грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.

Трэці раздзел "Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР": гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР. Чацвёрты раздзел "Саветы народных дэпутатаў і па­радак іх выбрання": замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата. Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР": змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ро­лю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР. Шосты раздзел "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў БССР": гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкомаў. Сёмы раздзел: быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР. Восьмы раздзел "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд": парадк фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўленне правасуддзя толькі судом, вядзенне судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскі нагляд і падпарадкаванне органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР. Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР.

БССР з'яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68).

61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне РБ


27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэс-публікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову "Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", у якой прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне БССР у склад СССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу БССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР", артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў БССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

26 жніўня 1991 г., сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прыняла Закон "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць БССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі пераўтвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў РБ і інш. Быў прыняты шэраг законаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання асабістых узброеных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз'ядзернай нейтральнай дзяржавы ("Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе", "Аб абароне", "Аб узброеных сілах РБ", "Аб статусе ваеннаслужачага" і інш.). 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве БССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах - "Беларусь". Новым сцягам РБ з'явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а дзяржаўным гербам - герб "Пагоня". 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь"

Закон аб мовах: ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай РБ з'яўляецца белару­ская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым РБ забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая норма была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндума рускай мове нададзены роўны статус з беларускай, а герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам РБ і сцягам чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі. Заключным акордам у набыцці РБ дзяржаўнага суверэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. 10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтварылася Садружнасць 11 незалеж­ных дзяржаў.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Паралельна з афармленнем і ўмацаваннем канстытуцыйых асноў дзяржавы адбываўся пераход да сістэмы гаспадарання, заснаванай на дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, свабодзе прадпрымальніцкай дзейнасці, роўнасці правоў удзельнікаў рынкавых адносін. Гэты пераход патрабаваў удаскана­лення прававога рэгулявання перш за ўсё маёмасных і звязанных з імі асабістых немаёмасных адносін.

28 кастрычніка 1998 г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ быў прыняты новы Грамадзянскі кодэкс (ГК) РБ, які ўступіў ў сілу з 1 ліпеня 1999г. 3 гэтага часу ў сілу ўступіў і Грамадзянска-працэсуальны кодэкс РБ.

Адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася падрыхтоўка праекта новага Крымінальнага кодэкса (КК) Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1993г. Вярхоўны Савет РБ ухваліў праект у першым чытанні.

15 чэрвеня 1993 г. Законам РБ «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» у КК былі ўключаны нормы аб крымінальнай адказнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск (эмісія) каштоўных папер (арт. 841), ілжэпрадпрымальніцтва (арт. 1501), выманьванне крэдыту альбо датацый (арт. 1502) і інш. Такім чынам, крымінальнае заканадаўства пачало адапціравацца да рынкавых адносін у грамадстве, якія паступова пашыраліся і ўмацоўваліся.

Найбольш маштабныя змены ў змесце і структуры КК Беларусі адбыліся пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 1994г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь». Згодна з прынятым законам галоўнай задачай крымінальнага заканадаўства вызначана абарона жыцця і здароўя чалавека, яго правоў і свабод.

Адбыліся змены ў сістэме пакаранняў: заканадаўца адмовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць ужывання штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын.

Працэс рэфармавання крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 2 чэрвеня 1999г. новага Кры­мінальнага кодэкса РБ, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001г. 3 1 студзеня 2001г. у сілу ўступіў і Крымінальна-працэсуальны кодэкс РБ.

Прыняты Мытны кодекс РБ (1999г.), Жыллёвы кодэкс РБ (1999г.), Кодэкс РБ аб зямлі (1999г.), Працоўны код­экс РБ (1999г.), Банкаўскі кодэкс РБ (2000г.) і інш. Усяго прынята 20 кодэксаў. Значнага развіцця дасягнула заканадаўства, якое вызначае статус вышэйшых дзяржаўных органаў. Дэталёва распрацавана заканадаўства аб выбарах і правядзенні рэферэндумаў.

62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце РБ”


27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі.

Декларация о государственном суверенитете провозгласила «полный государственный суверенитет Республики Беларусь как верховенство, самостоятельность и полноту государственной власти республики в границах ее территории, правомочность ее законов, независимость республики во внешних отношениях».

25 августа 1991 года Декларация о государственном суверенитете получила статус конституционного закона, на основании которого были внесены изменения и дополнения в Конституцию 1978 года. Новая Конституция Республики Беларусь была принята 15 марта 1994 года.

После референдума 1996 года День независимости начали отмечать в День освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков 3 июля.

Напомним, что Декларацию о государственном суверенитете от 27.07.1990 никто не отменял и она продолжает действовать.

63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі РБ


Актам юрыдычнага замацавання дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь з'явілася прыняцце яе Канстытуцыі. Распрацоўка Канстытуцыі пачалася ў 1990 годзе, калі Вярхоўны Савет Беларускай ССР 20 ліпеня прыняў пастанову "Аб выбранні Канстытуцыйнай камісіі" з 74 чалавек. У склад камісіі быў выбраны 61 на­родны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, а таксама 8 навукоўцаў-юрыстаў і 5 практычных работнікаў праваахоўных органаў. Старшынёй Канстытуцыйнай камісіі быў прызначаны Старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей, з кастрычніка 1992 года - Станіслаў Шушкевіч, а з пачатку 1994 года - Мечыслаў Грыб. Былі створаны дзве рабочыя групы з членаў Канстытуцыйнай камісіі і з ліку спецыяльна запрошаных вучоных і практыкаў, а пазней аб'яднаныя ў адну, якую ўзначаліў намеснік старшыні Вярхоўнага Савета В. Шаладонаў.

Першы праект Канстытуцыі быў падрыхтаваны ле­там 1991г. але падзеі жніўня і верасня 1991 года, прыпыненне дзейнасці КПСС-КПБ і наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце сілы Канстытуцыйнага зако­на запатрабавалі ўнясення ў яго значных змен. У лістападзе 1991 года Вярхоўны Савет адобрыў праект Канстытуцыі ў першым чытанні і пастанавіў апублікаваць яго для ўсеагульнага абмеркавання. Пасля гэтага работа над ім працягвалася яшчэ ў 1992 і 1993 гадах і закончылася толькі ў пачатку 1994г.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая 30 сакавіка была апублікавана ў газетах "Звязда" і "Народная газета” і з гэтага дня ўступіла ў сілу. Яна складалася з прэамбулы, 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў.

64. Канстытуцыя РБ: гісторыка- прававая характарыстыка


Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе ворганы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсць найвышэйшая мэта дзяржавы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы, а таксама адказнасць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.

Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафэсійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спэцыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забеспячэнне ў старэчым узросце, у выпадку хваробы, інваліднасці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабодаў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года. Гэта была пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі (раней Канстытуцыі БССР прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978). Канстытуцыя 1994 году абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Тэрмін «сацыяльна-прававая дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай РБ з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага развіцця асобы, рэалізацыя яе інтарэсаў у рамках законаў. Канстытуцыя ўстанавіла новую форму дзяржаўнага кіравання. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён фармуе вышэйшы выканаўчы орган улады — урад (Савет Міністраў) і нясе адказнасць за яго дзейнасць.

65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя


23 красавіка 1992г. вярхоўны савет рэспублікі прыняў пастанову “Аб канцэпцыі судова-прававой рэформы у РБ”. Яна нацэльвае на стварэнне самастойнай і незалежнай судовай улады асноўнага гаранта забеспячэння правоў і свабод грамадзян іншых удзельнікаў праваадносін, заканадаўчага забеспячэня, рэалізацыі дэмакратычных прынцыпаў арганізыцыі і дзейнасці праваахоўных органаў, адпавядаючых агульнапрынятым нормам міжнароднага права. Адсюль меркуецца пераход да разгляду большасці судовых спраў судзямі асабіста, прадугледжвалася называць іх міравымі судзямі, стварэнне суда прысяжных для разгляду пэўнай катэгорыі крымінальных спраў па жаданні абвінавачаннага, калі яму пагражае смяротнае пакаранне. Разгляд астатніх спраў прафісійным калегіальным судом, з наданнем яму правоў апіляцыйнай інстанцыі.


66. Рэферэндумы у РБ у 1995, 1996 і 2004 гадах


Первый референдум в истории Республики Беларусь был проведён 14 мая 1995 года по инициативе Президента Александра Лукашенко. По результатам голосования принята государственная символика, отличающаяся от советской некоторыми второстепенными деталями, а русскому языку придан статус государственного.

Референдум 1996г.

К 1996 году обострились противоречия между президентом и парламентом и страна вступила в полосу политического кризиса. В августе 1996 году президент Александр Лукашенко предложил провести референдум по внесению изменений и дополнений в Конституцию, существенно расширяющих права президента и превращающих республику из парламентско-президентской в президентскую, а также по ряду других вопросов, имевших большой общественный резонанс.

Верховный Совет назначил проведение референдума на 24 ноября 1996 года и также вынес вопрос о внесении изменений в конституцию, превращающих республику в чисто парламентскую (т.е. упразднение поста Президента) и ряд других вопросов.

Вопросы, инициированные президентом: 1) О переносе Дня независимости на 3 июля — День освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков; 2) О внесении изменений и дополнений в Конституцию (предложенных президентом); 3) О введении свободной без ограничений купли-продажи земель сельскохозяйственного назначения; 4) Об отмене смертной казни.

Многие государства и международные органы, включая ОБСЕ, Совет Европы и Европейский союз, официально не признали результаты референдума и объявили их незаконными по причине того, что референдум проводился с серьёзными процедурными нарушениями.

17 октября 2004 года в Беларуси прошёл инициированный президентом Лукашенко республиканский референдум. Референдум был назначен указом президента от 7 сентября 2004 года и был совмещён с парламентскими выборами.

Вопрос на референдум выносился один и звучал следующим образом: «Разрешаете ли Вы первому Президенту Республики Беларусь Лукашенко А. Г. участвовать в качестве кандидата в Президенты Республики Беларусь в выборах Президента и принимаете ли часть первую статьи 81 Конституции Республики Беларусь в следующей редакции: «Президент избирается на пять лет непосредственно народом Республики Беларусь на основе всеобщего, свободного, равного и прямого избирательного права при тайном голосовании?»

В результате референдума президент получил возможность участвовать в президентских выборах неограниченное число раз (ранее конституция предусматривала только два президентских срока подряд).
1   ...   29   30   31   32   33   34   35   36   37


написать администратору сайта