Главная страница
Навигация по странице:

  • На­родны (Нацыянальны) сход

  • На парадку дня стаялі наступныя пытанні

  • 2 лістапада 1939

  • 4 снежня 1939

  • У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельніцтва

  • Парадак скасавання шлюбу быў ускладнены.

  • 7 ліпеня 1945

  • Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства

  • Аб усеагульным воінскім абавязку"

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница33 из 37
    1   ...   29   30   31   32   33   34   35   36   37

    53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР


    Палітычнае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны прыгнет насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай акупацыі. Вызваленчая барацьба ў большасці выпадкаў была выклікана імкненнем да ўз'яднання з БССР. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва СССР паўафіцыяльна падтрымлівала развіццё ідэі такога ўз'яднання і садзейнічала ўмацаванню веры ў яго ажыццяўленне.

    23 жніўня 1939 г., ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча, урад СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Уста-наўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

    Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. пачала даўно спланаваную вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На ўсёй заходняй тэрыторыі пачалі стварацца часовыя органы народнай улады. Ва ўсе ўладныя структуры ўвайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі.

    22 кастрычніка на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі праведзены выбары ў На­родны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у іх мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На парадку дня стаялі наступныя пытанні: 1) аб дзяржаўнай уладзе; 2) аб уваходжанні За­ходняй Беларусі ў склад БССР; 3) аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў; 4) аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі былі адобраны чатыры дэкларацыі, абвясціўшыя ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

    Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі прававой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939 г. Вярхоўным Саветам СССР пастановы "Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР". 14 лістапада Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заход­нюю Беларусь у склад БССР і ўз'яднаць тым самым беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве.

    4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей - Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэ­рыторьй Заходняй Беларусі былі зацверджаны абласныя выканаўчыя камітэты, Аблвыканкамы у сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвыканкамы. Выбары ў мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня 1940г.

    У кастрычніку 1939 г. адбыўся працэс тэрытарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі ў яе этнаграфічных межах. Аднак неўзабаве Віленскі край у сувязі з пактам Молатава - Рыбентропа быў перададзены Літве.

    16 лістапада 1939 г. паміж савецкім урадам і ўрадам Германіі было заключена пагадненне аб перасяленні асоб бела­рускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, якія адышлі да СССР. Многіх перасяленцаў напаткаў трагічны лёс: яны сталі ахвярамі органаў НКУС.

    Аднак, нягледзячы на ўсе выдаткі, трэба адзначыць, што ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі ў адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала
    беларускі народ у адзіную сям'ю.

    54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве


    Падчас другой сусветнай вайны права Беларускай ССР не мела са­мастойнага значэння, бо згодна з Канстытуцыяй СССР (1936 г.) выданне Крымінальнага і Грамадзянскага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі СССР, а ў астатніх галінах права таксама дзейнічалі ў асноўным нормы агульна-саюзнага права. Перш за ўсё трэба адзначыць, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маёмасных адносін у перыяд вайны было падпарадкавана мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, абароне сацыялістычных маёмас­ных адносін, аднаўленню разбуранай гаспадаркі.

    Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказ­насць за раскраданне, недастачу і страту тавараў, гаручага, гібель коней і буйной рагатай жывёлы.

    У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельніцтва (згодна з Пастановай СНК СССР ад 5 жніўня 1941 г. на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча, і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Грамадзяне, якія вярнуліся з эвакуацыі, мелі права ў судовым парадку патрабаваць вызвалення раней прыналежнай ім жылой плошчы).

    Становішча ваеннага часу абумовіла неабходнасць выдання актаў, якія рэгулявалі адносіны па дагаворы страхавання (органы Дзяржстраху не нясуць адказнасці ў выпадку смерці застрахаваных ці страты імі працаздольнасці, а таксама знішчэння ці пашкоджання застрахаванай маёмасці ў выніку ваенных дзеянняў).

    14 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі унесены значныя змены і ў парадак атрымання спадчыны (было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сестры памерлага, а так­сама вызначалася чарговасць яе атрымання. Спадчыннікамі першай чаргі з'яўляліся дзеці, муж або жонка і непрацаздольныя, што былі на ўтрыманні спадчынадаўцы не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў пер­шай чаргі ці непрыняцця імі спадчыны да яе атрымання прызываліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці - браты і сестры памерлага).

    Былі пашыраны правы спадчынадаўцы па завяшчанні сваей маёмасці:яна магла быць завешчана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў паводле закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям; спадчынадавец атрымаў права пры адсутнасці законных спадчыннікаў завяшчаць сваю маёмасць любому грамадзяніну.

    Змены, унесеныя ў грамадзянскае заканадаўства, былі накіраваны перш за ўсё на рэгуляванне маёмасных адносін у інтарэсах перамогі над ворагам, аднаўлення гаспадаркі, узмацнення аховы правоў прадпрыемсчваў і ўстаноў, арганізацый і грамадзян.

    Важнае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 27 чэрвеня 1941 г., паводле якой было прынята рашэнне прыпыніць вядзенне ўсіх незакончаных спраў аб высяленні з жылых памяшканняў асоб, прызваных у дзеючую армію, і членаў іх сямей.

    Прыпыняліся на перыяд ваенных дзеянняў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых катэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі.

    Парадак скасавання шлюбу быў ускладнены. Уводзілася асобая стадыя судовага разбору - прымірыцельная вытворчасць у народным судзе. Справа аб скасаванні шлюбу разглядалася па заяве мужа і жонкі або аднаго з іх па месцы жыхарства адказчыка. Патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку пра тое, што адбудзецца разгляд справы аб разводзе. Муж і жонка мелі права спыніць справу на любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з'яўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім з бацькоў застаюцца дзеці, і ўстанаўліваў памер утрымання на іх аліментаў, рабіў падзел маёмасці і г.д.

    27 снежня 1944 г. было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўным арбітражы Беларускай ССР. Ён вырашаў маёмасныя (іскавыя і пераддагаворныя) спрэчкі паміж установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі грамадскага сектара.

    Асноўная задача крымінальнага заканадаўства перыяду вайны заключалася ў ахове ўстаноўленага правапарадку, умацаванні воінскай і працоўнай дысцыпліны.

    У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маёмасці шырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г., які прадугледжваў павышаную адказнасць за крадзяжы аж да расстрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Са­вета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе турэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавіка 1942 г. - крымінальная адказ­насць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні - за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён.

    7 ліпеня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў указ "Аб амністыі ў сувязі з перамогай над гітлераўскай Германіяй". Паводле амністыі поўнасцю вызваляліся ад па­карання асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Асобам, асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін звыш трох гадоў, не адбыты тэрмін пакарання скарачаўся напалову. Вызваляліся ад пакарання ўсе асуджаныя, у адносінах якіх была прыменена адтэрміноўка выканання прыгавору да заканчэння ваенных дзеянняў. Амністыя не пашыралася на асуджаных за ўчыненне асабліва небяспечных злачынстваў: раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, бандытызм, разбой, крад­зяжы, грабяжы і хуліганства.

    Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства таксама было накіравана на заваяванне перамог.

    1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон "Аб усеагульным воінскім абавязку": вырашаў пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынст-ваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы.

    Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. бы­ла павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства.

    Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуналаў былі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 снежня 1940 г. "Аб змяненні падсуднасці ваенных трыбуналаў". На падставе гэтага указа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў.

    Усе незакончаныя вытворчасцю справы аб контррэвалюцыйных злачынствах, асабліва небяспечных злачынствах супраць парадку кіравання і найбольш цяжкіх злачынствах агульнакрымінальнага характару, падлягалі накіраванню праз пракуратуру ў ваенны трыбунал па месцы службы абвінавачванага. Справы аб іншых катэгорыях злачынстваў падлягалі спыненню, паколькі іх разгляд пасля вяртання абвінавачваных з ваеннай службы быў яўна немэтазгодны.

    Пасля заканчэння вайны пачалася перабудова дзейнасці органаў следства, пракуратуры і суда ў прымяненні да ўмоў мірнага часу. Нормы працэсуальнага права аб выключэннях з агульных правілаў судаводства, устаноўленыя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. "Аб ваенным становішчы", спынілі свае дзеянне, вядзенне крымінальных спраў пачало адпавядаць нормам крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
    1   ...   29   30   31   32   33   34   35   36   37


    написать администратору сайта