Главная страница
Навигация по странице:

  • Вышэйшым органам улады

  • Сацыялістычная ўласнасць

  • Арганізацыя вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница30 из 37
    1   ...   26   27   28   29   30   31   32   33   ...   37

    47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”


    За гады НЭП у БССР былі адноўлены прамысловасць і сельская гаспадарка.

    У снежні 1927г. адбыўся 15-ты з’езд ВКП (б), які зацвердзіў Дырэктывы па складанню першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі СССР. У адпаведнасці з імі быў распрацаваны і першы пяцігадовы план развіця народнай гаспадаркі і культуры Беларусі (1928-1933), які быў зацверджаны 9-м Усебеларускім з’ездам Саветаў у маі 1929г.. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі па прамысловасці быў выкананы датэрмінова. У гэты ж час адміністрацыйнымі мерамі і празмернымі падаткамі ліквідоўваліся прыватныя прамысловыя і гандлевыя прадпрыемствы. Партыйныя дырэктывы былі накіраваны на канчатковую ліквідацыю прыватнага сектара ў прамысловасці і гандлі. Быў узяты курс на паскарэнне тэмпаў сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны і цэнтралізацыі кіраўніцтва прамысловасцю, у сувязі з чым некаторыя прамысловыя прадпрыемствы рэспублікі былі падпарадкаваны непасрэдна наркаматам СССР.

    3 красавіка 1932 года, ЦВК і СНК БССР выдалі пастанову "Аб рэарганізацыі Вышэйшага Савета Народнай Гаспадаркі БССР", згодна з якой ВСНГ пераўтвараўся ў Народны Камісарыят лёгкай прамысловасці, а прадпрыемствы цяжкай прамысловасці пераходзілі ў сістэму наркамата цяжкай прамысловасці СССР. Прадпры­емствы лясной, дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці ўвайшлі ў сістэму Наркамлеса СССР.

    На пачатку 1932 года XVII канферэнцыя ВКП(б) зацвердзіла дырэктывы другога пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі СССР (1933-1937), згодна з якім быў распрацаваны і план развіцця БССР у другой пяцігодцы. Галоўнай задачай пяцігодкі была канчатковая ліквідацыя капіталістычных элементаў у эканоміцы, завяршэнне рэканструкцыі ўсёй народнай гаспадаркі, у тым ліку і завяршэнне калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

    У сярэдзіне 20-х гадоў сельская гаспадарка Беларусі перажывала значны ўздым. Былі павялічаны зямельныя надзелы сялян-беднякоў, прадастаўлены крэдыты на набыццё сельскагаспадарчага інвентару і машын. Паспяховае правядзенне зямельнай, падатковай і крэдытнай палітыкі садзейнічала таму, што сяляне ўтваралі розныя кааператыўныя суполкі, якія не толькі не перашкаджалі, а спрыялі ўмацаванню самастойных гаспадарак. Згодна з Дырэктывамі XV з'езда ВКП(б), які адбыўся ў снежні 1927 года, пачалася масавая прымусовая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. У сялян адбіралі зямлю і прымушалі ўступаць у калгасы пры дапамозе адміністрацыйных і судовых рэпрэсій, падаткаў, канфіскацыі маёмасці, а найболыш працавітых і заможных ся­лян аб'яўлялі "кулакамі", у якіх адбіралася ўся маёмасць, а іх саміх разам з сем'ямі высылалі ў Сібір, па поўнач Расіі.

    Прымусовая калектывізацыя прывяла да таго, што на Беларусі ў 1932-1933 гадах быў голад.

    Калектывізацыя сельскай гаспадаркі карэнным чынам змяніла прававое і сацыялыіас становішча сялян. Яны перасталі быць уласнікамі сродкаў вытворчасці і прадуктаў сваёй працы, ім не выдаваліся пашпарты і яны не мелі права выбіраць сабе іншае месца жыхарства.

    Функцыі дзяржаўных органаў па кіраванні калгасамі ў значнай ступені выконвалі машына-трактарныя станцыі (МТС) і ўтвораныя ў 1933 годзс палітаддзелы пры іх, якія дзейнічалі на правах райкамаў партыі. Палітаддзелы пры МТС дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі. Яны праводзілі "чысткі" у калгасах, саўгасах і мясцовых органах савецкай улады, знішчалі любыя спробы дэмакратыі ў калгасах. Няспынныя "чысткі" і рэпрэсіі дэзарганізоўвалі ўсю сельскагаспадарчую вытворчасць.

    Райвыканкамам было дадзена права высяляць за межы рэспублікі сялянскія сем'і, якія не выканалі дзяржаўных заданняў. Наркамфін БССР і яго мясцовыя органы атрымалі права накладаць на сялян падаткі ў індывідуальным парадку, з такім разлікам, каб селянін не мог выканаць гэтых "індывідуальных заданняў", што было падставай да арышту і зняволення ў лагерах Сібіры або іншых адцаленых паўночных мясцінах.

    Усе гэтыя метады прымусу прывялі да таго, што большасць сялянскіх гаспадарак у 1934 годзе была калектывізавана. За поспехі ў калектывізацыі і індустрыялізацыі Бе-ларуская ССР 15 сакавіка 1935 года пастановай Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

    48. Канстытуцыя БССР 1937г. аб грамадскім і дзяржаўным ладзе


    У лістападзе 1936 г. XII Надзвычайны Усебеларускі з'езд Саветаў БССР абмеркаваў праект Канстытуцыі СССР і стварыў камісію па падрыхтоўцы праекта новай Канстытуцыі рэспублікі. Пасля перапынку ў рабоце, 19 лютага 1937 г., гэты з'езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі. Новая Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. Саюзныя законы ў абавязковым парадку пашыраліся на тэрыторыю рэспублікі, а кожны грамадзянін БССР з'яўляўся і грамадзянінам СССР. У Канстытуцыі гаварылася пра добраахвотнае аб'яднанне БССР на роўных пра­вах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў СССР, аднак суверэнітэт Беларусі быў абмежаваны, а механізм выхаду са складу Саюза не распрацаваны. Найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця былі аднесены да кампетэнцьй СССР (абарона краіны, знешні гандаль, кіраўніцтва эканомікай на аснове ўстанаўлення народнагаспадарчых планаў СССР, ахова дзяржаўнай бяспекі і інш.).

    Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. складалася з 11 раздзелаў. Усяго ў Канстытуцыі было 122 артыкулы.

    Канстытуцыя зацвердзіла сімвалы беларускай дзяржаўнасці — герб і сцяг рэспублікі. Сталіцай рэспублікі зацвярджаўся горад Мінск.

    Па сваей структуры і тэарэтычна-тэхнічнай распрацоўцы Канстытуцыя была больш дасканалай, чым папярэдняя. У ёй была зроблена спроба адыходу ад прынцыпу "ўся ўлада Са­ветам" і намечаны пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вышэйшым органам улады у рэспубліцы ўпершыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет, які выбіраў Прэзідыум і ствараў урад - СНК БССР. Канстытуцыя БССР упершыню змяшчала раздзелы пра бюджэт, суд і пракуратуру, хоць ствараліся яны ў адпаведнасці з агульна-саюзным заканадаўствам.

    Гаспадарчае жыццё Беларусі накіроўвалася і вызначалася дзяржаўным народнагаспадарчым планам, які каардынаваўся ўладнымі органамі СССР. Сацыялістычная ўласнасць у БССР мела дзяржаўную або кааператыўна-калгасную форму (арт. 5).

    У цэлым канстытуцыйныя нормы, якія адлюстроўвалі супярэчлівы характар дадзенага этапу развіцця дзяржавы, былі дэкларатыўныя, рэзка разыходзіліся з рэчаіснасцю сталінскага рэжыму і служылі асновай існавання адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання.

    Арганізацыя вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў гэтыя гады значна змянілася. Спыніла існаванне сістэма з'ездаў Саветаў, заканадаўчая ўлада стала належаць выключна Вярхоўнаму Савету БССР. У выпадку неабходнасці ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета яго Прэзідыум мог унесці змяненні ў дзеючае заканадаўства з далейшым зацвярджэннем на чарговай сесіі Вярхоўнага Са­вета. Упершыню было зроблена размежаванне паміж орга­намі дзяржаўнай улады і цэнтральнымі органамі дзяржаўнага кіравання. Ствараемы Вярхоўным Саветам рэспублікі і падсправаздачны яму СНК (з 1946 г. - Савет Міністраў) з'яўляўся вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам БССР. Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, створаныя замест з’ездаў Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, з'яўляліся органамі дзяржаўнай улады. Выканкамы мясцовых Саветаў былі аднесены да органаў дзяржаўнага кіравання.

    Пазней у Канстытуцыю БССР 1937 г. быў унесены шэраг ізмяненняў і дапаўненняў (звязаных з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем, перайменаваннем СНК у Савет Міністраў, а наркаматаў - у міністэрствы (1946 г.), расшырэннем пасля XXII з'езда КПСС (1961 г.) правоў рэспублікі і інш.)

    1   ...   26   27   28   29   30   31   32   33   ...   37


    написать администратору сайта