Главная страница
Навигация по странице:

  • 31 студзеня 1919

  • 1 чэрвеня 1919 г.

  • 16 студзеня 1921 г.

  • 24 студзеня 1922

  • 14 снежня 1922

  • Канстытуцыі СССР

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница26 из 37
    1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   37

    42. Узаемаадносіны БССР з РСФСР да 1923г.


    Пасля ўтварэння БССР узнікла неабходнасць ва ўрэгуляванні ўзаемаадносін новай савецкай рэспублікі з РСФСР. Пастановай ад 31 студзеня 1919 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР прызнаў незалежнасць Беларускай ССР.

    1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР з мэтай аб'яднання намаганняў усіх савецкіх рэспублік ва ўмовах грамадзянскай вайны прыняў дэкрэт аб стварэнні ваеннага союзу рэспублік.

    Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. рэспубліка, знаходзячыся ў стане найцяжэйшай гаспадарчай разрухі, прыступіла да мірнага будаўніцтва. У цэнтры ўвагі органаў улады і кіравання было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. Цяжкае эканамічнае становішча ўзмацнялася незадаволенасцю сялян харчразвёрсткай. У сувязі з гэтым пераход да новай эканамічнай палітыкі, замена харчразвёрсткі харчпадаткам садзейнічалі аднаўленню народнай гаспадаркі рэспублікі.

    У гэты перыяд актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з'езда Саветаў, Цэн-тральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦВК БССР Са­вета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦВК А.Р. Чарвякоў. СНК прымаў меры па аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рэалізацыі праграмы пераходу да новай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоўцы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаванню савецкай улады і г .д.

    У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час знаходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР. Не задавальняючыся становішчам "малодшага брата" ў адносінах да РСФСР, аб чым было прама заяўлена на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у дэкларацыі "Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР", рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве.

    Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР заканадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 г., ратыфікаваны УЦВК РСФСР і ЦВК БССР у ліпені 1921 г. У ім прызнаваліся "незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў", падкрэслівалася, што "з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да былой Расійскай Імперыі для ССРБ не вынікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было", і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюзу ўрады абедзвюх рэспублік аб'яўляюць аб аб'яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знешняга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; пошты і тэлеграфа. Аб'яднаныя наркаматы ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыццяўлялася праз Усерасійскі з'езд Саветаў і УЦВК, а ў СНК БССР яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор сведчыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім былі ўдакладнены ўзаема­адносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, связаных з дзейнасцю аб'яднаных наркаматаў, пераважалі паўнамоцтвы РСФСР. Пра працэс пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дага­вора, уведзеныя дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб'яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органамі Беларусі.

    14 снежня 1922 г. Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб'яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей. У ёй адзначалася, што фактычна такі саюз ужо склаўся і натрабуецца толькі заканадаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым неабходнасць прадастаўлення кожнай з рэспублік гарантый праяўлення ініцыятывы. Для падпісання дакументаў па стварэнні саюзу з'езд выбраў дэлегацыю.

    30 снежня I з'езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. Пазней быў разасланы на заключэнне рэспублік і праект першай агульнасаюзнай канстытуцыі. У студзені 1924 г. V Усебеларускі з'езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з'ездзе Саветаў.

    У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Белару­ская ССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў міжнародных адносінах, заключэнне дагавораў з іншымі дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і інш.

    Згодна з Асноўным Законам, суверэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР. Пры вырашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна.
    1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   37


    написать администратору сайта