Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Скачать 0.66 Mb.
|
55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на БеларусіАкупацыйны рэжым – сiстэма палiтычных, эканамiчных, ваенных, iдэалагiчных мер, накiраваных на лiквiдацыю грамадскага i дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў i рэсурсаў, зняволенне, крывавы тэрор, знiшчэнне беларускага народа. Згодна плану «Барбароса» была знiшчана дзяржаўная самастойнасць i тэрытарыяльная цэласнасць рэспублiкi. Яна была падзелена на часткi, якiя перайшлi да ўсходняй Прусii, рэйхскамiсарэята «Остланд», «Украiна», генеральнай акругi Лiтвы i iнш. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай i цывiльнай акупацыйнай адмiнiстрацыi. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былi войскi, службы СС, СА, СД, гестапа, жандармерыi i iнш. Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення плана «Ост» была палiтыка генацыду – планамернага знiшчэння насельнiцтва: камунiстаў, ваеннаслужачых, савецкiх, партыйных, камсамольскiх актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўвалася сiстэма мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыi, лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчнага знiшчэння людзей немцы арганiзавалi на беларусi больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзяленняў. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фашысты над партызанамi, подпольшчыкамi, мiрным насельнiцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акупацыi спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўных падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фашысты рабавалi нацыянальныя багаццi рэспублiкi. Было вывезена 90 % тэхнiчнага абсталявання, разрабавана 10 тыс. калгасаў, знiшчаны лес i г.д. Акупацыяныя ўлады рабiлi ўсе, каб знiшчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi. Каб раскалоць адзiнства беларускага народа, знайсцi сабе апору, гiтлераўцы спрабавалi ствараць нацыянальныя арганiзацыi: Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускi корпус самааховы (БКС), Саюз беларуская моладзi (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краявая абарона (БКА) i iнш. Выкарыстоўваючы ўсе сродкi агiтацыi i прапаганды, гiтлераўцы iмкнулiся ўздзейнiчаць на насельнiцтва, зрабiць яго пакорным, паслушэнным, зламаць яго волю да барацьбы. Аднак беларускi народ ад дзяцей да дарослых узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскiя атрады i групы стваралiся на базе народнага апалчэння, знiшчальных батальенаў, камандзiраў i байцоў Чырвонай Армii, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскi рух быў ўсенародным, дзейнiчала 1255 партызанскiх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чалавек. Шматгранную дзейнасць супраць ворага ажыццяўляла партыйнае падполле: 203 абкамы i мiжрайкамы, мiжрайцэнтры, гаркамы i райкамы, больш 1500 пярвiчных арганiзацый. Побач з iмi дзейнiчала камсамольскае падполле. Формы i метады барацьбы з ворагам былi самыя розныя: знiшчэнне афiцэраў i салдат, дыверсii, рэйкавая вайна, парушэнне сродкаў сувязi, узрыў мастоў, дарог, выданне падпольных газет, лiстовак, распаўсюджванне зводак iнфармбюро. Разам з беларусамi змагалiся рускiя, украiнцы i iншыя прадстаўнiкi народаў СССР, а таксама палякi, чэхi i словакi, венгры, немцы i iнш. Гераiчная барацьба народа падрывала моц фашысцкай армii, умацоўвала веру насельнiцтва ў перамогу, наблiжала яе. 56. БССР- суб’ект міжнароднага права1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон, які замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сувязі з гэтым Вярхоўны Савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў Закон аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў (26 сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў ператвораны ў Міністэрства замежных спраў). Створаны наркамат разгарнуў вялікую работу, пацвярджэннем чаму з'явіўся ўдзел БССР у стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе Устава. 26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. Удзел у рабоце ААН паклаў пачатак новаму этапу знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў розных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжурадавых арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях развіцця. 3 цягам часу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі. Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР, што перашкаджалі наладжванню і развіццю непасрэдных дыпламатычных сувязяў БССР з замежнымі дзяржавамі. У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, такія як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржавамі. Восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанні змянення лініі дзяржаўнай граніцы. Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі дзяржавамі (Парыжская мірная канферэнцыя 1946). Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права ажыццяўляўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і перагавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на многабаковай аснове. БССР заўсёды прымала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацыямі СССР і УССР дэлегацыя Беларускай ССР удзельнічала ў рабоце Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. На гэтай канферэнцыі былі выпрацаваны канвенцыі аб паляпшэнні лёсу раненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны і інш. У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. - у Жэнеўскай і Брусельскай канферэнцыі па кадыфікацыі важнейшых нормаў дыпламатычнага права, у 1963 г. - у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), Манрэалі (1971), Рыме (1973), па дарожным руху ў Жэневе (1968), па праве міжнародных дагавороў у Вене (1968 - 1969) і г.д. Вялікай была дагаворная практыка БССР. Заключаныя рэспублікай дагаворы ахопліваюць самыя розныя бакі міжнароднага жыцця. Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях "узгодненай лініі сацыялізму", Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прыняцця шэрагу актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрагу дакументаў па раззбраенні. Пашыраліся міжнародныя сувязі БССР у галіне асветы, навукі і культуры. Пасля ўступлення ў члены ААН БССР атрымала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права. Нягледзячы на юрыдычны статус суб'екта міжнароднага права, БССР заўсёды дзейнічала ў рамках адзінай палітыка-ідэалагічнай лініі СССР, намечанай ЦК КПСС. Гэта знаходзіла практычнае ўвасабленне ў дакладным прытрымліванні "ўзгодненай лініі" ў міжнародных зносінах савецкіх рэспублік. |