Главная страница
Навигация по странице:

  • "Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці"

  • "Аб адказнасці служачых у дзяржаўных установах і прадпрыемствах за шкодніцкія акты"

  • "Аб асобым парадку раследавання і рязгляду крымінальных спраў аб тэрарыстычных актах супраць работнікаў Савецкай улады".

  • НКУС СССР

  • 1 снежня 1934

  • 17 чэрвеня 1935

  • "дактрыналъны характар

  • Усё, што не адпавядала сталінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым.

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница32 из 37
    1   ...   29   30   31   32   33   34   35   36   37

    51. Змены у праве у 30-я гады


    Крымінальнас права БССР, замацаванас ў Крымінальным кодэксе 1928 года, з пачаткам калсктывізацыі пачало хутка мяняцца. Прымянялася сталінская фор­мула аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму, у выніку ўчыняліся жорсткія меры пакарання, усяляк парушаліся правы чалавека. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 27 студзеня 1930 года ў Крымінальны кодэкс БССР быў унесены артыкул 94, якім пра­дугледжвалася крымінальнас пакаранне за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, што забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі, у тым ліку за продаж або забойства сваей жывёлы (кароў, коней, свіней). У гэты перыяд крымінальнае права набывае агульнасаюзны характар. У беларускі Крымінальны кодэкс уносяцца толькі тыя артыкулы, якія папярэдне былі

    прыняты вышэйшымі партыйнымі і дзяржаўнымі орга­намі СССР. У 30-я гады прымаюцца самыя жорсткія законы, накіраваныя супраць "ворагаў народа", "шкоднікаў", "дыверсантаў" і "раскрадальнікаў" сацыялістычнай маёмасці. Пачатак гэтаму быў пакладзены законам ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1932 года "Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці", паводле якога нават за нязначы крадзеж людзі караліся смяротнай карай або зняволеннем на 10 гадоў. У 1933г. быў выдадзсны закон СССР "Аб адказнасці служачых у дзяржаўных установах і прадпрыемствах за шкодніцкія акты", па якім ні ў чым невінаватых людзей аб'яўлялі шкоднікамі і дыверсантамі і каралі самымі жорсткімі мерамі. Яшчэ больш суровым быў закон, прыняты 1 снежня 1934г. "Аб асобым парадку раследавання і рязгляду крымінальных спраў аб тэрарыстычных актах супраць работнікаў Савецкай улады". Асобы, абвінавачаныя па гэтым законе, пазбаўляліся права карыстацца дапамогай адваката, не маглі абскардзіць прыгавор у касацыйным парадку і нават не маглі падаць хадайніцтва аб памілаванні. Прыгавор аб вышэйшай меры пакарання падлягаў неадкладнаму выкананню. Гэты закон разам з Крымінальным кодэксам Беларусі і іншымі агульнасаюзнымі актамі таго часу даваў свабоду для правядзення масавых рэпрэсій супраць невінаватых людзей.

    Дырэктывамі вышэйшых дзяржаўных устаноў планавалася і колькасць людзей, якіх павінны былі рэпрэсіраваць мясцовыя органы і НКУС.

    Разгляд такіх спраў праводзіўся часцей за усе несудовымі органамі: “тройкамі”, “двойкамі”, асобымі нарадамі НКУС і інш., дзе галоўным доказам былі паказанні закатаванных людзей або увогуле не было ніякіх доказаў іх вінаватасці.

    Парушэнне грамадзянскіх правоў, асабліва права ўласнасці, атрымала шырокае распаўсюджванне пры канфіскацыі маёмасці ў "нэпманаў" і кулакоў. У іх адбіраліся прылады вытворчасці, усе пабудовы, прадпрыемствы (млыны, маслабойні, ваўначоскі), збожжа і іншая пра­дукцыя сельскай гаспадаркі, жывёла, а самі кулакі, паводле рашэння мясцовых камісій, падлягалі арышту і зняволенню, нават пакаранню смерцю або высылцы разам з сям'ей у Сібір ці на поўнач. Права ўласнасці, згодна з Канстытуцыяй СССР і Кастытуцыяй БССР, мела дзве асноўныя формы сацыялістычнай уласнасці - дзяржаўную і кааператыўна-калгасную. Дапускалася таксама права асабістай уласнасці грамадзян на іх працоўныя даходы і зберажэнні, жылы дом, падсобную хатнюю гаспадарку і іншыя рэчы асабістага ўжытку. Такое абмсжаванне права ўласнасці ў значнай ступені стрымлівала ініцыятыву грамадзян у развіцці вытворчасці тавараў народнага ўжытку і паляпшэнні дабрабыту працоўных горада і сяла.

    Рэгламентацыя сямейнага права ў 30-я гады вызначалася пастановай ЦВК і СНК СССР "Аб забароне абортаў, павелічэнні матэрыяльнай дапамогі парадзіхам, устанаўленні дзяржаўнай дапамогі шматсямейным, пашырэнні сеткі радзільных дамоў, дзіцячых ясляў і дзіцячых садоў, узмацненні крымінальнага пакарання за няўплату аліментаў і аб некаторых зменах у заканадаўстве аб разводах" ад 27 чэрвсня 1936 года. У адпаведнасці з гэтым законам уносіліся змены ў Кодэкс законаў аб шлюбе, сям'і і апецы ў БССР. Прадуглсджвалася, што аліменты на ўтрыманне дзяцей павінны спаганяцца ў працэнтных адносінах да заробку адказчыка ў залсжнасці ад колькасці дзяцей. Ускладнялася афармлснне скасавання шлюбу і павышалася плата за яго скасаванне. Павышалася роля судоў у абароне правоў жанчын і дзяцей.

    Пачынаючы з 1936г. БССР, як і іншыя саюзныя рэспублікі, была пазбаўлена права выдаваць свае законы аб судовым ладзе, судаводстве, крымінальным і грамадзянскім кодэксах – усе гэтыя пытанні былі аднесены да кампетэнцыі СССР.

    52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады


    НКУС СССР быў створаны 10 ліпеня 1934 г. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова.

    Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на месцах асабліва актывізавалася пасля забойства С.М.Кірава. У дзень пагібельнага выстралу, 1 снежня 1934 г., ЦВК СССР па прапанове Сталіна прыняў пастанову "Аб парадку вядзення спраў аб падрыхтоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў". Па-першае, у адпаведнасці з пастановай следства па названых справах павінна было заканчвацца ў дзесяцідзённы тэрмін, а абвінаваўчае заключэнне ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу выключаецца спаборнасць "бакоў" - пракурора і адваката, гэта значыць разгляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачванне, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае абскарджанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пасля яго абвяшчэння. Ужо да канца 1934 г. колькасць арыштаваных за так зва­ную "падрыхтоўку ці ўчыненне тэрарыстычных актаў" рэзка узрасла. Дакументы сведчаць, што органы НКУС па прамым указанні Сталіна былі дакладна з'арыентаваны на барацьбу з так званымі "ворагамі народа".

    Масавыя рэпрэсіі фактычна ўзаконіла сумесная пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 17 чэрвеня 1935 г. "Аб парадку правядзення арыштаў". Практычна ўвесь змест гэтага дакумента тычыцца працэдуры дазволу на арышты органамі НКУС членаў ЦВК СССР і ЦВК саюзных рэспублік, кіруючых работнікаў наркаматаў Саюза і рэспублік, а таксама прыраўнаваных да іх супрацоўнікаў цэнтральных і мясцовых устаноў, членаў і кандыдатаў УКП(б), ваеннаслужачых вышэйшага, старшага і сярэдняга начсаставу.

    Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэднічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэалогіі і забеспячэння законнасці. Ідэалагічная падрыхтоўка выяўлялася ў тым, што І.В. Сталін высунуў тэорыю абвастрэння класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Невыпадкова ён так настойліва пачынаючы з 1928 г. укараняў у грамадскую свядомасць міф пра абвастрэнне класавай барацьбы, у час якой няма месца спачуванню, няма літасці ні старым, ні малым, ні жанчынам.

    Рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, у тым ліку і на Беларусі, мелі "дактрыналъны характар". Яны вырасталі з ідэйнай пасылкі класавай барацьбы аж да поўнага знішчэння праціўніка. Бальшавіцкі лозунг "Хто не знамі, той супраць нас!" стаў ажыццяўляцца ў поўным маштабе.

    Злавесную ролю ў здзяйсненні масавых рэпрэсій у гады культу асобы сыграў А.Я. Вышынскі. Як тэарэтык права ён падвёў навуковую базу пад самавольства і беззаконнасць, стварыў у прававой навуцы становішча, пры якім душылася кожная жывая думка. Апраўданню самавольства служыла і "тэорыя" Вышынскага, з годна з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах галоўным і рашаючым доказам з'яўлялася прызнанне самога абвінавачваемага. Яна нацэльвала супрацоўнікаў НКУС на тoe, каб любой цаной і любымі сродкамі дабівацца ад арыштаваных прызнання сваёй віны.

    Арышты невінаватых людзей - адно са звёнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы, назваць сябе "ворагам народа". Зразумела, што пры законных метадах следства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеяння на арыштаванага. Калі да вясны 1937г. фізічнае ўздзеянне шырока прымянялі толькі асобныя, спецыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымяняць у адносінах "ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння было дадзена большасці следчых.

    У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным абласным цэнтры меліся свае калоніі, турмы, лагеры НКУС. Сярод іх выдзялялася жорсткасцю ўтрымання мінская ўнутраная турма. У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсё ў Мінскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаванняў. Адзін з іх -"Стойка на канвееры", калі арыштаваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы "смірна" без руху і сну. Пасля такой экзекуцыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ён не мог ісці і валіўся. Ад нервовага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Прымяняліся і такія прыёмы, як "сакрэтны", ці "мазгі ў столь", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне мазгоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос расггухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў "брыгадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў. Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вос­трым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.

    Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаннях Сталіна.

    Можна зрабіць вынікі: Па-першае, вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўсталяваўся ў краіне ў 1917 г. Сама правячая партыя ўсё больш ператваралася ў жорстка цэнтралізаваную арганізацыю,"ордэн мечаносцаў" унутры Са­вецкай дзяржавы. Адсутнасць дэмакратыі ў бальшавіцкай партыі цягнула за сабой згортванне дэмакратыі і ў грамадстве. Як вынік, правячая партыя, з'яўляючыся станавым хрыбтом камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сама стала аб'ектам рэпрэсій. Па-другое, пачатак палітычных рэпрэсій на Беларусі непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі, якая стала найбольш значнай з'явай у працэсе развіцця нацыянальнай самасвядомасці ва ўмовах савецкай ула­ды. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсё больш рашуча ўкараняцца ў грамадска-палітычнае жыццё. I калі запатрабавалася практычна падмацаваць вылучаны ім тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы ва ўмовах будаўніцтва сацыялізму, партыйнае кіраўніцтва паспрабавала прадставіць існаваўшы плюралізм думак у пытаннях нацыянальна-культурнага жыцця менавіта як класавае супрацьстаянне. Усё, што не адпавядала сталінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым. На гэтай падста-ве беларускіх дзеячаў навукі і культуры, актыўных правадыроў палітыкі беларусізацыі ўсё часцей сталі абвінавачваць у так званым нацыянал-дэмакратызме "Нацдэмаўшчына" тлумачылася ідэолагамі рэжыму як праява "правага" ўхілу, а так званае кулацтва, сялянства наогул - яго сацыяльнай базай. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэння зверху, жорсткай кадравай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў і бачыла пагрозу свайму існаванню ў нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з ся-лянствам, мела дэмакратычныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху

    У 20 - 50-я гг. у Беларусі было неабгрунта-вана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць, ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек.

    Трэба зазначыць, што ўсе наркомы НКУС акрамя Г.І. Пятроўскага і Ф.Э. Дзяржынскага сталі ахвярамі ўласнага тварэння. Вядома нямала фактаў, калі ў разрад уяўных "ворагаў на­рода" неабгрунтавана трапілі сумленныя работнікі органаў НКУС, якія спрабавалі пратэставаць супраць сталінска-яжоўскай беззаконнасці і самавольства.
    1   ...   29   30   31   32   33   34   35   36   37


    написать администратору сайта