Главная страница
Навигация по странице:

  • Князь-дружына

  • Феадальна-залежны селянік-закуп.

  • Свабодныя сяляне-даннікі

  • Пасаднік

  • Падвойскаму

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница2 из 37
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   37

    3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.


    Асноўнымі класамі былі феадалы і феадальна-залежныя сяляне.

    Разам з феадаламі і феадальна-залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.

    Князь-дружына: дружына знаходзілась у васальнай залежнасці. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі службу за «лен». Ваенная дружына- дружыннікі акружалі князёў, абаранялі іх інтарэсы. Дружыны складаліся з дзвюх груп: 1)старэйшай - уваходзілі "бояры", "сильные мужи", 2)малодшай, якая жыла пры двары князя - "гридь", "отроки", «детские». 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія ратнікі, якія не належалі да сталага княжацкага вой­ска, насілі найменне "Boi'

    Такім чынам, у грамадстве ўтварылася некалькі пластоў. Верхні складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружы­ны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэту, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама перад дзяржавай.

    Клас феадальна-залежных людзей утварыўся:

    1) за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі;

    2) шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых
    свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць
    павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэлым;

    3) у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія,
    збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

    Феадальна-залежны селянік-закуп. Закуп меў сваю гаспадарку, але беднасць прымушала яго ісці ў кабалу да феадала, у якога ён браў купу - грашовую суму або натуральную дапамогу, і таму быў абавязаны працаваць на гаспадара.

    Свабодныя сяляне-даннікі - вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашыма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (дарог) і г.д.

    У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.

    4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў


    Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі службовыя асобы, такія як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

    Галоўная асоба у сістэме ўлады - князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і пад-трымкай вярхоў пануючага класа. Князь абавязваўся не ўмешвацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў палачан, не пераглядаць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за межы княства і г.д. Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распараджальнай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Абмяжоўвалася і судовая дзейнасць князя.

    Рада князя- 1) яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго жадаў, аднак не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання; 2) кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распараджальнай дзейнасці ў радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

    Веча- агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога сама-кіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці- 1) актыўна вырашала пытанні вайны і міру 2) запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада 3) устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў 4) прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны 5) разглядала найбольш важныя судовыя спра­вы 6) вызначала лінію паводзін у міжнародных адносінах. Веча мела заканадаўчую ўладу.

    У сферы сацыяльна-палітычнага жыцця існавала двухуладдзе. Вечавы лад існаваў побач з княжацкай уладай.

    Беларускія дзяржавы-княствы нельга назваць неабмежаванымі манархіямі, таму што улада князя не была абсалютнай. Іх можна было б назваць раннефеадальнымі дуалістычнымі манархіямі ці раннефеадальнымі абмежаванымі манархіямі.

    Функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

    Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе з'яўляўся яго намеснікам. Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае
    кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны - сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе. Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і
    распараджэнняў князя.

    Ключнік і цівун займаліся гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве.

    Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяр­жавы і грамадства.
    1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   37


    написать администратору сайта