Главная страница
Навигация по странице:

  • Прывілей Аляксандра Казіміравіча 1492 г.

  • Жыгімонт I 7 снежня 1506 г.

  • Полацкі прывілей 1511 г

  • Валасныя прывілеі

  • Граматы на магдэбургскае права.

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница8 из 37
    1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   37

    12. Казіміраў прывілей


    Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульназемскаму прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага (грамадзянскага) і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феадальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.

    У адпаведнасці з прывілеем (арт. 11) вялікі князь, яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прыватнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.

    Такім чынам, прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.

    Падводзячы вынікі, можна сказаць, што дзяржаўна-прававое значэнне прывілея 1447 г. заключалася ў яго станоўчым уплыве на ўмацаванне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, фіксацыю яе суверэнных правоў і адасобленасці ад кароны Польскай, а таксама на далейшае юрыдычнае афармленне правоў усяго саслоўя шляхты.

    13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.


    Прывілей Аляксандра Казіміравіча 1492 г.: Асабліва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі нор­мы, якія юрыдычна замацоўвалі абмежаванне ўлады вялікага князя і фактычна вызначалі яго прававое етановішча не як гасудара-вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Прывілей устанаўліваў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя ім сумесна з панскай Радай. Калі пры абмеркаванні якіх-небудзь пытанняў паны-рада не будуць згодны з думкай вялікага князя, то ён абавязаны выконваць тое, што яны параяць. Адсюль робіцца зразумелым, чаму сучаснікі называлі прывілей 1492 г. "генеральным", гэта значыць асабліва важным, галоўным.

    Прывілей Аляксандра з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў крымінальнага, адміністрацыйнага, цывільнага (грамадзянскага) і шлюбна-сямейнага права.

    Жыгімонт I 7 снежня 1506 г. у Гарадзенскім прывілеі пацвердзіў усе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. У ім больш выразна выявілася абмежаванне ўлады вялікага князя на пра­ва асабіста выдаваць заканадаўчыя акты. Прывілей заканчваецца абяцаннем захоўваць усе законы і раней выдадзеныя граматы ў поўнай сіле на вечныя часы.

    14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права


    Землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ і захоўвалі свае аўтаномныя правы, даваліся абласныя граматы (прывілеі). Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г.д.

    Полацкі прывілей 1511 г.: згодна з якім вялікі князь не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай царквы, дараваць полацкія землі, забіраць маёмасць у дзяржаўную казну, без згоды жыхароў Полацкай зямлі прызначаць ваяводу, а таксама прыцягваць да выканання пагра-нічнай службы. Гэты прывілей ставіць ваяводу - галаву вялікакняжацкай адміністрацыі - у залежнае становішча ад вярхушкі палачан. Жыхары вызваляліся ад падводнай павіннасці, сярэбшчыны, мелі права без пошліны гандляваць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.

    Наяўнасць абластных прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў ВКЛ, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.

    Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтве жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Змест валасных прывілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне павіннасцей і некаторых правоў жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца - прадстаўніка сялянскай мясцовай адміністрацыі. Прыкладам валасных прывілеяў могуць быць прывілеі Падняпроўскім і Задзвінскім валасцям ад 2 кастрычніка 1511 г., жыхарам Магілёўскай воласці ад 1 ліпеня 1536 г. і інш. У тым выпадку, калі выдадзеныя прывілеі ігнараваліся мясцовымі службовымі асобамі, вялікім князем выдаваліся паўторныя.

    Такім чынам, агульны аналіз валасных прывілеяў дазваляе ў значнай меры даследаваць характар эксплуатацыі пра-цоўнага народа як феадальнай дзяржавай у цэлым, так і асобнымі феадаламі.

    Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае. Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гараджан, трэба аднесці прывілеі на магдэбургскае права; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бед-ствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што выдаваліся з мэ­тай развіцця горада і прыцягнення ў яго новых жыхароў.

    Граматы на магдэбургскае права. Першымі іх атрымалі жыхары Вільні (1387 г.), Бярэсця (1390 г.) і Гародні (1392 г.). У іх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па тэўтонскім і магдэбургскім праве і прадастаўляюцца некаторыя льготы. Гэты прывілей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім гарадам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэбургскага права на прадмесці і сёлы, што належалі мяшчанам. Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.

    Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю га-радскіх органаў кіравання. У прыватнасці, у іх змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, старастаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бур-містраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засядацеляў). Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Ра­да, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, багатых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбарны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя.

    Вывучэнне актаў гарадскіх магістратаў дазваляе меркаваць, што за рэдкім выключэннем сапраўднае магдэбургскае права ў гарадах ВКЛ не ўжывалася.

    У прывілеях на магдэбургскае права не ўтрымлівалася нормаў крымінальнага, цывільнага, зямельнага і іншых найбольш важных галін права, на аснове якіх складваліся праваадносіны і якімі кіраваліся ў сваёй дзейнасці гарадскія орга­ны. Больш таго, у граматах на магдэбургскае права няма нават указанняў, якімі нямецкімі кодэксамі або зборнікамі трэба карыстацца.

    1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   37


    написать администратору сайта