Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Скачать 0.66 Mb.
|
15. Судзебнік Казіміра 1468 г.Першай спробай сістэматызацыі нормаў права ў агульна-дзяржаўным маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г. Судзебнік быў невялікім па аб'ёме і аб'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка, які, як і большасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага таго часу, быў напісаны на старабеларускай мове, не быў падзелены на артыкулы. Толькі пры публікацыі ў ім было вылучана 25 артыкулаў. Гэта дзяленне захоўваецца і ў сучаснай гісторыка-прававой літаратуры. Ён быў зацверджаны вялікім князем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468. Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, нормаў мясцовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і падыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. Так, напрыклад, у ім устанаўліваліся адзіныя для ўсёй дзяржавы віды пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, абмяжоўваліся адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі. Тым самым у Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання. Быў устаноўлены новы прынцып вызвалення ад крымінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту. Уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў. У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які прадугледжваў аналогію закону. Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічаліі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальна-залежных сялян ад сваіх паноў, а таксама пакаранне феадалаў за захоп чужых земляў, міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавязваў усіх жыхароў трымаць у належным стане дарогі і масты. Такім чынам, выданнем Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі зака-надаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з'яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права. 16. Кадыфікацыя права і Статут ВКЛ 1529г.Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распрацоўка і прыняцце сусветна вядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага - Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюе-мых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдычных актаў у Еўропе. Напісаны яны на старабеларускай мове. Базавай асновай Статутаў былі мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заходнеўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага права. У верасні 1529 г. першы Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права. Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову былі пакладзены прынцыпы суверэннасці дзяржавы, адзінства права, прыярытэту пісанага права. Статут уключаў нормы агульнага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У I - III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні іншых галін права, у IV і V - шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI - працэсуальнага, VII - крымінальнага, VIII - зямельнага, IX - ляснога і паляўнічага, X - цывільнага і ў XI—XIII - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права. У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, як убогія, так і багатыя, павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя насады, не даваць ім маенткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў. Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце прадуг-леджвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад. Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў; шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву; падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў. Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты. |