Главная страница
Навигация по странице:

  • Саборнае ўлажэнне 1649 г., "Артыкул воінскі"

  • Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г

  • Законе "Гарады нашы каралеўскія свабодныя ў дзяржавах РП"

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г.

  • Заканадаўчая ўлада

  • Выканаўчая ўлада

  • Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница17 из 37
    1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   37

    25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.


    У другой палове XVI - XVIII ст. галоўнай крыніцай права на Беларусі, як і ва ўсім ВКЛ, з'яўляўся III Статут ВКЛ. 3 цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змены. У 1668 г. быў выдадзены закон, па якім за адыход ад катаіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы. Па законе 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сойма і суддзямі Галоўнага трыбунала. Згодна з соймавай пастановай у канцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім у якасці дзяржаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.

    "Валюміна легум" (кніга законаў)- неафіцыйнае выданне і не з'яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з арыгінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Асаблівую каштоўнасць маюць акты "Валюміна легум" аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва.

    Значэнне крыніцы права мелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатка да Статута 1588 г. і выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У тэксце трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны ўказальнік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.

    Найбольш значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці Чатырохгадовага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.

    У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказе Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расіі тэрыторыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Устацаўлівалася, што "суд і расправа" ў гэтых землях, якія тычацца асабістых спраў, павінны разглядацца на падставе мяс­цовых "законаў і звычаяў і іх моваю".

    Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёўскай губернях па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., "Артыкул воінскі" і іншыя акты расійскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588, а па якіх - рускае заканадаўства, не было.У далучаных да Расійскай Імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Змяняўся час пасяджэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры восеньска-зімовыя месяцы (з 1 лістапада па 1 сакавіка). Забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі.

    Змены ў парадаке разгляду спраў у Галоўным судзе ВКЛ (трыбунале) - згодна з соймавай пастановай 1775 г. ён павінен быў праводзіць свае сесіі замест Вільні, Менска і Наваградка толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага суда ўстанаўліваўся 15 лістапада, Гарадзенскай - 1 мая. Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правядзення сесій земскіх судоў. Так, суды Менскага і Берасцейскага ваяводстваў павінны былі разглядаць справы на адной сесіі з 1 кастрычніка да 31 студзеня замест трох сесій, якія прадугледжваліся Статутам. Змяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і паветах.

    26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы РП і Канстытуцыя 1791г.


    Пасля першага падзелу РП (1772) пачала сваю дзейнасць патрыятычная партыя (прагрэсіўная частка шляхты і буржуазіі).

    Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады РП, садзейнічанне буржуазным рэформам у краіне. Кансерватары ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб захаваць старыя феадальныя адносіны, шляхецкія прывілеі, існуючы палітычны лад.

    Асабліва вялікую дзейнасць патрыятычная партыя разгарнула ў час работы Чатырохгадовага сойма (1788 - 1792), які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу "ліберум вета" і ўсе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў.

    Пераўтварэнне дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай Чатырохгадовы сойм пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у "Кардынальных правах" (студзень 1791) Невялікі па аб'ёме - усяго I I артыкулаў - гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкла-рацыяй аб прынцыпах існавання Рэчы Паспалітай як самастойнай, незалежнай дзяржавы. Любая чужаземная гарантыя захавання існуючага становішча аб'яўлялася "накіраванай супраць незалежнасці Рэчы Паспалітай". Каб прадухіліць но­вы падзел, сойм аб'явіў яе недзялімай дзяржавай. “КП” былі накіраваны на адмову ад старашляхецкіх парадкаў, на прагрэсіўныя змены ў грамадскіх адносінах. "КП" надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям (грамадзянам РП). Адначасова з абвяшчэннем каталіцкай рэлігіі дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх веравызнанняў. Асабліва важнае значэнне мела аб'яўленне такіх грамадзянскіх правоў, як свобода слова і друку, за выключэннем пытанняў, што тычыліся пануючай каталіцкай веры, у інтарэсах якой магла быць устаноўлена цэнзура (арт. 11). "КП" РП аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належыць толькі закону, прынятаму сой­мам.

    Буржуазны характар рэформаў выявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавіка 1791г. Па законе ад 24 сакавіка выбарчае права ат-рымлівала толькі аседлая шляхта не маладзей за 24 гады. Гэты заканадаўчы акт быў накіраваны на абмежаванне доступу ў соймікі мала- і немаёмаснай шляхты, якую падкуплялі і выкарыстоўвалі для прыняцця ў сойме выгадных ім рашэнняў буйныя магнаты. Па Законе "Гарады нашы каралеўскія свабодныя ў дзяржавах РП" мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці, як і беларуска-літоўская шляхта па Статуце 1588 г. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, прычым пры разглядзе пытанняў, што тычыліся гарадоў, яны мелі рашаючы голас, а ў астатніх выпадках - дарадчы. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі, населеныя за­лежнымі сялянамі, а ўладальнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс. злотых маглі ўводзіцца соймам у шляхецкае званне, што стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця і збліжэння мяш­чан са шляхтай і дазволіла ўмацаваць палітычныя пазіцыі прадстаўнікоў патрыятычнай партыі, якія засядалі ў сойме.

    Канстытуцыя 3 мая 1791 г.: складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прадстаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Сяляне заставаліся ў прыгоннай залежнасці. 4-м раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны. У дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць на сло­вах, ды абмежаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, але сама залежнасць не адмянялася.

    Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання РП. У суадносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

    Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Закон, пры­няты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (раздзел VI).

    Канстытуцыяй адмянялася права "ліберум вета", забараняліся ўсялякія канфедэрацыі. Галоўны прынцып: дэпутаты - прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы: ён разглядаў усе праекты законаў (праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, крымінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў); праекты соймавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і гандлёвых дагавораў, вайне, міры і г.д.

    Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй РП ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Каралеўская ўлада аб'яўлялася спадчыннай, але толькі ў межах адной дынастыі. Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі: ен быў вышэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патрабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. Стварэнне адзінага для ўсёй РП ўрада ператварала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання і крыху абмяжоўвала самавольства буйных феадалаў.

    Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніда структу­ру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды заканадаўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання.
    1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   37


    написать администратору сайта