Главная страница
Навигация по странице:

  • У аснову рэформы была пакладзена тэорыя раздзялёння ўлад.

  • Была рэарганізавана пракуратура

  • Вышэйшым органам судовага нагляду

  • Земская рэформа: 1 студзеня 1864 г.

  • Рэформа гарадскога самакіравання

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница20 из 37
    1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   37

    30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.


    Судовая рэформа пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г. Яна замацавала повыя асновы судовага ладу і судаводства, паслядоўна і поўна ўвасобіўшы прынцыпы буржуазнага права, што было значным крокам наперад у параўнанні з дарэформеннай судова-працэсуальнай сістэмай.

    У аснову рэформы была пакладзена тэорыя раздзялёння ўлад. Судовыя статуты абвясцілі аддзяленне суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць усіх перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасць, вуснасць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэсу, права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэформы стала заснаванне адвакатуры для абароны па крымінальных і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па цывільных справах.

    Была рэарганізавана пракуратура: з органа кантролю за вытворчасцю спраў у сферы кіравання яна ператваралася ў ор­ган абвінаваўчай улады.

    Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыя і агулъныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і з'езды міравых суддзяў, да агульных - акружныя суды і судовыя палаты. У міравых судах справы аднаасобна разглядаў міравы суддзя. Павет складаў міравую акругу, падзеленую на міравыя ўчасткі, у кожным з якіх знаходзіўся ўчастковы міравы суддзя. Апрача участковых былі і ганаровыя міравыя суддзі, якія маглі разглядаць справы, але не ўваходзілі ў штаты Міністэрства юстыцыі і не атрымлівалі жалавання. З'езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяў. Міравым судам былі падсудныя цывільныя справы пры цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх прадугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 руб. ці заключэнне ў работны дом да аднаго года.

    Акруговы суд, складаўся з цывільнага і крымінальнага аддзяленняў, а апошняе - з кароннага суда і суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі падсудныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітычных і пэўных службовых злачынстваў. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прадстаўленні міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў праваахоўных органах не менш як тры гады. Узначальваў акру­говы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.

    Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палітычных, судовыя пала­ты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.

    Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом у Расіі з'яўляўся правячы Сенат, які ўключаў два дэпартаменты - цывільны і крымінальны.

    Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спецыфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленне польскага нацыянальна-вызваленчага руху; увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэформа на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з інстытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.

    Сялянскі валас­ны суд: былі падсудныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па нязначных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дубцамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб., прыгаворваць да грамадскіх работ да шасці дзён. Такім чынам, валасны сялянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і нормаў звычаёвага права, санкцыянаванага дзяржавай, што было перажыткам сярэдневякоўя.

    Земская рэформа: 1 студзеня 1864 г. (у Беларусі толькі у 1911г.) было выдадзена "Палажэнне аб гу­бернских і павятовых земскіх установах", згодна з якім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўстановы і губернскія і павятовыя ўправы - як выканаўчыя. Земскія ўстановы ствараліся для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі сферамі грамадска-культурнага жыцця. Выбарчы закон забяспечваў перавагу ў земствах прадстаўнікам дваранства і буржуазіі. Для сялян выбары былі шматступеннымі - сельскі і валасны сходы, павятовы з'езд. Асноўная праца ў земскіх установах выконвалася ў павя­товых і губернскіх управах, што з'яўляліся пастаянна дзеючымі органамі і мелі чыноўнікаў, якія кіравалі рознымі галінамі мясцовых спраў. Што тычыцца структуры і кампетэнцыі земскіх губернскіх і павятовых сходаў і ўпраў, то губернатарам і міністру ўнутраных спраў было дадзена права прыпыняць выкананне іх распараджэнняў, калі яны супярэчылі законам ці дзяржаўнай карысці. Такая фармулёўка заканадаўства давала магчымасць губернатарам прыпыняць практычна любое рашэнне земстваў.

    Рэформа гарадскога самакіравання, пачалася на Беларусі толькі ў 1875 г. Выбарным правам карысталіся ўсе пла-цельшчыкі гарадскіх падаткаў. Яны выбіралі на пэўны тэрмін членаў гарадской думы (гласных), якія фарміравалі свой выканаўчы орган - гарадскую ўправу. Старшынстваваў у гарадскіх думе і ўправе гарадскі галава. Дзейнасць гэтых органаў рэгулявалася губернскімі па гарадскіх справах установамі, падначаленымі губернатарам.

    Калі характарызаваць мясцовае кіраванне Беларусі ў перыяд капіталізму, то неабходна вылучыць спецыфічныя рысы, якія адрозніваюць яго ад упраўлення ва унутраных раёнах Расійскай Імперыі. Перш за ўсё трэба адзначыць, што да канца самаўладдзя тут заставалася Віленскае генерал-губернатарства і па меры абвастрэння супярэчнасцей паўнамоцтвы генерал-губернатара ўзрасталі, а тэрыторыя пашыралася шляхам далучэння суседніх губерняў. Спецыфічным было кіраванне і ў беларускіх паветах: мясцовыя павятовыя прадвадзіцелі дваранства не выбіраліся, а прызначаліся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. Большасць адміністрацыйных і судовых пасад займалі рускія дваране праваслаўнага веравызнання. Пры аналізе права, якое існавала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд развіцця капіталізму, трэба адзначыць і тое, што ў гэты час мясцовае права было амаль поўнасцю заменена правам Расійскай Імперыі. Толькі ў грамадзянскім праве яшчэ захоўваліся некаторыя мясцовыя асаблівасці (чыншавае карыстанне нерухо­май маёмасцю, некаторыя сервітуты і інш.)
    1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   ...   37


    написать администратору сайта