Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Скачать 0.66 Mb.
|
31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)Усебеларускі з'езд або Першы Усебеларускі кангрэс — першы ў гісторыі прадстаўнічы форум беларускага народу. Быў скліканы Вялікай Беларускай Радай. Пачаўся з 5 снежня 1917 года ў Мінску. З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў ад усіх населеных беларусамі губерняў. На І Усебеларускім з’езде прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 з правам рашаючага голаса. На ім былі прадстаўлены практычна ўсе слаі беларускага насельніцтва. З грамадскіх і палітычных груповак на з’езде выявіліся наступныя: земляцтвы (беспартыйныя) – магілёўскае, мінскае, віцебскае, смаленскае, віленскае, гродзенскае (г.з. ад усіх беларускіх губерняў); фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў, беларускай сацыялістычнай грамады і іншых беларускіх палітычных партый; прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, такіх як: земства, гарадскія самакіраванні, зямельныя камітэты, прафсаюзы, настаўніцкія аб’яднанні, вайсковыя беларускія рады, бежанскія камітэты. Запрашаліся таксама і прадстаўнікі розных Саветаў. Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным - галоўным чынам беларусаў. З'езд абвясціў права беларускага народу на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. Падчас паседжання назіралася розніца ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі ад БСГ (Беларуская Сацыялістычная Грамада) і т.зв. "абласнікамі" (Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў), якія прадстаўлялі галоўным чынам рэгіёны Усходняй Беларусі. Калі першыя казалі пра пэўную форму аўтаноміі альбо незалежнасць краіны, то другія бачылі будучыню Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі. Была абрана Рада Кангрэсу, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партый, а таксама Выканаўчы камітэт Рады Кангрэсу. Пасля доўгіх дыскусій у ноч з 17 па 18 снежня 1917 года быў прыняты першы пункт агульнай рэзалюцыі: "Першы Усебеларускі З’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем". Бальшавікі пільна сачылі за ўсім, што адбываецца на з'ездзе, да часу не перашкаджалі яму. Аднак як толькі дэлегаты пераадолелі разыходжанні і здолелі прыняць першы пункт рэзалюцыі і гэтым паставілі па-за законам мясцовую бальшавіцкую ўладу, 17 снежня 1917 будынак, у якім праходзіў кангрэс быў акружаны бальшавіцкімі атрадамі, а дэлегаты былі разагнаныя. Рада Кангрэсу і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР. 32. Усталяванне савецкай улады на БеларусіВосенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Насельніцтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі Усё гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Беларусі Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады. 25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Ўсерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах. Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве ў Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны. Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. У Магілёве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый. Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту. Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай. |