Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Скачать 0.66 Mb.
|
36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні, як рады і яе слуг, так таксама і нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі. 3 прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяржавы і ўтварэння яе ўладных органаў на аснове рашэння парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Аднак на тым этапе РКП(б) праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функцыі і такія рашэнні не толькі мелі юрыдычную сілу, але і станавіліся нормай. Найбольш характэрнымі рысамі, прадэклараванымі ў «Маніфесце» былі: 1) сцвярджэнне прынцыпаў сацыялістычнага будаўніцтва ў інтарэсах большасці насельніцтва, г.зн. працоўных; 2) звязаная з тым яскрава выражаная нацыянальная накіраванасць; 3) прынцып пралетарскага інтэрнацыяналізму. Прынцып сацыялістычнага будаўніцтва знайшоў месца ў пункце 7, аб зямлі: «7. Уся зямля памешчыкаў і буйных землеўладальнікаў, манастыроў, цэркваў, касцёлаў і духавенства, з усім жывым і мёртвым інвентарам, а таксама лясы, воды і нетры робяцца ўласнасцю працоўнага народа Беларусі». Праз тэкст «Маніхвэсту» праходзіць тэма пралетарскага інтэрнацыяналізму. Сувэрэннасць Савецкай Беларусі, абвешчаная ў «Маніфесце», не азначала аслаблення сувязяў і адмены падпарадкавання РСФСР. «Маніфест» замацаваў двойсцвенны характар узаемабаковых адносін паміж БССР і РСФСР. Беларуская Савецкая рэспубліка ў якасці афіцыйных прызнавала кіруючыя ворганы ўлады РСФСР. 37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнніЗ’езд адбыўся ў Мінску 2-3 лютага 1919 года. Па даручэнні ЦК партыі і ЦВК (Цэнтральны выканкам) у яго рабоце ўдзельнічалі старшыня ЦВК Якаў Свярдлоў і прадстаўнікі працоўных Літвы — старшыня ўрада Літоўскай ССР В. Міцкявічус-Капсукас. На з’ездзе прысутнічалі 230 дэлегатаў з правам голасу. На з’ездзе былі прынятыя рэгламентаваныя адносіны с РСФСР. Дэлегаты з’езда выказаліся ў Дэкларацыі аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж Беларускай ССР і РСФСР. І З’езд прыняў Канстытуцыю БССР, пад назваю «Дэклрацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа». У Канстытуцыі заканадаўча замацавалася дыктатура пралетарыяту, у задачах гаворылася аб пераходзе ад капіталізму да сацыялізму, ліквідацыю падзела грамадства на класы. Заканадаўча замацоўвалася адмена прыватнай уласнасці на зямлю, лясы і нетры, на сродкі вытворчасці і пераўтварэнне іх у дзяржаўную уласнасць. Найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належыла з’езду Саветаў. У пэрыяд паміж з’ездамі яе здзяйсняў ЦВК, адказны перад Усебеларускім з’ездам Саветаў. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў зацвердзіў герб і сцяг БССР. 2 лютага 1919 г. ЦБ КП(б)Б з удзелам старшыні Усерасейскага ЦВК Якава Свярдлова, старшыні Літоўскай Савецкай рэспублікі Вікенція Міцкевіча-Капсукаса, прадстаўнікоў партыйных і савецкіх ворганаў Літвы і Беларусі абмеркавалі пытанне пра зліццё Літвы і Беларусі ў Літоўска-Беларускую ССР. Гэтая прапанова была адобрана Я. Свярдловым і дэлегатамі з’езду. Шэраг беларускіх дзеячаў (пяць чалавек), якія выступілі супраць аб’яднання і адрывання тэрыторыі, былі арышатаваны. 38. Канстытуцыя ССРБ 1919г.Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919 - першая Канстытуцыя БССР. Прынята 3 лютага 1919 г. на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Створана на ўзор Канстытуцыі РСФСР 1918 г. Складалася з Дэкларацыі правоў працуемага і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіцыйную назву дзяржавы – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асноўныя задачы дзяржавы – 1) устанаўленне дыктатуры пралетарыяту; 2) падаўленне супраціўлення звергнутых класаў; 3) знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам; 4) ухіленне ад дзялення грамадства на варожыя классы; 5) пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці (леса, нетры і вада), якія абвяшчаліся нацыянальным здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакратычныя свабоды – сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, саюзаў. Праца прызнавалася абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). Трэці раздзел прысвячаўся дзяржаўным сімвалам рэспублікі. |