Главная страница
Навигация по странице:

  • 21 лютага 1918

  • Народны Сакратарыят

  • Вынікі сказанага: 1)

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница22 из 37
    1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   37

    33. Абвяшчэнне БНР і яе гісторыка-прававая характырыстыка


    9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага краю, Выканкам Усебеларускага з'езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя, нягледзечы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасць яго тэрыторыі. Але мірныя перагаворы па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці вымушана было спешна эвакуіравацца ў Смаленск.

    Пасля ўцёку бальшавікоў Выканкам Усебеларускага з'езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з першай Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынёй якога стаў адзін з лідэраў БСГ I. Варонка.

    9 сакавіка 1918 г. Выканкам прыняў другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда.

    Граматы паказвалі, што Рада БНР бярэ курс на ўсталяванне на Беларусі дэмакратычных асноў грамадскага ладу. З іх асноўнымі палажэннямі згадзіліся меншавікі і эсэры. Прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, яўрэйскіх сацыялістаў ўвайшлі ў Раду БНР. 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск - Свянцяны - Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных зямель. Гэта яшчэ больш нараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху. Расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Беларусі.

    25 сакавіка пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР. Акт аб незалежнасці БНР прызналі Украіна, Літва, Турцыя, Фінляндыя. Бальшавікі заяўлялі, што стварэнне БНР - гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў. Рада БНР звярнулася да германскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавала за вызваленне Беларусі, прасіла дапамагчы ў стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала ў БНР востры палітычны крызіс. Са складу Рады выйшлі прадстаўнікі эсэраў, меншавікоў і яурэйскіх сацыялістаў, БСГ раскалолася. Утварыліся новыя партыі.

    Пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. Рада БНР пакінула Мінск. Акт аб незалежнасці Беларусі прымусіў бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да яе і пазней пайсці на стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

    Вынікі сказанага: 1) трэцяя ўстаўная грамата, прынятая 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады БНР, пры ўсім яе значэнні толькі дэкларавала незалежнасць Беларусі, застаючыся на самой справе толькі палітычнай акцыяй. 2) нельга адмаўляць, што Рада БНР і яе Народны сакратарыят, прэтэндуючы на ролю заканадаўчага і выканаўчага органаў, стварылі пэўную палітычную структуру з зародкам дзяржаўнай арганізацыі. Лічачы сябе выразнікамі і абаронцамі інтарэсаў беларускай нацыі, члены гэтых органаў прыклалі шмат намаганняў для рэалізацыі яе права на самастойную дзяржаўнасць.

    Разам з тым у юрыдычным сэнсе БНР дзяржавай не стала. Наяўнасць самастойнай дзяржаўнасці прадугледжвае не толькі абвяшчэнне тых ці іншых афіцыйных дэкларацый, але і функцыяніраванне рэальнай сістэмы органаў улады на пэўнай тэрыторыі, выпрацоўку і прыняцце законаў, іх рэа-лізацыю, гэта значыць праватворчую дзейнасць, выкананне кантрольных функций, гарантыю забеспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Усё гэта адсутнічала, таму БНР з'яўлялася толькі зародкавай формай, магчымай перспектывай дзяржаўнага ўтварэння. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнічных межах пражывання беларусаў, сваю юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла. Пагранічных падзелаў і службы не было, як не было і арміі. Адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміраваліся органы ўлады на месцах. 3) у БНР не было і канстытуцыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Функцыі ўрада абмяжоўваліся ажыццяўленнем паўнамоцтваў нацыянальнага ўрада пры германскай акупацыйнай адміністрацыі і рашэннем шэрагу задач у культурна-асветніцкай сферы, а таксама ў галіне развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю.

    Германская адміністрацыя разглядала ваенныя, палітычныя і эканамічныя праблемы Беларусі толькі з пазіцыі ўмацавання акупацыйнага рэжыму. Таму бясспрэчны той факт, што незалежнасць, дзяржаўнасць пад акупацыяй немагчымы, бо сваей рэальнай улады заваёўнік ніколі не аддае.
    1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   ...   37


    написать администратору сайта