Главная страница
Навигация по странице:

  • 1 сакавіка 1863

  • Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі


    Скачать 0.66 Mb.
    Название1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
    АнкорШпора ИГПБ.doc
    Дата22.02.2018
    Размер0.66 Mb.
    Формат файлаdoc
    Имя файлаШпора ИГПБ.doc
    ТипДокументы
    #15814
    страница19 из 37
    1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   ...   37

    29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі


    У Беларусі у сярэдзіне 19 ст. асноўную масу насельніцтва складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных, мелася нязначная колькасць удзельных (належалі царскай сям'і), паезуіцкіх, ленных, царкоўных і манастырскіх сялян.

    Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эканомікі непазбежна выводзіла Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працэсу працівілася дваранства, якое трымалася за саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну. На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адказвала супраціўленнем.

    19 лютага 1861 г. Александр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя зделкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

    Паводле "Палажэнняў 19 лютага" ўся зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Памер павіннасцей вызначаўся незалежна ад памеру надзелу, але не мог перавышаць інвентарную норму.

    Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шля­хам завышэння цаны за зямлю. Неабходных для вы­купу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплочваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

    Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага

    1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін.

    1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.

    Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся праверачныя камісіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы, за імі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і т.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 r.

    У 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага развіцця капіталістычных адносін.

    Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях - губернскія па сялянскіх справах установы ("присутствия"); у паветах -міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. -павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. – земскія участковый начальнікі і іх павятовыя з'езды; у валасцях -валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне, ва-ласны сялянскі суд; у сёлах - сельскі сход, сельскі стараста.

    Губернскія па сялянскіх справах установы разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

    У кожным павеце назначаліся тры - пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццё. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, - складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.) У састаў павятовага з'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшы­ня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў. Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым установам па сялянскіх справах. У павятовае "присутствие" ўваходзілі павятовы прадвадзіцель дваранства, павятовы спраўнік, старшыня земскай павятовай управы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. Але на Беларусі ў той час не было ні земстваў, ні міравых судоў, таму галоўнай асабай над сялянамі стаў павятовы спраўнік і падначаленыя яму паліцэйскія. У 1889 г. павятовыя "присутствия" былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры - чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджваць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда - у губернскае "присутствие'.

    "Палажэнні 19 лютага" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах - валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

    Функцыі органаў сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя: павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай служ­бы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.
    1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   ...   37


    написать администратору сайта