Шпора ИГПБ. 1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Скачать 0.66 Mb.
|
27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад ІмперыіУ сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. За шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, у поўнай меры захоўваліся ўсе правы і прывілеі дваранскага саслоўя, у тым ліку і галоўная з іх - права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася. На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права. Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расіі пазбаўляліся часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць падушныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці. Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі-майстры, падмайстры і іх вучні, якія аб'ядноўваліся ў цэхі. Прывілеяванымі жыхарамі ў гарадах былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты. Жыхары шэрага мястэчак не атрымалі правоў гараджан. Яны прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Яўрэі, якія пражывалі на Беларусі, распісваліся па кагалах і ўключаліся ў саслоўе мяшчан. Гэта быў пачатак юрыдычнага афармлення рысы аседласці, таму што ўстанаўлівалася правіла, згодна з якім яўрэі не маглі пастаянна жыць за межамі абазначанай у законе тэрыторыі. Па-за рысай аседласці правам на жыхарства карысталіся купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай ці спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, некаторыя катэгорыі рамеснікаў, салдаты, якія служылі па рэкруцкім уставе, і іх нашчадкі. Рыса аседласці для яўрэйскага насельніцтва была найбольш цяжкай праявай іх нацыянальнага нераўнапраўя. Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70 %) належала да уніяцкай царквы, вернікі і святары якой, як і католікі, нрызнавалі ўладу Папы рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую Імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім было абвешчана аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсе вернікі далучаны да рускай праваслаўнай царквы. Пратэстуючы, многія з беларусаў перайшлі ў каталіцкую канфесію. 28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.У палітычных адносінах Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Губерні падзяляліся на паветы. Генерал-губернатар з'яўляўся даверанай асобай цара і таму надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Ён узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. Пры генерал-губернатары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя ўстановы. У губерні галоўнай службовай асобай быў губернатар, які прызначаўся вярхоўнай уладай з ліку давераных асоб цара. У сваёй дзейнасці губернатары падпарадкоўваліся генерал-губернатару і міністру ўнутраных спраў. Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губернскае праўленне, якое складалася з "общего присутствия" і канцылярыі. У "общее присутствие" ўваходзілі генерал-губернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. У канцылярыю ўваходзіла 56 асоб: віцэ-губернатар, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, пратакаліст з памочнікам, 2 каморнікі, 32 канцылярскія служыцелі, ар-хівіст, 4 лекары, 3 вартаўнікі, кат, губернскі камісар, 2 перакладчыкі. Дапаўнялі канцылярскі штат 323 чыноўнікі. Для пасылак губернатар трымаў 132 чалавекі ваеннай каманды. У персанальны склад вышэйшых чыноў мясцовай адміністрацыі уваходзілі рускія саноўнікі і чыноўнікі.У пераважнай большасці губернатары паходзілі з ваенных і мелі чыны сапраўднага стацкага або тайнага савет-ніка. Губернская канцылярыя мела чатыры аддзяленні. Першае распаўсюджвала законы, сачыла за выкананнем распараджэнняў генерал-губернатара, губернатара і губернскага праўлення. Праз другое губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе сачыў за судамі, чацвёртае ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі (казённай палатай, якую ўзначальваў віцэ-губернатар). У сваёй дзейнасці губернскія дзяржаўныя органы абапіраліся на дваранскія саслоўныя ўстановы - дваранскія сходы, губернскага прадвадзіцеля, які на Беларусі называўся па-старому - маршалкам. Галоўным органам улады ў павеце быў ніжні земскі суд, кампетэнцыя якога абмяжоўвалася адміністрацыйна-паліцэйскімі функцыямі. Узначальваў яго земскі спраўнік, які прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў па прадстаўленні губернатара. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два - тры засядацелі, якія прызначаліся з ліку мясцовых дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыманнем грамадскага парадку ў павеце, зборам падаткаў і выкананнем жыхарамі павета розных павіннасцей. Галоўнай задачай земскага спраўніка было прадухіленне народных хваляванняў. Сярод службовых асоб павета на Беларусі асаблівае месца займаў павятовы маршалак, пры якім знаходзіўся яго памочнік - павятовы харужы. У павеце меліся таксама службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш. У 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан губернатарам прызначаўся станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку. Па сацыяльным становішчы прыстаў з'яўляўся дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам. Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 - 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць і некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны начальнік з памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Выбіраўся таксама валасны пісар, але ён не ўваходзіў у праўленне. Органам кіравання ў беларускіх гарадах была "Управа благочиния", у якой засядалі гараднічы, прыставы кры-мінальных і цывільных спраў і два ратманы, а таксама гарадскі магістрат. Гараднічы прызначаўся Сенатам. Яго галоўным абавязкам было сачыць за за-хаваннем цішыні і дабрабыту ў горадзе. У склад гарадскога магістрата на Беларусі ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў акрамя бургамістраў і ратманаў уваходзілі лаўнікі (прысяжныя засядацелі). У яго кампетэнцыю ўваходзілі кіраванне гарадскімі прыбыткамі, пабудова і рамонт дарог, мастоў і іншых аб'ектаў, здача гарадской зямлі ў арэнду, кантроль за выкананнем мер і вагаў у горадзе, пра-вядзенне кірмашоў і г.д. Гарадскі магістрат у гарадах Беларусі быў важным органам кіравання і ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў, дзе яны выконвалі чыста судовыя функцыі, займаўся дзейнасцю адміністрацыйнага, фінансавага, судова-паліцэйскага характару, а таксама разглядаў шырокае кола гаспадарчых пытанняў. Трэба адзначыць, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі гарады Беларусі страцілі свой высокі статус, які ў іх быў паводле магдэбургскага права. Саслоўныя выбарныя органы - гарадскія магістраты знаходзіліся пад моцным кантролем губернатараў і іншых чыноўнікаў. |