Главная страница

Тэорыя для фак пач ад. Тэорыя літаратуры


Скачать 0.93 Mb.
НазваниеТэорыя літаратуры
АнкорТэорыя для фак пач ад.doc
Дата07.09.2018
Размер0.93 Mb.
Формат файлаdoc
Имя файлаТэорыя для фак пач ад.doc
ТипДокументы
#24211
страница1 из 12
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Пытанні і матэрыялы па дысцыпліне “Тэорыя літаратуры”

для стуэнтаў факультэта пачатковай адукацыі
Пытанні да заліку

па дысцыпліне “Уводзіны ў літаратуразнаўства і тэорыя літаратуры”

Спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура”


  1. Літаратуразнаўства як навука. Узнікненне навукі аб літаратуры. Прадмет, аб’ект, задачы літаратуразнаўства.

  2. Асноўныя катэгорыі, паняцці, тэрміны літаратуразнаўства.

  3. Галоўныя галіны літаратуразнаўства, іх прадмет і задачы.

  4. Паняцце пра паэтыку, яе віды.

  5. Літаратура як від мастацтва. Месца літаратуры сярод іншых мастацтваў.

  6. Мастацкі вобраз: шырокае і вузкае разуменне тэрміна. Характар. Тып. Архетып.

  7. Вобразны свет твора мастацкай літаратуры

  8. Аўталагічны і металагічны тып мастацкага вобраза. Алегорыя. Сімвал. Гратэск. Падтэкст.

  9. Паняцце пра вечныя вобразы, іх класіфікацыя, спецыфіка выкарыстання.

  10. Пафас і яго разнавіднасці (тыпы аўтарскай эмацыянальнасці).

  11. Тэарэтычнае абгрунтаванне падзелу літаратуры на роды ў залежнасці ад адносін мастацкіх твораў да аб’екта і суб’екта творчасці (Арыстоцель, Гегель, Бялінскі, Паспелаў, Весялоўскі)

  12. Жанр. Жанравыя структуры і каноны. Жанравая сістэма.

  13. Родавыя асаблівасці зместу і формы эпічных твораў: агульная характарыстыка

  14. Эпапея як літаратурны жанр, яе асноўныя характарыстыкі. Раман як аналаг эпапеі. Гістарычная эвалюцыя рамана. Адметнасць рамана ў рэалістычнай літаратуры

  15. “Сярэднія” і “малыя” апавядальныя формы: аповесць, яе жанравыя мадыфікацыі

  16. “Сярэднія” і “малыя” апавядальныя формы: апавяданне, навела. Іх жанравыя адметнасці і разнавіднасці.

  17. Міф, паданне, легенда, літаратурная казка. Жанравыя характарыстыкі.

  18. Драма як літаратурны род. Тыпалогія драматычнага роду

  19. Трагедыя: змест назвы, жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, сутнасць трагічнага канфлікту на розных этапах літаратурнага развіцця

  20. Камедыя: жанравыя характарыстыкі, гістарычная эвалюцыя, жанравыя формы.

  21. Драма як “сярэдні жанр драматургіі: мастацкая спецыфіка, мадыфікацыі.

  22. Лірыка. Паняцце пра лірычнага героя. Ролевы герой. Віды лірыкі.

  23. Філасофска-медытатыўныя жанры (медытацыя, стансы, пасланне, ямбы, элегія)

  24. Жанры лірыкі ўрачыста-хвалебнага зместу (ода, гімн, дыфірамб, мадрыгал, эпітафія, эпіталама), іх гістарычная эвалюцыя

  25. Сатырычна-выкрывальныя жанры (эпіграма, пародыя, інвектыва, сатыра).

  26. Класічныя жанры лірыкі з цвёрдым адзінствам формы і зместу (ямбы, стансы, трыялет, канцона, тэрцына, санет)

  27. Санет. Гісторыя і тэорыя санета. Вянок санета. Вянок вянкоў санета

  28. Міжродавыя мастацкія ўтварэнні. Паняцце пра родавую і жанравую дыфузію, жанры і жанравыя формы са змешанымі родавымі прыкметамі

  29. Паэма як жанр, яе гістарычная эвалюцыя.

  30. Балада, байка, прытча як кананізаваныя жанры

  31. Верлібр, верш у прозе, лірычная проза: жанравыя характарыстыкі

  32. Праблема абнаўлення сістэмы жанраў. “Аўтарскія жанравыя формы (квантэмы, версетты, вешаказы, зномы, рысасловы, ясацкі, лімерыкі і інш.)

  33. Літаратурны працэс: шырокае і вузкае разуменне. Асноўныя тэрміны і паняцці.

  34. Праблема паскоранасці ў літаратуры: станоўчыя і адмоўныя аспекты паскоранага развіцця мастацтва слова (на прыкладзе (на пракладзе беларускай літаратуры ХІХ ст.)

  35. Тэорыя стадыяльнасці. Перыядызацыя сусветнай літаратуры. Заканамернасці слоўнага мастацтва.

  36. Традыцыя і наватарства як фактары развіцця літаратуры.

  37. Асаблівасці мастацкай сістэмы Антычнасці.

  38. Асаблівасці развіцця мастацкага слова Ранняга Сярэнявечча

  39. Эпоха Рэнесансу: сутнасць назвы, перыядызацыя, светапоглядная сістэма, набыткі і страты.

  40. Барока як літаратурны напрамак

  41. Класіцызм як літаратурны напрамак: эстэтычныя прынцыпы, прадстаўнікі.

  42. Эпоха Асветніцтва: агульная характарыстыка

  43. Сентыменталізм як літаратурны напрамак.

  44. Філасофская аснова, творчыя прынцыпы мастацтва рамантызму

  45. Творчыя прынцыпы рэалізму. Класікі рэалістычнай літаратуры.

  46. Тыпы рэалізму ХІХ – ХХ стагоддзяў. Творчыя прынцыпы сацыялістычнага рэалізму

  47. Натуралізм як літаратурны напрамак

  48. Мадэрнізм як мастацкая сістэма. Агульная характарыстыка

  49. Мадэрнісцкія цячэнні і плыні (імпрэсіянізм, сімвалізм, акмеізм, імажынізм, экспрэсіянізм, экзістэнцыялізм і інш., характарыстыка на выбар

  50. Постмадэрнізм: агульная характарыстыка. Постмадэрнісцкія жанры.


Пытанне № 1. Літаратуразнаўства як навука. Узнікненне навукі аб літаратуры. Прадмет, аб’ект і задачы літаратуразнаўства.


Паводле аб’екта свайго даследавання навукі здаўна падзяліліся на прыродазнаўчыя (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія і інш.) і гуманітарныя (ад лац. homo – чалавек).

Усе гуманітарныя навукі (і часткова прыродазнаўчыя) уваходзілі ў філасофію. Пазней з яе вылучыліся гісторыя, этнаграфія, эстэтыка, псіхалогія, сацыялогія, філалогія інш.

Філалогія (ад грэч. philo – люблю і logos – слова), навука, якая паклала ў аснову сваіх даследаванняў слова, пісанае і моўленае, зафіксаванае ў розных помніках пісьменства, у вялікай ступені – у творах вусна-паэтычнай народнай творчасці, у творах мастацкай літаратуры.

З часам сама філалогія раздзялілася на дзве цесна звязаныя, але розныя навукімовазнаўства (лінгвістыка) і літаратуразнаўства.
Літаратуразнаўства – навука аб мастацкай літаратуры. Вывучае паходжанне, сутнасць і грамадскія сувязі мастацкай літ-ры, спецыфіку літ-най творчасці і заканамернасці гісторыка-літ-ных працэсаў.
Асноўныя часткі:

  • гісторыя літаратуры,

  • метадалогія і тэорыя літаратуры,

  • літаратурная крытыка.

Дапаможныя дысцыпліны: бібліяграфія, тэксталогія, гісторыяграфія, архівазнаўства, літаратурнае краязнаўства, крыніцазнаўства і нек. інш.
Вылучылася ж літаратуразнаўства з філасофіі, стала самастойнай навукай адносна нядаўна – у канцы ХУІІІ ст., хоць звесткі, развагі пра мастацкую літаратуру сталі ўзнікаць яшчэ ў працах вучоных старажытных Кітая, Індыі, Грэцыі, Рымскай імперыі і іншых краін.

Прадмет даследавання літаратуразнаўства – мастацкая літ-ра краін свету, яе месца ў жыцці грамадства, яе развіццё. Прадметам вывучэння л-ства з’яўляюцца ўсе формы маст. творчасці. Пісьмовая і вусная.

Растлумачыць з’явы – зн. адшукаць прычыны іх ўзнікнення, зразумець, чаму яны нараджаюцца, у чым іх сутнасць, значэнне.

Два асн. пытанні літаратуразнаўства:

1) чаму ў кожнага народа побач з іншымі відамі грамадскай свядомасці існуе мастацкая творчасць, у чым яе значэнне для жыцця гэтага народа і ўсяго чалавецтва, якія яго (мастацтва слова) асаблівасці;

2) чаму л-ра кожнага народа ў кожную эпоху розная, чаму яна адрозніваецца ад іншых літ-р данай эпохі.
Аб’ектам даследавання літаратуразнаўства з’яўляецца літаратурны факт, літаратурная з’ява.

Гэта –

  • твор пісьменніка (верш, апавяданне, раман і г. д.),

  • нейкі перыяд яго творчасці або ўся творчасць (паэзія А. Пушкіна перыяду “болдзінскай восені”, апавяданні Янкі Брыля, Кандрат Крапіва – байкапісец і г. д.),

  • літаратурны жанр, від, род (балада, санет, драма, эпапея і г. д.),

  • літаратурны метад, напрамак, стылёвая плынь ( рэалізм, імажынізм, т. зв. вясковая проза і г. д.) і інш.


Задачы літаратуразнаўства:

  • вывучэнне твораў мінулага,

  • вывучэнне заканамернасцей развіцця мастацтва слова ў розныя гістарычныя эпохі,

  • аналіз і ацэнка творчасці сучасных пісьменнікаў,

  • вызначэнне перспектыў развіцця ў будучым.


Такім чынам у полі даследавання літаратуразнаўства літаратура мінулых стагоддзяў, літаратура сучасная і пэўным чынам літаратура будучыні.
Пытанне № 2. Асноўныя катэгорыі, паняцці, тэрміны літаратуразнаўства.

У літаратуразнаўства як навукі маецца і свая спецыфічная тэрміналогія, што фіксуе той круг паняццяў, якімі аперыруе навука пра літаратуру.

Гэта – дзесяткі слоў-тэрмінаў, што абазначаюць

  • літаратурныя роды (эпас, лірыка, драма),

  • віды ( раман, аповесць, верш, паэма, камедыя),

  • жанры (гумарэска, фельетон, дэтэктыў, гістарычны раман, ода, балада),

  • кампаненты паэтыкі твора (кампазіцыя, сюжэт, фабула, страфа, алітэрацыя),

  • з’явы вершазнаўства (сілабічнае вершаванне, дактыль, харэй, цэзура) і інш.


У розных краінах выдаюцца спецыяльныя тэрміналагічныя літаратуразнаўчыя слоўнікі: “Словарь литературоведческих терминов” (Масква, 1974), “Литературная энциклопедия терминов и понятий” (Масква, 2001), “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” М. Лазарука і А. Ленсу (Мінск, 1996), “Тэорыя літаратуры ў тэрмінах” (Мінск, 2001) і “Паэтычны слоўнік” (Мінск, 2004) В. Рагойшы, “Літературознавчий словник-довідник” (Кіеў, 1997), “Słownik terminów literackich” (Вроцлаў; Варшава; Кракаў; Гданьск, 1976), “Речник на литературните термини” (Сафія, 1980) і інш.

Асобныя тэарэтыка-літаратурныя паняцці раскрываюцца і ў літаратурных, а таксама агульных энцыклапедыях і энцыклапедычных даведніках, такіх як “Краткая литературная энциклопедия” ў 9-і тамах (Масква, 1962—1978), “Литературный энциклопедический словарь” (Масква, 1987), пяцітомная “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” (Мінск, 1985—1987), “Беларуская энцыклапедыя” ў 18-і тамах (Мінск, 1996—2004).

Як і кожная навука літаратуразнаўства мае сваю сістэму катэгорый, тэрмінаў, паняццяў.

Катэгорыянайбольш агульнае паняцце, якое выяўляе самыя істотныя азначэнні, прыкметы прадмета, што пазнаецца. Выступае асноўнай ступенню пазнання. Паколькі літ-ства вывучае эстэтычныя адносіны чалавека, яно з”яўляецца часткай эстэтыкі. Таму многія літ-знаўчыя катэгорыі агульныя з эстэтыкай і інш. навукамі аб мастацтве (тэатразнаўства, музыказнаўства, архітэктуразнаўства).

Агульнаэстэтычныя катэгорыі: прыгожае, узвышанае, трагічнае, камічнае, нізкае, агіднае.

Гэтыя катэгорыі ўтвараюць палярныя пары паняццяў: прыгожае–агіднае, узвышанае–нізкае, трагічнае–камічнае. Катэгорыі былі вылучаны ў свой час Арыстоцелем, але іх сістэмнае вывучэнне пачалося адносна нядаўна (з розных пазіцый Кантам, Гегелем, Марксам, Чарнышэўскім).

Розныя літ. напрамкі вылучаюць у якасці галоўных свае катэгорыі.

Узнёслае і трагічнае суадносіцца з класіцізмам і рамантызмам,

прыгожае – з рэалізмам,

камічнае і нізкае – з натуралізмам,

агіднае – з некаторымі дэкадэнскімі плынямі (ЭЛіМБел).

Агульнаэстэтычныя катэгорыі могуць утвараць самыя розныя спалучэнні, нават, на першы погляд, алагічныя:

узвышана-прыгожае, узвышана-трагічнае альбо гераічна-трагічнае, зніжана-трагічнае, трагічна-камічнае, агідна-трагічнае і інш.
Агульнаэстэтычныя катэгорыі ўтвараюць дыялектычныя (парныя) катэгорыі: змест і форма, тыповае і адзінкавае, сутнасць і з”ява.

Агульнаээстэтычнымі катэгорыямі, але ўжо не сутнаснымі, не асноваўтваральнымі выступаюць: метад, стыль, тып творчасці, напрамак, творчая індывідуальнасць, ідэя, тэма, жанр, кампазіцыя, рытм, пафас і інш.

Уласна літаратуразнаўчыя катэгорыі і тэрміны:літаратурны працэс, род, тып, характар, вобраз, жанравая форма, паэтыка, паэтычны сінтаксіс, тропі г.д.
Пытанне № 3. Галоўныя галіны літаратуразнаўства, іх прадмет і задачы.
Галоўныя галіны – гэта гісторыя літаратуры, тэорыя і метадалогія літаратуры і літаратурная крытыка.
Гісторыя літаратуры вывучае л-ру як працэс. Г. зн.: разглядае яе важнейшыя эвалюцыйныя заканамернасці і тэндэнцыі, звязаныя з заканамернасцямі развіцця грамадства, даследуе ўзнікненне, змену літ-х плыняў, станаўленне творчых метадаў і мастацкіх стыляў, вызначае месца пісьменнікаў і асобных твораў у літаратурным працэсе. Яна сістэматызуе канкрэтныя літ. з”явы.

Тэорыя літаратурыдаследуе сацыяльную прыроду, вобразна-эстэтычную сутнасць, спецыфіку л-ры, жанравыя формы і іх адметнасць, вывучае законы літ.-мастацкай творчасці, агульныя і спецыфічныя заканамернасці станаўлення л-ры, асаблівасці мастацкіх метадаў, плыняў, напрамкаў. Яна выпрацоўвае сістэму навуковых паняццяў аб мастацкай літаратуры

Метадалогія выпрацоўвае метады і агульныя прынцыпы вывучэння маст. літ-ры. Апошнім часам метадалогію разглядаюць як самастойную частку літ-ва.

Літаратурная крытыка асвятляе бягучы (сучасны) літаратурны працэс, тлумачыць і ацэньвае маст. творы і ўзноўленыя ў іх з’явы зыходзячы з ідэйна-эстэтычных ідэалаў эпохі, арыентуе чытача і пэўным чынам фарміруе яго інтарэсы, вызначае шляхі развіцця л-ры.

Тэорыя літаратуры, якая даследуе сутнасць, своеасаблівасць літаратуры як грамадскай з’явы і мастацтва слова, вывучае этапы літаратурна-мастацкага развіцця, сацыяльна-гістарычную ролю і прынцыпы аналізу літаратуры.

Тэорыя літаратуры грунтуецца на матэрыяле не адной якой-небудзь або некалькіх літаратур, яна выкарыстоўвае літаратурна-мастацкі вопыт розных народаў і розных эпох.

Гэта – своеасаблівая “матэматыка літаратуры”, формулы і тэарэмы якой можна з аднолькавым поспехам прымяніць да любой літаратуры свету. Таму нельга гаварыць “тэорыя англійскай літаратуры” або “тэорыя беларускай літаратуры”, пры ўсёй часам невялікай своеасаблівасці існавання некаторых тэарэтыка-літаратурных паняццяў у нацыянальных літаратурах.
У тэорыі літаратуры як галіны літаратуразнаўства можна вылучыць наступныя раздзелы:

  • эстэтыка літаратуры,

  • паэтыка,

  • тэорыя літаратурнага працэсу,

  • літаратуразнаўчая метадалогія.


Пытанне № 4. Паняцце пра паэтыку, яе віды.

У тэорыі літаратуры як галіны літаратуразнаўства можна вылучыць наступныя раздзелы:

  • эстэтыка літаратуры,

  • паэтыка,

  • тэорыя літаратурнага працэсу,

  • літаратуразнаўчая метадалогія.


Цэнтральны раздзел тэорыі літаратурыпаэтыка, што вывучае характар, структуру і змястоўнасць літаратурна-мастацкай формы.
Часам усю тэорыю літаратуры называюць паэтыкай, вылучаючы ў ёй асобныя віды:

  • тэарэтычную (агульную),

  • гістарычную, функцыянальную (апісальную),

  • параўнальную і

  • практычную.

Тэарэтычная паэтыка зб­лі­жаец­ца з цэ­лым шэ­ра­гам раз­дзе­лаў тэо­рыі лі­та­ра­ту­ры. Яна разг­ля­дае ўсе маг­чы­мыя спо­са­бы і срод­кі ўва­саб­лен­ня аў­тар­с­кай за­ду­мы, іх ад­па­вед­насць лі­та­ра­тур­ным ро­­дам, ві­дам, жан­рам. Так,напрыклад, паэтыка вер­ша ана­лі­зуе

  • яго лек­сі­ку,

  • тро­пы,

  • сін­так­сіс,

  • ін­та­на­цыю,

  • мет­ры­ку і рыт­мі­ку, фо­ні­ку,

  • рыф­міку,

  • ст­ро­фі­ку,

  • кам­па­зі­цыю,

  • жан­ры і ві­ды вер­ша (працы Ю. Арліцкага, В. Баеўскага, Дж. Бейлі, Б. Ганчарова, М. Гаспарава, М. Грынчыка, В. Жырмунскага, І. Качуроўскага, А. Квяткоўскага, В. Рагойшы, І. Ралько, П. Руднева, Г. Сідоранкі, В. Халшэўнікава, Л. Цімафеева, Я. Эткінда, Р. Якабсона, В. Яраца і інш.).


Функцыянальная паэтыка дас­ле­дуе эс­тэ­тыч­ныя кам­па­нен­ты тво­раў пэў­на­га лі­та­ра­тур­на­га напрам­ку ці пе­рыя­ду, паа­соб­на­га віду ці жан­ру (паэтыка ра­ман­тыз­му, рэалізму, ста­ра­жыт­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, рускай паэзіі «сярэбранага веку», беларускіх замоў, рамана, санета і г. д.).
Да такіх прац адносяцца кнігі Я. Барычэўскага «Тэо­рыя са­не­ту» і «Паэ­ты­ка лі­та­ра­тур­ных жан­раў» (Мінск, 1927), Н. Гілевіча «Паэтыка беларускай народнай літрыкі» (Мінск, 1975) і «Паэтыка загадак» (Мінск, 1976), А. Кабаковіч “Беларускі свабодны верш” (Мінск, 1984), Д. Ліхачова «Поэтика древнерусской литературы» (3-е выд., М., 1979);
Прад­мет гіс­тарычнай паэтыкіпа­хо­джан­не і эва­лю­цыя мастац­кіх срод­каў (тропы, стылістычныя фігуры, вер­шаван­не) і ка­тэ­го­рый (мастацкі час, прастора, прыгожае, велічнае, трагічнае і інш.) у за­леж­нас­ці ад са­цыяль­на-гіс­та­рыч­ных і чыс­та лі­та­ра­тур­ных умоў­.
Разам з тым, гістарычная паэтыка даследуе «развіццё жанраў і стыляў ад сінкрэтызму да размежавання, ад міфу да фальклору, ад вуснай творчасці да пісьмовай; характарызуе эвалюцыю пісьменства з яго крызісамі, абнаўленнямі, барацьбой літаратурных груп, школ, груповак, стылёвых тэндэнцый, напрамкаў» (Ю. Кавалёў).

Шы­ро­ка ка­рыс­таец­ца па­раў­наль­на-­гіс­та­рыч­ным ме­та­дам дас­ле­да­ван­ня, імк­нец­ца аба­гуль­ніць вы­ні­кі сус­вет­на­га лі­та­ра­тур­на­га п­ра­цэ­су.
Родапачынальнікам гістарычнай паэтыкі з'яўляецца выдатны рускі вучоны Аляксандр Весялоўскі (1838—1906), аўтар шырокавядомай сёння «Исторической поэтики» -- кнігі, якая з уступным артыкулам і каментарыем В. Жырмунскага упершыню ўбачыла свет у Ленінградзе ў 1940 годзе.
Параў­нальная паэтыка займаец­ца ты­па­ла­гіч­ным су­пас­таў­лен­нем спо­са­баў і срод­каў вобразна­га адлюстраван­ня све­ту двух ці больш пісьменнікаў, дз­вюх ці боль­ш на­цыя­наль­ных лі­та­ра­тур.
Зас­ноў­ваец­ца на па­раў­наль­­най сты­ліс­ты­цы, ка­рыс­таец­ца дадзены­мі мас­тац­ка­га пе­рак­ла­ду.

Па сутнасці, параўнальная паэтыка – адзін з раздзелаў параўнальнага літаратуразнаўства, або кампаратывістыкі, якая даволі плённа развіваецца ў сучаснай навуцы пра літаратуру. Прынцып параўнання падобных/непадобных з'яў дазваляе выразней убачыць як агульнае, так і рознае ў гэтых з'явах.

Практычную паэтыку ск­ла­даюць роз­ныя кур­сы і да­па­мож­ні­кі па агуль­най паэтыцы, разлічаныя на шы­ро­ка­га чы­та­ча. Яе за­да­ча — вы­ха­ван­не паэ­тыч­най куль­ту­ры, аз­наям­лен­не чы­та­чоў з ас­но­ва­мі мас­тац­тва сло­ва (у пры­ват­нас­ці, з ас­но­ва­мі вер­шаван­ня).
Практычная паэтыка ад тэарэтычнай адрозніваецца найперш большай даступнасцю выкладу матэрыялу, а таксама формай падачы гэтага матэрыялу. У той час як працы па тэарэтычнай паэтыцы ўвасабляюцца ў грунтоўных артыкулах і манаграфіях, практычная паэтыка карыстаецца найчасцей жанрам слоўнікаў-даведнікаў. Тым не менш любы такі даведнік павінен быць навукова-дакладным, аб'ектыўным і даступным літаратуразнаўчым інфарматарам.

Пытанне № 5. Літаратура як від мастацтва. Месца літаратуры сярод іншых мастацтваў.
Літаратура – творы пісьменнасці, адзін з відаў матацтва – мастацтва
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


написать администратору сайта