Тэорыя для фак пач ад. Тэорыя літаратуры
Скачать 0.93 Mb.
|
Драма– адзін з найбольш пашыраных жанраў драматычных твораў. Яна адлюстроўвае драматычныя калізіі, вострыя супярэчнасці, якія найчасцей у творах і вырашаюцца Як і трагедыя, драма паказвае героя ў працэсе духоўнага росту ці дэградацыі, але без падкрэсленай яго велічнасці і выключнасці. Як і ў камедыі, у драме больш паказваецца прыватнае жыццё персанажа, аднак асноўная мэта – не высмейванне чалавечых нораваў і заган, а паказ героя ў драматычнай барацьбе. У большасці выпадкаў дакладна ўзнаўляючы побыт, жыццёвыя рэаліі, гэтыя творы адлюстроўваюць сацыяльныя супярэчнсці і канфлікты, узнімаюць важныя праблемы, маюць высокае грамадзянскае гучанне . Аляксандр Пушкін гаварыў пра “тры струны”, якія адрозніваюць камедыю, з аднаго боку, і трагедыю – з другога ад уласна драмы: смех, жах і слёзы. “Слёзы” (у шырокім сэнсе – як гіпертрафіраваная пачуццёвасць, чуллівасць, туга, шкадаванне), такім чынам, -- прыналежнасць драмы як аднаго з відаў драматычнага роду літаратуры. Узнікла драма (у Англіі, потым у Францыі і Германіі) і атрымала тэарэтычнае абгрунтаванне (у выказваннях Дзідро, Лесінга, Бамаршэ і інш.) нашмат пазней за трагедыю і камедыю, толькі ў сярэдзіне ХУІІІ ст. Называлі яе спачатку па-рознаму: то слёзнай камедыяй, то мяшчанскай трагедыяй, то мяшчанскай драмай… Ужо ў саміх назвах выявіліся адрозненні яе і ад трагедыі і ад камедыі: галоўнымі героямі ў ёй сталі звычайныя людзі, а не каралі і вяльможы (як у трагедыі), і не слугі і сяляне (як у камедыі), а мяшчане, г. зн гараджане (ад “места” – горад). Што да асноўных канфліктаў, то змяніліся і яны. Калі ў камедыі яны засталіся прыватнымі і скіраванымі на высмейванне і павучанне, то ў драме перайшлі да паказу ўзаемаадносін асобы і грамадства. Драма па-ранейшаму імкнецца да вострых канфліктаў (сацыяльнага ці бытавога характару), але яны ўжо не такія напружаныя і невырашальныя, як у трагедыі. Нельга сказаць, што драма ўзнікла зусім на пустым месцы. Яе зачаткі можна знайсці ў драматургіі Антычнасці (“Іён” Эўрыпіда), у творчасці Шэкспіра (драмы-казкі “Перыкл”, “Зімовая казка”), Лопе дэ Вега (“Фуэнта Авехуна”), у трагікамедыі як своеасаблівым міжвідавым утварэнні. Яе прыкметы заўважаюцца ў такіх жанрах еўрапейскай сярэдневяковай драматургіі, як літургічная драма (у ёй інсцэнізаваліся эпізоды, звязаныя з нараджэннем і ўваскрэсеннем Хрыста), міракль(франц. miracle, ад лац. miraculum – дзіва; вершаваная драма пра дзеянні і цуды святых або Багародзіцы), містэрыя (ад грэч. mystērion -- тайна, таінства; грандыёзнае вулічнае відовішча, заснаванае на біблейскіх, апакрыфічных ці гістарычных сюжэтах з элементамі экспромта, што выконвалася ў часе гарадскіх святаў, кірмашоў і г. д.), маралітэ(франц. moralité, ад лац. moralis – маральны; пераважна вершаваная драма павучальнага зместу, у якой дзейнымі асобамі з’яўляюцца алегарычныя ўвасабленні абстрактных паняццяў – Бог, Доля, Чалавек, Беднасць, Цярпенне і г. д.). Першымі ж стваральнікамі ўласна драмы сталі яе тэарэтыкі Дзідро (“Пазашлюбны сын”, “Бацька сям’і”), Л. С. Мерсье (“Дэзертыр”, “Незаможны”), Лесінг (“Эсмілія Галоці”, “Міс Сара Сампсон”) і інш. У аснову іх п’ес ляглі востра драматычныя моманты сямейных узаемаадносін, паказваліся перавагі людзей сярэдняга дастатку над багачамі і вяльможамі, што адпавядала задачам эпохі Асветніцтва. Затым, у адпаведнасці з літаратурнымі метадамі і напрамкамі, заявіла пра сябе драма сентыменталісцкая, рамантычная, рэалістычная, сімвалісцкая, мадэрнісцкая. З часам развіліся розныя жанры драмы: сацыяльна-бытавая (“Наталка Палтаўка” Катлярэўскага, “Беспасажніца” Астроўскага, “Улада цемры” Л.Талстога,), сацыяльна-палітычная (“На дне” і “Ворагі” Максіма Горкага, “Касандра” Лесі Украінкі), гістарычная (“Жыццё Галілея”, “Матуля Кураж і яе дзеці” Брэхта, “Багдан Хмяльніцкі” Карнейчука), гераічная (“Вінтоўка Тэрэсы Карар” Брэхта), псіхалагічная (“Тры сястры” Чэхава, “Дом, дзе разбіваюцца сэрцы” Шоў, “Закон” Віннічэнкі), інтэлектуальная (“За зачыненымі дзвярыма” Сартра, “Бекет, або Гонар божы” Ануя), філасофская (“Кесар і галілеянін” Ібсена, “Сляпы” Метэрлінка, “Горка, але праўда” Шоў), драма-прытча (“Кар’ера Артура Уі” Брэхта), драма абсурда (“Лысая спявачка” Іянеска, “У чаканні Гадо” Бекета) і інш. Своесаблівым жанрам драмы яшчэ ў канцы ХУІІІ ст. стала меладрама (ад грэч. mēlos – музыка, песня і dráma -- дзеянне), якая вызначаецца маральна-дыдактычнай тэндэнцыйнасцю, сентыментальнай эмацыйнасцю, вострай інтрыгай і рэзкім супрацьпастаўленнем дабра і зла (“Злачынная маці” Бамаршэ). Раней пад меладрамай разумелі музычную драму ці оперу (адсюль і назва). Таму не павінна здзіўляць, што сваю “Ідылію” (“Сялянку”) Дунін-Марцінкевіч назваў “операй у двух актах”, у той час як аналагічны па жанры твор “Апантаны” – “меладрамай у пяці карцінах”. Меладрамы пісалі беларускія драматургі і ў ХХ ст. (“Ганка”, “Душагубы” і “Плытагоны” Галубка, “Пяюць жаваранкі” Кандрата Крапівы, “Над хвалямі Серабранкі” І.Козела). Музычны пачатак у меладарамах збярогся да нашага часу. Пагэтаму, а таксама за залішнюю сентыментальнасць часам іх называюць крыху грэбліва -- “мыльнымі операмі” (некаторыя паўднёваамерыканскія кінасерыялы, сучасныя меладраматычныя мюзіклы). Беларуская драма пачалася з названых вышэй меладрам Дуніна-Марцінкевіча, але свайго ўзлёту дасягнула толькі ў ХХ ст. Янка Купала як выдатны драматург выявіў сябе не толькі ў камедыі (“Паўлінка”), вадэвілі (“Прымакі”), трагікамедыі (“Тутэйшыя”), але і ва ўласна драме. Яго “Раскіданае гняздо” можна было б вызначыць і як трагедыю. Трагедыю не толькі сялянскай сям’і, якую бессардэчны пан праганяе з наседжанага гнязда – роднай хаты. Але і як трагедыю ўсяго “беларускага дому”, што адбывалася на самым пачатку ХХ ст. Аднак калі разумець розніцу паміж трагедыяй і драмай у сутнасці канфлікту (у трагедыі ён завяршаецца ўнутранай безвыходнасцю ў душы героя, што прыводзіць да ягонай смерці, у драме ж адбываецца сутыкненне персанажаў з нейкімі знешнімі сіламі), то на падставе гэтай чыста фармальнай прыкметы мы звычайна адносім “Раскіданае гняздо” да драмы. Да драмы выразнага класічнага вобліку – па вастрыні канфлікту, драматычнай напружанасці дзеяння, псіхалагічнай напоўненасці і своеасаблівасці характараў. У пазнейшы час дама атрымала далейшае развіццё і ранастайнасць форм. Набыла пашырэнне гістарычная драма (“Кастусь Каліноўскі” Е. Міровіча, “Званы Віцебска” і “Кастусь Каліноўскі” У. Караткевіча, “Напісанае застаецца” А. Петрашкевіча. Пра падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны напісалі гісторыка-рэвалюцыйныя драматычныя творы Я.Колас (“Вайна вайне”, “У пушчах Палесся”), К. Чорны (“Бацькаўшчына”), К.Крапіва (“Партызаны). Значнае месца занялі творы пра Вялікую Айчынную вайну (“Проба агнём” і “Людзі і д’яблы” К.Крапівы, “Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона, “Брэсцкая крэпасць” К.Губарэвіча, “Апошні шанц” В.Быкава). Вялікую цікавасць выклікалі ў чытача і гледача драматычныя творы пра сучаснае жыццё “Экзамен на восень” і “І змоўклі птушкі” І. Шамякіна, “Трывога” і “Соль” А.Петрашкевіча, “Парог” А.Дударава і інш.). Пытанне № 22. Лірыка. Паняцце пра лірычнага героя. Ролевы герой. Віды лірыкі. Лірыка – выяўленчы (выразительный) род літ-ры. Прадмет лірыкі ў рэальным жыцці – унутраны свет чалавека ў яго руху, працэс мыслення і ўнутраных перажыванняў. Многія даследчыкі таксама лічаць, што зместам лірычнага твора выступае суб’ектыўны свет самога паэта. Аргумент: лірычны змест падаецца часцей за ўсё як уласныя перажыванні і думкі паэта. Аднак (!) стан душы паэта, яго думкі – выяўленне не толькі асабістага, але і выяўленне таго, чым жыве грамадства ці частка грамадства. Носьбіта перажывання, выражанага ў лірыцы, прынята называць лірычным героем. Гэты тэрмін, уведзены Ю. Тынянавым у артыкуле 1921 г. “Блок”, укараніўся ў літаратуразнаўстве і крытыцы (побач з сінанімічнымі яму словазлучэннямі “лірычнае я”, “лірычны суб’ект”). Заўвага: Тэрмін лірычны герой прыняты не ўсімі. Аб лірычным героі гавораць не толькі пры аналізе асобнага верша, але і іх цыклаў (лірычны герой “Іранскага дзённіка” П. Панчанкі), а таксама ўсёй творчасці паэта. Гэта – вельмі спецыфічны вобраз чалавека, які прынцыпова адрозніваецца ад вобразаў апавядальнікаў, пра ўнутраны свет якіх мы, як правіла, нічога не ведаем, і персанажаў эпічных і драматычных твораў, якія абавязкова дыстанцынаваны ад пісьменніка. Праўда, у эпасе таксама нярэдкая з’ява – узнаўленне рэальных падзей з жыцця аўтара. Гэта “На ростанях” Я.Коласа, “Трывожнае шчасце” І.Шамякіна, “Дзяльба кабанчыка” В. Карамазава. Аднак у эпасе жыццё творча засвойваецца з боку яго аб’ектыўнасці, матэрыяльнасці, г. зн. праз характары персанажаў, падзеі, у якіх прымае ўдзел герой. Так, Лабановіч у Коласа працуе ў школе, кантактуе з самымі рознымі людзьмі, седзячы ў турме, ён думае, разважае, спрачаецца і вучыцца ў бальшавіка Галубовіча. Як бачым, рэчаіснасць у трылогіі ўзнаўляецца праз формы матэрыяльна-аб’ектыўнага быцця. У лірыцы рэчаіснасць творча засвойваецца з боку ўнутранага, суб’ектыўнага быцця чалавека, як працэс яго ўнутранага духоўнага жыцця, як форма суб’ектыўнага перажывання. Гэты працэс замацаваны за суб’ектам, за лірычным героем. Верш“Хмары” напісаны ў 1910 г., калі Я.Колас знаходзіўся ў турме: Хмары, хмары, што на небе Ходзіце гарамі! Каб меў крылле, паляцеў бы Я на волю з вамі. Паляцеў бы ў край свой родны, Дзе так сэрцу міла, Дзе я вырас, дзе мне радасць Моладасць суліла. Паляцеў бы ў луг, дзе Нёман Бераг точыць, мые, Дзе гамоняць з ветрам-бурай Дубы векавыя. ...Хмары, хмары, што на небе Ходзіце гарамі! Чаму я не маю крылляў? Чаму я не з вамі? Лірычнае перажыванне не тоеснае таму, што было перажыта паэтам як біяграфічнай асобаю. Лірыка не проста ўзнаўляе пачуцці паэта, яна іх трансфармуе, узбагачае, стварае па-новаму, узвышае і “акультурвае”. Аўтар ў працэсе творчасці часта стварае сілай ўяўлення тыя псіхалагічныя сітуацыі, якіх у сапраўднасці зусім не было. Літаратуразнаўцы неаднаразова пераконваліся, што матывы і тэмы лірычных вершаў А.Пушкіна не заўсёды адпавядаюць фактам яго асабістага лёсу. Лірычна выражаныя перажыванні могуць належыць як самому паэту, так і іншым, непадобным на яго асобам. Лірыку, у якой выражаюцца перажыванні асобы значна адрозніваюцца ад аўтара, называюць ролевай. А гэта азначае, што мае права на існаванне і паняцце ролевы герой. Так Янка Купала ў сваім першым, надрукаваным у 1905 годзе ў газеце “Северо-Западный край” вершы выступае ад імя мужыка: Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць, – Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць яне ўмею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею, – Бо я мужык, дурны мужык. А вось верш Янкі Купалы Ляўкоўскага цыклу: Я – калгасніца Маладая, Жыву весела, Ані дбаю. Мае дзетачкі Паозна-рана І накормлены, І прыбраны. (Я–калгасніца. 1934) Аднак магістраллю лірычнай творчасці з’яўляецца паэзія не ролевая, а аўтапсіхалагічная: вершы, якія ўяўляюць сабой акт прамога самавыражэння паэта. У лірыцы асаблівую ролю іграюць ускосныя, пераносныя і іншасказальныя значэнні слова: метафары, метаніміі, сімвалы, алегорыі, увогуле вобразныя магчымасці нацыянальнай мовы. Асаблівую функцыю выконвае вершаскладанне. Рытм, рыфма. Паўторы. Інверсія. Мова лірычнага твора лаканічная. Памер твораў – невялікі. Рагойша В.П.:Лірыку ў традыцыйным (“школьным”) выкладанні падзяляюць (прычым, адразу, без відавога падзелу) на чатыры жанры: лірыка грамадзянская, інтымная, пейзажная і філасофская. Відавочна, мы маем тут справу не з уласна жанрамі, а з жанравымі сістэмамі. Можна прапанаваць больш дасканалы падзел лірыкі на жанравыя сістэмы ў адпаведнасці з аўтарскай інтэнцыяй (задумай):
Большасць з названых у межах жанравых сістэм найменняў адносяцца да жанраў класічных – тых, якія ўжываліся ў класічнай (найперш антычнай, а таксама ў старажытнай арабскай, кітайскай, японскай) паэзіі, а затым, некалькі відазмяніўшыся, увайшлі ў новую еўрапейскую вершатворчасць (эпіграма, ода, раманс, эпітафія, эпіграма, пасланне і г. д.). Некаторыя з іх цяпер рэдка ўжываюцца або зусім не ўжываюцца (ідылія, эпіталама, эклога, мадрыгал, канцона, пастараль, серэнада і г. д.). Цвёрдыя формы верша, набываючы тую ці іншую змястоўную сутнасць, могуць таксама станавіцца канкрэтнымі жанрамі (філасофскі санет, сатырычны трыялет, лірычная актава і г. д.). Асабліва шмат жанраў за тысячы гадоў свайго існавання выпрацавала лірыка народная– першая па часе ўзнікнення разнавіднасць лірыкі як роду літаратуры: замовы, загадкі, прыказкі, прымаўкі, галашэнні, калядкі, шчадроўкі, песні вясельныя, любоўныя, жартоўныя, салдацкія і інш. Пытанне № 23. Філасофска-медытатыўныя жанры (медытацыя, стансы, пасланне, ямбы, элегія) Медытацыя – жанр філасофскай лірыкі, у якім перадаецца глыбокі роздум паэта аб некаторых важных праблемах (жыццё і смерць, дружба і каханне, чалавек і прырода). Асаблівае пашырэнне набыў гэты жанр у паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў. Медытацыі пісалі Я.Баратынскі, А.Пушкін, М.Лермантаў, Ф.Цютчаў, у савецкі час – А.Блок, М.Забалоцкі, М.Рыльскі, А.Малышка, Д.Кагульдзінаў, Э.Межалайціс. У беларускай паэзіі заняла значнае месца ў творчасці М.Багдановіча. Аўтар “Вянка” разважаў пра сутнасць жыцця і смерці, пра класавы пвадзел грамадства, пра ўзаемадносіны паміж людзьмі (… Шмат у нашым жыцці ёсць дарог”, “Мяжы”, “… Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы”). Медытацыя сустракаецц ў Я.Купалы (“… Пакіньма напуста на лёс своё свой наракаць”, “Мая навука”), А.куляшова (вершаваны цыкл “Маналог”), П.Макаля (“… Век з рэактыўнай хуткасцю імкне”), А.Вярцінскага (“Дзівак чалавек”, “… Абрастаем”) і інш. Максім Танк. *** Божа паэзіі (Хай гэта будзе між намі), Нашто мяне ўзяў ты Ў сваю неспакойную світу? Лепш бы хадзіў я, Як дзед мой ці бацька з касцамі, Пасвіў кароў, плытагоніў Ды сеяў бы жыта. Я не наўчыўся Выконваць слепа загадаў. Нямала ў цябе падхалімаў ёсць Срытных і хітрых. Як надакучылі ўсім іх Пустыя рулады! Дай адпускную! Хоць раз пастаўлю паўлітра. (1963) Стансы – верш-роздум. Стансы – невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожны з якіх мае сэнсавую і кампазіцына-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. У сусветнай літаратуры стансы пісалі Дж. Байран, А.Пушкін, С.Ясенін, М.Багдановіч. Максім Багдановіч Рушымся, брацця, хутчэй У бой з жыццём, пакідаючы жах, Крыкі пужлівых людзей Не стрымаюцьхай бітвы размах… Проці цячэння Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыла жыць. Пасланне – эпісталярна-публіцыстычны верш, напісаны ў форме звароту да нейкай рэальна існуючай асобы (ці многіх асоб). Нярэдка набывае фрму маналагічнай прамовы-развагі або адкрытага ліста да каго-н. Првчым аб’кт паслання падчас цікавіць паэта не столькі сам па сбе, колькі тым, што дае падставу паразважаць пра пэўныя сацыяльна-палітычныя, гістарычныя або мастацтвазнаўчыя праблемы. Вольна адчуваў сябе бадай ва ўсіх жанравых разнавіднасця паслання Я.Купала:
Янка Купала. Аўтарцы “Скрыпцы беларускай”. Чутка йграеш, гулка йграеш Ты на скрыпачцы сваей, К небу з думкай падлятаеш, Шчасця зычыш для людзй. Ямбы – напісаныя ямбічнымі памерамі сатырычныя вершы, у якіх баявітае выкрыццё адмоўнага, аджылага спалучаецца з паэтычным ухваленнем станоўчага, новага. Як асобны жанр ямбы ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі, пашырэнне набылі ў Францыі падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі (сатырычная кніга А.Барб’е “Ямбы”). Цыкл філасофска-палітычных “Ямбов” належаць А.Блоку. Вядомы ўкраінскі паэт Мікола Бажан выдаў зборнтк вершаў “Ямбы” (1940). У беларускай паэзіі да гэтага жанру звярнуўся П.Панчанка (верш “Ямбы”, 1962): Мне надакучылі малебны У шалашах звычайных дат, Ружовы дым і гул хвалебны І хітра скроены даклад. Ледзь не шьо дня са сцэн бялеюць Прэзідыумныя ілбы. Занадта многа юбілеяў, Занадта многа пахвальбы. Асколкі сонца на вясле, Асколкі сонца на асле… Нібы няма ўжо спраў. Нібыта Да зор арбіты ўсе прыбіты… Сябры мае, жыццё будуйце І не шкадуйце тым хвалы, Хто справу любіць больш за славу. Хвалі часцей, хвалі прасцей Герояў ворыва і плавак, Хто і працуе і расце… Элегія. У антычнай паэзіі элегічным двувершам называалі страфу, у вершаваных радках якой чаргаваліся гекзаметр і пентаметр. Элегія ў новай літаратуры – сумны верш. Элегія – гэта верш, у якім выяўляюцца смутак, журба, меланхолія з прычыны гоамадскай несправядлівасці, сямейнага няшчасця ці асабістага гора. Стваралі элегіі Гётэ (“Раманскія элегіі), А Пушкін (“Брожу ли я вдоль улиц шумных»), М.Лермантаў («Выхожу один я на дорогу»). У беларускай літаратуры да элегічнага жанру звярталіся М.Багдановіч, Я.Колас, М.Танк, А.Куляшоў, П.Панчанка. Максім Багдановіч. *** Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, – І толькі на цябе надзея, Край, рордны мой! У родным краю ёсць крыніца Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца Свае нуды. Калі ж у ім умру-загіну, – Не жалюсь я! Не будзеш цяжкая ты сыну Свайму, зямля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Найдуць мае слабыя грудзі Сабе спакой. Пытанне № 24. Жанры лірыкі ўрачыста-хвалебнага зместу (ода, гімн, дыфірамб, мадрыгал, эпітафія, эпіталама), іх гістарычная эвалюцыя Ода – урачысты паэтычны верш у гонар нейкай гістарычнай падзеі або выдатнай асобы. У старажытнай Грэцыі, дзе ўзнік гэты жано, одай называлі любую лірычную песню, вясёлую ці сумную, якая выконвалася хорам падчас танцаў. Свой ухваленчы пафас яна атрымала ўпершыню ў творчасці Піндэра (ІУ ст. да н.э.), які праслаўляў багоў, герояў, пераможцаў алімпійскіх гульняў. Першую рускую оду напісаў В.Традзіякоўскі (“Ода про сдачу города Гданьска”, 1784). Ён жа, грунтуючыся па “Развагах пра оду” французскага тэарэтыка мастацтва Нікаля Буало, надрукаваў свае “Разважанні пра оду”. Вядомым рускім одапісцам быў М.Ламаносаў (“Ода на взятие Хотина” і інш.). Дасканаласць ода набыла ў творчасці Г. Дзяржавіна, які надаваў ёй часам і сатырычнае гучанне(“Вяльможа”). Аднак з цягам часу ода ператварылася ў твор, у якім у напышлівай форме неабгрунтавана ўсхваляліся цары, прыдворныя вяльможы, іншыя ахоўнікі самадзяржаўя. Гэта прывяло да выраджэння оду яшчэ ў канцы ХУІІІ – пачатку ХІХ ст., да замацавання за ёю нядобрай славы твора, што вяўляе высакапарнае нізкапаклонства. У такім, адмоўным, сэнсе слова “ода” часм ужывааецца і зараз: На караністай дарозе вазак Цябе растрасе, таўстазадая одаю (Р.Барадулін. У вянок Мацею Бурачку) Тым не менш шжо ў пачатку ХХ ст., асабліва пасля рэввалюцыі, заўважаецца штораз большая цікавасць да гэтага жанру (“Ода революции” У. Маякоускага, “Хвала человеку” В. Брусава). Ода прыйшла і ў беларускую свацкую паэзію. Многія вершы пра Леніна, камуністычную партыю, кастрычніцкую рэвалюцыю, розныя “чырвоныя” даты календара – гэта не што іншае, як савецкія оды. Праўда, часцей за ўсё паэты не ўжывалі ў назвах слова “ода”. Аднак з часам яно і тут, як заўважае В,Рагойша, набыло правы грамадзянства (“Ода пешаходу” П. Панчанкі, “Ода прзе” М. Стральцова, “Ода трактарнаму заводу” Хв. Жычкі і інш.). П.Панчанка. Ода пешаходу (1975). Без дачы, без аўтамабіля Жыццё пражыў. І дай мне бог Астатнія адмераць мілі Пры дапамозе ўласных ног. Ідзеш, знаёмых сустракаеш, З табой усе турботы дня. Жывеш, працуеш, адчуваеш, Што землякам ты ўсім радня. А што ў машыне? Мільгаценне… Лятуць сады, дамы, гады, Снуюць у шкле людскія цені… А вечны страх перад ГАІ? …………………………………………………………… Пачала сваё існаванне і асобная жанравая разнавіднасць – сатырычная ода (“Ода футбольнаму мячу” Н.Гілевіча). Гімн – ураыстая песня ў гонар якога-небудзь героя, выдатнай падзеі або дзяржавы. Для гімна характэрна ўзвышанасць, эмацыянальная насычанасць стылю, урачыстасць лексікі, наяўнасць шматлікіх паўтораў, рытмічных фігур і інш. Гімны ўзніклі ў старажытным Егіпце, затым шырокае развіццё атрымалі ў антычнай Грэцыі, дзе складаліся ў гонар багоў (культавыя) і горояў (вайсковыя). У сярэднія вякі, у эпоху бурных рэлігійных змаганняў, пашырыліся рэлігійныя гімны (гусіцкія ў Чэхіі, лютэранскія ў Германіі). Развіцц1 класаў і класавая барацьба прывялі да ўзнікнення рэвалюцыйных і партыйных гімнаў (“Марсельеза”, “Інтэрнацынал”, “Варшавянка”, “Адвеку мы спалі”). Станаўленне нацый і нацыянальных дзяржаў выклікалі ўзнікненне нацыянальных і дзяржаўных гімнаў. На пачатку ХХ ст. верш Я.Купалы “А хто там ідзе?”, пакладзены на музыку Л,Рагоўскім, стаў, па слушнай заўвазе М.Горкага, “народным гімнам беларусаў”.Ролю беларускіх гімнаў выконвалі і іншыя песні, напісаныя на словы Я.Купалы (“Не згаснуць зоркі ў небе…), К.Каганца (“О Божа, спасе наш”), М.Краўцова (“Мы выйдзем шчыльнымі радамі) і інш. Функцыю беларускага рэлігійнага гімну выконвае песня “Магутны Божа” (словы Н. Арсенневай, музыка М.Равенскага”). Свой афіцыйны дзяржаўны гімн Беларусь атрымала толькі ў 1955 г. Ім стала песня “Мы – беларусы” (словы Міхася Клімковіча (1899–1954), музыка Несцера Сакалоўскага (1902– 1950). Новая жыццёвая рэальнасць пачатку 90-х гг. ХХ ст. (ліквідацыя КПСС, распад СССР, абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь) запатрабавала і новага дзяржаўнага гімна Беларусі. 2 ліпеня 2002 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь (словы М.Клімковіча і У.Карызны, музыка Н.Сакалоўскага). Шэраг вершаў, напісаны як гімн, не былі афіцыйна прызнаны, але ад гэтага не страцілі сваю вартасць, Напрыклад, у М.Танка ёсць верш “Табе складаю гэты гімн”, прысвечаны сталіцы Беларусі – гораду Мінску: Табе складаю гэты гімн, мой горад! І не крыўдуй, прастор жытнёвых ніў! Што мой напеў, яшчэ духмяны борам, Сінеючы ад мядзельскіх азёраў, З жалезам, шумам фабрык падружыў. Дыфірамб –урачыстая харавая песня, прысвечаная богу Дыёнісу, пазней іншым багам ігероям. Па свайму песневаму характару набліжаецца да гімну і оды. Арыстоцель заўважаў, што з дыфірамба разгарнулася грэчаская драма. У новаеўрапейскай літаратуры да дыфірамба зрэдку звярталіся Фрыдрых Шылер, Гердэр, Ф. Ніцшэ. Яшчэ ў старажытнагрэчаскай мове слова дыфірамб развіло пераноснае значэнне “усхваленне, напышлівасць”. У форме дыфірамбу сутракаюцца вершы і ў сучаснай беларускай літаратуры і прысвячаюцца яны, зразумела, менш значным падзеям: Табе складаю дыфірамб, Пяро маё–таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. (М.Танк. Дыфірамб) Увогуле ў наш час дыфірамбам, як панегірыкам, найчасцей называюць празмернае ўсхваленне каго-небудзь або чаго-небудзь (спяваць дыфірамбы). Панегірык – урачыстая, пахвальная прамова, якая вымаўлялася на народных зборах. Панегірык прысвячаўся пэўным выдатным асобам, дзяржаўным дзеячам, палкаводцам і г.д., усхваляў іх дзеянні або нейкія гістарычныя падзеі. Пачынаючы з антычнасці, слова “панегірык” набывае іранічнае значэнне; панегірыкам цяпер часта называюць такое ўсхваленне, якое страчвае аб’ектыўнасць і большнагадвае падхалімства, чым справядлівую ацэнку. Мадрыгал – невялікі верш-кампліментпрысвечаны жанчыне. Мадрынал адносіцца да інтымнай (альбомнай) лірыкі. Звычайна запісваліся ў прыватных альбомах. Мадрыгалы вызначаліся камернасцю чытання, невысокай якасцю пісьма. Разам з тым, сустракаліся і выдатныя творы (Пушкін, Лермантаў, Някрасаў). А.С.Пушкін. В альбом Сосницкой. Вы съединить могли с холодностью сердечной Чудесный жар пленительных очей. Кто любит вас, тот очень глуп, конечно; Но кто не любит вас, тот во сто раз глупей. Мадрыгал, як і ўся альбомная лірыка, у беларускай літаратуры не набыў значнага развіцця. Вядомы адзіны “Альбом” (1853–1863) А. Вярыгі-Дарэўскага. Эпітафія – вершаваны надмагільны надпіс. У такім значэнні эпітафія ўзнікла ў антычнай літаратуры У Расіі ў 19 ст. на многіх надмагільных помніках можна было сустрэць эпітафію з верша В.Жукоўскага “Сельское кладбище” (1802): Прохожий, помолись над этою могилой; Он в ней нашел приют от всех земных тревог; Здесь всё оставил он, что в нем греховно было, С надеждою, что жив его спаситель – Бог. У такім значэнні эпітафія сёння сустракаецца рэдка. Радкі эпітафіі ў такім значэнні можна прачытаць на надмагіліных плітах у Хатыні. З беларускіх пісьменнікаў упершыню да эпітафіі звярнуўся Сімяон Полацкі. Пасля яго гэтым жанрам ніхто не карыстаўся і толькі ў пачатку ХХ ст. ён адрадзіўся ў творчасці Я.Купалы (“Мая эпітафія”, 1906). Гэта лірычны верш. У сучаснай беларускай паэзіі эпітафія найперш з’яўляецца відам сатырычнай паэзіі. К.Крапіва. “Эпітафія”. Твор напісаны ў час Вялікай Айчыннай вайны з выпадку знішчэння партызанамі гітлераўскага стаўленіка на Беларусі гаўляйтэра Кубэ. Смяротны прыгавор здзейсніла Алена Рыгораўна Мазанік. У час вайны яна ўладкавалася служанкай да Вільгельма Кубэ – генеральнага камісара Беларусі. Па заданні камандавання партызанскага атрада “Дзіма” яна падклала ў ложак фашысту магнітную міну. Пастаўлены фільм “Гадзіннік спыніўся апоўначы”. А.Мазанік – Герой Савецкага Саюза. У 1952 г. скончыла Мінскі педінстытут імя Максіма Горкага (БДПУ) Тут ляжыць высокі чын – Кубэ, Гітлераў служака. Пры жыцці быў сукін сын І загінуў як сабака. У 2000 г. выйшла “Анталогія беларускай эпітафіі” (складальнік А.Кудласевіч). Эпітафіі пісалі: В.Вітка, М.Танк, М.Скрыпка, П.Панчанка. Злая сатыра. З кнігі П.Панчанкі “Высокі бераг” (1993). Эпітафія Ды не грукайце дзвярыма, Не галёкайце, прашу, Дайце кавы растварымай: Эпітафію пішу. Тут ляжыць паэт, не дыша, Прагнасцю сябе згубіў. А ў гісторыі напішуць: Ён героем слаўным быў. Штампаваў ён вершаў пліткі, Рыфмаваў “звяроў і кроў”, Сам палохаўся зеніткі, Кулдыкаўся ў першы роў. Я з палком хадзіў у наступ, Ён прышпільваў арданы: Нешта ўмеў лізаць начальству У Маскве ў час вайны. ………………………………… Дайце кавы кубак лішні, Бо туман у галаве. Эпітафія не выйшла: Сукін сын яшчэ жывы. Эпіталама – верш, прысвечаны шлюбу якіх-небудзь асоб. Гэта можа быць урачыстая песня ў гонар жаніха і нявесты. Узнікла ў вясельным абрадзе ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Адзін з яе відаў – гіменей, песня, у суправаджэнні якой нявеста ўваходзіла ў дом жаніха. Першую беларускую эпіталаму напісаў У. Караткевіч (1967). Эпіталамны характар маюць асобныя раздзлы паэмы Я. Купалы “Яна і я”. Пытанне № 25. Сатырычна-выкрывальныя жанры (эпіграма, пародыя, інвектыва, сатыра). Эпіграма – кароткі сатырычны верш (ад двух да васьмі радкоў) з вострай і часта нечакагай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца нейкая асоба ці грамадская загана. У еўрапейскай эпіграмай славіліся Лафантэн, Бёрнс, Гётэ, Шылер, Пушкін. Вл. Гіляроўскі (руск.): У нас в России две напасти: Внизу – власть тьмы, Вверху тьма власти. У беларускай літаратуры: Я.Купала, М.Багдановіч, Я.Колас, К.Крапіва, М.Танк, В.Вітка, Р.Барадулін. Янка Купала. Эпіграма. То беларус, то палячок, А чым папраўдзе – не згадаць. Паслухай, гладкі панічок: Пашто так скурай гандляваць? Кандрат Крапіва. Эпіграма. Што з таго, што ты, Марыя, Ногі выставіш старыя? Што з тых ног за прыгажосць? І ў мяне такія ёсць. Пародыя – жанр сатырычнай літаратуры, заснаваны на карыкатурным перайманні асаблівасцей нейкага твора, творчай асобы нейкага аўтара ці літаратурнага напрамку. Пародыя абавязкова падразумевае арыгінал, кантрастуе з ім, часам пераўзыходіць яго па сваёй мастацкай вартасці (“Дон-Кіхот” Сервантэса, “Падарожжы Гулівера” Свіфта, “Арлеанская цнатліўка” Вальтэра). Інвектыва – твор, часцей вершаваны, у якім востра і адкрыта асуджаецца нейкая рэальная асоба ці грамадская з’ява. Інвектывы ёсць у М.Танка (“Адказ”(, В,Таўлая (“Апошняе слова”), П.Панчанкі (“Прыстасаванцы”) і інш. Па-майстэрску выкарыстоўваў інвектыву Я.Купала – “ворагам Беларушчыны”, “Слугам алтарным”, “Каб…”. Максім Танк. Адказ Я не магу вас песняй цешыць З абмытых бурамі эстрад, Хоць меў бы пенсію штомесяц І спакайней бы жыў я шмат. І менш бы, пэўна, чуўў дакораў Багемы пўянай дзеячоў, І вашых усхваленняў хворых, І свісту купленых дзячкоў. Я так, сягоння яне першы, Прыйшоўшы зморана дамоў, Да позняй ночы мыю вершы Ад вашых пальцаў, ад слядоў. І на крыклівы, падкалодны, І на афазефаўскі ваш гул Нат, можа, ў барацьбе няроўнай Не адказаць я не магу,– Таму, што на жывое слова, Што вынес я з сялянскіх хат, Сплыла крыві цяжкая кропля У мільёны тры карат. (1937) Сатыра – (ад лац. satira – сумесь, усялякая ўсячына) – 1) прынцып мастацкага алюстравання, заснаваны на камічным выкрыцці паасобных жыццёвых з’яў. У той час, як у гумары адмоўнае, смешнае ў жыцці наказваецца ў нязлобн-дабрадушным, жартоўным тоне, у сатыры мы сустраекаемся з вострым асмяяннем гэтых з’яў. 2) У вузкім значэнні сатырычны верш, у якім у здзеклівай, саркастычнай форме выкрываюцца найбольш небяспечныя заганы грамадства і асобных людзей. Такія сатыры ў свій час пісалі Я.Купала (“Ворагам Беларушчыны”, “Слугам алтара”), Я.Колас (“МікалаюІІ”, “Канстытуцыя”). Яны сустракаюцца і ў іншых беларускіх паэтаў – К.Крапівы “Добра насабачыўся”), П.Броўкі “Звадыяш), П,Панчанкі “Мастадонт”) і інш. Пімен Панчанка. Мастадонт. У яго жалезны кожны тэзіс І цытат жалезных грозны звон. І чаго, чаго ў навуку лезе Гэты мастадонт? Выбівае п’едэстал з-пад Ніцшэ, Шпенглера лупцуе, аж касее, А на кожнай вузенькай спаднічцы Вочы сее. Цёмны ідал, кнырысты м дужы, Што яму да ісціны жывой! Ён стагоддзяў мудрасць тупа душыць, І бяднееш ты, сучаснік мой. Толькі ён сябюе не лічыць лішнім, На цытатным корме раздабрэў. Дзе тут дыялектыка? Калі ж ён Грукнецца, загнецца, адамрэ? Пытанне № 26 Класічныя жанры лірыкі з цвёрдым адзінствам формы і зместу (ямбы, стансы, трыялет, канцона, тэрцына, санет) Тэрцына. У тэрцынах (італ. terzina, ад лац. terza – трэцяя), якія пішуцца пяцістопным ямбам, сярэдні радок кожнага наступнага трохрадкоўя рыфмуецца з двума крайнімі папярэдняга (аба бвб вгв…) Верш заканчваецца як віланела, асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Тэрцыны ўвёў у паэзію Дантэ, які напісаў “Боскую камедыю” (1307 – 1321). Спарадычна да іх звярталіся А. Пушкін (“… (“… В начале жизни ўколу помню я”), А.Блок (“Песнь Ада”), беларускія пісьменнікі Рыгор Крушына (“Тэрцыны”), У. Караткевіч (“Апошняя песня Дантэ”), Янка Сіпакоў (“Тэрцыны пра наручнікі”) і інш. Першы ўзор беларускіх тэрцынаў у сваім зборніку “Вянок” (1913) падаў М. Багдановіч: Ёсць чары у забытым, старадаўным: Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць І жыць мінулым – гэткім мудрым, слаўным, – Мы любім час далёкі ўспамянуць. Мы сквапна цягнемся к старым паэтам, Каб хоць душой у прошлым патануць. Ямбы – напісаныя ямбічнымі памерамі сатырычныя вершы, у якіх баявітае выкрыццё адмоўнага, аджылага спалучаецца з паэтычным ухваленнем станоўчага, новага. Як асобны жанр ямбы ўзніклі ў Старажытнай Грэцыі, пашырэнне набылі ў Францыі падчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі (сатырычная кніга А.Барб’е “Ямбы”). Цыкл філасофска-палітычных “Ямбов” належаць А.Блоку. Вядомы ўкраінскі паэт Мікола Бажан выдаў зборнтк вершаў “Ямбы” (1940). У беларускай паэзіі да гэтага жанру звярнуўся П.Панчанка (верш “Ямбы”, 1962): Мне надакучылі малебны У шалашах звычайных дат, Ружовы дым і гул хвалебны І хітра скроены даклад. Ледзь не шьо дня са сцэн бялеюць Прэзідыумныя ілбы. Занадта многа юбілеяў, Занадта многа пахвальбы. Асколкі сонца на вясле, Асколкі сонца на асле… Нібы няма ўжо спраў. Нібыта Да зор арбіты ўсе прыбіты… Сябры мае, жыццё будуйце І не шкадуйце тым хвалы, Хто справу любіць больш за славу. Хвалі часцей, хвалі прасцей Герояў ворыва і плавак, Хто і працуе і расце… Стансы – верш-роздум. Стансы – невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожны з якіх мае сэнсавую і кампазіцына-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. У сусветнай літаратуры стансы пісалі Дж. Байран, А.Пушкін, С.Ясенін, М.Багдановіч. Максім Багдановіч Рушымся, брацця, хутчэй У бой з жыццём, пакідаючы жах, Крыкі пужлівых людзей Не стрымаюцьхай бітвы размах… Проці цячэння Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ж ракі заўсягды Тое цягнуць, што скончыла жыць. Актава (ад лац. oktava– воcьмая) – гэта васьмірадковы верш, які часцей за ўсё пішацца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуецца па схеме АбАбАбвв. Актавы пісалі італьянцы Бакачыо і Таса, англічанін Байран, паляк Ю. Славацкі і інш. У рускай паэзіі актава з’явілася ў першай палове ХІХ ст. (“Опять ты здесь, мой благородный гений” В. Жукоўскага, “Домик в Коломне” А. Пушкіна, “Октава” А. Майкова і інш). У беларускую паэзію актаву ўвёў Янка Купала (“Спроба актавы”, 1906): Удар, душа, удар у сэрца, Па струнах думак-весялух! Збудзіце ўспаны ў панявецы Жыцця змянлівага мой дух. Хай думкі лягуць на паперцы І цешаць братні погляд, слух, Народу прыйдзе хай пара Успомніць часам песняра! Трыялет(франц. triolet, ад італ. trio – трое) характарызуецца тым, што ў ім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Першы радок паўтараецца тройчы (адсюль назва). |